Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прарадзіма славян і іх этнагенез

Прадмет курса Гісторыя Беларусі | Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі | Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання | Праблема перыядызацыі гісторыі | Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту | Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі | Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст. | Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці | Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст | Утварэнне ВКЛ |


Читайте также:
  1. Quot;Игроки! Всем выйти из сумрака!" или Кто уничтожает Славянский мир
  2. Re: СЛАВЯНСКИЙ ФУНДАМЕНТАЛИЗМ. СЛАВЯНСТВО. Основы.
  3. А СЛАВЯНСКОЕ БЫДЛО МЫ ИЗГОНИМ ДАЛЕКО НА СЕВЕР...».
  4. Агнцем называли и Астинью-Иисуса в христианской традиции Славянства. Поэтому так много изображений этого символа на христианских произведениях и предметах.
  5. Азовушка – славянская богиня – дух Азовского моря
  6. Апреля - Лельник - славянский Женский День
  7. Арий – славянский бог-прародитель Ариев

Пытанне аб радзіме славян з'яўляецца дыскусійным. Існуе некалькі кропак гледжання аб тым дзе яна знаходзіцца. Верагоднай з'яўляецца гіпотэза аб тым, што прарадзімай славян знаходзіцца паміж Эльбай, Віслай і Нёманам. Тая частка славян, якая накіравалася на Балканы, стала этнічнай асновай фармавання балгараў, сербаў, чарнагорцаў, харватаў, баснійцаў і македонцаў, якіх адносяць да паўднёвай галіны славян. Тая частка славян, якая рассялілася ва ўсходняй Еўропе, атрымала назву усходняй галіны славян. Трэба адзначыць, што пры міграцыі ўсходнія славяне асіміляваліся на тэрыторыі Беларусі (балтаў), на тэрыторыі Расіі (фінаўгорцаў), на тэрыторыі Украіны (цюркаў). На падставе гэтага, пазней фармаваліся беларускі, рускі і украінскі этнасы. Тая частка славян, што засталася на прарадзіме, ні з кім не змешвалася. Вынікам этнічнага развіцця стала фарміраванне заходніх славян, да якіх адносяць палякаў, чэхаў, славакаў і сербаў-лужычан. Сербы-лужычане не маюць сваёй дзяржаўнасці, але захавалі мову і менталітэт. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну) Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці. Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў.

Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сожа і Іпуці. Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas — знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзімічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб'яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі,

 

перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб'яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як "княжанні".

 


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 337 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя| Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)