Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Практычныя заданні. № 1 Прачытайце тэкст

Тлумачальная запіска | Метадычныя рэкамендацыі | Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання | Кантрольныя пытанні | Спецыяльная лексіка беларускай мовы | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю |


Читайте также:
  1. Практычныя заданні
  2. Практычныя заданні
  3. Практычныя заданні
  4. Практычныя заданні
  5. Практычныя заданні
  6. Практычныя заданні

 

№ 1 Прачытайце тэкст. Якія помнікі старажытнай пісьменнасці дайшлі да нас? Чаму Статут Вялікага княства Літоўскага называюць “першай еўрапейскай канстытуцыяй”?

 

Пісьмовыя помнікі старажытнасці

У XIV ст., пры Альгердзе (1296 -1377), мова продкаў сучасных беларусаў стала афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэта, зразумела, спрыяла пашырэнню і развіццю беларускай пісьменнасці.

Да нас дайшло каля 600 кніг так званай Літоўскай метрыкі - архіва дзелавой пісьменнасці канцылярыі Вялікага княства Літоўскага: разнастайныя дакументы, перапіска ўстаноў, справы судоў Менска, Гародні, Бярэсця, Слоніма, Магілёва, Полацка, Коўна, Вільні і іншых гарадоў, напісаныя на старажытнай беларускай мове.

Створанае на беларускай мове ў Вялікім княстве Літоўскім заканадаўства - багатая крыніца вывучэння гісторыі беларускай мовы, гісторыі Беларусі, Літвы, суседніх рускіх, украінскіх, польскіх зямель. Як прыклады заканадаўчых дакументаў, напісаных на беларускай мове, можна назваць Судзебнік караля Ягелонавіча (1468), Статут Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588).

Да нас дайшлі таксама хронікі - прыватныя запісы гістарычных падзей, напрыклад дзённік Фёдара Еўлашэўскага (1563 - 1604), Баркулабаўскі летапіс, напісаны ў Баркулабаве, каля Быхава, у канцы XVI - першыя гады XVII ст. У беларускіх летапісах і хроніках часта не толькі пералічваюцца падзеі, а ствараюцца жывыя карціны і малюнкі мінулых часоў.

У той перыяд былі створаны і лінгвістычныя працы: у 1596 г. з'явілася “Грамматіка словенска” Л. Зізанія, у 1619 г. - “Грамматики словенския правилное синтагма» М. Сматрыцкага. (Ф. Янкоўскі).

№ 2 Дапішыце наступныя сказы

 

1 Мова - з'ява грамадская, таму што.... 2 Мова забяспечвае.... 3 У вырашэнні пытання паходжання мовы можна выдзеліць два асноўныя накірункі... 4 Самай старажытнай філасофскай канцэпцыяй паходжання мовы з'яўляецца... 5 Асноўнымі функцыямі мовы ў грамадстве з'яўляюцца.... 6 Нацыянальная мова - гэта.... 7 Родная мова - гэта.... 8 На аснове падабенства роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў.... 9 Беларуская мова належыць да.... 14. Славянская група распадаецца на.... 10 У IX ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву... і першую літаратурна-пісьмовую мову.... 11На старажытнаўсходнеславянскай мове напісаны такія помнікі, як.. 12 Дзяржаўнай мовай у складзе Вялікага Княства Літоўскага была.. 13 Асноўнымі жанрамі літаратуры перыяду ВКЛ былі.... 14 У 1696 годзе Варшаўскі сейм прыняў пастанову.... 15 Пасля пераходу беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі беларуская мова.... 16 Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы звязана з імёнамі.... 17 У 1918-м годзе беларуская мова набыла статус.... 18. Сфера выкарыстання беларускай мовы ў 30-80-я гады была.... 19 У адпаведнасці з Законам "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" у... годзе беларуская мова стала....

 

№ 3 Прачытайце ўрывак. Якую ролю ў жыцці чалавека выконвае слова? У чым аўтар бачыць вытокі роднага слова?

 

Роднае слова. Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.

Потым у бесклапотным дзяцінстве яно ўводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, адкрывае нам роднае слова разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, уносіць нас у прывабную і захапляючую далячынь падзей у бабульчыных казках і легендах.

Затым у школе мы сустракаемся з ім на старонках кніг. Клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў гэтае бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні. Перад намі паўстае наша вялікая краіна. Мы чуем шум яе гарадоў, магутны гул нашык фабрык, заводаў і электрастанцый. Мы ўглядаемся ў прасторы калгасных палёў, у далёкія абшары лясоў. За бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвяковая гісторыя, розныя народы, іх звычаі і лёс.

Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там багацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Мы ўваходзім у велічныя палацы навукі, дзе за разнастайнымі спалучэннямі слоў паступова ўлоўліваем усю складанасць і бясконцасць сусвету, захапляемся магутнасцю і вынаходлівасцю розуму людзей.

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак, то суровае і грознае, як навальнічныя хмары (А.Крывіцкі).

 

№ 4 Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку

 

Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобым характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам.

Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.

Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі.

Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу - і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.

Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус - вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары - гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай (У. Караткевіч).

 

№ 5 Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце іх на беларускую. Якая роля надаецца мове ў жыцці кожнага чалавека?

 

По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, ноио его гражданской ценности. Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, - дикарь. Он вредоносен по самой своей сути, потому что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский).

Неряшливость в одежде - это неуважение к окружающим вас людям и к самому себе. Дело не в том, чтобы быть одетым щегольски. В щегольской одежде есть, может быть, преувеличенное представление о собственной элегантности, и по большей части щеголь стоит на грани смешного. Надо быть одетым чисто и опрятно, в том стиле, который больше всего вам идёт, и в зависимости от возраста. Язык в ещё большей мере, чем одежда, свидетельствует о вкусе человека, о его отношении к окружающему миру, к себе (Д. Лихачев).

№ 6 Прачытайце выказванні пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя беларускай мове. Якая думка іх аб'ядноўвае?

 

Сама гісторыя ўладна і неабходна штурхае на прызнанне, на павагу, на захапленне багаццем і прыгажосцю беларускай мовы. I нават тыя, што адышлі ад яе, - я разумею, найлепшыя з іх - рана ці позна вяртаюцца да звонкага "дзе" і густога "чаго" (У. Караткевіч).

Кожнае адметнае слова, кожны асабісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны з пашанаю сустракаць і з вялікай любасцю, як надзвычайную вартасць, далучаць у агульную скарбніцу нашае літаратурнае мовы, а не цурацца і не казаць неабачліва, што ў нас гэтак не кажуць... (Я. Лёсік).

Родная мова - галоўная з усіх навучальных прадметаў у школе, яна, родная мова, - акно ў свет, у пазнанне яго, у авалодванне выпрацаванай чалавецтвам культурай, здабыткамі навукі, у пазнанне людскога шчасця, святаў, барацьбы і перамог чалавецтва, усталявання хараства і гуманізму на зямлі. Без роднай мовы няма школы, няма народнай адукацыі для народа (Ф. Янкоўскі).

Спакон вякоў пяе народ,

I песні б'юць жывой крыніцай.

Мы плыні тых крыштальных вод

Спяшым з прыемнасцю напіцца.

3 грамадскіх сходзячых дарог,

Мы часта йдзём у цень дубровы

Грудзьмі прылегчы на мурог

I чэрпаць з гукаў роднай мовы

Нектар жывога пачуцця:

Па з'явах ў люстры гэтых водаў

Знаходзіць шлях свайго народу

У віры спрадвечнага жыцця... (С. Крывец).

Мова матчына! Гучная, звонкая,

Ты ўвайшла ў мае сэрца даўно,

То шапочаш бярозкаю тонкаю,

То шуміш залатой збажыной.

То звініш жаўруковаю песняю

Над абсягам прыціхлых палёў,

Ручаінамі звоніш прадвеснімі,

То курлычаш жальбой жураўлёў.

Набіралася моцы стагоддзямі,

Прыгажэла, мужнела, расла.

Не гублялі цябе, не знаходзілі -

Ты заўжды ў нашых сэрцах была (У. Ляпёшкін).

 

№ 7 Прачытайце ўрывак са старажытнага помніка ХII стагоддзя "Слова пра паход Ігаравы". Знайдзіце словы, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

 

Трубы трубятъ въ Новеграде - стоять стязи въ Путивле; Игорь ждетъ мила брата Всеволода. И рече ему Буй-Тур Всеволодъ: "Одинъ брат, одинъ свет светлый ты, Игорю, оба есве Святъславличя! Седлай, брате, свой бръзыи комони, а мои ти готови, оседлани у Курьска напереди. А мои ти куряни - сведоми къмети: подъ трубами повити, подъ шеломы възлелеяны, конец копия въскръмлени; пути имъ ведоми, яругы имъ знаеми, луци у нихъ напряжени, тули отворени, сабли изъострени, сами скачють, акы серый вълци въ поле, ищучи себе чти, а князю славы.

Тогда въступи Игорь князь въ златъ стремень и поеха по чистому полю. Солнце ему тьмою путь заступаше; нощь стонущи ему грозою птичь убуди, свисть зверинъ въ стада зби.

А половци неготовами дорогами побегоша къ Дону великому; крычать телегы полунощы, рци, лебеди роспужени. Игорь къ Дону вой ведеть. Уже бо беды его пасетъ птиць по дубию; влъци грозу въсрожать по яругамь; орли клекотомъ на кости звери зовутъ; лисици брешуть на чръленыя щиты! О Руская земле! Уже за Шеломянемъ еси!

 

№ 8 Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сфе­ру іх выкарыстання.

 

1 Не крычыце, чайкі, не завіце ў мора, я ж не салажонак, ве­даю ваш нораў. (Х.Ж.) 2. А ў нашым інстытуце без чарчэння хоць вучыцца кідай. У мяне чуць хвост не быў. (Ермал.) 3. Сам чысты, тоўсты, і жонка - загладуха такая, што ў дзверы не пройдзе. (Кудр.) 4. А часу так не хапала: з раніцы да вечара ў чыталцы. Затым глытаў паэзію, прозу, крытыку. (Стр.) 5. Ён дакурыў самакрутку, кінуў маленькі бычок у цяпельца. (Мас.) 6. Індывідуальнасць - своеасаблівы і непаўторны жыццёвы шлях кожнага чалавека, умовы яго жыцця і дзейнасці, навучання і выхавання. (Нем.) 7. Васіль, паправіўшы дворнікі, хуценька сеў у машыну і паехаў у вёску па дзяцей. (І.Н.) 8. Мічман загадваў аднаму матросу задраіць з левага борта ілюмінатары, а другому аднесці прадукты ў камбуз. (Кудр.) 9. «Мой артыкул на першай паласе, а твой - размешчаны ў падвале!» - са злюсцю сказаў Міхась Пятровіч. (Мысл.) 10. Амбідэкстрыя можа быць з самага нарэджэння або ўзнікнуць у выніку трэніроўкі. (П. С. ) 11. «Ведаеш, Андрэй, ці не ўліплі мы з гэтым дзядзькам: нешта ён дужа прыязна пазіраў на нас,» - заўважыў Янка. (К-с) 12. Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзеш. (Мысл.) 13. Бузу я раней цёр вялікую... Але ж, бачыш, кінуў я ўсю гэтую муру. (Лыньк.) 14. З дапамогай арала плытагоны стрымліваюць плыт. (Хадк.) 15. Фабіі бываюць пры неўрозах і псіхапатыях у псіхастэнікаў, а так- сама пры розных псіхозах з эмацыянальнымі расстройствамі. (П.С.)


 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 391 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метадычныя рэкамендацыі| Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)