Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст

Прадмет курса Гісторыя Беларусі | Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі | Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання | Праблема перыядызацыі гісторыі | Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту | Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі | Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя | Прарадзіма славян і іх этнагенез | Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця | Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст. |


Читайте также:
  1. Quot;Игроки! Всем выйти из сумрака!" или Кто уничтожает Славянский мир
  2. Re: СЛАВЯНСКИЙ ФУНДАМЕНТАЛИЗМ. СЛАВЯНСТВО. Основы.
  3. А СЛАВЯНСКОЕ БЫДЛО МЫ ИЗГОНИМ ДАЛЕКО НА СЕВЕР...».
  4. Агнцем называли и Астинью-Иисуса в христианской традиции Славянства. Поэтому так много изображений этого символа на христианских произведениях и предметах.
  5. Азовушка – славянская богиня – дух Азовского моря
  6. Апреля - Лельник - славянский Женский День
  7. Арий – славянский бог-прародитель Ариев

Важнейшай падзеяй, стала прыняцце хрысціянства. Да яго ўвядзення тут мелі месца язычніцкія або паганскія культурныя традыцыі, у прыватнасці яны характарызаваліся адсутнасцю адзінага культу, і адпаведна ў кожнай мясцовасці быў свой пантэон Багоў. Найбольш пашыранымі сярод усх. славян былі такія культы, як культ бога Неба (Род): лічылася, што ад яго пайшло ўсё жывое на зямлі. Культ бога Зніча, які ўвасабляў сабой сілу пахавальнага агню. Культ Перуна — бога маланкі і грому; ён успрымаўся як бог Вайны.

Прычыны ўвядзення хрысціянства:

•дзяржаўна-ўтваральныя працэсы на тэрыторыі усх. славян;

•развіццё феадалізму ў межах Кіеўскай Русі;

•экспансія хрысціянскіх культурных традыцый з боку Візантыі.

На Беларусь хрысціянства пранікла:

•праз гандаль; дзякуючы знаходжанню Беларусі на скрыжаванні гандлёвых шляхоў; •вайсковыя паходы; •дзейнасць місіянераў; •дынастычныя шлюбы.

Годам увядзення хрысціянства лічыцца 988г.(Хрышчэнне Киеускай Руси), калі князь Уладзімір Яснае Сонека афіцыйна абвесціў аб прыняцці новай веры. На Беларусі царкоўная гісторыя пачынаецца з 992г., з моманту заснавання Полацкай епархіі.

Культурнае развіццё гэтага перыяду характарызавалася:

•моцным уплывам царквы; •узнікненнем пісьменнасці усх. славян; •панаванне візантыйскіх традыцый; •з'яўленне мясцовых асаблівасцей у культурным развіцці, што

прадвызначылі фарміраванне усходнеславянскай группы народаў; •дасягненнем гэтай эпохі стала пашырэнне асветы, дзякуючы намаганням такіх асоб, як Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіня Полацкая і інш.; •развіццё дойлідства: найбольш вядомымі помнікамі якога сталі Сафійскія саборы 11 ст. у Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку.

Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з'яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана "Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў маннах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар.

Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дойлідстве.

Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дойлідстве. На беларускіх землях выдзяляюцца тры арыгінальныя школы дойлідства: 1) полацка-віцебская, 2) гродзенская; 3) смаленская.

Полацкая школа адчувала на сабе ўплыў візантыйскай і малаазіяцкай архітэктурных школ. Яе адметнымі рысамі былі лаканізм архітэктурнай канструкцыі, упрыгожанне інтэр'ера фрэскамі і інш. 3 пабудоў гродзенскай школы дойлідства сёння вядомы Барысаглебская

або Каложская царква ў Гродне, рэшткі царквы ў Ваўкавыску і гродзенскі княжацкі церам. У сваіх асноўных рысах гродзенская школа сфарміравалася ў XII ст. Яе будынкі, падобныя на каўказскія і малаазіяцкія храмы, мелі пры гэтым некаторыя рысы візантыйскай архітэктуры. Смаленская школа дойлідства была цесна звязана з кіеўскай архітэктурнай школай і нагадвала некаторыя яе рысы. У Камянцы (каля Бярэсця) у канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа — знакамітая Камянецкая вежа (Белая Вежа), помнік ваеннага дойлідства Беларусі.

 


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 121 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці| Утварэнне ВКЛ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)