Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэнінг уменняў. Заданне 1 *.Запішыце словы

Читайте также:
  1. Трэнінг уменняў
  2. Трэнінг уменняў
  3. Трэнінг уменняў
  4. Трэнінг уменняў
  5. Трэнінг уменняў
  6. Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Запішыце словы. Стылістычна нейтральныя падкрэсліце адной рыскай, стылістычна афарбаваныя (кніжн., спец., разм. і інш.) — дзвюма. Пры выкананні задання карыстайцеся «Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы» (1999).

 

Пражэкцёр, таўталогія, празаізм, румзаць, пракуда, фанабэрыя, прарадзіма, сан, прататып, пратэкцыялізм, улегцы, ракурс, уладкаваць, фантасмагорыя, ратай, саета, таталітарны, таўсманы, улажэнне, фаліянт, цёзка.

 

 

Заданне 2 *. Прачытайце тэкст. Знайдзіце сказы, якія прыкметна вылучаюцца сваёй іншастылёвасцю.

 

На ўроку літаратуры, калі я вучыўся ў пятым класе, настаўнік гаварыў пра вусную народную паэзію; спаслаўшыся на аднаго вучонага (памяць не зберагла яго імя), прадыктаваў, каб запісалі прыкладна такую фразу: «Фальклор — гэта адгалоскі праклятай мінуўшчыны». Потым запісвалі мы радкі: калі нараджалася ў сям’і дзіця, гэта было няшчасцем у сям’і, горам у бацькоў.

У мяне было пяцёра братоў. I я поўнасцю аддаўся вырашэнню задачы: ці ўсе мы, браты і дзве сястры, ці толькі хто-небудзь з нас, можа — я, сталі горам, бядото матцы, бацьку, сям’і? Кормяць, абуваюць, апранаюць, у нядзелю сітніцаю частуюць, каго на дзве, каго на больш зім аддавалі ў школу.

I раптам на занятках у школе...

Карцела, рупіла, непакоіла, трывожыла і мучыла.

А неяк той самай зімою, увечары, да нас сышліся на вячоркі суседкі (хто прадзе кужаль, хто воўну, хто тросціць ніткі, хто з маткоў робіць клубкі). Спявалі песні. У адной — сям’я дзякуе богу, што маці «яшчэ сынка прывяла». I — як у нас кажуць — завялагэту песню мая мама.

Далікатная рэч — народнае слова, народная песня. Каб гаварыць пра яе, трэба ведаць яе, разумець яе. Трэба, каб і гаварылі пра яе далікатна (Ф.М. Янкоўскі).

 

 

Заданне 3 *. Суаднясіце характэрныя прыметы з тым ці іншым стылем тэксту: а) публіцыстычны; б) навуковы; в) афіцыйна-справавы; г) гутарковы; д) мастацкі.

 

Ацэначнасць, строгая дакладнасць, лагічнасць, афіцыйнасць, натуральнасць маўлення, сцісласць, абстрактрасць, непасрэднасць, вобразнасць, эмацыянальнасць, строгая аб’ектыўнасць, канкрэтнасць, экспрэсіўнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, аргументаванасць, даходлівасць, індывідуальнасць аўтара, агульназразумеласць, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці.

 

 

Заданне 4 *. Размяркуйце жанры па стылях.

 

Рэзюмэ, рэпартаж, лірычны верш, дысертацыя, справаздача, фельетон, камюніке, дыпломная работа, нота, манаграфія, паэма, нарыс, іск, інтэрв’ю, памфлет, рэцэнзія, сачыненне, курсавая работа, пасведчанне аб нараджэнні, эсэ, заява, раман, акт, апавяданне, загад, даверанасць, дагавор, артыкул закона, казка, верш у прозе, тэлефонная размова, дарожныя нататкі, аб’ява, пагадненне, тэлерэпартаж, рэферат, драма, аповесць, пратакол, даверанасць, анатацыя, артыкул у газеце, прамова на мітынгу, пісьмо, даведка.

Стыль
мастацкай літаратуры публіцыстычны размоўны   афіцыйна-справавы навуковы
         

 

 

Заданне 5 *. Прачытайце тэксты, зрабіце іх лексіка-стылістычны аналіз паводле прапанаванага плана: 1) стыль тэксту, тып маўлення; 2) мэта, задача зносін; 3) сфера прымянення, моўная сітуацыя; 4) якія з пералічаных асаблівасцей характэрныя для гэтага ўрыўка: нязмушанасць, афіцыйнасць, дакладнасць, яснасць, невыразнасць, вобразнасць, адсутнасць вобразнасці, эма-цыянальнасць, аб’ектыўнасць, суб’ектыўнасць; 5) стылістычная афарбоўка моўных адзінак (нейтральная лексіка, кніжная, спецыяльная, тэрміны, мнагазначныя словы, фразеалагізмы, неалагізмы, словы экспрэсіўна-эмацыянальныя); 6) вобразныя сродкі (метафары, параўнанні, эпітэты і г. д.); 7) асаблівасці сінтаксічных канструкцый.

1. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай або рускай мове (Закон РБ «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ «Аб мовах у РБ»).

2.

— А што, дзядзька, ты хутка вернешся?

- Хто яго ведае. Мне на далёкі луг трэба.

- А мне хоць ты вяртайся зараз. На гародзе ў мяне асталося трохі буракоў, а я, пустэча такая, здаецца, забыла пасунуць жардзіну на пералазе. Крый божа, залезуць свінні, наробяць бяды. Дык можа б ты паглядзеў там майго пералазу?

- Перакажу каму з суседзеў. А можа і сваёй бабе скажу.

- Дык ты ўжо хоць не забудзь, скажы, неяк аддзячу пасля. Ай-яй-яй, як гэта я апраставалосілася!

- Добра. Пагляджу на твой пералаз. Але ты мне таксама там, у горадзе, зрабі што. Хачу ўсё ліхтарык сабе электрычны, каб раз — і гатова, а то як гэта хадзіць па цемнаце. Вось каб узяла і прывезла мне ліхтарык... (І. Чыгрынаў «У горад»).

3. Акцыянернае таварыства — форма арганізацыі вытворчасці на аснове цэнтралізацыі капіталу шляхам продажу акцый. Купляючы каштоўныя паперы — акцыі, іх уладальнікі тым самым аб’ядноўваюць свае капіталы для сумеснай прадпрымальніцкай дзейнасці, а самі атрымліваюць права на дывідэнды — пэўную частку прыбытку. Акцыянернае таварыства з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае свой статут. Яго вышэйшы орган — сход акцыянераў, бягучымі справамі кіруе праўленне (савет дырэктараў). Акцыянернае таварыства мае абмежаваную адказнасць па абавязацельствах: адказвае толькі маёмасцю таварыства, а акцыянеры — толькі коштам сваіх акцый. Маёмасць акцыянернага таварыства фармуецца з укладаў акцыянераў (уласны капітал) і назапашанага прыбытку, а таксама за кошт крэдытаў банка (пазыковыя сродкі) і выпуску сваіх аблігацый.

4. Кніга — гэта вечны незгасальны агонь людскога сэрца і розуму. На працягу вякоў яна была адзіным з самых пэўных сродкаў перадачы вопыту ад пакалення ў пакаленне. Яна адзіны жывы сведка чалавечага прагрэсу. Не зважаючы на новыя тэхнічныя сродкі фіксацыі і перадачы гэтага вопыту ў нашу эпоху, кніга і цяпер служыць і надалей будзе нязменна служыць чалавеку. Асабліва вялікая яе роля ў нашым грамадстве, калі ўсеагульная пісьменнасць і адукаванасць людзей, калі шырокі размах выдавецкай і бібліятэчнай спрвы зрабілі яе даступнай усім і кожнаму. Вось чаму народ так глыбока шануе пачынальнікаў кнігадрукавання, якім у нашай краіне з’яўляецца выдатны сын полацкай зямлі Францыск Скарына (паводле П. Глебкі).

5. То мы ехалі сенажацямі, усыпанымі кветкамі, якія напярэсцігі кланяліся і закліналі спыніцца і палюбавацца на іх. То траплялі ў малады бярэзнік, і ён, паварочваючыся перад намі, выхваляўся і паказваў усе свае ўборы — і белыя ў карунках сукенкі, і параспусканыя каснікі тонкага вецця; то ён хаваў ад нас дарогу, падступаючы зусім блізка і блытаючы яе ў сваіх нагах, то раптам выпростваў і рассцілаў яе перад намі, гасцінна запрашаючы ў мяккія цені. То мы плылі, як па моры, у бяскрайніх палях збажыны, у хвалях якой млела і паласкалася сонца (Я. Скрыган).

 

 

Заданне 6 *. Звярніце ўвагу на тыповыя словы і словазлучэнні ў кожным з тэкстаў, характэрныя для дадзенага стылю. Карыстаючыся слоўнікам, перакладзіце іх на беларускую мову.

1. Является объектом, большинство исследователей, политические и социологические науки, по ряду причин, объект анализа, ограничивать анализ, определенный аспект, феномен власти, иметь глубокие традиции, истоиря экономической мысли, выдающийся экономист, рассматривать влияние, распределение доходов, современная отечественная литература, можно выделить попытку, исследования проблемы, контекст отношений собственности.

2. Историческая судьба, переплетаться многими нитями, овладение языком, одинаково звучащий, патетическая окраска, иронический смысл, игра оттенков, тончайшие черточки, эмоционально-эстетическая окраска, источник духовного богатсва.

3. Дождаться своего часа, ради Бога, рад за тебя, неприличный, солидная награда, намекнуть, какое там …, крепкое хозяйство, урожайный год, кати домой, сносный костюм.

4. Именуемый в дальнейшем, в лице директора, действующий на основании устава, с одной стороны, с другой стороны, проживающий по адресу, заключить договор о следущем, стороны обязуются, предпринимать необходимые меры, обеспечение охраны и защиты авторских прав, имевший место, предполагаемые нарушения, указанный параграф, судебное разбирательство, каждая из сторон, обеспечить по просьбе, поддержка друг друга, с целью выяснения нарушений, указанные авторские права.

5. Прекрасный — прекраснее, девственная пустыня, неизмеримая волна, дикое растение, скрывшиеся кони, вытаптывать степь, не может быть лучшего, поверхность земли, представляться зелено-золотым океаном, брызнули миллионы разных цветом, черт вас возьми.

 

 

Заданне 7 *. Прачытайце тэкст, вызначце стыль, да якога ён належыць. Выявіце яго характэрныя стылёва-моўныя асаблівасці, пры дапамозе якіх моўных сродкаў актывізуецца ўвага чытача.

 

Такое ўжо наша нацыянальнае шчасце, наша людская доля, што на канцы ХХ стагоддзя мы змушаны займацца праблемамі, якія даўно адышлі ў цывілізаваных грамадствах. Там на чарзе — павышэнне і без таго высокага дабрабыту, звышновыя тэхналогіі, эканамічная інтэграцыя, палітычная дыферэнцыяцыя, пазнанне макра- ды мікрасвету. Мы ж, як і раней, усе дагадваем загадку ўласнай сутнасці, сілімся зразумець, што мы ёсць у людской супольнасці, чым адметныя ад іншых. Значныя высілкі нашага інтэлекту, здаецца, ідуць на тое, каб даказаць сябрам і ворагам, а найперш сабе, што ўсё ж адрозніваемся і яшчэ маем права на тую рознасць. Бо мы — народ, вялікі ці малы, цывілізаваны ці не надта, але выразны і цэльны, створаны Богам для нейкіх таямнічых мэтаў на гэтай боскай зямлі. Мабыць, мы спахапіліся ў самы час, каб утрымаць рэшткі сваёй магчымасці, бо ўбачылі ўперадзе бездань, пагібель — цяпер ужо не ад ядзернага вар’яцтва, а найперш ад уласнай няздольнасці жыць...

Цяпер відаць ужо выразна, што перамога беларускай справы магчыма толькі высілкамі ўсяго народа. Вопыту аднае інтэлігенцыі тут мала. Высілкаў паасобных апосталаў — тым болей. Патрэбна з’яднаная, мэтанакіраваная, дзейсная палітычная воля нацыі. Але ці ўсведамляе ў належнай меры нацыя сябе нацыяй? Вось у чым праблема. Самая, можа, драматычная з праблемаў у дадзены момант нашай няшчаснай гісторыі. Аб тым, спадзяёмся, мы і пагаворым на нашай шаноўнай грамадзе (В. Быкаў).

 

 

Заданне 8 *. Прачытайце тэкст, вызначце стыль, да якога ён належыць. Назавіце тыповыя асаблівасці, моўныя срокі, характэрныя для дадзенага стылю мовы.

 

Чароўная, запаветная пара лета — чэрвень, які ўплятае ў Яго вянок самыя яркія, прыгожыя і духмяныя кветкі. Зямля дыхае на поўныя грудзі. У жоўтых накідках зачаравана застылі ліпы. Ад іх чуецца роўны прыглушаны гул: працаўніцы-пчолы збіраюць сваю багатую даніну. Адцвіла акацыя. Ужо і жыта адкрасавала, з кожным днём наліваюцца, цяжэюць каласы: у гушчыні збажыны ўвесь дзень не высыхае раса. Жытнёвае поле быццам бяскрайняе мора, па якім пераліваюцца бясконцыя хвалі. І няма ім ні канца ні краю. Куды яны бягуць?

Ціха плывуюц у небе воблакі, мяняючы колер і адценне. Вецер, што шуміць у лесе свавольна і ўпэўнена, у полі патаемна шэчаецца з калоссем, хвалюе, пяшчотна калыша яго.

Лета аднойчы раскалолася на дробныя рознакаляровыя асколкі, і з кожным днём яны танеюць, растаюць, як ледзяшы пад сакавіцкім сонцам, і іх становіцца ўсё менш. Пахне мёдам, спелым хлебам...

З кожным днём усё гусцей настойваецца на росных лугах цішыня. Лета ўсё шпарчэй коціцца ў туманныя, вільготныя абдымкі восені (Паводле В. Феранца).

 

 

Заданне 9 *. Падбярыце некалькі ўрыўкаў з навукова-папулярных тэкстаў. Адкажыце, ці адпавядаюць яны патрабаванням гэтага падстылю: жывасць і даступнасць выкладу, абмежаванае выкарыстанне вузкаспецыяльнай тэрміналогіі, ужыванне вобразных сродкаў, гутарковых слоў і выразаў. Дакажыце правамернасць сваіх меркаванняў.

Заданне 10. Ахарактарызуйце маўленчую сітуацыю, у якой можа быць выкарыстаны тэкст. Назавіце асноўныя стылёвыя рысы тэксту. Вызначце моўныя сродкі, з дапамогай якіх раскрываюцца названыя вамі стылёвыя рысы.

 

◊ Прынцып якасці уліковай інфармацыі— міжнародны прынцып бухгалтарскага ўліку, на аснове якога да ўліковай інфармацыі прад’яўляюцца такія патрабаванні, як зразумеласць, слушнасць і надзейнасць. Патрабаванне зразумеласці азначае, што бухгалтарская справаздачнасць павінна быць зразумелай для карыстальнікаў, якія маюць пэўны узровень ведаў. Інфармацыя бухгалтарскай справаздачнасці з’яўляецца слушнай, г. зн. такой, якая мае дачыненне да справы, у тым выпадку, калі яна аказвае ўплыў на эканамічныя рашэнні карыстальнікаў і дапамагае ім ацэньваць мінулыя, цяперашнія і будучыя падзеі, пацвярджаць або выпраўляць мінулыя ацэнкі. Інфармацыя бухгалтарскай справаздачнасці лічыцца надзейнай, калі яна праўдзіва адлюстроўвае гаспадарчую дзейнасць, не мае істотных памылак і неаб’ектыўных ацэнак (А. П. Шаляўцоў).

 

▲ Разам з тым, пачынаючы з канца ХIV стагоддзя, у гарадах і мястэчках Беларусі пачынае фармавацца якасна новая форма самакіравання на аснове так званага Магдэбургскага права. Першым горадам на Беларусі, які атрымаў права на самакіраванне на аснове Магдэбургскага права, было Бярэсце. 15 жніўня 1390 года Вялікі князь Літоўскі і Кароль Польскі Ягайла выдаў берасцейцам Прывілей на самакіраванне. У 1391 годзе такі Прывілей атрымаў горад Гродна.

Увогуле пад Магдэбургскім правам у юрыдычным сэнсе можна разумець сукупнасць нормаў права, якія рэгулявалі жыццядзейнасць гараджан і местачкоўцаў. Яно не ўяўляла сабой нейкай адзінай, універсальнай для ўсёй дзяржавы сістэмы нормаў права, бо ўводзілася шляхам атрымання асобных Прывілеяў (юрыдычных дакументаў) на самакіраванне звычайна за подпісам Вялікага князя для асобных гарадоў і мястэчкаў.

 

■ Матэрыяльны аб’ект называецца свабодным, калі яго рух не абмежаваны другімі аб’ектамі (целамі). Калі ж рух матэрыяльнага аб’екта часткова або цалкам абмежаваны, то яго называюць несвабодным. Целы, што прылягаюць або прымацаваны да матэрыяльнага аб’екта і абмяжоўваюць яго перамяшчэнні, называюцца сувязямі, накладзенымі на аб’ект. У рэальнасці такія асновы ўяўляюць сабою жалезабетонныя падлогі, падмуркі, замураваныя рэйкі, масіўныя сцены, бетонныя столі і г. д.

Сукупнасць сувязей, накладзеных на матэрыяльны аб’ект, называецца сістэмай сувязей. Знешняй сувяззю для сістэмы служыць жорсткая аснова. Унутранымі сувязямі з’яўляецца трос, які змацоўвае паміж сабою цэнтры цел, і паверхні цел у пунктах, дзе целы судакранаюцца. Варта звярнуць увагу на ўмоўную розніцу паміж знешнімі і ўнутранымі сувязямі.

 

 

Заданне 11 *. Вызначце стыль тэксту.

 

Шмат якія прыказкі, прымаўкі вучаць паводзінам у гутарцы: як слухаць чалавека і рэагаваць на яго словы, чаму трэба быць стрыманым у час размовы, навошта трэба ўлічваць абставіны маўлення.

Каб належным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слухаць таго, з кім гаворыш: сам не ўмееш слухаць, другога не прымусіш. Будзь спярша выслухваючым, а потым апавядаючым.

Народ перасцерагае: да мовы трэба ставіцца ўважліва, з адказнасцю. Перш чым нешта сказаць, трэба добра падумаць, узважыць кожнае слова, узяць пад увагу інтарэсы абодвух бакоў у маўленні — і таго, хто гаворыць, і таго, хто слухае, адказвае. Настойліва гучыць папярэджанне: Кайся, не кайся, выпусціў слоўца — не зловіш. Выказанага слова да губы не вернеш.

 

 

Заданне 12 *. Вызначце стыль тэкстаў, у якіх сустракаецца адно і тое ж слова.

 

1. Забыццё, -я, н. 1. Страта памяці аб кім-небудзь, чым-небудзь. Усё прыйшло ў забыццё. 2. Стан дрымоты, непрытомнасці. Упасці ў забыццё. (ТСБМ)

2. Пакуль жывеш, развітвайся з жыцём

Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,

Твой кожны дзень,

Забраны забыццём ,

Лічы сваім найболышым адкрыццём,

Ты — з дрэва часу

Кволая галіна.

Штодня вядзі з самім сабою бой,

Каб клопаты цябе не пахавалі,

Жыві надзеяй,

Мараю слабой,

Што свет трымаецца

Адным табой —

3 ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

(Рыгор Барадулін)

3. Жыццяпіс усяго жывога ў гэтым свеце рухаецца па крузе. Спачатку нараджэнне, потым — сталасць, напрыканцы — забыццё. Каб прыпыніць бег часу, «злавіць» імгненне жыцця, чалавекам была прыдумана фатаграфія, потым — кінематограф. Дзякуючы адбітку на стужцы пасталеўшыя людзі могуць успомніць сябе малымі дзецьмі ці юнакамі. А з дапамогай калажу ў фатаграфіі ці мантажу ў кіно ўвогуле «пражыць» тое, чаго не было ў сапраўднасці (Настаўніцкая газета).

 

 

Тэма 2


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 213 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)