Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання

Тлумачальная запіска | Метадычныя рэкамендацыі | Метадычныя рэкамендацыі | Практычныя заданні | Спецыяльная лексіка беларускай мовы | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю |


Читайте также:
  1. Анализ внешней сферы и рынка гостиниц г. Владивостока
  2. Борьба за сферы влияния
  3. В течение первых двух дней душа наслаждается относительной свободой и может посещать на земле те места, которые ей дороги, но на третий день она перемещается в иные сферы.
  4. Виды сервисной деятельности. Понятие «контактной зоны» как сферы реализации сервисной деятельности.
  5. Геодинамические критерии оценки состояния литосферы
  6. Геосферы и эволюция Земли
  7. Геохимические критерии оценки состояния литосферы

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная, малюнак 2.


 

Малюнак 2 - Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

 

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжы- вальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (школа, шчасце, каханне), прыметнікі (белы, дарагі, малады), дзеясловы (радавацца, хваліць, вучыцца), лічэбнікі (пяць, тысяча, адна другая),прыслоўі (важна, добра, моцна), займеннікі (я, нейкі, што), прыназоўнікі (аб, каля,у), злучнікі (а, ці, або), часціцы (аж, не, нават), выклічнікі (ах, гэй, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з'яўляюцца агульназ- разумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна абмежаванай групы людзей, а таксама выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у складзе лексікі абмежаванага ўжывання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:

1) лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:

- дыялектная лексіка;

2) лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:

- спецыяльная лексіка;

- жаргонная і аргатыўная лексіка.

Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выкарыстанні з'яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых заўваг. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі з'яўляецца толькі агульнаўжывальная лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя, аргатыўныя словы і прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі ўнармаванай літаратурнай мовы. І ўсё ж азнаямленне з лексікай абмежаванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становячыся адной з найважнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі намінацыйнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі.

Наменклатура - гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб'ектам навукі і тэхнікі (лазер "Дыполь", Стрымер- 499, супер-камп'ютар "Скіф").

Прафесіяналізмы - гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і

інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі - назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра - у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны (лац. terminus - мяжа) - словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус у матэматыцы, марфема, прыслоўе - у мовазнаўстве і г.д.).

Дыялектызмы - гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля - бульба, тавар карова на Палессі і г.д.).

Жарганізмы (фр. jargon - умоўная гаворка) - гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб яднаных пэўнымі інтарэсамі (дзед - салдат апошняга году службы, "хвост" па лабах, атрымаць "пару" у студэнтаў і г.д.).

Аргатызмы (франц. argot. - замкнуты, нядзейны) - спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха - хачу, шывар - тавар, бан - вакзал).

У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 445 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння| Кантрольныя пытанні

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)