Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1*.Дапоўніце наступную схему неабходнай інфармацыяй:

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў

Заданне 1*. Дапоўніце наступную схему неабходнай інфармацыяй:

Заданне 2. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, дайце вызначэнні наступным тэрміналагічным паняццям:

 

* Соцыум, мова, членападзельная мова, этнас, сферы камунікацыі, унутранае маўленне, стандартная мова, кадыфікацыя, літаратурная мова, двухмоўе, знешняе маўленне, народна-дыялектная мова, дыялектызм, дыялект, норма.

 

 

Заданне 3. Прачытайце выказванні пра мову. Выкажыце свае меркаванні і адносіны да напісанага.

 

* 1. Мова — гэта адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры. Праз родную мову чалавек знаёміцца са светам, праз матчыну мову ён становіцца грамадзянінам сваёй дзяржавы, праз родную мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам (Л. Сямешка).

2. Мова ёсць самая жывая, самая багатая і трывалая сувязь, якая злучае пакалені, што аджылі, жывуць зараз і будуць жыць, у адну велічную гістарычную, жывую цэласць. Яна не толькі выражае сабою жыццёвасць народа, але ёсць іменна само гэта жыццё (К. Ушынскі; пер. М. Лужаніна).

3. Жыць з людзьмі, сустракацца з імі штодня, і не ведаць іх мовы — я лічу недастойным людской годнасці. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бездарнасці (У. Дубоўка).

4. Мова — не толькі сродак зносін. Яна — душа народа, аснова яе культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін — права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова — гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго (Беларуская мова: энцыклапедыя).

5. Мова — адна з асноўных, характэрных прымет нацыі. Гэта як бы сама тканіна нацыянальнасці, другая, унутраная радзіма, улонне душы, у якой нараджаюцца наша свядомасць і наша асоба (паводле
Б. Казанскага).

 

 

Заданне 4 *. Параўнайце лексічныя адзінкі з беларускай, рускай і ўкраінскай моў. Назавіце адрозненні і падабенства паміж гэтымі ўсходнеславянскімі мовамі ў галіне фанетыкі, выкарыстоўваючы наступную табліцу:

Беларуская мова Руская мова Украінская мова
жыццё нага — назе воўк спаў заданне ноччу вуха востры восем цар жизнь нога — ноге волк спал задание ночью ухо острый восемь царь життя нога — нозі вовк спав завдання ніччю вухо гострий вісім цар

 

 

Заданне 5. Размяжуйце паняцці «літаратурная мова» і «народная-дыялектная». Прааналізуйце ніжэйпрыведзены тэкст жывой народнай мовы, вызначце яго асаблівасці.

* Йак йа маладайа была, працавац’ было ц’ажола. Трэба было с’арпамі жац’, трэ’ было л’он ірвац’ рукамы, трэ’ было пран’ікамы аб’івац’, а тады шчэ рукамы м’ац’. А тады шчэ трэ’ была рукамы прас’ц’і. Іткац’. А тады шчэ й б’аліц’ трэ’ была. А ц’ап’ер многа пал’яхчэла, ус’е роб’ац’ машыны. Можна пас’адз’ец’, ц’іл’ав’ізар пагл’адзец’, аддыхнуц’.

Йак калгоз стоў ц’апер, роб’ім ус’е разам, в’ес’ала раб’іц’. Старайімс’а, кап калгоз пабагац’еў і л’удз’ам л’еп’ай было. Маладз’ож ус’а ў горадз’а, ал’е мы, старыйа ус’а ‘дно старайімс’а. А ў калгоз’а зразу кароў мала было, а ц’ап’ер можа бол’ай за тыс’ачу. Йак пачынаўс’а, йак’іх трыццац’ кароў было, тры дайарк’і, дайіл’і рукамы, а ц’ап’ер дайарк’і ходз’ац’ і п’ес’н’і п’айуц’: ус’о машынамы роб’ац’. Кон’мы арал’і, кошыкамі садз’іл’і за кон’мы картошку, плугамы арал’і. А капал’і тожа гэтаксама: кан’амы арал’і, рукамы выб’ірал’і, кошык’і нас’іл’і, ссыпал’і ў м’ах’і. А ц’ап’ер камбай прыдз’а, выкапайа ўс’о — і парадак.

(Сярэднебеларуская гаворка, в. Янкоўка Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.)

 

 

Тэма 2


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 252 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)