Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1 білет. Мова і соцыум.Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне 5 страница



 

22 білет. Сінонімы. Сінанімія – такая семантычная з’ява, якая праяўляецца ў здольнасці розных па гучанні і напісанні слоў абазначаць адно і тое ж. Абсалютныя сінонімы (дублеты): характэрна адсутнасць стылёвай афарбоўкі, суіснаванне ў сінхронных моўных пластах, абазначаюць адно і тое ж: дадому-дахаты, човен-лодка, васілёк-валошка, бурштын-янтар, рэзіна-гума, сякера-тапор, крыху-трохі, духмяны-пахучы. Семантычныя: абазначаюць тоесныя паняцці, але адрозніваюцца аб’ёмам семантыкі: страх-жах (вельмі моцны), чырвоны-кумачовы(ярка)-пунсовы(густа). Стылістычныя: блізкія па значэнні паняцці, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, таму належаць да розных стыляў: асілак, сілач (нейтрал)-волат, атлет (кніж); здаравяк, здаравіла (гутарк)-бугай(размоўна-грубае). Семантыка-стылістычныя: адрозніваюцца аб’ёмам семантыкі і належаць да розных стыляў: ісці-валачыся. Сінанімічны рад і дамінанта. (100 сінонімаў да слова “сказаць”). Сінонімы – з’ява суадносная. Паміж сабою яны ўтвараюць сінанімічны рад (лексічную парадыгму), куды ўваходзяць словы, як правіла, адной часціны мовы+фразеалагізмы. У сінанімічным радзе слова, якое найбольш выразна перадае лексічнае значэнне ўсіх слоў, з’яўляецца найбольш нейтральным – дамінанта. СКАЗАЦЬ: абвясцiць, агучыць, адбарабанiць, адмачыць, адзначыць, адпусцiць, адчаканiць, адчыбучыць, апавясцiць, балакаць, балабонiць, балбатаць, бракнуць, буркнуць, выбалбатаць, выгаварыцца, выдаць, выказацца, выказаць, выказваць, выкладаць, вымавiць, вымаўляць, выпалiць, выразiцца, выцягнуць з сябе, вякнуць, вяшчаць, гаварыць, гаўкаць, гутарыць, дадаць, далучыць, данесцi, загаварыць, замовiць славечка, зараўцi, заўважыць, заявiць, заяўляць, змарозiць, iнфармаваць, казаць, квакнуць, кiдацца словамi, кiнуць, кракнуць, лапатаць, лепятаць, ляпнуць, лясы тачыць, малоць языком, маўляць, мяннiць языком, наплесцi, паведамiць, падтрымаць размову, плявузгаць, пацвердзiць, прабасiць, прабляяць, прабубнiць, прабуркаваць, прабурчаць, прабухцець, прагаварыць, прагаварыцца, прагаўкаць, прагугнявiць, прагугняць, прагудзець, пракаркаць, пракашляць, пракрахтаць, прамармытаць, прамаўляць, прамовіць, прамямлiць, прапыхкаць, прараўцi, пратарахцець, прахрыпець, прашамкаць, прашаптаць, прашыпець, пустазвонiць, расказаць, распусцiць язык, растлумачыць, рэзануць, рэкнуць, рыпнуць, сарвалася з языка, сказануць, спiкаць, тлумачыць, часаць языком, урэзаць, уставiць, шапнуць, шпарыць, шпрэхаць. Эўфемізмы, дысфемізмы. Крыніцы папаўнення сінаніміі: афіксацыя: абагнаць, перагнаць; злы, злосны, раззлаваны; аснова складання: касабокі-крывабокі, шматгадовы-многагадовы; розныя віды канверсіі: вартаўнік-вартавы, сталоўка-сталовая; запазычанні: васілёк-валошка, памілаванне-амністыя, контур-абрыс, амур-купідон, малакроўе-анімія; за кошт дыялектызмаў: матылёк-мятлушка, галінка-гучок, нядаўна-нагадзе, дзяркач-венік, галавешка-махнытка. Эўфемізмы – словы і выразы, якія служаць для замены тых слоў і выразаў, якія моўцу падаюцца грубымі, непрыемнымі, непрыстойнымі: пад шафэ – п’яны, тоўсты – поўны, мажны; мярцвяк – нябожчык; адысці ў іншы свет, падацца на той свет, злажыць костачкі, сысці ў зямлю, развітацца з жыццём, адысці ў нябыт, папрасіць выйсці (выгнаць), пакінуў нас (памѐр), памыляецеся (хлусіце). Наяўнасць эўфемізмаў звязана з моўным этыкетам. Дысфемізмы – выразы адваротныя эўфемізмам, грубыя, непрыстойныя словы: здохнуць, акачурыцца, акалець, падохнуць, канькі адбросіць, зклеіць ласты, сыграць у яшчык, закрыць зяпу (змоўкнуць), даць па карку (ударыць).



23 білет. Антонімы – словы адной часціны мовы, якія маюць палярна супрацьлеглыя значэнні. Семантычнай асновай для ўзнікнення антаніміі з’яўляецца наяўнасць у слове такой якаснай, колькаснай, часавай ці прасторавай прыкметы, якая можа павялічвацца ці памяншацца і дахадзіць да сваёй працілегласці: верх – ніз, белы – чорны, вясёлы – сумны, звонка – глуха, увайсці – выйсці, усход – захад, экспарт – імпарт, абарона – атака, разумны – дурны, ганьба – хвала, сыты – галодны, мала – многа, нізкі – высокі, над –пад, усе ніхто, свой – чужы. Не маюць антонімаў, як правіла, уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем, лічэбнікі і большасць службовых слоў. Разрады. Антонімы могуць быць аказіянальнымі: Я шмат прайшоў дарог, яны былі далёкія і нашы беларускія. Антонімы падзяляюцца на: уласна антонімы (рознакаранёвыя): проціпастаўленасць значэнняў выражаецца рознымі каранямі: праўда-хлусня, летні-зімні,актыўны-пасіўны, голад-сытасць, донар-рэцыпіент, будзень-свята, сухі-мокры. Аднакарэнныя: за кошт прыставак: праўда-няпраўда, маральны-амаральны, шчасце-няшчасце, камфортны-дыскамфортны, доля-нядоля, уваход-выхад. У залежнасці ад семантычнай працілегласці вылучаюць наступныя тыпы: градуальныя: для слоў з якасным значэннем уласцівы такія прамежкавыя кампаненты, якія характ-ца рознай ступенню праяўлення якасці: халодны-халаднаваты-летні-нармальны-цёплы-гарачы; малы-малады-маладжавы-сярэдніх гадоў-сталы-пажылы-стары; кампліментарныя: з’яўляюцца гранічнымі і дапаўняюць адно другое да цэлага: не павінна быць прамежкавых кампанентаў; антонімы, якія абазначаюць супрацьлеглую накіраванасць якасцей, уласцівасцей, прыкмет: паўнець-худзець, спуск-пад’ём, перасолены-недасолены, аналізаваць-сінтэзаваць. Кантэкстуальная, разгорнутая: антанімічнасць выражаецца ў кантэксце: вучоных многа, разумных мала, знаёмых цьма, а сябра няма. Аксюмаран, антытэза, астэізм, антыфразіс. На антаніміі заснаваны такія тропы, як: антытэза – проціпастаўленне кантрасных моўных вобразаў, у якіх раскрываецца несумяшчальнасць прадметаў, якасцяў, паняццяў. Шырока выкарыстоўваецца ў прыказках, фразеалагізмах: Багаты не ведае, чым бедны абедае; сыты галоднаму не спагадае; лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці; добрая жонка дом зберажэ, а дрэнная жонка рукавом растрасе; малыя дзеткі спаць не даюць, а вялікія дзеткі – сам не заснеш. Антытэза часта ляжыць у назве буйных мастацкіх твораў: Вайна і мір; Тоўсты і тонкі; Бацькі і дзеці; Пайсці і не вярнуцца, Жывыя і мёртвыя, Далёкія і блізкія. Антытэза часта выкарыстоўваецца ў прозе і паэзіі: слову жывому – на глебу ўрадлівую, мёртваму слову – на камень, на жвір, шчыраму сэрцу – долю шчаслівую, чэрстваму сэрцу – балота і вір. Аксюмаран – спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі, што гучыць досыць парадаксальна і нечакана, дзякуючы аб’яднанню ў адно цэлае слоў розных па значэнні: сумная радасць, мёртвыя душы, жывы труп, цёплы халадок, халоднае цяпло, замужняя нявеста, рэакцыйнасць прагрэсу, красамоўнае маўчанне. Антыфразіс – выразы, за якімі трывала замацавалася ў нашым маўленні іранічная, сатырычная афарбоўка або сэнс: Які ты разумны!, Толькі пра цябе і марыла! Астэізм – пахвала ў выглядзе ганьбы: Ай да Пушкін, ай да сукін сын!, Ідзі, ідзі да мяне, сучы сын, я табе цукерачку дам., Які проыгожы сабака! Каб ты здох!

 

24 білет. Паронімы – словы, утвораныя ад аднаго кораня пры дапамозе розных афіксаў, з рознымі ці часткова супадаючымі значэннямі. У шырокім сэнсе – усялякія блізкія па гучанні словы, незалежна ад значэння – эскалатар/экскаватар, камічны/касмічны, аксакал/саксаул. У вузкім значэнне – моўная з’ява. Ім характэрны:1) Наяўнасць аднаго корня – гліністы/гліняны, земляны/зямлісты. 2) належаць адной ЧМ: карэнны – каранасты – караневы – караністы. 3) розныя значэнні: дыялект/дыялектызм, старшы/старэйшы, бронь/браня. 4) Частая сугучнасць прыставак і суфіксаў: Парадніць/парадзіць, рассыпаны/рассыпчасты. Паранімія – з’ява гукавова падабенства слоў пры іх рознай марфемнай будове і значэннях слоў. Часам на параніміі заснаваны каламбуры: Як чарніцы не дурніцы, дык дурніцы не чарніцы. Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі. Паранамазія – свядомае выкарыстанне слоў у межах вузкага кантэксту як стылевага сродку, для стварэння каламбураў або для стварэння гумару: Выбары без выбару; Даходы з атходаў. Памылкі звязаныя з ужываннем паронімаў: Вельмі часта назіраецца змешванне сугучнікаў змешванне паронімаў, што прыводзіць да грубых лексічных памылак (Вы ўжо хадзілі вешацца?; Я праблудзіл дзве гадзіны). Часам не адрозніваюць паронімы галоўны - заглаўны, скажаючы звычайна сэнс другога з іх - «які адносіцца да загалоўка, што змяшчае загаловак, які з'яўляецца загалоўкам». Змяшэнне паронімаў можа выклікаць парушэнне лексічнай спалучальнасці. Напрыклад: напружваючы апошнія высілкі (трэба: сілы); прэкланіць галаву (трэба: схіліць)]. Асаблівасці лексічнай спалучальнасці паронімаў разглядаюцца ў кантэксце. Варта нагадаць пра няправільнае ўжыванне аднакарэнных слоў. Напрыклад: часта блытаюць словы усмешлівы і усміхаючыся. Паранімія і паранамазія могуць стаць прычынай шматлікіх камічных сітуацый: Калі я зайшоў да начальніка ў кабінет, ён павярнуўся да мяне пафасам (замест анфас); аб'явы: Лекар-некралог вылечыць вас ад алкагалізму (замянілі: нарколаг).

 

25 білет. Амонімы: 2 і болей слоў, якія пішуцца і вымаўляюцца аднолькава, але называюць родныя паняцці. Тыпы:1)поўныя лексічныя – належаць да адной часціны мовы, супадаюць ва ўсіх формах: сплавіць (адправіць або з правадамі), бор (хім.э-нт і лес).2)Няпоўныя лексічныя – належаць да адной часціны мовы, з рознымі значэннямі і формамі, супадаюць толькі ў некаторых формах – туш (краска і п’еса), слаць (ложак) і слаць (паштоўку). 3)Поўныя лексіка-граматычныя - належаць да розных часцін мовы, супадаюць толькі ў адзіна магчымай для іх форме. Часцей за ўсе нязменныя і службовыя: га (гектар/што?), бардо (віно/колер).4)Няпоўныя лексіка-граматычныя належаць да розных часцін мовы, супадаюць толькі ў пачатковых формах: румяны (прыметнік і назоўнік), соты (назоўнік і лічэбнік). Шляхі:1)у выніку супадзення спрадвечных і запазычаных слоў;2)у выніку разыходжання значэнняў шматзначнага слова падчас гістарычнага развіцця; 3) у выніку фанетычных і марфалагічных працэсаў, якія адбываюцца ў мове, ці змен у арфаграфіі;4)у выніку словаўтваральных працэсаў. Міжмоўная аманімія — гэта гукавое супадзенне слоў розных моў, якія па свайму значэнню не супадаюць: вітаць звяртацца з прывітаннем / витать двигаться, носиться в вышине; прозвішча спадчыннае сямейнае найменне чалавека / прозвище название, даваемое человеку по прізнаку (мянушка); пакой комната / покой - па –руску. Амографы: словы, якія аднолькава пішуцца, адрозніваюцца націскам: мУка – мукА, пІліць – пілІць; Амафоны: словы, аднолькава вымаўляюцца, па-рознаму пішуцца: рот, род, кот, код, грыб, грып; Амаморфы – марфемы з розным значэннем: студэнтКа – прабежКа. Амаформы: аманімічныя формы розных слоў (5, 6, 7, 8, 9). Каламбур: 2-4 вершаваныя радкі, заснаваныя на аманімічных рыфмах, якія маюць іранічную ці сатырычную размоўку. 1) З недапісаным раманам лез ў класікі Раман, Кажуць і сыны Рамана пішуць той жа ўсе раман. 2) Як на шэфа петушыўся, то душой у пяты шыўся, Калі ўжыў хвалебны выраз – у вачах начальства вырас. 3)Добра Керзан піша ноты – Проста люба паглядзець, Ды няма ў нас ахвоты па ягоных нотах пець. 4) Невыразны маю чын – радавы запасу, Я між іх – дубовы сын – Дуба дам да часу. 5) Што ні хвіля, ні гадзіна, луе з скуры гадзіна, Увесь век яму гадзіла, А ён кажа: гадзіла.

 

26 білет. Фразеалагізмы – устойлівыя выразы (фраземы). У бел. Мове каля 10 тыс. Для іх характэрна: - складаюцца не менш, як з двух слоў: адны вочы засталіся, як піліп з канапель; - маюць адзіны ўласны сэнс: жабе па калена=вераб’ю па костачку=кату па пяту; хоць сабак вешай; - выкарыстоўваюцца як гатовыя адзінкі: сысці на мыла; - з’яўляюцца адным членам сказа: хоць іголкі збірай (светлая), хоць вока выкалі (цемная ноч). - эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка, іронія, пагарда: прышыць кабыле хвост, стаяць на задніх лапах; Тыпы фразеалагізмаў паводле структуры: - некаторыя маюць форму словазлучэння (фармальна) – махнуць рукой, стаць на дыбкі; - Структура сказа – Воўк дарогу перабег. Паказаць дзе ракі зімуюць. Мядзведзь на вуха наступіў. - са структурай спалучальнасці слоў – ні рыба ні мяса; ні кала ні двара, ці скокам ці бокам. Тыпы фразеалагізмаў паводле суаднесенасці са словам (сінтаксічная функцыя залежыць ад адпаведнасці аднаму слову): - назоўнікавыя – Дамоклаў меч, чырвоны певень. - прыметнікавыя – расою ўмытая, варона загуменная, чортам падшыты, легкі на ногі, варабей стрэляны. - прыслоўныя – ў міг вока, за дзедам шведам, гады ў рады, як свае пяць пальцаў. - дзеяслоўныя – у тры пагібелі, вады ў рот набраць, пакруціць мазгамі. Таксама існуюць выклічнікавыя, мадальныя і займеннікавыя: вецер у спіну!, вось цябе і раз!, пастухова Ганна. Паколькі фразеалагізмы суадносяцца са словам, то ім характэрна: - полісемія – вочы на лоб лезуць (боль або здзіўленне), у рот глазець (зайздросць або зацікаўленасць); - сінанімія – даць лазню, іжыцу прапісаць, даць жару, паказаць дзе ракі зімуюць – прапясочыць; - аманімія – рукі апусціць/апусціць рукі на фізкультуры. - антанімія – вочы завязаць/вочы развязаць. Паходжанне ФР: - Агульнаславянскія – біць у вочы, як з вядра, сам не свой. - Агульна усходне-славянскія – гарод гарадзіць, выводзіць на чыстую ваду, легчы касцьмі; -Уласна беларускія – бібікі біць, кату па пяту, следам за дзедам; -запазычаныя – даць гарбуза, збіць з панталыку (укр.), збіць з тропу (польск.), без цара ў галаве (рус.), альма матар, блудны сын, умываць рукі, з мірам… - пераасэнсаваныя прафесійныя выразы – узяць на мушку, баранку круціць. Функцыі ФР: - узуальнага характару – вобразнасць, ацэначнасць, эмацыянальнасць – кроў з малаком, белая варона, млын пусты; - аказіянальнага характару – закладзена аўтарам; - стварэнне маўленчай х-кі (Новая зямля – Колас); - заключны акорд (байкі Крапівы) – другі баран ні бэ ні мя, а любіць гучнае імя. - заключны рэфрэн; - стварэнне градацыі – Было ўсе такое нясмачнае, прэснае, хоць на сабаку вылі. Прыказкі: Лепш смерць на полі, чым жыцце ў няволі. Там жыцце рай, дзе свабоды край. Калі Бог злучыць – ніхто не разлучыць. У каго дзеці, у таго шчасце. Які рамеснік – такая работа. Госць першы дзень – золата, другі – срэбра, а на трэці – медзь, дамоў едзь. Якая зямля – такі і хлеб. Усе мінецца – адна праўда застанецца. У судзе багаты рэдка вінаваты. Не будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі. Жаласнікаў многа ды дапамагчы – нікога. Хто шануе сабе, таго людзі шануюць. Хоць памалу абы добра. Роблена наспех і зроблена насмех. Работы да самай суботы. Многа ды дурнога. Праз аднаго барана ўсе стада пагана. Хай будзе люб твой шлюб і каб да смерці без браку. Каму што, а пеўню – бойка. Абое — рабое. Ад цяплосьці не баляць косьці. Адзін чорт маляваў. Бачыць вока, але ляжыць высока. Бачыць карова, што на павецi салома. Бог не цяля, бачыць круцяля. Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. Вольнаму воля, шалёнаму поле. Вырас пад неба, а дурань як трэба. Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць. Дзе нянек многа, там дзiця бязнога. Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка. Дзе п’юць, там i льюць. Дурны законаў не чытае, ды свае мае. З агню ды ў прысак. Загляне сонца i ў наша ваконца. Знай каток свой куток. Каб сьвiньні poгi — нiкому б не было дарогi. Калi Бог не папусьцiць, свiння ня укусiць. Калi ўлез у дугу — не кажы «не магу». Маладосць — усё дурносць. На Бога спадзявайся, але й сам старайся. На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд. Ні адказу, ні прыказу. Ні зняты, ні павешаны. Нічога не знаю — мая хата з краю. Пад чорным лесам спаткауся чорт з бесам. Пакуль жаніцца — загаіцца. Памалу едучы, далей будзеш. Праўду казаць — ворага нажываць. Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала. Пераначуем — болей пачуем. Першы блiн сабаку. П'янаму i козы ў золаце. Тая зязюля, але ня так кукуе. У страху вочы па яблыку. Усе чэрцi адной шэрсьцi. Усякi гад на свой лад. Цiхая свiння глыбака рые. Цюк — дзяцюк! Чорт на паганага напаў. Што галава, то розум. Што душа мае, тым i прыймае. Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi. Як баба да дзеда, так i дзед да бабы. Афарызмы: Дарогі, вечныя дарогі, Не вечна ходзяць па вас ногі! Дзень вяселля назначылі, Ды вяселля не бачылі… Мой родны кут, як ты мне мілы!... Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. Куды не трапяць беларусы! На свеце ўсё канец свой мае. Без кахання шчасця, долі няма на зямлі. Купіць зямлю – купіць не лыка. Я печ на рай не памяняю! Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (Колас) Дзе воўк урадзіўся, Яму куст той мілы. Няма для духа вольнага граніцы. Памёр пясняр, А песня будзе жыць і жыць! Вянкоў мы славы не насілі. Заўсёды наперад, Ніколі назад. Эх! Іграй жа той, хто можа: Плакаць будзе весялей (Купала)!

 

27 білет. Фунуцыянальныя стылі беларускай мовы. Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, характару ўжывання моўна-выяўленчых сродкаў вылучаюцца наступныя стылі: афіцыйна-справавы; навуковы; публіцыстычны; мастацкі; гутарковы. Існуючыя межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца ўзаемапранікненне стыляў. Аднак нельга казаць пра нейкі працэс аб’яднання іх у адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы. Афіцыйна-справавы стыль – стыль дзярж. дакументаў, законаў, справаздач і г.д. Асаблівасці стылю абумоўліваюцца спецыфічнасцю ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, паслядоўнасці, адназначнасці фармулёвак, лагічнасці. адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы і выразы, мова пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. характарызуецца: 1. Спецыфічнасцю лексікі: ніжэйназваны, наяўнасць, выяўлена, адзначыць, запатрабаваць; 2. Тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй: кампенсацыя, персанал, пацыент, койка-месца, стаж; 3. Ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў: прымяненне, выкарыстанне, знішчэнне, невяртанне; 4. Выкарыстаннем дзеяслоўных словазлучэнняў: вырашаць – прымаць рашэнне, дазваляць – даваць дазвол, удзельнічаць – прымаць удзел; 5. Складанымі канструкцыямі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, складанымі злучнікамі: зыходзячы з таго, што...; улічваючы сказанае...; з прычыны таго, што...; Сферы ўжывання: афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, дагаворы, загады,пратаколы, аўтабіяграфіі. Публіцыстычнаму ўласцівы экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У мове часта ўжываюцца рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы, сказы з інверсійным парадкам слоў і г.д. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры. Тут ужываюцца дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы з зніжанай стылістычнай афарбоўкай. Сфера ўжывання: газеты, часопісы, даклады, выступленні, рэцэнзіі, арыткулы, рэпартажы і г.д. Гутарковы характарызуецца прастамоўнай лексікай, дыялектызмамі, прафесіяналізмамі, жарганізмамі. Ён вельмі індывідуалізаваны, што робіць дадзены стыль блізкім да публіцыстычнага і мастацкага. Адметнымі асаблівасцямі гутарковага стылю з’яўляецца дыялагічная мова, спрошчанасць, перарывістасць і экспрэсіўнасць. Значную ролю тут адыгрываюць няпоўныя сказы, устаўныя канструкцыі, пабочныя словы. Яшчэ адной прыкметай гутарковага стылю можна назваць наяўнасць выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, інфінітыва, форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні прошлага часу: “Пагаварыў бы са мной трошкі!” Сферы ўжывання: дыялог, маналог, вітанне, запіска, ліст. Мастацкі вылучаецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. Наглядаецца вялікая разнастайнасць вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Сюды адносяцца эпітэты, параўнанні, метафары, гіпербалы і г.д. Да вобразна-выяўленчых сродкаў належаць рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнік) і стылістычныя – сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё паэзіі (інверсія, падваенне, анафара і г.д.). Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, тут прысутнічаюць дыялектныя словы, тэрміналагічная лексіка, неалагізмы і архаізмы, часам нават вульгарызмы. Сфера ўжывання: апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, быліны. Характарыстыка стылю на лексічным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Навуковы абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, справаздачах аб навукова-даследчай працы. Экстралінгвістычныя прыкметы – гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб'ектыўнасць. арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць н. стыль. Мэта н. тэкстаў – данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, ясна, дакладна і аб’ектыўна. Лексічныя асаблівасці: аснову стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы- міжстылёвая лексіка. Пэўную частку лексікі навуковых тэкстаў складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. І самая спецыфічная група - тэрміны. Большасць тэрміналагічнай лексікі інтэрнацыянальна. Так медыцынская мае ў асноўным грэч. і лац. паходжанне, хаця і змяшчае досыць вялікі пласт уласнай лексікі. Марфалагічныя асаблівасці: выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне: выклічнікі (эх, ура, брава, гэй, бывай, калі ласка, дзякуй, бах). У параўнанні з гутарковым, публіцыстычным стылямі і мовай мастацкіх твораў у навуковых менш ужывальныя дзеясловы. Пры гэтым большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-яй асобы цяпер. часу. Дзеясловы ў пр. часу незаконч. трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым н. род пераважае, паколькі ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім грамат. значэнні. Пры дзеясловах-выказніках выкарыст-ца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем — ён, яна, яно, яны, мы. я не выкарыст-ца, ён апускаецца або замяняецца мы, так званае «аўтарскае мы». прыметнікі як сродак пераважна-класіфікацыйны, маюць інфармацыйны характар. прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, валютныя аперацыі, дэмаграфічная сітуацыя, знешні гандаль, падатковыя льготы, прыватная ўласнасць, эканамічная палітыка і інш. складаныя формы ступеней параўнання тыпу больш высокі, менш гучны. утвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч-(-юч-) прыметнікі, напрыклад, у тэрмінах тыпу бягучае планаванне, бягучы продаж, бягучы кошт, вядучы прэзентацыі і інш. Сінтаксічныя асаблівасці: менавіта апавядальныя сказы характарызуюць н. стыль. Пытальныя сказы абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме. Імі карыстаюцца выкладчыкі, лектары ў вусным маўленні. Абмежавана выкарыст-ца і рытарычныя пытанні, мэта якіх - сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце. Сказы, як правіла, двухсастаўныя, развітыя. Выкарыст-ца асабовыя сказы і рэдка неазначальна-асабовыя, таму што мове навуковых твораў неўласціва няпэўнасць. сказы з аднароднымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прыкмет, прадметаў. устаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі. не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання. найбольш ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах. Выкарыст-ца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, нягледзячы на тое што, разам з тым, між тым, тым не менш.

28 білет. Мова – сістэма знакаў (гукаў,марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаісасці, а Маўленне – спосаб передачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць. Разлічаюць Пісьмовае і Вуснае маўленне. Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы ў сённяшнім жыцці народа. Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення. Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы. Дакладнасць маўлення: а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. б) размежаванне паронімаў і амонімаў. в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. г) размежаванне сінонімаў. Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення: а) парадак слоў у сказе. б) лексічная спалучальнасць. в) правільная будова і сувязь сказаў. г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры (адсутнасць дыялектызмаў, жарганізмаў, арго і інш.). Багацце маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы. Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў. Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Вобразнасць маўлення – выкарыстанне тых ці іншых тропаў, мастацкіх прыемаў, для надання выказванню выразнасці і падтрымкі цікавасці слухача. Вербальны (ад лацінскага «вусны, славесны») сродак – гэта мова. З гэтым усё больш-менш зразумела, але мы гаварым не толькі толькі пры дапамозе голасу. Большая частка нашых «паведамленняў» мы перадаем пры дапамозе невербальных сродкаў альбо мовы жэстаў, якая змяшчае ў сабе нашу міміку, жэсты, позіркавы кантакт, паставы цела і нават інтанацыі нашага голасу. Невербальныя сродкі з'яўляюцца важнай формай зносін. Нярэдка тое, што мы кажам, і тое, што дакладвае наша цела – гэта дзве зусім розныя рэчы. Вербальныя і невербальныя сродкі зносін могуць даваць цалкам супярэчлівую інфармацыю. Калі слухач сутыкаецца з такімі змяшанымі сігналамі, ён павінен выбраць, чаму даць перавагу. Таксама трэба памятаць, што вялікая колькасць так званых “лішніх” жэстаў можа зрабіць дрэннае ўражанне на слухачоў. Таму абавязкова гарманічна кампанаваць ўсе сродкі маўлення.

 


Дата добавления: 2015-09-29; просмотров: 40 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>