Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ліра-эпас А.Куляшова: праблематыка, маст.адметнасці.

М.Стральцоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку. | Проза П.Броўкі: агляд і агул.х-ка. | Аповесці Я.Брыля “У Забалоцці днее” і “На Быстранцы” у кантэксце л-ры свайго часу. | Нарысістыка, эсэістыка і дакументал.проза Я.Брыля. | Лірыка А.Куляшова ваен.перыяду. | Паэмы П.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.адметнасці. | Ліра-эпас П.Панчанкі. | Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу. | Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд. | Ліра-эпас М. Танка: агульны агляд. |


Читайте также:
  1. аман Я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
  2. Апавяданні Я.Брыля: праблемна-тэматыч.дыяпазон, маст.адметнасці.
  3. Далёка да акіяна” А. Куляшова: праблематыка, мастацкія адметнасці.
  4. еларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
  5. есы А.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
  6. Ліра-эпас М. Танка: агульны агляд.

Эпічны талент Куляшова ўжо напачатку спрабаваў ахапіць шырокі абсяг нар. жыцця — ад разбурэнняў і наступстваў імперыялістычнай вайны да складаных этапаў той перабудовы, што ў выніку павінна была ашчаслівіць свет глабал. стварэннем сацыялістычнага грамадства. Сістэма гадавала апантаных, фанатычна настроеных «савецкіх камікадзе», «разведчыкаў асобага шляху». Героі такога складу і гарту захоплівалі эпіч.увагу А.Куляшова. З'яў-ца яго паэмы «Антон Шандабыла» (пачатковая назва «Гарбун» (1932—1934), «Баранаў Васіль» (1937), «Песня аб разведчыках» (1935—1937), у апошняй рэдакцыі — «Песня аб слаўным паходзе» (1951). Героі гэтых твораў акрэслены ў індывідуальных абліччах — яны ахвярна ўсталёўваюць, абараняюць, экспартуюць на Захад свой тып сацыялізму. Псіхалаг. матывацыі іх учынкаў, іх дзеяння дужа не стае ў паэмах. Узамен звычайна прапаноўваўся заблытаны клубок сітуацый, недастаткова абгрунтаваных і мэтазгодных. У той час, калі малады Куляшоў адкрываў для сябе самабытныя, працаёмкія формы эпічнай паэтызацыі, Твардоўскі якраз распачаў славутую «Краіну Муравію» (1934—1936), якая мела вялікае эстэтычнае ўздзеянне на бел.паэта. Пераарыентацыя на іншы арсенал сродкаў паэтыкі стала адчувальнай таксама ў «песні-паэме» «У зялёнай дуброве» (1938—1939), якую не дужа ўхваляла крытыка за паварот да “добрай рэальнай прастаты”. Паэма Куляшова часткова пераклікаецца з «Краінай Муравіяй» прыўзнятым працоўным настроем, «новым» жыццеадчуваннем чалавека. У паэме «У зялёнай дуброве» пераважае адно вымярэнне з нахілам да сацыяльнай улагоджанасці, ідэалізацыі. Аўтар не кранаў усур'ёз тых рэал.жыцц.калізій, якія б драматычна рухалі твор, матываў учынкаў персанажаў. Сац.страсцей як бы і не існавала. Эпічны зрух да абвостранага ўсведамлення страшэннага драматызму часу адбыўся на самым пярэдадні «саракавых, парахавых» — у паэме «Хлопцы апошняй вайны» (1940). Яе кантрастнасць з творам папярэднім уражвала зваротам аўтара да працягу гал.трагіч.вобраза першай паэмы «Крыўда» — да 10 калек. У абліччах «хлопцаў» увасоблены «новыя заручыны» з вайною, што з канца 30-х г. ужо крывава грымела па Еўропе. Два гады аддзялялі апошнюю перадваенную паэму Куляшова ад наступ.паэмы «Сцяг брыгады» (1942). А якая бездань паміж тым, што лір.герою ўяўлялася раней, і тым, што адбылося, навалілася рэальна. Сярод бел.паэм, што з'явіліся ў свет на вогненным напрамку, «Сцягу брыгады» А.Куляшова, бясспрэчна, належыць авангарднае месца. Паэма стала вяршынна-натхнёным помнікам суроваму часу. Па структуры, кампазіцыйнай будове яна як бы вырастае з дзённікавых запісаў, хоць на самай справе была абрана выйгрышна-эпічная форма. Яна рассоўвала магчымасці сюжэтна-падзейнай паэмы, дазваляла аўтару «сцягваць» падзеі, спыняцца на эпізодах выбарачна, даваць іх у пераказе, а галоўнае — стварала адчуванне непасрэдна жывога руху крытычных сітуацый. Вобразы герояў паэмы, падзеі пададзены абагульнена, сімвалічна. Куляшоўскі «Сцяг брыгады» па вызначэнню Твардоўскага — «народная паэма». Вялік.эпіч.годнасць надае паэме тое, што тут упершыню сапраўды ўвасоблены свет нар.жыцця, свет шматстайны, шматмерны, у многіх супярэчлівых праявах. Яшчэ грымела, кацілася на захад вайна, калі А. Куляшоў, вярнуўшыся ў вызвалены Мінск, узяўся за неўтаймаваны працяг свайго эпічнага летапісу — стварае паэму «Дом № 24» (1944). Паэма вырасла як бы на ўзмежжы разбурэнняў вайны, дымных папялішчаў, сумных руінаў.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 318 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Раман І.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка.| Апавяданні і аповесці І.Мележа.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)