Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1.Карыстаючыся слоўнікамі, вызначце, што могуць абазначаць наступныя словы.

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў
  7. Трэнінг уменняў

Заданне 1. Карыстаючыся слоўнікамі, вызначце, што могуць абазначаць наступныя словы.

 

◊ Маркетынг, адміністраванне, акрэдытыў, эканоміка, арэнда, біржа, прапанова, прыбытак, дэпанент, канкурэнцыя, дэфіцыт, квота, попыт, манаполія, акцыя, уклад, цана, падатак, банк, дэвальвацыя.

 

▲ Абвінаваўца, ашуканства, растэрміноўка, самаабкладанне, ісцец, адзінаначалле, скарга, тэстамент, хабарніцтва, банкруцтва, адвакат, злачынства, усынаўленне, ідэнтыфікацыя, пакаранне, санкцыі.

 

■ Плячо рычага, двухвалковы стан, рухавік унутранага згарання, дадатны зарад, прагрэсія, лінейнае праграмаванне, сіметрыя, анод, асінхроннасць, хаатычнасць, упускны клапан, вадкае паліва,.

 

 

Заданне 2. Прааналізуйце змест слоўнікавых артыкулаў, назавіце іх асноўныя структурныя элементы.

 

◊ 1. ДЭВАЛЬВАЦЫЯ, -і, ж. (спец.). Ажыццяўляемае ў заканадаўчым парадку змяншэнне залатога ўтрымання грашовай адзінкі або зніжэнне курсу нацыянальнай валюты. || прым. дэвальвацыйны, -ая, -ае. (ТСБЛМ)

2. ЗАЯЎНІК, -а, мн. -і, -аў, м. (афіц.). Той, хто падае заяву (у 2 знач.). || ж. заяўніца, -ы, мн. -ы, -ніц. || прым. заяўніцкі, -ая, -ае. (ТСБЛМ)

▲ 1. АБВІНАВАЎЦА, -ы, мн. -ы, -аў, м. Той, хто абвінавачвае каго-н. у чым-н., падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны а. Грамадскі а. (ТСБЛМ)

2. МАХЛЯВАЦЬ, -люю, -люеш, -люе; -люй; незак. (разм.) Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. || зак. змахляваць,
-люю, -люеш, -люе; -люй. || наз. махляванне, -я, н. (ТСБЛМ)

 

1. КАЛІБРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.). 1. Правяраць або ўдакладняць калібр (у 1 знач.). К. дрот. 2. Правяраць дзяленні якога-н. вымяральнага прыбора. К. тэрмометр. || наз. калібраванне, -я, н. і каліброўка, -і, ДМ -роўцы, ж. (ТСБЛМ)

2. АРМАТУРА, -ы, ж. 1. зб. Прылады і прыналежнасці якога-н. апарата, машыны і пад. 2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў (спец.). || прым. арматурны, -ая, -ае. (ТСБЛМ)

 

 

Заданне 3. З дапамогай «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ўстанавіце значэнне агульнаўжывальных слоў і паняццяў, якія яны абазначаюць у пэўнай галіне навукі і тэхнікі. Якая памета ў слоўніку суправаджае тэрміны?

 

Заданне 4. Параўнайце змест слоўнікавых артыкулаў, адзначце іх падабенства і адрозненне.

 

◊ 1. ІНФЛЯЦЫЯ, -і, ж. Абясцэньванне папяровых грошай у выніку выпуску іх для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту.

[Ад лац. Inflatio — уздуцце.] (ТСБМ)

2. ІНФЛЯЦЫЯ, -і, ж. Празмернае (у адносінах да дзяржаўнага залатога запасу) павелічэнне колькасці папяровых грошай, што знаходзяцца ў абарачэнні ў краіне, якое выклікае іх абясцэньванне. || прым. інфляцыя, -ая, -ае. (ТСБЛМ)

▲ 1. КОДЭКС, -а, м. 1. Звод законаў. Кодэкс законаў аб працы.
2. перан. Сукупнасць правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма (ТСБМ)

2. КОДЭКС, -а, мн. -ы, -аў, м. 1. Звод законаў. Грмадзянскі к.
2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, пераконанняў (кніжн.). Маральны к. будаўнікоў новага грамадства. 3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.). Пергаментны к. (ТСБЛМ)

 

1. ДЫЗЕЛЬ, -я, м. Рухавік унутраннага згарання, які працуе на вадкім паліве. Тысячасільныя дызелі пакручваюць магутныя трубы, на канцы якіх недзе ў недасягальнай глыбіні круціцца долата. Даніленка.

[Ад уласн. імя] (ТСБМ)

2. ДЫЗЕЛЬ, -я, мн. -і, -яў, м. Рухавік унутраннага згарання, які прцуе на вадкім паліве. || прым. дызельны, -ая, -ае.

 

Заданне 5 *. Прааналізуйце асаблівасці структуры слоўнікавага артыкула тлумачальнага і перакладнога слоўнікаў.

 

1. ДЫПЛАМАТЫЯ, -і, ж. 1. Дзейнасць урада па ажыццяўленню знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы. 2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты. Наскрозь бачу тваю дыпламатыю. || прым. дыпламатычны, -ая, -ае. Дыпламатычныя адносіны. (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)

2. ДИПЛОМАТИЯ дыпламатыя, - тыі ж. (Русско-белорусский словарь, 1982)

 

 

Заданне 6 *. Параўнайце слоўнікавыя артыкулы «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (ЭЛіБел) і «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» АН БССР (ТСБМ). Вызначце адрозненні ў будове артыкулаў, абгрунтуйце іх.

 

1. Выдавецтва, прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадскае, кааператыўнае ці прыватнае), што ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск (выданне) кніг, газет, часопісаў, нот, плакатаў і інш. відаў друкаванай прадукцыі. У БССР (1984) 11 В.: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, «Беларусь», Выдавецтва ЦК КПБ, «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Навука і тэхніка», «Народная асвета», «Полымя», «Універсітэцкае», «Ураджай», «Юнацтва». Гл. таксама атр. Выдавецкая справа.

2. Выдавецтва, -а, мн, -ы, -аў, н. Установа, якая займаецца выданнем кніг, часопісаў і пад. || прым. выдавецкі, -ая, ае.

 

 

Заданне 7. Адзначце, да якога з ніжэйпералічаных даведнікаў адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:

◊ Пісь-м-енн-і[ц-к]-і (пісь+м+енн+ік+ск+і).

1) «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова, 1987);

2) «Слоўнік беларускай мовы: цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення» (Л. А. Ламека, У. Б. Ламека, 2000);

3) «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (А. М. Бардовіч, М. М. Круталевіч, А. А. Лукашанец, 2000);

4) «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (А. М. Бардовіч,
Л. М. Шакун, 1989);

5) «Марфемны слоўнік беларускай мовы для сярэдніх школ» (М. А. Аўласевіч, Т. Я. Якубовіч, 1998).

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 111 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)