Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Спецыяльная лексіка беларускай мовы

Тлумачальная запіска | Метадычныя рэкамендацыі | Метадычныя рэкамендацыі | Практычныя заданні | Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння | Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю |


Читайте также:
  1. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ
  2. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі
  3. І гістарычныя карані беларускай мовы
  4. Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання
  5. Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння
  6. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы

Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з'яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.

Усе гэтыя разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб'яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным), а не агульнаўжывальным паняццем. І тэрміны, і наменклатурныя назвы, і прафесіяналізмы з'яўляюцца назвамі спецыфічных рэалій або паняццяў са сфе­ры навукі, тэхнікі, вытворчасці і г.д. У той жа час класы тэрмінаў і прафесіяналізмаў супрацьпастаўлены па прымеце «афіцыйнае, узаконенае, нарматыўнае найменне спецыяльнага паняцця» - «неафіцыйнае, неўзаконенае, ненарматыўнае найменне паняцця», а таксама сферай функцыянавання: для тэрмінаў - гэта пісьмовае маўленне, для прафесіяналізмаў - вуснае маўленне прадстаўнікоў роз­ных прафесій.

Наменклатура, у сваю чаргу, супрацьпастаўляецца тэрміналогіі як сукупнасць найменняў прадметаў сукупнасці найменняў паняццяў. Наменклатурны знак называе канкрэтныя прадметы, дакладней клас аднародных прадметаў, а тэрмін - тэарэтычнае паняцце або агульнае паняцце пра клас прадметаў.

Наменклатура - гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб'ектам навукі і тэхнікі (лазер "Дыполь", Стрымер- 499, супер-камп'ютэр "Скіф").

Прафесіяналізмы - гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі - назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра - у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны (лац. terminus - мяжа) - словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус - у матэматыцы, марфема, прыслоўе - у мовазнаўстве і г.д.).

 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 434 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кантрольныя пытанні| З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)