Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру.

Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура. | Аб паходжанні назвы “Белая Русь”. | Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу. | Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г. | Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа. | БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. | Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. | Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст. |


Читайте также:
  1. Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў.

Эпоха Асветніцтва. Нягледзячы на відавочныя поспехі Контррэфар-мацыі, пратэстанцкі рух, а таксама буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах і Англіі аслабілі кансерватыўны ўплыў Ватыкана ў свеце. Шмат у чым мена-віта дзякуючы гэтаму ўзніклі вельмі спрыяльныя ўмовы для хуткага развіцця свецкай навукі і культуры. Адной з найбольш яскравых праяў якасных змен у тагачасным навуковым жыцці стала заейаванне нацьшнальных акадэмій навук, якія арганізоўвалі творчы пошук навукоўцаў і сістэматызавалі атры-маныя веды. Адным з ІІершых сярод іх стала Каралеўскае таварыства ў Лондане, створанае яшчэ ў 1662 г. Пазней падобныя ўстановы сталі дзейнічаць у ІІарыжы (1666), Берліне (1700), Пецярбургу (1724), Стакгольме (1739) і Мюнхене (1759).

Менавіта ў гэты час значных поспехаў у галіне вышэйшай матэматыкі дабіліся Г. Лейбніц (Германія), Я. Бернулі і Л. Эйлер (абодва — Швейца-рыя); у сферы фізікі і механікі — I. Ньютан (Англія), Б. Паскаль (Францыя) і М. Ламаносаў (Расія); у астраноміі — П. Лаплас (Францыя), I. Кеплер (Гер-манія); у хіміі — А. Лавуазье (Францыя). 3 мэтай папулярызацыі навуковых ведаў у ІІарыжы была выдадзена "Энцыклапедыя, альбо Тлумачальны слоў-нік навук, мастацтваў і рамёстваў" (175І 1780) Ініцыятарамі яе выдання былі Дэні Дзідро іЖ. Д'Аламбер, а сярод аўтараў — Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо, Э. Кандыльяк, П. Гольбах.

Значнасць навуковых адкрыццяў, якія прывялі да істотнай трансфарма-цыі грамадскага светаўспрымання і фарміравання новай буржуазнай ідэало-гіі, была настолькі відавочнай, што ўжо ў XVIII ст. гэты перыяд пачалі называць эпохай Асветніцтва. Яе сутнасць заключалася ў веры аб неаб-межаваных магчымасцях удасканалення чалавечай прыроды, а таксама ў рэальнасць перабудовы сусветнага парадку на разумных пачатках з на-яўнасцю палітычнай свабоды і грамадзянскай роўнасці .

Неабходна адзначыць, што развіццё асветніцкіх тэорый у розных краі-нах мела сваю спецыфіку, якая тлумачылася розніцай у сацыяльна-экана-мічным укладзе. Так, у краінах, дзе буржуазія ўжо атрымала рэальную ўладу, большую актуаль-насць набыло вывучэнне маральных аспектаў ўдасканалення чалавечага грамадства (Англія, ЗША, Нідэрланды). У сваю чаргу, у дзяржавах з паўфеадальным манархічным абсалютысцкім ла-дам назіралася паступовая радыкалізацыя поглядаў, якая ча-сам прыводзіла да адкрытых канфліктаў (Францыя).

Мысліцелі эпохі Асветніцтва перагледзелі праблему адносін дзяржавы і асобы. Такія вядомыя тагачасныя навукоўцы, як Ш. Мантэск'ё, Ф. Вальтэр і М. Ламаносаў зыходзілі з неабходнасці існавання "асветнага (просвещённо-го) абсалютызму" як гаранта правоў і свабод грамадзян. Аднак у далейшым усё болыную папулярнасць атрымалі ідэі карэнных пераўтварэнняў. Напры-клад, Ж. Русо выступаў за стварэнне бяскласавага "ідэальнага грамадства" і лічыў цалкам законным звяржэнне ўрада, які не выконвае свае непасрэдныя абавязкі. Яшчэ больш радыкальныя па духу ідэі аб народнай рэвалюцыі былі агучаны А. Радзішчавым у Расіі.

Па-другое, не менш актуальнай тэмай для дыскусій стала і пытанне аб месцы дзяржавы ў эканоміцы. Англійскі філосаф Д. Лок яшчэ ў пачатку XVIII ст. гаварыў аб неабходнасці абмежавання ўплыву органаў улады на паўсядзённае жыццё грамадзян: яны павінны толькі выдаваць законы, караць злачынцаў і абаранаць насельніцтва ад знешяяй пагрозы. Пры гэтым пасту-пова ўсё больш крытыкавалася палітыка меркантылізму. Французскія фізіякраты (Ф. Кенэ. А. Цюрго), напрыклад, заклікалі сканцэнтраваць увагу не на развіцці гандлю і накапленні капіталу, а на ўдасканаленні земляроб-ства, што дазволіла б, на іх думку, у хуткім часе дасягнуць росквіту ўсёй нацыі. Найбольш жа цэласную канцэпцыю гаспадарчага развіцця ў новых умовах распрацаваў шатландзец А. Сміт, які выступаў за неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абмежаванне ўсялякай манаполіі, панаванне прыват-най уласнасці і свабоднай канкурэнцыі.

Па-трэцяе, пачатак прамысловага перавароту і актывізацыя каланіяль-най экспансіі ўсё больш востра ставілі пытанне аб месцы і прызначэнні чалавечай цывілізацыі. Менавіта гэта тэма стала дамінаваць у свецкай літа-ратуры XVIII ст., дзе чалавек разглядаўся ў якасці заваёўніка і пераўтвараль-ніка прыроды (Д. Дэфо). Разам з тым шэраг вядомых тагачас-ных пісьмен-нікаў, зыходзячы са станоўчай прыроды чалавека, усё ж адначасова адзна-чалі ўласцівы яму ў рэальным свеце эгаізм і беспрынцыповасць (Дж. Свіфт, I. Гётэ, Ф. Шылер).


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 212 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Антыфеадальная вайна (сялянска-казацкая 1648-1651 гг.| Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)