Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1 білет. Мова і соцыум.Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне 3 страница



 

10 білет. Прыметнік - самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: сіняе мора, цёплы дзень, снежная зіма, сонечны дзень, братаў аўтамабіль, буслава гняздо. Прыметнікі маюць свае словаўтваральныя і формаўтваральныя суфіксы: -ск-, -оўск-, -еньк-, -ават-, -эзн- і інш. У сказе прыметнік можа быць азначэннем або іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Ноч была свежая, халодная (выказнік). Стаяла цеплая раніца (азначэнне). Паводле значэння і граматычных уласцівасцей прыметнікі падзяляюцца на якасныя (цёплы, моцны), адносныя (скураны, студэнцкі) і прыналежныя (вучнеў, сястрын). Якасныя, адносныя прыметнікі. Якасныя абазначаюць прыметы, якасці і ўласцівасці прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы, салодкі – саладзейшы; рысы характару: ветлівы, сардэчны; колеры: белы, жоўты; пачуццёвыя ўспрыманні: горкі, кіслы, цёплы. ужываюцца звычайна ў поўнай форме і могуць мець наступныя граматычныя асаблівасці: утвараюць формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш (менш) мяккі, самы мяккі; маюць формы ацэнкі: мілы - міленькі, добры - добранькі; ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -у: гучны - гучна, беларускі - па-беларуску; спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады; утвараць антанімічныя пары слоў: добры – дрэнны, смелы – палахлівы, вясёлы – сумны; з’яўляюцца ўтваральнай асновай для абстрактных назоўнікаў з суфіксамі –осць (асць), -ізн, -ат- і бязафіксных: прыгажосць, свежасць, навізна, дабрата, бель, зелень, сум. Могуць быць вытворныя і невытворныя: ласкавы, прагрэсіўны; мілы, чысты, дарагі. Некаторыя могуць ужывацца і ў кароткай форме: весел, міл, рад. Кароткія формы не скланяюцца, змяняюцца толькі па родах і ліках. У Н. склоне адз. ліку мужчынскага роду кароткія прыметнікі нулявы: весел, прыгож, рад; жаночага і ніякага роду - -а: весела, прыгожа, рада; у Н. склоне множнага ліку для ўсіх родаў -ы, -і: прыгожы, рады, дорагі. Кароткія формы выступаюць у функцыі выказніка. Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў, асобы (дзіцячыя забавы), матэрыялу (дубовы стол), месца (палявыя кветкі), часу (ранняя дыскусія), дзеяння (драбільная машына), удзельнікаў (прафсаюзны сход), прызначэння прадмета (службовы пакой), адцягненага паняцця (рэлігійныя забабоны). Некаторыя пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезныя дзверы - жалезны характар, сонечны прамень - сонечная ўсмешка. Асобныя страцілі значэнне адносных і перайшлі ў якасныя: бурны, плаўны... Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо. Яны ўтвараюцца ад асноў адушаўлёных назоўнікаў. Пры ўтварэнні ад асноў адуш. м. р. ўжываюцца суфіксы: оў, аў, еў, ёў: леснікоў, рыбакоў, братаў, буслаў, зайцаў, Карасёў, Сяргееў, Толеў і суфіксы –ін, -ын ад асноў адуш. ж. р.: мамін, Аленін, зязюлін, Наташын, ластаўчын. Некаторыя пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: лісіны хвост (прын.) - лісіная хітрасць(якасн.) – лісіны след (адносны). Утварэнне і ўжыванне формаў кампаратыва і суперлятыва (ступеняў параўнання) якасных прыметнікаў. Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы. Вышэйшая ступень параўнання паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні з іншым. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-): прыгожы - прыгажэйшы, мілы - мілейшы.У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-: дрэнны - горшы, малы - меншы, добры - лепшы, вялікі - большы. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней):больш (болей) дарагі, менш (меней) горкі. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: чмяліны мёд смачнейшы за пчаліны. Найвышэйшая ступень параўнання паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: прыгажэйшы - найпрыгажэйшы, выдатнейшы - найвыдатнейшы. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем займенніка самы ці найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы радасны, найбольш цяжкі, найменш зручны. Ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць простай формы вышэйшай ступені параўнання. Гэта прыметнікі, якія абазначаюць колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў: вішнёвы, васільковы, залацісты, бэзавы; масць жывёл: буланы, вараны, гняды; стан чалавека: жывы, нямы, босы, сляпы, глухі, дарослы; знешнюю фізічную прымету чалавека: вусаты, барадаты, кульгавы; а таксама прыметнікі з суфіксамі -ав-, -іст- (-ыст-), -аўн-, -ат-, -к- (перадавы, серабрысты, сакаўны, шурпаты, ліпкі), якія першапачаткова былі адноснымі, а зараз або канчаткова перайшлі ў якасныя, або выступаюць і як якасныя, і як адносныя ў залежнасці ад кантэксту: баявы зарад (адносны прыметнік), баявы хлопец (якасны прыметнік); складаныя: чарнавокі, светла-чырвоны.Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: завысокае (дрэва), завялікі (касцюм), велізарны (горад), белаваты (туман), сіняватыя (вочы), бялявы (хлопчык). Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак. Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: замалады (хлопец) — надта малады, завысокі, звыштэрміновы, ультрафіялетавы. Прыметнікі з суфіксамі -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн- маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне: вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, страшэнны; з суфіксамі -еньк~, -аньк-(-эньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-ласкальнае значэнне: вясёленькі, даражэнькі, прыгожанькі, малюсенечкі, драбнюткі; з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці: смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты. Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў жывой мове і ў мастацкіх творах. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Простая і складаная формы найвышэйшай ступені параўнання могуць абазначаць гранічную (самую высокую ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў. Такія формы прыметніка называюць элятывам (лац. еlativus – узвышаны, пераўзыдзены): найстаражытнейшы горад, самы мудры чалавек, адзін з найцікавешых твораў. У рускай мове элятыўнае значэнне выражаецца таксама формай найвышэйшай ступені, якая ўтвараецца з дапамогай суфіксаў –айш-, -ейш_: богатейшие запасы, величайший ученый. Часам пад уплывам гэтых рускіх форм і ў беларускай мове ўжываюцца формы тыпу цікавейшы твор, старажытнейшы горад. Але такія формы – адхіленне ад літаратурнай нормы, якое ўзнікае ў выніку зблытвання спосабаў утварэння найвышэйшай ступені параўнання ў беларускай і рускай мовах.



 

11 білет. Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай функцыяй адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў, трэція – да лічэбнікаў. Паводле гэтых суадносін з іншымі часцінамі мовы выдзяляюцца: займеннікі – назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы; займеннікі – прыметнікі (абагульнена – якасныя): наш, свой; займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя) колькі, гэтулькі. Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі). Разрады займеннікаў. Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на: асабовыя – я, мы, ты, вы, ён(а,о), яны; зваротны – сябе; прыналежныя – мой, твой, свой, наш, ваш, іхні; указальныя – гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; азначальныя – увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, сам, самы, іншы; пытальныя – хто? што? які? чый? каторы? колькі? адносныя – хто, што, які, чый, каторы, колькі; адмоўныя – ніхто, нішто, ніякі, нічый; неазначальныя – нехта, нешта, нейкі, некаторы, нечы, (нейчы), хтосьці, штосьці, сёй-той, сёе-тое, чыйсьці, якісьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які, некалькі. Правапіс і скланенне займеннікаў. Часціца не - пад націскам, ні – без націску: нехта, ніхто, нешта, але: некаторы. - Неазначальныя займеннікі з прыстаўкай абы- і суфіксам –небудзь праз злучок: абы-хто, абы-які, хто-небудзь. - Калі абы аддзяляецца ад займенніка прыназоўнікам, то асобна: абы з кім, абы пра каго, абы пра што. З постфіксам -сьці (-сь) няпэўныя займеннікі пішуцца разам: кагосьці. - Не, ні з займеннікамі пішуцца разам, калі з’яўляюцца прыстаўкамі, і асобна, калі аддзяляюцца ад іх прыназоўнікамі і з’яўляюцца часціцамі: нехта, нешта, ніхто, нішто, не з кім, не з чым, ні з кім, ні з чым. некого – няма каго, нечего – няма чаго, некем – няма кім, нечем – няма чым, не с кем – няма з кім, не с чем – няма з чым. -Да адмоўных займеннікаў часам далучаецца часціца а, пішацца разам: аніхто, анішто, аніякі. -Складаныя неазначальныя займеннікі праз злучок: сёй-той, сёе-тое, сякі-такі, хто-хто. -Пры ветлівым звароце да адной асобы ўжываецца займеннік Вы, Ваш: Дзякуй Вам за Ваша віншаванне. У злучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як не пішацца асобна і ў склад займенніка не ўваходзіць. У злучэннях ніхто іншы не; нішто іншае не ні пішацца разам: Прычынай пажару стала не што іншае, як маланка. Ніхто іншы яго не цікавіў. Пры скланенні займеннікаў назіраюцца наступныя асаблівасці: адны з іх змяняюцца па склонах, як назоўнікі; другія па родах, ліках і склонах і дапасуюцца да назоўнікаў, як прыметнікі; трэція – суадносныя з лічэбнікамі. Асабовыя займеннікі і зваротны сябе ўтвараюць асобы тып скланення. Большасць астатніх скланяецца на ўзор прыметнікаў з адпаведнай асновай. Н.: я, ты, ён, яно, яна, мы, вы, яны. Р. мяне, цябе, яго, яе, нас, вас, іх. Д. мне, табе, яму, ёй, нам, вам, ім. В. мяне, цябе, яго, яе, нас, вас, іх. Т. мной(ою), табой(ою), ім, ёй, ёю, намі, вамі, імі. М. (па) мне, (па)табе, (па) ім, ёй, (па) нас, вас, іх. Зваротны займеннік сябе не мае назоўнага склону і скланяецца як асабовы ты. Скланенне прыналежных прыметнікаў: Н. мой, наш, мая, наша, маё, наша, мае, нашы. Р. майго, нашага, маёй, нашай, майго, нашага, маіх, нашых. Д. майму, нашаму, маёй, нашай, майму, нашаму, маім, нашым. Т. маім, нашым, маёй (ёю), нашай (аю), маім, нашым, маімі, нашымі. М. у маім, нашым, маёй, нашай, маім, нашым, маіх, нашых. Твой, свой скланяюцца, як мой. Ваш – як наш. Скланенне ўказальных і азначальных займеннікаў: Н. той, тое, тая, увесь, усё, уся, тыя, усе. Р. таго, той (ае), усяго, усёй (яе), тых, усіх. Д. таму, той, усяму, усёй, тым, усім. Т. тым, той (ою), усім, усёй (ёю), тымі, усімі. М. у тым, у той, пры ўсім, на ўсёй, у тых, пры ўсіх. На ўзор займенніка той змяняюцца гэты, такі, гэтакі, усякі, кожны, іншы. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі, кожны, іншы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Скланенне пытальна-адносных, няпэўных і адмоўных займеннікаў: Н. хто, што, які, якое, якая, якія. Р. каго, чаго, якога, якой (ое), якіх. Д. каму, чаму, якому, якой, якім. Т. кім, чым, якім, якой (ою), якімі. М. пры кім, пры чым, аб якім, у якой, на якіх. На ўзор займеннікаў хто, што скланяюцца займеннікі ніхто, нішто, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь, хтосьці, штосьці, абы-хто, абы-што. Займеннікі каторы, нейкі, некаторы, ніякі скланяюцца, як які; чый, нечы, нічый – як прыналежны мой. Асаблівасці ўжывання займеннікаў, пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы. У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Першыя словытвае (выказнік). Пісаць вучыўся сам (акалічнасць). Мы студэнты МДЛУ (дзейнік). Прынясі свой падручнік. (азначэнне). Маці накарміла яго гарохавым супам. (дапаўненне). Пераход ў іншыя часціны мовы. Займеннікі страчваюць сваё асноўнае значэнне, набываюць значэнне іншай часціны мовы і выконваюць яе ролю ў сказе. Азначальныя усё, усе, усякі, кожны, іншы, сам, ужытыя без назоўніка, набываюць прадметнае значэнне і субстантывіруюцц: Яна ўсё умела. Чым на іншага ківаць... Яго ўсякі гоніць... Прыналежныя наш, свой, твой, мой могуць набываць значэнне прадметнасці, пераходзіць у назоўнікі, выконваць ў сказе іх сінтаксічную функцыю: Мая ездзіла на тым тыдні ў Мінск. Яна пазнала сваіх. Пераходзяць у назоўнікі ўказальныя гэта, той, калі яны не паясняюць іншых назоўнікаў: І гэта больш за ўсё непакоіла мяне. Той кінуў вуды... Займеннікі пераходзяць у часціцы. Зваротны у д. с. сабе можа быць узмацняльнай часціцай і падкрэсліваць значэнне незалежнасці асобы, нават абыякавасці: Паўлюк сабе толькі маўчыць, хоць бы што. Указальны гэта можа набываць значэнне часціцы: Ці не вецер гэта звонкі шапаціць? Дзеці – гэта кветкі жыцця. Усё ў якасці ўзмацняльнай часціцы: І народ усё крэпкі, малады, як на падбор. Калі ўсё ўжываецца пры дзеяслове-выказніку, тады сумяшчаецца значэнне прыслоўя часу і часціцы: Хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. Займеннікі які, колькі – клічная часціца: Які прастор! Колькі ўзнялося дубоў маладых! Штосьці, нешта – часціцы з адценнем прыслоўнага значэння: Нешта я зусім здаюся. Яму штось не спалася. Што у Н., Р., Д. с. можа пераходзіць у прыслоўе пры выражэнні пытання: Што ты, пушча, шуміш нада мною? Чаго хмурыцца неба? Спалучэнне што+прыназоўнік за=клічна-пытальная часціца: Што за ліха! Ты што за чалавек?

 

12 білет. Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні: тры, тры студэнты, трэці курс. абазначаюць абстрактныя лікі, калі ўжываюцца без назоўнікаў. У такім значэнні яны выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і маюць адпаведныя графічныя знакі – лічбы: 6 - шэсць. Колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні абазначаюць ў спалучэнні з назоўнікамі: у групе дваццаць пяць студэнтаў. характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. У сказе могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Хвілін праз пяць прыйшоў поезд (акалічнасць). Дванаццаць дзеліцца на два (дзейнік і дапаўненне). Лексіка-граматычныя разрады лічэбнікаў. Паводле структурыпадзяляюцца на: п ростыя, маюць адзін корань: два, сем, дзесяць; складаныя, утвораныя з дзвюх або некалькіх асноў: пяцьдзесят, двухсотмільённы; састаўныя, спалучаюцца два і больш словы-лікі: шэсцьдзесят пяць, дзве тысячы шэсць, дзве пятыя. Паводле значэння і граматычных асаблівасцей на: колькасныя: тры, дванаццаць, сорак пяць; парадкавыя: сёмы, дзевятнаццаты, пяцьдзесят трэці. Колькасныя падзяляюцца на пэўнаколькасныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя і зборныя. Пэўнаколькасныя ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы, шаснаццаць. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках, акрамя лічэбнікаў адзін, два, тысяча, мільён, мільярд. адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад роду назоўніка, з якім спалучаецца: адзін дзень, адна дарога, адно поле. Яму ўласцівы формы адз. і мн. ліку: адзін дом, адны вароты (Увага! адны ў форме мн. ліку ўжываецца толькі пры множналікавых назоўніках: адны сані, адны акуляры). два спалучаецца з назоўнікамі м. і н. роду, дзве - з ж. р.: два дубы, два вядры, дзве вучаніцы. тысяча мае форму ж. р., мільён, мільярд – м. Яны маюць катэгорыю ліку: тысяча - тысячы, мільён - мільёны, мільярд - мільярды. Няпэўнаколькасныя абазначаюць няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, нямала, трохі, столькі, крыху, некалькі, гэтулькі. не маюць роду і ліку, спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне мн. ліку: шмат дзён, столькі клопату, некалькі хвілін. некалькі, нямнога, шмат і іншыя з’яўляюцца лічэбнікамі толькі ў тым выпадку, калі яны ўступаюць у сінтаксічную сувязь з назоўнікамі ў родным склоне. У спалучэннях з дзеясловамі гэтыя словы - прыслоўі. Некалькі тыдняў, шмат рэк, столькі пытанняў (лічэбнікі); крыху расхвалявацца, шмат думаць, столькі рыхтавацца (прыслоўі). Дробавыя абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, сем цэлых і дзевяць дзесятых. Паводле структуры дробавыя састаўныя. утвараюцца з пэўнаколькаснага лічэбніка і парадкавага лічэбніка ў назоўніку: пяць шостых; восем сотых. Калі выражаюць цэлы лік і частку цэлага, то пасля назвы цэлага ліку ўжываюцца злучнік і або прыметнік цэлы, а потым дробавы лічэбнік: чатыры і пяць дзесятых; тры цэлыя і чатыры сёмыя. Сярод дробавых выдзяляюцца паўтара, паўтары, абазначаюць колькасць, што складаецца з цэлага і яго палавіны. паўтара ўжываецца пры назоўніках м. і н. роду, паўтары - пры ж. р.: паўтара кілаграма, паўтара вядра, паўтары тоны. Зборныя абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера. Зборныя не маюць роду і ліку. Зборныя ўжываюцца: з назоўнікамі, што называюць маладых істот: двое ягнят, сямёра парасят; да пяцi- колькасныя. множналікавымі назоўнікамі: двое акуляраў, трое сутак; да пяцi толькi зборныя. Парныя- зборныя –пара; колькасныя – адзiнка. з назоўнікамі, называюць асоб мужчынскага полу: чацвёра сяброў, шасцёра хлопцаў; з людзі, дзеці, коні, гусі, свінні: трое дзяцей, пяцёра коней; да пяцi па галавах, пасля пяцi паралельна. з мы, вы, яны, усе: мы абое, яны абодва, усе дзевяцера; субстантываванымі прыметнікамі: трое незнаёмых, васьмёра ваенных. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які?, каторы?: трэці год, сорак дзевятая старонка. блізкія да прыметнікаў: маюць катэгорыў роду, ліку, склону і дапасуюцца да назоўнікаў: трэці, трэцяе, трэцяя, трэція. Разам з тым адрозніваюцца: абазначаюць не якасці або ўласцівасці прадметаў, а іх парадак пры лічэнні. Таму захоўваюць лікавае значэнне, суадносяцца па структуры з пэўнаколькаснымі: пяць гадоў - пяты год. Скланенне і правапіс лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі. адзін, адно, адна, адны скланяецца як прыметнік з асновай на цвёрды зычны: Р. аднаго, адной (ае), адных. Д. аднаму, адной, адным. В. адзін або аднаго, адну, адны або адных. Т. адным, адной (ою), аднымі. М. пры адным, адной, адных. два, дзве, тры, чатыры: Р. двух, дзвюх, трох, чатырох. Д. двум, дзвюм, тром, чатыром. В. як Н. с. або Р. с. Т. двума, дзвюма, трыма, чатырма. М. пры двух, дзвюх, трох, чатырох. пяць - дваццаць, трыццаць як назоўнікі 3 скл. (маладосць, смеласць). У Т. с. падаўжэнне гука [ц’] шэсць, сем, восем не адбываецца: шасцю, сямю, васьмю. У 5, 6, 9 - 20 і 30 на канцы мяккі знак. Ь і ў восем ва ўсіх ускосных склонах, акрамя В. с.: васьмі, васьмю. Р., Д., М. пяці, васьмі, дзевятнаццаці, трыццаці. В. – як Н. Т. пяццю, васьмю, дзевятнаццаццю, трыццаццю. сорак, сто ва ўсіх склонах, акрамя Н. і В., маюць канчатак : сарака, ста. дзевяноста ва ўсіх склонах нязменны. пяцьдзесят - восемдзесят і дзвесце - дзвяцьсот. змяняюцца абедзве часткі: Р. пяцідзясяці, васьмідзесяці, двухсот, дзевяцісот. Д. пяцідзесяці, васьмідзесяці, двумстам, дзевяцістам. В. пяцьдзясят, восемдзесят, дзвесце, дзевяцьсот. Т. пяццюдзесяццю, васьмюдзесяццю, двумастамі, дзевяццюстамі. М. пры пяцідзесяці, васьмідзесяці, двухстах, дзевяцістах. Ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова. Н. шэсцьсот, семсот, восемсот. Р. шасцісот, сямісот, васьмісот. Д. шасцістам, сямістам, васьмістам. В. шэсцьсот, семсот, восемсот. Т. шасцюстамі, сямюстамі, васьмюстамі. тысяча, мільён, мільярд. тысяча як назоўнік 1 скл. з асновай на зацвярдзелы (мяжа, кафедра), мільён, мільярд - як 2 скл. м. р. з асновай на цвёрды (горад, дуб): Р. тысячы, мільёна, мільярда. Д. тысячы, мільёну, мільярду. В. тысячу, мільён, мільярд. Т. тысячай (тысяччу), мільёнам, мільярдам. М. аб тысячы, мільёне, мільярдзе. Састаўныя колькасныя. змяняецца кожнае слова як просты ці складаны лічэбнік: Н. трыста шэсцьдзясят сем. Р. трохсот шасцідзесяці сямі. Д. тромстам шасцідзесяці сямі. В. трыста шэсцьдзясят сем. Т. трымастамі шасцюдзесяццю сямю. М. (аб) трохстах шасцідзесяці сямі. Дробавыя. скланяюцца абодва словы: лічнік змяняецца як колькасны, назоўнік - як парадкавы: Н. дзве трэція, пяць сёмых. Р. дзвюх трэціх, пяці сёмых. Д. дзвюм трэцім, пяці сёмым. В. дзве трэція, пяць сёмых. Т. дзвюма трэцімі, пяццю сёмымі. М. аб дзвюх трэціх, пяці сёмых. паўтара, паўтары, паўтараста не змяняюцца. Зборныя. абое, двое, трое як займеннікі мае, свае, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера - як адны: Н. абое, двое, трое, пяцёра, васьмёра. Р., М. абаіх, дваіх, траіх, пяцярых, васьмярых. Д. абаім, дваім, траім, пяцярым, васьмярым. В. як Н. або Р. Т. абаімі, дваімі, траімі, пяцярымі, васьмярымі. абодва, абедзве змяняецца другая частка (як лічэбнікі два, дзве): Р. абодвух, абедзвюх. Д. абодвум, абедзвюм. В. як Н. або Р. Т. абодвума, абедзвюма. М. пры абодвух, абедзвюх. Няпэўна-колькасныя некалькі, гэтулькі, колькі, столькі скланяюцца на ўзор прыметнікаў у мн. ліку: Р. гэтулькіх, столькіх. Д. гэтулькім, столькім. В. як Н. або Р. Т. гэтулькімі, столькімі. М. пры гэтулькіх, столькіх. Парадкавыя на ўзор прыметнікаў, пры гэтым у складаных парадкавых змяняецца толькі апошняя частка, а ў састаўных - апошняе слова: Р. чацвёртага, дзясятага, сямідзясятага, чатырохсотага. Д. чацвёртаму, дзясятаму, сямідзясятаму, чатырохсотаму. В. як Н. або Р. Т. чацвёртым, дзясятым, сямідзясятым, чатырохсотым. М. у чацвёртым, дзясятым, сямідзясятым, чатырохсотым. Н. дзве тысячы пяты. Р. дзве тысячы пятага. Д. дзве тысячы пятаму. В. як Н. або Р. Т. лзве тысячы пятым. М. у дзве тысячы пятым. Складаныя парадкавыя, якія заканчваюцца на -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, пішуца разам, часткі напісаны літарамі: двухсоттысячны, пяцідзесяцімільённы. Калі часткі напісаны лічбамі, то праз злучок: 200-тысячны, 50-мільённы. Праз злучок парадкавыя, калі яны напісаны лічбамі з граматычнымі канчаткамі: 5-га, 320-ай. Лічэбнікі, што абазначаюць прыблізны лік, раздзяляюцца працяжнікам незалежна ад таго, напісаны яны лічбамі ці літарамі: 7 - 8 гадоў, два - тры тыдні. Асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі і ўтвараюць разам з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: Адна з вуліц праходзіла ля самай чыгункі. адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне: адзін вучань, адна школьніца, адно дрэва, адны правілы. два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве) дапасуюцца да назоўнікаў у форме Н. с. мн. ліку: два сталы, дзве алеі, тры студэнты, чатыры пытанні, абодва таварышы, абедзве сяброўкі. Прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, якія ўваходзяць у спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве), таксама маюць форму Н. с. мн. ліку: два старэйшыя сыны, тры намаляваныя карціны, першыя чатыры дні. ад пяці і далей (за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, тры, чатыры) кіруюць назоўнікамі ў форме Р. с. мн. ліку: восем сталоў, семдзесят шэсць працэнтаў. тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме Р. с. мн. ліку: тысяча кіламетраў, мільён рублёў. Пры зборных назоўнікі таксама ставяцца ў Р. с. мн. ліку і кіруюць імі: трое саней, шасцёра кацянят. У астатніх склонах зборныя лічэбнікі змяняюцца як і назоўнікі: чацвярых байцоў, чацвярым байцам, чацвярымі байцамі. Дробавыя спалучаюцца з назоўнікамі ў форме Р. с.: тры пятыя гектара, паўтары змены. Парадкавыя дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне: першы рад, другая спроба, трэцяе поле. Лічэбнік можа стаяць перад назоўнікам і пасля яго. Калі лічэбнік стаіць перад, то абазначае дакладную колькасць ці дакладны парадак прадметаў пры лічэнні: засталося чатыры гадзіны; калі пасля - недакладную колькасць: тыдняў з пяць. На прыблізную колькасць паказваюць таксама два лічэбнікі, што ўжываюцца разам і пішуцца праз злучок: трыццаць - трыццаць пяць рублёў.

 

13 білет. Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях асобы, трывання, стану, ладу, часу. Могуць абазначаць: канкрэтнае фізічнае дзеянне, перамяшчэнне ў прасторы, мову і думку, стан, змену прыметы ці стану. Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку. На аснове функцый і ўласцівых дзеясловам граматычных катэгорый існуюць формы: інфінітыў, асабовыя формы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўя. Бываюць: Спрагальныя (змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках), Неспрагальныя (інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе). Агульныя рысы: лексічнае значэнне, катэгорыі трывання і стану, агульнасць кіравання, магчымасць прымыкання прыслоўя. Асабовыя формы заўседы выказнік, інфінітыў – любы член сказа, дзеепрыметнік – азначэнне, дзеепрыслоўе – акалічнасць. Спражэнне дзеяслова. 3 улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння - першае i другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеяслова першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння - канчаткі -іш (-ыш) і -аць (-яць). Вызначыць тыя спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам. Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характерны наступныя канчаткі. Адзіночны: асоба-1:-у,-ю(Іспр);-у,-ю(ІІспр). Асоба - 2: -еш,-эш,-аш(Іспр); -іш, -ыш (ІІспр). Асоба 3: -э, -е, -а(Іспр); -ыць, -іць(ІІспр). Множны:асоба – 1: -ем, -эм, -ём, -ом, -ам(Іспр); -ім, -ым(ІІспр); асоба 2: -це, -эце, -яце, -ёце(Іспр); -іце, -ыце(ІІспр); Асоба 3: -уць, -юць(Іспр); -аць, -яць(ІІспр). Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца рознаспрагальнымі. Прыклад: Бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бяжыце (2 спр.), бягуць (1 спр.). Есць – у адз.ліку не мае тэматычнага галоснага: ем, ясі, есць, ядзім (2 спр.), ясце (няма), ядуць (1 спр.). Даць – у цяп.часе як дзеяслоў І спр., а ў будучым простым: дам, дасі, дасць (няма), дадзім(1 спр.), дасце (няма), дадуць(2 спр.). Трыванне дзеяслова – катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці: Незакончанае (працягласць, паўтаральнасць дзеяння, не паказваючы яго мяжы – формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу) і Закончанае (дзеянне, якое паказвае на яго вынік, закончанасць). Дзеяслова незак.і законч.трывання, лексічнае значэнне якіх супадае, утвараюць суадносную трывальную пару (адрозніваюцца толькі граматычна).Дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальных пар – аднатрывальныя – толькі законч.трыв.: разгаварыцца, рынуцца, стукнуць; -толькі незак.трыв.: ганарыцца, нездаровіцца, пачытваць. Двухтрывальныя – ў адной лексеме значэнні абодвух трыванняў: адрасаваць, акцэнтаваць, прэміраваць, матываваць.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў: Трэба паставіць дзеяслоў у 1-ую асобу адзіночны лік. Калі канчатак –ую, -юю, тады суфікс –ава -. Калі канчатак –аю, -яю, тады суфікс –ва. Суфікс –ыва-, -іва- не характэрны для беларускай мовы, магчымы тоькі ў сітуацыі збегу зычных, якія заканчваюцца на Л, Н, Р – закрэсліваць, запэўніваць. Суфікс –ірава- таксама нехарактэрны для беларускай мовы, пішацца калі без –ір- губляецца сэнс, калі ў мове есць іншы дзеяслоў з суфіксам –ава-, калі вузка спецыяльны тэрмін: камандзіраваць, прэміраваць.


Дата добавления: 2015-09-29; просмотров: 79 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>