Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі

Прадмет курса Гісторыя Беларусі | Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі | Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання | Праблема перыядызацыі гісторыі | Прарадзіма славян і іх этнагенез | Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця | Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст. | Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці | Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст | Утварэнне ВКЛ |


Читайте также:
  1. Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне.
  2. Перыяд раздробленнасці былой Кіеўскай Русі, яго вынікі
  3. Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі.

Неаліт. рэв.(5-4 тысячагоддзе да н.э.) - перыяд неаліту, які характарызуецца пераходам ад прысвайваючага тыпу гаспадаркі да вытворчай гаспадарки. Адбываецца вылучэнне сельскагаспадарчай дзейнасці. Гэта адбылося там, дзе магчыма было арашальнае земляробства: у бассейнах рэк Ніл, Тыгар і Еўфрат. Адбываеца вылучэнне рамяства, што звязваюць з такімі вынаходніцтвамі, як з'яўленне ткацкага станку, ганчарнага кола, што значна мадэфікавала і павысіла выніковасць працы.Узнікненне трывалых сувязей паміж прадстаўнікамі розных племянных цывілазацый, паступовае фарміраванне ўмоў для ўзнікнення дзяржаўнасці. Вынаходніцтва кола і колавых павозак, што дазволіла пашырыць міграцыю народаў. Вынікам неалітычнай рэвалюцыі стала фармаванне вытворчай гаспадаркі і фармаванне сацыяльных груп насельніцтва, узнікаюць першыя дзяржаўныя ўтварэнні(номы). Вызначаюць два тыпы цывілізацыйнага развіцця ў гэты перыяд. Гэта ўсходні тып цывілізацыі і грэка-рымскі тып цывілізацыі. Храналагічна першым тыпам цывілізацыі з'яўляўся старажытна-ўсходні, у межах якога ў канцы IV тысячагоддзя да нашай эры з'яўляюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні. У III тысячагоддзі да нашай эры з фармаваннем буйных дзяржаў на ўсходзе адбываецца станаўленне асаблівай сацыяльна-палітычнай формы кіравання ў выглядзе ўсходняй дэспатыі. Дэспатыя характарызавалася:

1)кіраўнік дзяржавы валодаў абсалютнай паўнатой ўлады;

2)кіраўнік дзяржавы прадстаўляўся ў выглядзе Бога альбо паў-Бога;

3)вялікую ролю адыграваў бюракратычны апарат;

4)працаздольнае насельніцтва выплачвала не толькі падаткі, але і выконвала дзяржаўныя павіннасці;

5)існаванне патрыярхальнага рабства, калі раб успрымаўся ў якасці малодшага непаўнапраўнага члена вяликай Патрыярхальнай сям’i. Гэта азначала тое, што раб не ўспрымаўся ў якасці рэчы, а валодаў пэўнымі мінімальнымі правамі;

6)жорсткая іерархія ў межах тых ці іншых сацыяльных груп і цалкам усяго грамадства.

Другім тыпам цывілізацыі ў межах старажытнага свету стала грэка-рымская цывілізацыя

або ўласнаантычная цывілізацыя, якая пачала фармавацца ў III тысячагоддзі да нашай эры. Асноўным здабыткам гэтай цывілізацыі стала фармаванне такога тыпу кіравання як дэмакратыя. Найбольш выразна гэта праявілася ў V стагоддзі да нашай эры ў гордзе-дзяржаве Афінах.

Недахопам грэцкай дэмакратыі з'яўлялася тое, што:

1)яна была абмежавана толькі свабоднымі грамадзянамі;

2)яна засноўвалася на жорсткай эксплуатацыі рабскай працы;

3)адсутнічалі крытэрыі аб'ектыўнага характару для заняцця тых ці іншых службовых пасад.

3-2 тысячы гадоў да нашай эры распачынаецца рассяленне плямён жывёлаводаў, плямён інда-еўрапейскай моўнай групы.

 


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 268 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту| Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)