Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1 білет. Мова і соцыум.Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне 2 страница



6 білет. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы. Арфаграфія – раздзел мовазнаўства, які усталёўвае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. галосныя. Правапіс літар о, э - а. о, э пішуцца пад націскам: горы, мора.У ненаціскных о, э пераходзяць у а: горы - гара. У словах з націскным ро, ло без націску пішацца ы: кроў – крывавы, дровы - дрывасек. э не пад націскам захоўваецца: а) у іншамоўных словах: рэформа;б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе (але: шасцісот); в) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць. У запазычаных са славянскіх моў, а таксама ў некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца а: Янак, Гашак, Чарнышэўскі, характар, майстар, бухгалтар, адрас. У некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца пішацца ы: брызент, інжынер, цырымонія, канцылярыя. Правапіс е, ë, я, і. е, ë пішуцца пад націскам. У першым складзе перад націскам на месцы е або ë пішацца літара я: лес - лясны. У іншых складах перад націскам і пасля яго е захоўваецца: медуніца. Карэнная я перадаецца незалежна ад націску: цягнік, цяжкаваты. Пачатковая я у імëнах і прозвішчах захоўваецца незалежна ад націску: Яраш – Ярашэвіч, Якуб –Якубовіч. Словы іншамоўнага паходжання не падлягаюць правілу якання, у іх у першым складзе перад націскам захоўваецца літара е: герой, медаль, сезон (выкл. дзяжурны, каляндар, ялейны, янот, ярмолка, яфрэйтар, сяржант). Націскная караневая і захоўваецца незалежна ад націску: гліняны, лістота. прыстаўныя галосныя. Прыстаўная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м. Перад м у пачатку слова прыстаўныя і або а ўзнікаюць заўседы: і мч ацца, і мг ла, а перад л, р у наступных выпадках: а) у пачатку тэкста: Іржалі коні; б) пасля зычнай папярэдняга слова: шмат ільну; в) пасля знакаў прыпынку: На паліцах смачныя булкі, аржаны хлеб. У сярэдзіне слова пасля прыставак на зычную на месцы і пішацца ы, а пасля прыставак на галосную – не пішацца: абыржавець, але заржавець. літары і, ы, й пасля прыставак. Калі прыстаўка заканчваецца на галосны гук, то караневая і пераходзіць у й: іграць – зайграць.У некаторых словах пасля прыстаўкі на галосную літара і захоўваецца: заінець, праіснаваць, заіскрыцца. Калі прыстаўка заканчваецца на зычны гук, то караневая і пераходзіць у ы: іграць – падыграць.Літара і захоўваецца пасля прыставак іншамоўнага паходжання між-, звыш-, пан-, транс-, контр.. зычныя. звонкія і глухія, шыпячыя і свісцячыя. Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх на канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца: малацьба, сцежка. Не адзначаецца на пісьме пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык.Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз-, перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скінуць, усхваляваны. Перад санорнымі і звонкімі зычнымі прыставачнае з захоўваецца: згрупаваць. Правапіс д –дз, т – ц. На месцы д, т перад літарамі е, е, ю, я, і, ь, мяккім [в] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца дз, ц: дзеці, Мацвей, у садзе. Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім [в] захоўваюцца: у бітве,прадвеснік. У словах іншамоўнага паходжання д, т звычайна цвердыя, пасля іх пішуцца ы, э: дыктант, тэатр.Аднак перад суфіксам і злучэннямі – ейск-, -еец-, -ер, -ін, -ір, -ікд, т змяняюцца на дз,ц: гвардзеец. дз, ц пішуцца ў словах іншамоўнага паходжання перад ю: эцюд, дзюшэс, цюль, але: турма, авантура.Ва ўласных назваў д, т або дз, ц пішуцца: Ціханаў, Хрысціна, Ядвіга, Тэмза, Мацвей. падоўжаныя. Зычныя гукі [ж ] [ш ] [з ] [с ] [дз ] [ц ] [л ] [н ] [ч ] у становішчы паміж галоснымі (у выніку асіміляцыі [й]) падаўжаюцца і перадаюцца на пісьме падваеннем адпаведных літар: калоссе, стагоддзе.Не падаўжаецца гук [л ] у іменах Ілья, Ільіч, Ульяна, Касьян, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье. Словы іншамоўнага паходжання пішуцца без падваення зычных: група, калектыў, але: манна, ванна, бонна, донна і інш. спалучэння зычных. У спалучэннях [здн ], [стн ], [сцн ], [стл ], [сцл ], [рдц ] гукі [д ], [т ], [ц ] выпадаюць: яны не вымаўляюцца і не пішуцца, на пісьме перадаюцца спалучэнні зн, сн, сл, рц: выезд – выязны, капуста – капусны. Выпадаюць гукі [д ], [л ]у словах міласэрны, сонца, наўмысна. у прыметніках, утвораных ад запазычаных слоў, спалучэнне [рдн ] на пісьме захоўваецца: рэкордны. У спалучэннях [згн ], [скн ], якія ўзніклі пры ўтварэнні дзеясловаў з суфіксам –ну-, выпадаюць і на пісьме не перадаюцца гукі [г ], [к ]: бразгаць – бразнуць. Спалучэнне [дт] на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца на пісьме літарай т: Гумбальт, Рэмбрант. Спалучэнні зычных [дч ], [тч ], [дц ], [тц ], [чц ] на пісьме перадаюцца нязменна – паводле марфалагічнага прынцыпу, у вымаўленні чуем падоўжаныя гукі [ч ], [ц ]: пасведчанне. Спалучэнні зычных [жц], [шц]перадаюцца на пісьме паводле марфалагічнага прынцыпу: у дзежцы, на дошцы.Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках адзінаццаць – дваццаць і трыццаць, а таксама ў зваротнай форме дзеясловаў: будавацца, гадавацца. прыстаўная в. в прыстаўная і ўстаўная пішацца перад галоснымі о, у ў адпаведнасці з вымаўленнем у наступных выпадках. Перад карэнным націскным [о ] у пачатку слова і пасля прыставак: вокны, вольха. Перад націскным [о ] у прыстаўках во-, воб-, вод-: воблік. У сярэдзіне некаторых уласных іменаў: Лявон, Радзівон. Выкл.: наогул, окаць, оканне.Калі [о ] не пад націскам змяняецца на [а ], прыстаўны гук [в] не вымаўляецца і літара в не пішацца: вокны – акно. Выключэнне складаюць словы вочы, востры, навокал і вытворныя ад іх, дзе в захоўваецца і перад а: вачэй, вастрыць. Перад карэнным націскным [у] літара в пішацца у пачатку слова, а таксама ў сярэдзіне слоў пасля прыставак ці першай часткі складанага слова: вуха, навука, белавусы. Захоўваецца в у вытворных словах і ў ненаціскным становішчы: навучанне. Пішацца в у сярэдзіне слоў павук, цівун (і ў вытворных ад іх), у ўласных іменах: Навум, Матэвуш і інш. Прыстаўная в не пішацца: Перад пачатковымі літарамі о, у ў іншамоўных словах і ўласных назвах: ордэн, опера, Омск, урна, Урал.Перад у прыставачным: умова, успомніць. Перад у, які ўзнік на месцы [в ]: (рус.) вчера – учора. мяккі знак пасля літар з, с, дз, ц, л, н: У канцы слоў: соль. У сярэдзіне пасля мяккага зычнага перад цвердым: пісьмо. У сярэдзіне пасля мяккага зычнага перад мяккім, калі пры змене слова першы зычны застаецца мяккім, а другі становіцца цвердым: канькі –канькоў, але: смех. Пасля л перад любой літарай, акрамя л: гульня, але: гуллівы. мяккі знак пасля зычных з, с, дз, ц л, н перад галоснымі е, е, ю, я, і: Условах іншамоўнага паходжання: кампаньен.У словах Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье. Ва ўласных іменах, утвораных ад імен на -ій, перад суфіксальным –еў (-ев-): Аркадзьеў. Мяккі знак у граматычных формах: У назоўніках Т. скл. перад -мі: коньмі. У прыметніках перад –ск-, калі яны ўтвораны ад назоўнікаў на –нь, назвы месяцаў або ад слова восень: снежаньскі. У прыслоўях ледзь, ледзьве. У постфіксе -сьці: хтосьці. У першай частцы складаных лічэбнікаў: пяцьдзясят. У суфіксах –эньк-, -аньк-, -еньк-:маленькі. Перад суфіксам –чык або –к-, калі слова без гэтых суфіксаў заканчваеццца на нь: праменьчык – прамень. У дзеясловах 2 асобы: агледзься. Правапіс апострафа перад етавымі е, е, ю, я, і (націскным): Пасля прыставак на зычную: аб’інець.Пасля першай часткі двух- (трох-, чатырох-): двух’ярусны.У сярэдзіне слова пасля ўсіх зычных, акрамя з, с, дз, ц, л, н, ў: сям’я, але: здароўе. Ужыванне вялікай літары: для размежавання ўласных і агульных назоўнікаў: колас і Колас. паказвае на пачатак тэксту, новага сказа, вершаванага радка. пішуцца многія абрэвіятуры АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя.можа выконваць стылістычную функцыю: Свабода, Радзіма, Чалавек. З вялікай літары пішуцца: -прозвішчы, імены, імены па бацьку, псеўданімы; - геаграфічныя і астранамічныя назвы; -назвы вуліц, плошчаў, рэспублік, краеў, абласцей;-назвы гістарычных падзей, эпох, свят (з вялікай літары пішацца першае слова або два першыя словы): Адраджэнне, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Вялікая Айчынная вайна;Першая сусветная вайна, Вялікдзень, Чысты чацвер, Дзень Перамогі, Дзень Канстытуцыі, Дзень Незалежнасці. -поўныя назвы ордэнаў і медалеў (за выключэннем слоў ордэн, медаль і ступень): ордэн “Знак Пашаны”, ордэн Славы I ступені; -першае слова ў назвах міністэрстваў, дзяржаўных устаноў і аганізацый: Акадэмія навук, Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін; -прыналежныя прыметнікі з суфіксамі –оў(-ов-), -аў(-ав-), -еў(-ев-), -ін(-ын), утвораныя ад уласных іменаў людзей: Аленіна кніга, Коласава апавяданне. З вялікай літары пішуцца і прыметнікі з суфіксамі –ск, -аўск-, -еўск-, калі прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці: Пушкінскія чытанні (чытанні памяці Пушкіна), Купалаўская стыпендыя (стыпендыя імя Купалы); - ўсе словы ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў, вышэйшых пасад, ганаровых званняў, вышэйшых міждзяржаўных органаў: Герой Савецкага Саюза, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Саюз Незалежных Дзяржаў, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі. Прынцыпы. Фанетычны: аканне і яканне, ы, і пасля прыставак, спалучэнні галосных у запазычанных словах, правапіс галосных у складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, правапіс ў, спалучэнні зычных у корані і на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі на з-, с-, дзеканне і цеканне, падоўжаныя зычныя. Марфалагічны (фанематычны): звонкія – глухія, цвёрдыя – мяккія, свісцячыя – шыпячыя, выбухныя – афрыкаты, напісанне е у словах не і без, каранёвыя зычныя перад суфіксальнай с у геаграфічных назвах (каўказскі, волжскі). Традыцыйны - напісанні, якія перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (дзевяты, васемнаццаць, легенда, ва Уруччы). Дыферэнцыйны адрознівае сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць (верас - Верас (Зоська Верас), месяц - Месяц, сыходзіць з дарогі і зыходзіць з меркавання). Змяненні і ўдакладненні ў беларускай арфаграфіі пашыраюць прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжаньня і прапануюць пісаць “адажыа”, трыа”, “сальфеджыа”; у словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, кіруючыся гэтым самым прынцыпам акання, канчаткі - эр і - эль прапанавана замяніць на - ар і - аль і пісаць “камп’ютар” і “пэйджар”; распаўсюджанне правіла напісання “я” ў першым пераднаціскным складзе ў словах “дзявяты”, “дзясяты”, “сямнаццаць” і “васямнаццаць”;змены ў напісанні складанаскарочаных слоў, якія прыйшлі ў беларускую мову пасля кастрычніцкага перавароту: “прафкам”, “гаркам”, “абкам”, “селькар”, “Газпрам”; пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы бостваў у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш. у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе. рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, алекамандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.



7 білет. Марфалогія як раздзел мовазнаўства. Класіфікацыя часцін мовы. Пераход адной часціны мовы ў другую. Усе словы бел.мовы дзеляцца на лексика-граматычныя разрады, якія называюцца часціны мовы. Размеркаванне слоў па гэтай сістэме залежыць ад: А)Катэгарыяльнае значэнне – абагульненае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязнае з лексічным значэннем. Б)Марфалагічная прымета – зменнасць/нязменнасць, спосаб змянення, граматычныя катэгорыі і іх спецыфіка. В) Сінтаксічныя ўласцівасці – спосабы сінтаксічнай функцыі або сувязі. Прадметам марфалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны з'яўляецца вучэнне аб часцінах мовы, якія з'яўляюцца самымі вялікімі граматычнымі групамі словаў. Марфалогія раздзел граматыкі, які вывучае словы ў сістэмах іх форм словазмянення, разглядаючы правілы змянення словаў, адрозненні словаформаў адной лексемы, пытанні прыналежнасці словаформаў тым ці іншым словам. Сістэма часцін мовы: У сучаснай Бел.мове выдзяляюць 10 часцін мовы. У залежнасці ад ступені іх самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый, характару сінтаксічных функцый ЧМ дзеляцца на: 1) Знамянальныя (самастойныя) – маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа (5 – зменныя, прыслоўе – нязменная): назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе. 2) Службовыя – Не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай намінатыўнай функцыі, не з’яўляюцца членамі сказа: прыназоўнік, злучнік, частіца. Асобна ў і сістэме ЧМ стаяць выклічнікі (пачуцці, розныя волевыяўленні, не называя іх) і гукапераймальныя словы (перадача гукавых з’яў з дапамогай моўных сродкаў). Сістэма ЧМ не з’яўляецца пастаяннай, межы кожнай ЧМ не застаюцца непарушанымі. Часцей за ўсе папаўняецца разрад прыслоўяў за кошт страты форм словазмянення іншымі ЧМ. Іншыя сродкі папаўнення разрадаў ЧМ: Субстантывацыя – працэс пераходу ў разрад назоўнікаў розных часцін мовы, які суправаджаецца змяненнем іх значэння і граматычных асаблівасцей. Магчымы пераход любых ЧМ – малое дзіця/малое заплакала, марожанае мяса/есці марожанае. Ад’ектывацыя – пераход слоў іншых часцін мовы ў разрад прыметнікаў. Магчымы ад займеннікаў, дзеепрыметнікаў і лічэбнікаў (футбаліст ён ніякі, нязменныя словы, першы вучань ў класе). Пранаміналізацыя – працэс пераходу ў разрад займеннікаў іншых ЧМ. Магчымы ад лічэбнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў (рэдка – назоўнікі) (адзін пайшоў, цэлы дзень, данны тэкст = гэты). Нумералізацыя – працэс пераходу назоўнікаў у значэнне няпэўных колькасных лічэбнікаў (гара работы, маса праблем, процьма клопатаў). Адвербіалізацыя – пераход ў прыслоўе іншых часцін мовы. Магчымы ад спалучэнняў прыназоўнікаў з назоўнікамі і таксама ад прыназоўнікаў з прыметнікамі, часцей за ўсе ужо выйшлі з ужытку не ў значэнні прыслоўя (навесяле, змоладу, збоку, усляпую). Таксама мяняецца і колькасць саміх ЧМ. Некаторыя лінгвісты разглядаюць безасабова-прэдыкатыўныя (словы катэгорыі стану – спецыфічнае лексічнае значэнне, граматычныя прыметы, сінтаксічная функцыя – весела, слаўна) і мадальныя словы (суб’ектыўна-аб’ектыўныя адносіны асобы да зместу выказвання, нязменныя – бывала, напэўна) як асобныя ЧМ. Таксама розныя думкі лінгвістаў наконт дзеепрыслоўяў і дзеепрыметнікаў.

 

8 білет. Назоўнік - самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Назоўнікам уласціва адметная структура, яны маюць спецыфічныя канчаткі і суфіксы: асіннік, перакладчык, захопленасць, вышыня, завулак, касьба, касец, скрыпач. Тыповая сінтаксічная функцыя – дзейнік, дапаўненне; могуць быць выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем. Разрады назоўніка. Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць агульныя і ўласныя назвы, канкрэтныя і абстрактныя паняцці, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, рэчыўныя, зборныя прадметы. Агульныя і ўласныя. Агул. - назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў, асоб: трава, камень, святло. Уласныя - індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, паняццяў: Якуб Колас, Рэспубліка Беларусь, часопіс “Маладосць”, Каляды. Уласныя не спалучаюцца з лічэбнікамі і ўжываюцца толькі ў адз. або мн. ліку: Мінск, Свіслач, Ждановічы, Жанкавічы. Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя. Канкрэт. - назвы прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: дом, снег, дарога; яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках. Абстракт. абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, дзеянні, працэсы, уласцівасці, якасці: страх, смеласць, шчырасць, гнеў; не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, могуць з няпэўна-колькаснымі словамі: мала гонару, шмат злосці.Канкрэтныя могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя - толькі неадушаўлёных. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Адушаўлёныя - назвы людзей, жывых істот: маці, брат, заяц, бусел. Таксама да адушаўлёных адносяцца назвы фантастычных і міфалагічных істот: вядзьмар, гном, чорт, лясун; назвы дзіцячых цацак: вавёрка, мядзведзь, ліса; назвы шахматных і картачных фігур: конь, слон, кароль, ферзь, валет, туз; назвы страў: карп, шчупак; назоўнікі нябожчык, тапелец, робат. Неадушаўлёныя - назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: бяроза, памяць, спрыт, рэканструкцыя. Неадушаўлёнымі з’яўляюцца назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей і іншых істот: калектыў, армія, маладняк, статак. у адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з родным склонам, а ў неадушаўлёных - з формай назоўнага склону. Рэчыўныя абазначаюць рэчывы аданароднага саставу: азот, кісларод, шоўк, торф, нафта, гелій, малако, хлеб, валідол. Зборныя абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: студэнцтва, лісце, карэнне, алешнік; ўжываюцца толькі ў адз. ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат насення, мала лісця. У якасці фармальнай падмацаванасці для выдзялення зборных назоўнікаў у асобны лексіка-граматычны разрад выступаюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств- (-цтв-), -нік-, -няк-, -ін-, -ар-, -ур- і інш.. Назоўнікі армія, народ, клас, атрад, калектыў і падобныя зборнымі не з’яўляюцца. Несупадженне ў родзе, ліку (у параўнанні з рускай мовай). Катэгорыя роду. У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцце па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род. Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у Н. склоне і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у Р. склоне, назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак -а (-я) у Н. склоне. Да жаночага роду належаць словы з канчаткамі -а (-я) і нулявым канчаткам у Н. склоне і з канчаткам -ы (-і) у Р. склоне. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў Н. склоне, назоўнікі на - мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі. Для сучаснай бм. характэрна наяўнасць групы на -а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваей накіраванасці на знешні адушаўлены прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род. Вылучаюць групу назоўнікаў агульнага роду з канчаткамі -а(-я), якія могуць ужывацца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду: плакса, сірата, непаседа, ціхоня, задзіра.Не маюць катэгорыі роду множналікавыя назоўнікі: паводзіны, дзверы, абцугі. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння роду. Дацэнт, прафесар, капітан, пракурор, рэдактар,следчы, дырыжор, аграрнік Іваноў – Іванова. Род абрэвіятур, якія скланяюцца, вызначаецца марфалагічна (па канчатках): Белтрансгаз, Белтрансгаза, (пры) Белтрансгазе - мужчынскага роду. Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць: М. род у рускай мове і ж. род у беларускай мове: Таполя, табака, жырафа, гусь, цыкорыя, жэлаціна, зала, вальера, салата. Ж. род у рускай мове і м. род у беларускай мове: Сабака, цень, пыл, боль, палын, насып, летапіс, подпіс, шынель, мазоль, рамонак, стэп, замш, творца, клавіш, цюль. Н. род у рускай мове і м. род у беларускай мове: Яблык, капыт. Ж. род у рускай мове і н. род у беларускай мове: Жніво, жыцце. Катэгорыя ліку. Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адз. і мн. лік, словы толькі з адз. лікам, словы толькі з мн. лікам. Адзіночналікавыя: Рэчыўныя: малако, мяса, цукар. Зборныя: калоссе, бярэзнік, моладзь. Абстрактныя: годнасць, попыт. Уласныя: Віцебск, Нарач. Вучэнні, формы грамадска-дзяржаўнага ладу, літаратурныя плыні: марксізм, рэалізм, мадэрнізм. Множналікавыя: Канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх ці больш аднолькавых частак: нажніцы, акуляры.Рэчывы, прадукты вытворчасці: дрожджы, кансервы.Народныя святы, гульні: хованкі, дажынкі.Грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, манеўры.Прыродныя з’явы, адрэзкі часу: прыцемкі, замаразкі. Геаграфічныя назвы: Філіпіны, Клімавічы. Лік назоўнікаў у рускай і беларускай мовах можа не супадаць: грудзі, чарніцы, каноплі (множналікавыя назоўнікі ў бел. мове і адзіночналікавыя ў рускай); чарніла, бяліла (множналікавыя назоўнікі ў рускай мове і адзіночналікавыя ў бел. мове). Род запазычаных і нескланяльных назоўнікаў. Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца паводле іх значэння: 1) назвы жывых істот да м. р. (кенгуру, поні, шымпанзе, калібры, фламінга, какаду); 2) прадметы і апрадмечаныя паняцці – да н. р. (дэпо, кашне, кіно, паліто, радыё); 3) геаграфічныя назвы маюць род тых агульных назоўнікаў, да якіх яны належаць (Дэлі – горад, Місісіпі – рака, Антарыа – возера). Род нескланяльных абрэвіятур вызначаецца па галоўным слове: ЦК (Цэнтральны Камітэт), БАМ (магістраль).

 

9 білет. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення. Д. і М. склоны адны і тыя канчаткі: -е, -і, -ы, -э. - аснова на цвёрды зычны, замест цвёрдага зычнага паяўляецца мяккі, а замест г, хз, с: грамада — у грамадзе, краіна — у краіне, аблога — на аблозе, страха — на страсе. аснова на мяккі зычны - канчатак : вышыня — у вышыні, зямля — на зямлі; на зацвярдзелы зычны : сястра — пры сястры, шаша — на шашы. з асновай на к, змяняецца на ц, не пад паціскам : траўка — на траўцы, байка — у байцы, пад націскам : рака — рацэ, на рацэ, дачка — на дачцэ (і на дачцы). Назоўнікі 2-га скланення. М. р. ў Р. с. адз. ліку -а(-я) або -у(-ю). -а (-я) маюць: прадметы, якія можна лічыць: агурка, цюльпана, дуба, алоўка, трамвая, тэлефона; адушаўлёныя: студэнта, брата, зайца, пінгвіна; часткі цела людзей, жывых істот: носа, языка, хваста, але: твару; назвы адзення, абутку і іх частак: чаравіка, бота, касцюма, гальштука; назвы месяцаў, дзён тыдня, час: красавіка, аўторка, года, месяца, тыдня, але: ранку, абеду, без году тыдзень, з году ў год, веку; меры вагі, даўжыні, аб’ёму: кілаграма, сантыметра, пуда, літра; грашовыя: рубля, долара, шылінга; арганізацыі, прадпрыемствы, установы: універсітэта, калгаса, кааператыва, палка, але: Дома друку; астранам. і геаграф. назвы, агульныя назвы нас. пунктаў: Юпітэра, Жлобіна, Буга, горада, але: Далёкага Усходу, Паўднёвага Захаду; аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, пабудовы і часткі: помніка, гаража, корпуса, але: гмаху, даху; назвы танцаў, спартыўных гульняў: вальса, балета, футбола, пас’янса, але: спорту, батэрфляю; агульныя назвы кніг, мастацтва, дакументаў, выданняў: сінтаксіса (кніга, але: сінтаксісу (раздзел навукі), буквара, танца, кодэкса, часопіса, але: летапісу, рукапісу, жывапісу; тэрміны: сюжэта, пратона, інфінітыва, эксперымента, але: склону, зместу, тэксту, націску, роду, гратэску, стылю, фальклору; памяншальна-ласкальныя словы з суф. -ок(-ёк): беражка, гайка, лужка, ляска. аўса, хлеба, жаўтка, бітка, бялка, пірага, торта, каравая, варэніка, персіка, калача, каржа, архаізма, грэцызма, паланізма, русізма, ансамбля, аркестра, батальёна, квартэта, корпуса, сената, экіпажа, табуна, статка, поўдня, берага, гайка, ляска, садка, статка, экіпажа, табуна, гудка, глытка. -у (-ю) маюць: абстрактна-разумовыя паняцці: жалю, страху, розуму, вопыту; рэчывы, масу, хім. элементы: соку, мёду, цынку, пылу, рысу, шоўку, вітаміну; грамадскія фармацыі, тэорыі, навуковыя плыні: феадалізму, рамантызму, дарвінізму; з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, ветру, галалёду, пажару; прасторавыя паняцці, месца, напрамак: небасхілу, краю, лугу, верху, захаду, рэгіёну; назвы неакрэсл. прамежкаў часу: абеду, пачатку, перыяду, інтэрвалу, часу, веку; зборныя: лесу, гаю, тыражу, рэзерву, бярэзніку, пырніку, актыву, калектыву; дзеянні, рух, стан: бегу, смеху, крыку, ад’езду, позірку, спакою; падзеі ў грамадскім жыцці: кірмашу, матчу, мітынгу; захворванні: інфаркту, танзіліту, грыпу; травяністыя і раслін: чабару, лопуху, бэзу; уваходзяць у склад устойлівых выразаў: без году тыдзень, з году ў год, год ад году, век ад веку, не даваць праходу. ранку, веку, абеду, твару, склону, тэксту, зместу, роду, ліку, націску, часу, стылю, гратэску, аўралу, гмаху, даху, спорту, батэрфляю, жывапісу, летапісу, рукапісу, шашлыку, інею, плоту, бюджэту, крызісу, малачаю, багуну. Прыйдзеш да дуба(прадмет); сястра просіць дубу(матэрыял)на калодзеж. Д. с. з цвёрдай, зацвярдзелай асновай і на г, к, х –у: студэнту, палыну, мору, берагу, почырку; з мяккай асновай – ю: герою, струменю, болю, шчасцю, жаданню. В. с. адуш. – а,я (Р.с.); неадуш. – н. с. Т. с. м. роду пасля цвёрдых і зацвярдзелых пад націскам -ом: сталом, будаўніком, гаражом, гаспадаром, не пад націскам -ам: студэнтам, брыгадзірам, лесам, трактарам; пасля мяккіх зычных пад націскам -ём: ласём, агнём, ручаём, не пад націскам -ем: героем, пакоем, аленем. М. с. м. род. ў неадушаўлёных назоўніках, аснова на цвёрды, які чаргуецца з мяккім: стол — на стале, лес — у лесе, агарод — на агародзе. з асноваю на г, х, калі чаргуюцца з', с': бе­раг — на беразе, луг — у лузе, верх — на версе, кажух — у кажусе. з мяккаю асновай незалежна ад націску і адушаўлёнасці к : конь — на кані, пень — на пні, вырай — у выраі, з асноваю на зацвярдзелы –ы; заяц — на зайцы, гараж — у гаражы. -у(-ю): назвы асоб: пры суседу, артысту, герою, з асноваю на г, к, х: на стагу, у пяску, на шляху, у парку. з цвёрдаю асновай (ва ўстойлівых зваротах з на, у): на ляту, на калу, на віду, у хаду, у ладу. Н. р. Р. с. –а (-я), Д.с. –у (-ю). Т. с.: пасля цвёрдых і зацвярдзелых— -ом (пад націскам) або -ам (не пад націскам): сялом, вядром, малаком, сонцам, жытам, морам; пасля мяккіх -ём (пад націскам) або -ем (не пад націскам): галлём, кап'ём, полем, калоссем, узмор'ем. М. с.: апошні цвёрды чаргуецца з мяккім: сяло — у сяле, жыта — у жыце, акно — на акне; –і —з мяккаю асновай: поле — на полі, галлё — у галлі, узмор'е — на ўзмор'і; — з зацвярдзелаю асновай: сонца — на сонцы, мора — на моры, падарожжа — у падарожжы. малако мае націскны : у малацэ. 2 скл. пяць на -мя: семя, цемя, вымя, полымя, бярэмя, скланяюцца, як і ўсе н. р. з мяккаю асновай: Н. семя, полымя — як поле, лісце; Р. семя, полымя — як поля, лісця; Д. семю, полымю — як полю, лісцю і г. д. Назоўнікі 3-га скланення. У Р., Д. і М. склонах з асновай на мяккі, губны : сувязі, радасці, любові, верфі, Кемі, на зацвярдзелы — : роспачы, печы, мышы.Т. с. пасля зацвярдзелых : роспаччу, печчу, мышшу, пасля мяккіх ; сувяззю, радасцю. з асновай на губныя і р: Об'ю, верф'ю, любоўю, Свір'ю. У Т.с. падаўжэнне апошняга зычнага асновы, калі ён пасля галоснага: ноччу, сувяззю, рунню, арцеллю, моладдзю. Рознаскланяльныя назоўнікі: назвы маладых істот: дзіця, цяля (цялё), птушаня (птушанё); на -мя: імя, племя, стрэмя; м.р. з –а (-я): бацька, стараста, дзядуля, старшыня, агульнага роду: плакса, забіяка, ціхоня, калі абазначаюць мужч. пол. Назвы маладых істот, у Н. і В. с. адз. ліку -я(-ё): ягня(ё), жарабя(ё), звераня(ё). У Р., Д., М. с. адз. ліку , змяняюцца, як 3 скл.; у Т. с. -ём, як 2 скл. У Р., В. с. мн. ліку — назвы маладых істот нулявы: цялят, птушанят. Ва ўскосных склонах адз. ліку, апрача В., Т., паяўляецца суф. -яц-, ва ўсіх скл. мн. ліку -ят- (выкл.: дзяцей). Рознаскл. н. р. імя, племя, стрэмя могуць суфікс -ен- і змяняцца без яго: імя і імені, племя і племені; імю і імені, племю і племені; імем і іменем, племем і племенем. Склонавыя формы (імя, імю, імем) не адрозніваюцца ад 2-га скл.; пры -ен- супадаюць з назвамі маладых істот: Р., Д., М. с. -і: імені, племені, Т.с.-ем: іменем, племенем. У мн. ліку імя, племя, стрэмя з суфіксам -ён-: імёны — імёнаў, імёнам, плямёны — плямёнаў, плямёнам, страмёны — страмёнаў, страмёнам. М. р. -а(-я) і агульнага роду са значэннем мужч.: - у Р. і В. с. канчаткі 1 скл.: Р. мужчыны, дзядзькі, Міці, старшыні, плаксы; В.мужчыну, дзядзьку, Міцю, старшыню, плаксу; - у Д. і М. с. 1 і 2 скл.: а) пад націскам -е (1 скл.): мужчыне, старшыне; б) націск падае на аснову -у(-ю) (2 скл.): дзядзьку, дзядулю, плаксу; - у Т. с.: а) пад націскам 1 скл. -ой (-ою), -ёй (-ёю): Кузьмой (-ою), старшынёй (-ёю); б) не пад націскам - 2 скл. -ам, -ем: мужчынам, дзядзькам, Міцем, плаксам. сірата скланяецца на ўзор ж. р.,: Н. круглы, круглая сірата Р. круглага, круглай сіраты Д. кругламу, круглай сіраце В. круглага, круглую сірату Т. круглым, круглай сіратой М. (пры) круглым, круглай сіраце. Скланенне ў множным ліку. Р. с. -аў(-яў) маюць: 1-га скл., аснова канчаецца збегам зычных: тундра — тундраў, кроква — крокваў, кафедра — кафедраў. Некаторыя 1-га скл. з нулявым: рук, ног, дарог, зорак, соек, ластавак; асобныя варыянтныя формы: сёстраў — сясцёр, бярозаў — бяроз, яблыняў — яблынь, хвояў — хвой. Ж. р. на -ія(-ыя) з нулявым: аўдыторыя — аўдыторый, авацыя — авацый, камедыя — камедый, лінія — ліній.3-га скл., апрача -аў(-яў), націскны - ей(-эй): касцей, начэй, мышэй. Такі маюць асобныя 2-га скл.: вушэй, плячэй, коней, а таксама дзеці, госці — дзяцей, гасцей. 2скл. – оў (ёў) – пад націскам: дубоў, ласёў, змагароў. 3-га скл., якія націск на аснове, варыянтныя: сенажацей — сенажацяў, асаблівасцей — асаблівасцяў. В. с. залежаць ад адушаўлёнасці: у неадуш. супадаюць з Н. с.: паставілі сталы, пабудавалі электрастанцыі, наладзілі сувязі, у адуш. — з Р. с.: узнагародзілі перадавікоў, пасвілі гусей, кароў, цялят. У Д., Т. і М. с. маюць адпаведна -ам (-ям): вербам, хвоям, вучням, дажджам, вокнам, здарэнням, рэчам, далоням; -амі(-ямі): вербамі, хвоямі, вучнямі, дажджамі, вокнамі, здарэннямі, рэчамі, далонямі; -ах(-ях): на вербах, хвоях, пры вучнях, дажджах, на вокнах, аб здарэннях, у рэчах, далонях. Некаторыя ў Т. с. маюць -мі: коньмі, дзецьмі, слязьмі. плечы, вочы, вушы, дзверы, грошы з –амі (-ямі) захоўваюць: плячыма, вачыма, дзвярыма, грашыма. Скланенне прозвішчаў, іменаў і геаграфічных назваў. імёны, геаграф. і астранам. назвы, на –а (-я) скланяюцца, як агульныя 1-га скл.: пры Людміле, Надзеі, Веры, у Еўропе, Москве, Гарадзеі, Польшчы, на Волзе, Шчары, Віліі, Венеры. асабовыя імёны і прозвішчы м. р. на зычны, скланяюцца, як агульныя асобы: Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу. У М. с. -у(-ю): пры Тарасу Бондару, Міхасю Кавалю, па Сымону Міхалапу. Уласныя м. р. геаграф. і астранам. назвы як агульныя неадуш. з адпаведнаю асновай: Брэст — у Брэсце, Крым — у Крыме, Марс — на Марсе; Гомель — у Гомелі, Алтай — на Алтаі, Дунай — па Дунаі; Добруш — у Добрушы, Бобр — на Бабры, Ме­сяц— на Месяцы; Барок — у Барку, Нізок — у Нізку, Таганрог — у Таганрогу. Назвы нас. пунктаў на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ын (-ін) як агульныя з цвёрдаю асновай: Т. Рагачовам, Лоевам, Шчучынам, Дрыбінам; М. у Рагачове, Лоеве, Шчучыне, Дрыбіне. Прозвішчы на -ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ёў) тыпу Лужанін, Чыгрын, Пятроў, Астапаў, Якаўлеў, Жураўлёў як агульныя 2-га скл., у Т. с. адз. ліку -ым: Лужаніным, Чыгрыным, Жураўлёвым. прозвішчы ад прыналежных прыметнікаў, якія перайшлі ў назоўнікі. Жаночыя прозвішчы гэтага тыпу скланяюцца, як прыналежныя прыметнікі. Іншамоўныя прозвішчы на -ін-(ын), -аў Дарвін, Чаплін, Вірхаў у Т. с. -ам: Дарвінам, Чаплінам, Вірхавам. назвы гарадоў, вёсак, рэк н. р., як агульныя з адпаведнаю асновай: Т. Гроднам, Барадзіном, Каўшовам, Уруччам; М. у Гродне, Каўшове, Барадзіне; у Залессі, Заслаўі; у Падлужжы, Уруччы, на Дняпры.


Дата добавления: 2015-09-29; просмотров: 82 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>