Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1 білет. Мова і соцыум.Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне 4 страница



14 білет. Дзеепрыметнік – форма дзеясова, якая абазначае прымету прадмета або яго уласцівасць паводле дзеяння. Маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Утвараюцца ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне. Як і дзеяслову уласцівы граматычныя катэгорыі стану і часу, кіраванне назоўнікамі, таксама да іх прымыкаюць прыслоўі. Як і прыметнікі, маюць формы роду, ліку і склону. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу, змяняюцца толькі па родах і ліках. Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю выказніка і азначэння. Могуць мець паясняльныя словы і утвараць дзеепрыметнае словазлучэнне – сінтаксічна непадзельнае, выступае адным членам сказа. Утварэнне дзеепрыметнікаў: Незалежны стан прошлы час – ад асновы інфінітыва непераходных дзесловаў незак.трывання + суф.-л-: Пасталець – пасталелы, пасівець – пасівелы. - ад асновы інфінітыва пер.і непер.дзеясловаў + суф.-ш- (на зычны) або –ўш- (на галосны): узнікшае, расквітнеўшая. Незалежны стан цяперашні час – ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незак.трывання + - уч-(-юч-), -ач- (-яч-) – нехарактэрныя для бел.мовы, як кампаненты ўстойлівых выразаў: бастуючыя рабочыя. Залежны стан прошлы час – ад асновы інфінітыва пераходных дзесловаў законч.трывання + -н- (на –а, -я) або –ен- (на –і, -ы, -е або на мяккі зычны), -ан- (пасля зацвярдзелых) або –т- (на –а, -я, -ы, -і, беспрыставачная частка - аднаскладовая): шыты, абсыпаны, запалены. Ужыванне дзеепрыметнікаў: Найбольш ужывальныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану.Беларускім дзеепрым.з суф .-л- адпавядаюць рускія з –вш-. У бел.мове дзеепрым.з суф.- ўш- выкарыстоўваюцца тоькі ў мужч.родзе і аманімічны з дзеепрыслоўямі. Рэдкасныя ў бел.мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага (- ем-, -ом-, -ім -) стану цяперашняга часу – ужываюцца толькі ў публіцыстычным і навуковым стылях у тэрмінах: неразлажымыя элементы. Нехарактэрны для бел.мовы зваротныя дзеепрыметнікі – парушэнне нормы. Сродкі для замены неўласцівых бел.мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы: 1) даданым сказам: листьями,еще не высохшими после снега – лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу; 2) дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным словазлучэннем: доходит ревнующий человек - даходзіць, раўнуючы, чалавек; 3) прыметнікам: всепроникающее чувство – усепранікальнае пачуцце; 4) назоўнікам: рассказывающий - апавядальнік; 5) дзеясловам: Ночные костры, светившиеся… - Начныя вогнішчы свяціліся… 6) развітым прыдактам: вещества, стимулирующие рост растений = рэчывы – стымулятары росту раслін.



 

15 білет. Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам. Утвараюцца ад дзеясловаў, захоўваюць іх асновы і лексічнае значэнне. Маюць граматычныя прыметы дзеяслова: пераходнасць/непераходнасць, зваротнасць, трыванне, стан (бываюць толькі незалежнага). Захоўваюць кіраванне, да іх могуць прымыкаць прыслоўі. Як і прыслоўі, дзеепрыслоўі не змяняюцца. Не ўтвараюць форм часу. Часам ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы дзеепрыслоўнае словазлучэнне – адзін член сказа. Асаблівасці ўтварэння: - незакончанае трыванне – ад асновы цяп.часу незак.трывання дзеясловаў І спр. + суф.-учы-(-ючы-) або дзеясловаў ІІ спр.+суф. –ачы-(-ячы-) = пішуць – пішучы, косяць – косячы; (розныя суфіксы з рускай мовай – параўнаць – говоря/гаворачы – гістарычна: бел.дзеепрыслоўі абразаваліся ад закасцянелых дзеепрыметнікаў незал.стану жаночага роду, а рус.дзеепрыслоўі – незал.стану мужчынскага і ніякага). - закончанае трыванне – ад асновы інфінітыва (або прошл.часу) + суф.-ўшы-(пасля галосных) і суф.-шы-(пасля зычных) – раскінуўшы, прачытаўшы, прынесшы. Ужыванне дзеепрыслоўяў: У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той смай асобы ці прадмета, што ўтвараюць дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца: Бацька слухаў, то ўздыхаючы, то падпіраючы рукою галаву. Але НЕ: Гледзячы на гэтыя здымкі, успамінаецца песня. У абагульнена-асабовых сказах таксама асноўнае і дадатковыя дзеянні адносяцца да адной асобы, але яна абагульнена.

 

16 білет. Сінтаксіс мовы – сукупнасць заканамернасцей, якія рэгулююць будову сінтаксічных адзінак – словазлучэнняў і сказаў. Сінтаксіс як навука – раздзел мовазнаўства, які вывучае будову і значэнне словазлучэнняў і сказаў. Прадмет сінтаксісу – словазлучэнне як сэнсава-граматычнае адзінства ўнутры сказа, сказ як адзінка выказвання, закончанае цэлае. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю 3 тыпаў: 1) Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

2) Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць. 3) Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам - і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы. У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з’яўляюцца словазлучэннямі: -дзейнік і выказнік (або прэдыкатыўныя словазлучэнні); -аднародныя члены сказа; -службовыя часціны мовы. Пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс: 1) Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, извините меня. 2) Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія – творным з прыназоўнікам “над ”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой. 3) Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, отправить за грибами. У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі). 4) Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам. 5) Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, беспокоиться о родителях. 6) Галоўнае слова – прыметнік ці прыслоўе у форме вышэйшай ступені параўнання - патрабуе вінавальнага склону з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру. У рускай мове – формы роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех. 7) Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю. У рускай мове патрабуюўць назоўніка меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане. 8) У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен. 9) Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка). 10) Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора). Каардынацыя дзейніка і выказніка ў ліку і родзе: А) у склад дзейніка уваходзяць зборныя лічэбнікі і словы дзясятак, сотня, тысяча, мільен, мільярд – выказнік – адзіночны лік – чацвера сірот засталося. Акрамя выпадку, калі неабходна падкрэсліць актыўнасць дзеяча – Двое рабочых пабеглі ў сяло. Б) Дзейнік = колькасны лічэбнік + назоўнік: 1. Адз. Лік – сэнс спалучэння – прыблізная колькасць (тыдні два засталося); 2. Мн.лік – астатнія выпадкі (Чатыры дзіцяці беглі дадому). В) Дзейнік = большасць, большая частка, меншая частка, рад + назоўнік роднага склону множнага ліку: 1. Адз.лік – абазначэнне прадметаў (Панімаецца рад задач); 2. Мн.лік – абазнач.асоб (Большасць студэнтаў зразумелі).) Дзейнік = адмоўныя і няпэўныя займеннікі + назоўнік ускоснага склонуАдз.лік – Хтосьці з хлопцаў адказаў. Д) У складзе дзейніка няпэўна-колькасныя спалучэнні – многа, мала, шмат, некалькі, колькі, багата, нямала – Адз.лік – Шмат гуляе дзетвары. (Мн.ліккалі асоба – Некалькі чалавек шлі). Е) Дзейнік = наз. + наз.ў творным склонеМн.лік – Таня з Васем прыехалі ў веску. Ж) 1. Аднародныя дзейнікі перад выказнікам – Мн.лік. 2. Аднародн.дзейнікі пасля выказніка – Адз.лік. З) Дзейнік = складанаскарочанае слова – дапасаванне да апорнага слова. І) Іменны выказнік выражаны назоўнікам звычайна каардынуецца ў ліку і склоне.

17 білет. Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану (адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя – сабіраліся хутка), якасці (да прыметніка, дзеепрыметніка, прыслоўя – добра дагледжаны), зрэдку прымету прадмета (да назоўніка – школа насупраць). У сказе часцей за ўсе выступаюць ў ролі акалічнасці (да дзеяслова), недапасаванага азначэння (да назоўніка). Могуць быць выказнікамі (Дупло зусім нізка), пры субстантывацыі могуць быць усемі часткамі сказа. Разрады прыслоўяў паводле значэння: 1) Азначальныяякасныя (якасць дзеяння – як?), колькасныя (колькасць, мера дзеяння – колькі?, як многа?, да якой ступені?), спосабу дзеяння (як адбываецца дзеянне – як?, якім чынам?). 2) Акалічнасныя – прыслоўі месца (дзе адбываецца дзеянне, куды або адкуль кіравана – дзе?, куды?, адкуль?, дакуль?), часу (калі адбываецца дзеянне, як доўга, з якога часу працягваецца – калі?, як доўга?, з якога часу?), прычыны (па якой прычыне адбываецца дзеянне – чаму?, па якой прычыне?), мэты (з якой мэтай адбываецца выказванне – з якой мэтай?, для чаго?). Правапіс прыслоўяў: Асноўную цяжкасць выклікае выбар правапісу прыслоўя праз злучок, асобна або разам. Праз злучок пiшуцца прыслоўi: 1) з прыстаўкай абы- i суфiксам –небудзь -: абы-як, як-небудзь; 2) з прыстаўкай па- i суфiксамi –ому, -яму, -аму, -йму, -ску, -цку, -ы: па-старому, па-летняму, па-нашаму, па-мойму, па-руску, па-брацку, па-чалавечы; 3) з прыстаўкай па- i парадкавым лiчэбнiкам: па-першае, па-дзесятае; 4) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова: ледзь-ледзь, крыж-накрыж; Асобна пiшуцца спалучэннi назоўнiкаў, якiя пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнiкам у: у абдымку, у абрэз, у абмен, у адзiночку, а таксама спалучэннi назоўнiкаў з прыназоўнiкамi без, з, да, на: без аглядкi, без разбору. Усе астатнiя прыслоўi пiшуцца разам: спрадвеку, спадылба, знiзу, штогод, таксама. Неабходна адрозніваць назоўнiкi з прыназоўнiкамi, якiя пiшуцца асобна: вярнуўся дахаты –падышлi да хаты Алеся; павярнулi ўбок –у бок вакзала. Назоўнiкi абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Асаблівасці ўжывання ступеняў параўнання. Прыслоўі ўтвораныя ад якасных прыметнікаў маюць вышэйшую і найвышэюшую ступені параўнання. 1. Вышэйшая. а) простая – суфікс – ей (-эй, -ай). Таксама есць суплетыўныя формы з суфіксам –ш – менш, больш, лепш, горш. б) Складаная – з дапамогай слоў больш, менш да якасных прыслоўяў. Формы вышэйшай ступені параўнання раней, даўней, далей могуць набываць значэнне асобнага слова “калісьці”, “у мінулым” – элятыв: Раней ніякі дождж цябе не мог спыніць. 2. Найвышэйшая. а) простая – прыстаўка –най далучаецца да простай вышэйшай формы. б) Складаная – з дапамогай слоў найбольш, найменш да простай формы і за ўсе, за ўсіх да простай вышэйшай формы.

18 білет. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Прычыны і шляхі запазычвання іншамоўнай лексікі. Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў: 1) індаеўрапейскія (самыя старажытныя, ≈ III–I тыс. да н.э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, неба, вечар, зіма, дзень, маці, брат, дзед, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; два, тры, сто; вы, сам, ты і мн. інш.; 2) агульнаславянскія (≈ II тыс. да н.э. – I тыс. н.э.): дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, конь, лебедзь, крыўда, ласка, праўда; блін, піва, сала, квас, каша, масла, крупа, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, полк, страла і інш.; белы, жоўты, зялёны, русы, рыжы, светлы, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы; 3) ўсходнеславянскія (VІ – ХІІІ стст.) агульныя для беларусаў, рускіх, украаінцаў: сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, бондар, знахар, мельнік, селянін, клык, жаваранак, снягір, грэчка, качарга, лыжка, сарочка, рэпа, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.; 4) уласнабеларускія (ХІІІ – ХІV стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; бусел, берасцянка, алешнік, ваўчкі, заранка, вясёлка, надвор’е, золак, світанне, спёка, цемра, сакавік, красавік; спадніца, хустка, абрус; дранікі, зацірка; пакута, пяшчота, хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы. Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г.зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку). Выдзяляюцца дзве вялікія групы запазычаных слоў: са славянскіх моў і з неславянскіх. Са славянскіх моў: а) стараславянізмы (або царкоўнаславянізмы): вобраз, вочы, воблака, храбры, продак, раб, цвярдыня, уладыка, храм, чэсны, благаславенне. Прычына: хрыысціянізацыя; шляхі: праз пропаведзь і кнігу; б) з украінскай: бацькаўшчына, вербалоз, ежа, агортваць, боршч, прыкмета, заляцанне, хутар, варэнік, побыт, журыцца, галушка, забабоны, лунаць. ВКЛ; в) з польскай: касцёл, скарб, гузік, карысць, сродак, гатунак, здрада, апека, сукенка, літасць, айчына, кабета, хлопец, шчыры, маёнтак, кепска. Рысы: цвёрдасць зычных перад э, цвёрды [дз], -дл – кудлаты, -унак; г) з рускай: ссылка, пераварот, забастоўка, подзвіг, гадавіна. Шляхі: поўнае запазычанне (сачыненне), змена марфемнага афармлення (плошча), калькі (дабраякасны). З неславянскіх. Асноўныя прыметы запазычаных слоў: ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я; пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей; ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген; бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж; два галосныя ў корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш; цвёрдасць д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр; а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр; -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр): арганізм, сацыяліст, капіраваць. а) балтызмы (літоўскія і латышскія - літуанізмы): жвір, пуня, клуня, свіран, коўш, бурбалка, клыпаць, жуда. Прычына: асіміляцыя славянамі мясцовага насельніцтва; б) грэцызмы трапілі ў нашу мову яшчэ ў старажытнасці ў сувязі з прыняццем хрысціянства. Другая хваля ў час адраджэння. Пераважна гэта словы навукі, асветы, культуры, мастацтва, адукацыі: ікона, царква, алфавіт, арфаграфія, графіка, кафедра, бактэрыя, дыягназ, трахея, мікроб, іон, істэрыя, філалогія, лексіка, алебастр, акіян, дэльфін, эпоха, элегія, камедыя. Рысы: пачатковы [э], наяўнасць [ф], -іск, -ізм, -іс (сінтаксіс, генезіс); в) германізмы: афіцэр, маўзер, лагер, штаб, фронт, фланг, алкаголь, бутэрброд, цукар, вафля, гальштук, партвейн, паштэт, бінт, аспірын, гантэлі, цэйтнот, гросмайстар, штраф. 12-14 ст.: гандаль. 16-17: праз польскую, вайсковыя паняцці. г) цюркізмы (пераважна з татарскай мовы). Пачалі пранікаць ў старажытныя часы з мовы цюркскіх плямёнаў, што рабілі набегі на землі славян: арда, баран, калчан, сарафан, балван, балда, лафа (салдацкае жалаванне; выгода), атаман, кінжал, халва, плоў, айва, гарбуз, бархан, туман, буран, торба, чамадан. Вітаўт, палонныя. Рыса: сінгарманізм галосных.; д) лацінізмы прыйшлі праз польскую, чэшскую і іншыя заходнееўрапейскія мовы: каляндар, прафесія, доктар, літара, нацыя, тэкст, легенда, ангіна, вакцына, інфаркт, вірус, бацыла, біцэпс, імпульс, інстытут, лекцыя, глобус, экзамен, абітурыент, аратар. 15-17 ст. Прычыны: адукацыя, навука, літаратура, дыпламатыя, мова касцёла. Рысы: прыстаўкі рэ-, дэ-, інтэр-, транс-; -цыя, -ар.; е) галіцызмы (фр.): акардэон, баль, вальс, вернісаж, жанр, журы, раяль, бігудзі, памада, адэкалон, гарнітур, бра, вітрына, атэль, кавалер, какетка, камандор, гараж, кабіна, сапёр, баржа, міна, маршал, карабін, лікёр, кампот, марынад. 17-18 ст. Рэвалюцыя, мова імператарскага двара, праз рускую.; ж) англіцызмы: аўт, бокс, гандбол, футбол, клуб, трактар, мічман, снайпер, бар, піжама, плед, вельвет, джынсы, віскі, пунш, джэм, бекон, крэкер, кактэйль, кекс, джунглі, лідар, мітынг. Прамысловая рэвалюцыя, фінансы, спорт, ежа, тэхнічныя тэрміны, палітыка. Пранікненне іншамоўных слоў – з’ява заканамерная для любой мовы. Гэта вынік палітычных, гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей, цесных моўных кантактаў народаў свету. Запазычанні не парушаюць нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, яны ўзбагачаюць яе лексічную сістэму.

 

19 білет. Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Гэта найбольш важная частка слоўніка нацыянальнай мовы, якая складае ядро лексічнай сістэмы. Стыль з’яўляецца асноўным паняццем стылістыкі – раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. Такім чынам, існуе і лексіка, якая абслугоўвае тую ці іншую сферу дзейнасці чалавека, яна будзе называцца функцыянальна-стылева афарбаванай. Аднак гэта не значыць, што ўсю яе нельга выкарыстоўваць за межамі гэтай сфера або гэтага стыля. Існуе таксама нейтральная (міжстылёвая) лексіка, якая ўжываецца ў любым функцыянальным стылі (забарона, няма, разнавіднасць). З першага погляду па ей не магчыма адзначыць да якога стылю адносіцца тэкст. Кніжная лексіка выкарыстоўваецца асноўна ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу, паэт). Ей супрацьпастаўляецца гутарковая, якую можна пачуць пры неафіцыйных моўных зносінах. Таксама туды адносяцца дыялектныя, прастамоўныя, грубаватыя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл, пара (адзнака)).

 

20 білет. Лексіка абмежаванага ўжытку: 1. Дыялектызмы – словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. На Беларусі – Паўднева-заходні і Паўночна-усходнія дыялекты. 2. Гістарызмы – словы, якія вышлі з актыўнага ўжытку у сувязі з знікненнем тых рэалій, якія яны абазначалі: а) назвы прадметаў быту – камзол, кафтан, аблавуха, каптур. б) назвы адміністратыўных адзінак,органаў кіравання, сацыяльных назв: веча, управа, губерня, княства, воласць. в) назвы асоб: цівун, гетман, халоп, гарадавы, рэкрут. г) адзінкі вымярэння: покаць, аршын, пуд, фут, асьміна. д) назвы ваеннай зброі: латы, кальчуга, меч, мушкет, алебарда. 3. Архаізмы – словы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены сінанімічнымі паняццямі: а) уласна-лексічныя – атрамант (чарніла), грабар (землякоп), чало (лоб), тлумач (перакладчык). б) лексіка-словаўтваральныя – “тэзіс” – тэза, дзейца – дзеяч, лятун – летчык. в) лексіка-фанетычныя – міт – міф, міталегія, філезофія, сымболь – сімвал. г) семантычныя архаізмы – словы есць і ў сучаснай мове, але некаторае значэнне страцілася – камора, дружына, двор. 4. Жарганізмы (жаргоны) – сапсаваная мова,цяпер пад жаргонам разумеюць усялякае вымаўленне, якое адрозніваецца ад літаратуры, таксама выкарыстоўваецца людзьмі, якія аб’яднаныя родам заняткаў, прафесіяй і захапленнямі. (Грошы – бабло, бабосы, лавэ, бабкі, зелень, бабкі, зайцы, белкі) Бывае Моладзевы жаргон – патусіць, пахАваць, продкі, туса, лавіць халяву, здаваць хвасты, не ўтыкаць… 5. Арго (аргатычная лексіка) – мова дэкласаваных элементаў, карцежнікаў, шулераў (туфта, малява, вышка, стукач). Самыя старажытныя жаргоны – старцаў, сляпых, калек, жабракоў – Магілеўская губернія, Навазыбкаў, сяло Дрыбіна). 6. Тэрміны (з лац.мовы – мяжа, граніца) – слова ці словазлучэнне са сферы навукі, культуры, вытворчасці, якое заключае у сабе дакладнае азначэнне ці дэфініцыю гэтага паняцця: - чыстыя – да пэўнай галіны навукі (марфема, субстантывацыя, немералізацыя…); - паўтэрміны – ужываюцца з пэўнай доляй тэрміналагізацыі або ў іншых стылях з нямнога іншым значэннем (катэгорыя, сістэма, рэчыва, рух). Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, сельскагаспадарчай, эканамічнай, медыцынскай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях і аб тэрміналогіі беларускай мовы. Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі - гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная ідзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

 

 

21 білет. Слова як адзінка мовы. Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і лужыць сродкам моўных зносін. Слова мае шэраг асаблівасцей: аднаўляльнасць, устойлівасць, ізаляванасць. Ужываючы ў сваім маўленні словы, мы не ўтвараем іх кожны раз, а выкарыстоўваем як гатовыя, вядомыя нам адзінкі мовы, г.зн. аднаўляем. Устойлівасць слова выражаецца ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Паколькі слова з’яўляецца назвай пэўнага аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць. Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў. Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў. Яно выражаецца канчаткам або канчаткам і прыназоўнікам адначасова, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу і інш. Лексічнае значэнне – гэта ўнутраны, рэальны змест слова. Большую частку лексікі беларускай мовы складаюць паўназначныя словы (самастойныя часціны мовы), якія выконваюць намінатыўную функцыю, г.зн. называюць пэўныя з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці: прадметы, дзеянні, прыметы. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўнай функцыі і маюць толькі граматычнае значэнне. Адрозніваюць два тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Прамое значэнне – гэта першаснае, зыходнае значэнне слова, якое непасрэдна паказвае на прадмет, дзеянне, якасць і замацавалася за ім як асноўнае. Пераносным называецца такое значэнне, якое развіваецца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета, дзеяння, з’явы, працэсу на іншыя, чым-небудзь падобныя. Мнагазначнасць (монасемантычня словы і полісемантычныя – прыклады). Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі, ці монасемантычнымі: івалга, дудар, грубка, гуслі, учора,памінкі, адрына, бортнік, вяпрук. Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй. У мнагазначным слове адно значэнне – апорнае, іншыя – другасныя, пераносныя: вянок, дарога, адазвацца, абярнуцца, апісаць, адбіць, ісці. Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці (метафара, метанімія, сінекдаха, зеўгма, літота, гіпербала, эпітэт). Спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі. Метафара – ужыванне слова ці выраза ў пераносным сэнсе ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета ці з’явы на другі прадмет ці з’яву на аснове падабенства формы (слова конь: ‘жывёла’; ‘шахматная фігура’; ‘гімнастычны снарад’; стужка дарогі, горб гары, серп месяца), колеру (белыя ночы; залатыя валасы, пясок, поле; бронзавы твар, загар), функцыі (дворнік: 1) ‘работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома’ і 2) ‘прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі для ачышчэння ветравога шкла’; ключ праблем, павуціна ілжы, патушыць канфлікт); шчыльнасці (сцяна дажджу, завеса туману); характары гучання (барабаніт дождж, вые завіруха, скуголіць вецер, шэпча трава, гоман дубоў); размяшчэнні ў прасторы (галава калоны, хвост цягніка, каметы). Перанос можа адбывацца з якасцей, уласцівых асобе, на нежывую прыроду і наадварот: глухі лес, глухая дарога, глухое балота; гарачы хлопец, гарачая сустрэча, размова (агульнамоўныя метафары). Мёртвая метафара (акамянелая, сцёртая) – тая метафара, што з цягам час страціла сваю вобразнасць: бяжыць час, бягуць гады, ідзе дождж, снег; ножка стала, ручка дзвярэй, корань слова; прыйшла зіма, стаіць дрэва, дом. Агульнапаэтычныя метафары – тыя, што ўжываюцца ў творчасці шматлікіх пісьменнікаў: зялёны хлопец, гарачы хлопец, кучаравы клён, калючыя словы, срэбныя кроплі, бяжыць дарога. Аказіянальныя метафары – рэдкія, выпадковыя: адно ля воч бяжыць маршчынка, спелая звязда (Ясенін), пуні хмялеюць ад сена. Метанімія – перанос значэння па сумежнасці, суаднесенасці прадметаў у прасторы. 1) матэрыял і вырабы з яго (шкло зараз не ў модзе, уся ў золаце, прадала старое срэбра, выстава бел. ільноў, з галавы да пят у шаўках); 2) з назвы посуда на змесціва (з’есці міску, лыжку, выпіць шкалік); 3) з дзеяння на вынік (раздаць дыктоўкі); 4) з памяшкання на асобу (аўдыторыя слухала ўважліва, заводы бастуюць, прыйшоў клас); 5) з імені, прозвішча аўтара на творы (перачытваю Багдановіча, Пушкін ляжыць на стале, даследваць Гарэцкага, вывучыць Ясеніна, слухаць Моцарта); 6) прадмет, уласцівасць і той, хто валодае (выступае тэнар); 7) з паселішча на людзей (хутар спіць, Мінск прачнуўся, Беларусь супраць, Сірыя ваюе, ЗША падтрымалі пазіцыю Велікабрытаніі, вёска гуляе); 8) з назвы паселішча на тое, чым яно знакаміта (Есентукі, Мінск, Ява); 9) з імені, прозвішча мастака, майстра на іх вынаходніцтвы, палотны, шэдэўры (укралі Страдывары, стаяць каля Шышкіна); перанос з арганізацыі, прадпрыемства на асоб (фабрыка аб’явіла конкурс, фуршэт наладзіла “Планета Сушы”); 10) з назвы дзеяння на месца (паварот, пераход, выхад). Сінекдаха – перанос паводле колькаснай прыкметы. Нярэдка сінекдаха разглядаецца як від метаніміі. Разнавіднасці: 1) ужыванне назвы часткі цэлага ў значэнні асобы: у сям’і трое іртоў; ён у нас галава, ён мая правая рука, барада схілілася над сталом, дзве рукі забралі талерку са стала; 2) ужыванне слова як назвы цэлага і часткі цэлага: расце сліва – з’есці сліву; 3) ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: беларус, бульбаш, маскаль, хахол; багаты тут лясы і дробнай птушкай, і звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі; множны лік замест адз.: не дадзім каб новыя Хатыні чарнелі на зямлі; 4) ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай: заўсёды ў кішэні ёсць капейка, долар пайшоў уверх, не было даху над галавой; агульнае замест канкрэтнага: начальства сёння адсутнічае; 5) ужыванне назвы вопраткі і абутку замест асобы: беленькія боцікі, сінія курткі рагаталі, пабег за чырвонымі чаравічкамі. Антанамазія – шырокавядомае імя ўжываецца метафарычна як агульная назва асобы, надзеленай уласцівасцямі гэтага імені: Туляга – баязлівец, Калумб – першаадкрывальнік, Атэла – раўнівец. 1) замена вядомай асобы (імя) назвай прадмета, што з ім непасрэдна цесна звязаны: аўтар “Вянка”, аўтар “Гамлета”. 2) ужыванне вядомых персанажаў замест вядомых паняццяў: ну ты Іюда, час ад часу ты проста Цыцэрон, новыя Ясеніны, Пушкіны. Зеўгма – троп, заснаваны на мнагазначнасці, - форма насільнага аб’яднання слоў, якія не маюць права па сваёй семантыцы стаяць побач: падмятаць адсюль і да абеда, на вуліцы ідзе дождж і студэнт, закрыйце рот і акно; ён піў каву з цукрам, з дзеўкаю, са смакам; тут можна атрымаць кубак кавы і па мордзе. Літота – вобразны выраз з непамерным памяншэннем у мастацкіх мэтах прадмета, з'явы, якасці ці акалічнасці: з камарыны нос, ростам з вераб'я, хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках. У такім змяньшэнні, як і ў рэзкім перабольшанні (гіпэрбале), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб’екту адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Гіпербала – свядомае перабольшванне памеру, сілы, значэння, якасці якога-небудзь прадмета, з'явы з мэтай павелічэння вобразнасці, узмацнення ўражання: чакаць сто гадоў, задушыць у абдымках, выліць мора слёз, адсюль – рукой падаць. У гіпербале, якую нельга разумець літаральна, выяўляюцца эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны пісьменніка да таго, што адлюстроўваецца. Гіпербала надзвычай характэрна для народнай творчасці, асабліва для легендаў і казак, дзе яна выступае ня толькі як троп, стылістычны прыём, але і як адзін з асноўных сродкаў стварэння характару. Эпітэт – мастацкае азначэнне, троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная вызначальная рыса з’явы, асобы, прадмета: ласкавае сонца, цёплая сустрэча, жнейкі-красуні, сінявокая ноч. Эпітэты могуць быць: метафарычныя: маўклівы вецер, маладыя аблокі, сыты смех, шчодрае неба; пастаянныя (агульнапаэтычныя): конь вараненькі, слёзы горкія, даль шырокая, поле чыстае, зорка ясная, месяц ясны, ночка цёмная, зямля сырая; гіпербалічныя: чалавек-скала, мужчына-гара, волат-дуб; іранічныя: шматступенчатыя дурні, дыпламаваны баран; эпітэты-прыдаткі: бабулька-печ, пальцы-абрубачкі, ногі-тумбы.


Дата добавления: 2015-09-29; просмотров: 98 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>