Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.

Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне. | Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне. | Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг. | Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі | Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг. | САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА | Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х. | Канцэпцыя перабудовы | Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг. | Фармiраванне шматпартыйнай сiстэмы. |


Читайте также:
  1. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  2. Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда
  3. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.

 

У адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ 1994 г. А. Р. Лукашэнка набыў статус главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады. Але ключавыя рычагі – у руках засталіся ў руках Вярхоўнага Савета (М. Грыб), які часта не зацвяр-джаў ініцыятывы Прэзідэнта, чым перашкаджаў ажыццяўленню яго перад-выбарчай праграмы. Акрамя таго, у грамадстве выявіліся настроі незадаваль-нення палітыкай парламента. У тых умовах А. Р. Лукашэнка выступiў з iнi-цыятывай правядзення ўсенароднага рэферэндуму па злабадзённых прабле-мах.

14 мая 1995 г. у рэферэндуме ўзяло ўдзел 64,8% грамадзян. У адказ на пытанне: “Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларус-кай” станоўчы адказ далi 83, 3% галасаваўшых; на другое: “Цi падтрымлiва-еце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба РБ” – 75,1; трэцяга: “Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэнта РБ, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з РФў” – 83,3; чацвёртага: “Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю РБ, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паўнамоцтваў ВС Прэзiдэнтам РБ у выпадках сiстэматычнага або грубага парушэння Кан-стытуцыi” - 77,7 %.

Вярхоўна Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму. У адпа-веднасцi з iмі, адбыліся змены дзяржаўнай сiмволiкi i Закона аб беларускай мове.

У снежнi 1995 г. адбылiся давыбары ў Вярхоўны Савет, куды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй Вярхоўнага Савета быў абраны Шарэцкi. Але памiж парламентам і Прэзiдэнтам канструктыўных адносiн так і не склалася.

Вынiкi рэферэндуму не знялi напружанасцi ў грамадстве. Ва ўмовах палi-тычнай канфрантацыi ў парламенце наспела неабходнасць яшчэ аднаго рэфе-рэндуму. Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 6 верасня абедзве гру-поўкi звярнулiся да народа. Прэзiдэнт вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi (“Дзень Рэспублiкi”) на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi РБ), пра-панаванымi Прэзiдэнтам РБ А. Р. Лукашэнкам; 3. “Цi выступаеце Вы за свабодныя, без абмежаванняў, куплю i продаж зямлi”; 4. “Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пакаранне смерцю ў РБ”.

19-20 кастрычнiка ў Мiнску на Усебеларускiм Народным сходзе з да-кладам “Толькi народ мае права вырашаць свой лёс” выступiў сам Прэзi-дэнт. Усе дэлегаты адобрылi яго ўнутраную i знешнюю палiтыку, што да-вала прэзiд камандзе рэальныя перспектывы на перамогу ў рэферэндуме.

Са свайго боку, група дэпутатаў Вярхоўнага Савета сфармулявала тры пытаннi: 1. прыняць Канстытуцыю РБ 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi, прапанаванымi дэпутатамi фракцый камунiстаў i аграрыяў; 2. “Цi выступа-еце Вы за тое, каб кiраўнiкi мясцовых органаў выканаўчай улады абiралiся непасрэдна жыхарамi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкiж 3. “Цi згодны Вы, што фiнансаванне ўсiх галiн улады павiнна здзяйсняцца галосна i толькi з дзяржаўнага бюджэтаў”.

Першыя тры пытаннi з чатырох, прапанаваных Прэзiдэнтам, выносiлiся на абавязковы рэферэндум. Канстытуцыйны суд вырашыў (устрымаўся Васiлевiч), што на абавязковы рэферэн-дум не можа выносiцца пытанне аб змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi РБ. Такiм чынам, меўшы адбыцца рэферэндум абвяшчаўся кансультацыйным i яго рашэннi маглi насiць толькi кансультацыйны характар.

На падставе рашэння Канстытуцыйнага Суда (старшыня Цiхiня) ад 4 лiстапада 1996 г. Вярхоўны Савет 6 лiстапада ўнёс змены ў сваю пастанову ад 6 верасня i прызнаў, што на абавяз-ковы рэферэндум выносяцца толькi пытаннi аб пераносе Дня Незалежнасцi РБ (“Дня Рэспублiкi”) i аб выбарнасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў выканаўчай улады.

У сваю чаргу, Прэзiдэнт не пагадзiўся з заключэннем Канстытуцыйнага Суда i пастановай Вярхоўнага Савета ад 6 лiстапада, выдаўшы 2 указы. Ва ўказе № 455 ад 5 лicтапада ён насуперак Канстытуцыi i Закону “Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у РБ” вызначыў парадак уступ-лення ў сiлу рашэнняў рэсп рэферэндумаў аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi РБ.

Ва ўказе № 459 ад 7 лiстапада 1996 адзначалася, што заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 г. не дзейнiчае, бо “iстотна разыходзiцца з Канстытуцыяй i абмяжоўвае кансты-туцыйнае права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме (народным галасаваннi)”.

За два тыднi да рэферэндуму, 9 лiстапада пачалося галасаванне, нягледзячы на тое, што яшчэ не былi апублiкаваны канчатковыя варыянты змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. Толькi 12 лiстапада выйшаў 4-х мiлiённым накладам прэзiдэнцкi праект Канстытуцыi. Альтэрнатыўны праект яе, распрацаваны Вярхоўным Саветам, быў апублiкаваны толькi 21 лiстап.

З нагоды факту парушэння Канстытуцыi 76 дэпутатаў парламента звярнулася ў Канстыту-цыйны Суд з iнiцыятывай аб iмпiчменце прэзiдэнту. 20 лicтапада Суд прыступiўся да разгляду справы. Слуханнi павiнны былi пачацца толькi праз 10 дзён, але iх перанеслi на 26.

У той самы час сярод “падпiсантаў“ пачалася праца па адклiканнi подпiсаў з мэтай уста-ранення “суб’екта права, якi звяртаўся ў суд”. Сiтуацыя настолькi абвастрылася, што 21 лiстапада з Масквы прыбыла група дзеячаў (Чарнамырдзiн, Строеў, Селязнёў), якая выступiла пасрэднiкам памiж канфлiктуючымi бакамi. Абодва адмаўлялiся i ад iмпiчменту, i ад абавязковага характару рэферэндуму. Ранiцой, 22 лiстапада кампрамiс быў дасягнуты. Але вечарам, на пасяджэннi Вяр-хоўнага Савета высветлiлася, што пагадненне зрываецца. Пасля таго, як старшыня Выбаркама В. Ганчар заявiў, што ў такiм выпадку ён не падпiша вынiковы дакумент, ён быў зняты з займае-май пасады, а будынак камiтэта заблакiраваны мiлiцыяй. Новым старшынёй была прызначана Л. Ярмошына.

26 лiстапада былi абвешчаны вынiкi Рэферэндуму, праведзенага 24 лiс-тапада: З 7,6 млн электарату ўзяло ўдзел 6,2 (84,16 %).

За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi РБ аддало галасы 5,2 млн (70,45%) супраць 589 тыс (7, 93 %);

За перанясенне “Дня Незалежнасцi” амаль 5,5 млн (88,18%);

Cупраць свабодных куплi-продажу зямлi - 5,2 (82,88 %)

Супраць скасавання пакарання смерцю каля 5 млн (80, 44%)

У гэты ж дзень, 26 лiстапада колькасць “падпiсантаў“ - iнiцыятараў iм-пiчменту знiзiлася да 40. Па гэтай прычыне Канстытуцыйны Суд 10 галасамi супраць 1 зняў названае пытанне з абмеркавання. Паколькi, на думку старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi, “пад выглядам рэферэндуму ад-быўся канстытуцыйны пераварот”, члены суда падалi ў адстаўку.

103 дэпутаты Вярхоўнага Савета, сабраныя адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта, прынялi закон “Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета РБ ХIII cклiкання”. У той самы дзень Прэзiдэнт падпiсаў 2 указы: № 495 “Аб ухва-леннi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета РБ, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ” i № 496 “Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ”.

11 снежня на падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 “Аб за-цвярджэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета РБ” была створана вер-хняя палата парламента - Савет Рэспублiкi.

У адпаведнасцi з новай рэдакцыяй Канстытуцыi РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнiкоў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прызначаных Прэзiдэнтам (з 13 студзеня 1997 г. - старшыня П. Шыпук).

Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вы-шэйшыя далжнасныя асобы, у тым лiку суддзi Канстытуцыйнага Суда. Паў-намоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.

Разам з тым, многiя дзеячы Вярхоўнага Савета не прызналi яго роспуск законным i працягвалi выступаць ад яго iмя, стаўшы ў апазiцыю да Прэзiдэнта. Галоўныя iх патрабаваннi - вярнуцца да Канстытуцыi 1994 г. i правесцi прэзiдэнцкiя выбары ў 1999. Арганiзаваная iмi ў маi 1999 г. вы-барчая кампанiя (кандыдат Чыгiр) не прыцягнула ўвагi грамадскасцi i фактычна правалiлася. Тым не менш, Захад так i не прызнаў А. Лукашэнку легiтымным прэзiдэнтам. Таму на мiжнароднай арэне доўгi час прадстаўлялi 2 структуры - былога i новага парламенту.

Пасля Рэферэндуму кiраванне краiнай адбывалася людзьмi, прызначанымi на вышэйшыя па-сады (так званая вертыкаль). У гэты ж час адбываюцца частыя кадравыя перамены (Кебiч, Чыгiр, Лiнг, Ярмошын, Навiцкi); у МУС - Захаранка, Сiвакоў, Навумаў; Мiнiстэрства абароны -Кастэнка, Казлоўскi, Мальцаў, Чумакоў, Мальцаў i г. д.

Як барацьбiт з карупцыяй, А. Р. Лукашэнка прыцягнуў да адказнасцi старшыню Нацбанка Вiннiкаву, былога старшыню ўрада Чыгiра, губернатара Лявонава, дырэктара МАЗа Лявонава, дырэктара МЗХ Калугiна, прадпрымальнiка Клiмава, старшыню калгаса “Рассвет” Старавойтава i iнш.

У 1999 адбылася перарэгiстрацыя партый, рухаў i аб’яднанняў. У тым жа 1999 годзе, нягледзячы на заклiкi апазiцыi, адбылiся выбары ў органы мясцовага кiравання, у якiх узялі ўдзел 70 % выбаршчыкаў.

З 2000 г. на Беларусi дзейнiчалі 18 партый, 38 рэспублiканскiх праф-саюзаў, 644 мiжнародных i рэспублiканскiх арганiзацыi. Пасля расколу БНФ асноўную апазiцыйную ролю адыгрывае АГП (да 1999 г. лiдэр Карпенка).

Да часу чарговых прэзiдэнцкiх выбараў у вераснi 2001 г. апазiцыя не здо-лела выставiць кандыдата, якiб мог скласцi сур’ёзную канкурэнцыю А. Р. Лу-кашэнку. Перадвыбарчыя праграмы Ганчарыка i Гайдукевiча не прыцягнулi ўвагi электарата, у вынiку за ранейшага Прэзiдэнта было аддадзена 75, 6% галасоў.

Перамога на выбарах не знiзiла энергii Прэзiдэнта ў напрамку ажыц-цяўлення сваёй cтратэгiчнай задумкi – cтварэння саюзнай дзяржавы з РФ, а таксама ва ўнутранай палiтыцы, якая характарызуецца бескампрамiснасцю з апазiцый, рашучасцю ў вырашэннi гаспадарчых i cацыяльных пытанняў.

У кастрычніку 2004 г. адбыліся чарговыя выбары ў Нацыянальны сход і адначасова – Рэферэндум ад уносе змен у Канстытуцыю. Скасаванне арты-кула Канстытуцыі аб абмежаванні (2 тэрміны) удзелу кандыдата ў прэ-зідэнцкіх выбарах дало магчымасць А. Р. Лукашэнку выставіць сваю кандыдатуру разам з Казуліным, Мілінкевічам і Гайдукевічам на чарговыя выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г.

Як вядома, гэтыя выбары скончыліся пераканаўчай перамогай дзеючага Прэзідэнта А. Р. Лукашэнка, які атрымаў больш за 80 % галасоў выбаршчы-каў.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 192 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Прыняцце Канстытуцыі РБ 1994.| Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)