Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу

Перыядызацыя гісторыі Беларусі | Крыніцы і гістарыяграфія | Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі | Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі | Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека | Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў | Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў | Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў | Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага |


Читайте также:
  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  2. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа
  3. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
  4. Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху
  5. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА МЯ­ЖЫ ХХ І ХХІ СТСТ.
  6. Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ

Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў.

У канцы ХХ стагоддзя ўзнікла тэорыя, згодна з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты сыгралі ролю субстрата (падасновы) ў паходжанні беларусаў (адзін з першых абгрунтаваў гэтую гіпотэзу археолаг В. Сядоў, потым М. Ермаловіч і інш.).

Існуе і “польская” канцэпцыя аб этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі. Па гэтай тэорыі беларусы не з’яўляюцца самастойным усходнеславянскім этнасам, а прадстаўляюць толькі частку польскага этнасу (адпаведна, беларуская тэрыторыя з’яўляецца часткай этнічнай тэрыторыі Польшчы). Прыхільнікі гэтай тэорыі – А. Рыпінскі, Л. Галямбоўскі і інш.

Наадварот, прыхільнікі так званай “вялікарускай” канцэпцыі этнічнай прыналежнасці беларусаў лічаць беларускі этнас часткай вялікарускага.

Абедзьве канцэпцыі ігнарыруюць самабытнасць беларускага этнаса.

Прыкметнай з’яўляецца крывічская канцэпцыя (В. Ластоўскі, А. Шлюбскі), якая выводзіць вытокі беларускага этнаса менавіта ад племені крывічоў.

Ёсць таксама крывічска-дрыгавіцка-радзімічская канцэпцыя (Я. Карскі, В. Пічэта, В. Ластоўскі). Прыхільнікі гэтай тэорыі лічаць продкамі беларусаў тры славянскіх племені – крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія ў стражытнасці займалі асноўную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Фіна-ўгорская канцэпцыя (аўтар І. Ласкоў) паходжанне беларусаў выводзіць з фіна-ўгорскіх тапонімаў і гідронімаў этнаса, які першапачаткова засяліў тэрыторыю Беларусі.

Пералічаныя асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў сведчаць аб складанасці працэса этнагенезу нашага народа.

Утварэнне беларускага этнасу адбылося ў XIII – XVI стст., калі землі этнічнай Беларусі ўваходзілі ў склад поліэтнічнай феадальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Рост таварна-грашовых адносін, развіццё унутранага рынку ў ВКЛ садзейнічалі ўмацаванню эканамічных сувязей унутры гэтай поліэтнічнай дзяржавы ў цэлым і ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці.

Нарастаючая тэндэнцыя цэнтралізацыі ўлады, якая выявілася ў стварэнні адзінай сістэмы кіравання (ваяводствы і паветы замест княстваў), усталяванні адзінай сістэмы заканадаўства (“Земскія прывілеі” 1447 года, “Судзебнік “ 1468 года, Статуты ВКЛ і інш.) падрывалі ранейшую ўдзельную замкнёнасць асобных тэрыторый, стваралі аб’ектыўныя ўмовы для фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў. Значныя змены адбыліся ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі.

Ужо з XIII cтагоддзя мова беларусаў набывае прыкметныя адрозненні. Важнейшыя спецыфічныя рысы беларускай мовы (дзеканне і цеканне, аканне і яканне, цвёрдае вымаўленне гука “р” і г. д.) спачатку замацоўваліся ў вуснай народнай творчасці (фальклоры), а з XV – XVI стст. сталі выразна выяўляцца і ў літаратурнай мове.

На старабеларускай мове складаліся летапісы, якія грунтаваліся на мясцовым гістарычным, грамадска–палітычным і фальклорна–этнаграфічным матэрыяле (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Беларуска–літоўскі летапіс 1446 года”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”).

Вяршыняй тагачаснай беларускай літаратуры стала дзейнасць першадрукара і вучонага, пісьменніка і мастака Ф. Скарыны. На старабеларускай мове пісалі творы паслядоўнікі Ф. Скарыны – В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, С. Зізаній, А. Філіповіч і іншыя дзеячы культуры эпохі Адраджэння і Рэфармацыі.

Старабеларуская мова ў ВКЛ выконвала функцыі дзяржаўнай. Замацаванне старарускай мовы, якая набывала рысы беларускай, ў якасці афіцыйнай мовы дзяржаўных дакументаў і заканадаўчых актаў спрыяла яе далейшаму развіццю і павышэнню ролі ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці беларусаў.

У ВКЛ жыхары беларускіх земляў ужо адрознівалі сябе ад немцаў, палякаў, літоўцаў (жмудзінаў). Дыферэнцыяцыя і нават супрацьстаянне (палітычнае і рэлігійнае), якія ўзмацніліся пасля заключэння Крэўскай уніі з Польшчай і наступлення каталіцызму, яшчэ больш пераконвала беларускі народ ва ўсведамленні сваёй адметнасці ад тых, хто размаўляў на чужой мове і распаўсюджваў чужую рэлігію.

Складаней ішоў працэс дыферэнцыяцыі беларусаў ад рускага народа. Агульнасць гістарычнага лёсу заходнерускіх земляў, якія увайшлі ў склад ВКЛ, адзіная рэлігія, мова, культура, агульнасць пазіцый у супрацьстаянні з польска-каталіцкімі вярхамі збліжалі рускі і беларускі народы. Гэтым тлумачыцца тое, што насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага доўга называла сябе рускім.

Працяглым і складаным было станаўленне самой назвы нашай этнічнай тэрыторыі і этнічнай супольнасці Белая Русь – Беларусь, беларусцы – беларусы. У XIV – XVI стст. у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, скарыстоўваўся тэрмін “ліцвіны”, альбо па назвах мясцовых княстваў людзі называлі сябе “палачанамі”, “берасцейцамі” і г. д. Тэрмін “Белая Русь” у гістарычных крыніцах XII стагоддзя ўжываўся ў адносінах да Уладзіміра-Суздальскага княства, у XIII – XIV стст. – да Смаленскай і іншых зямель. У канцы XIV стагоддзя назва “Белая Русь” стала ўжывацца ў дачыненні да раёна Полацка (“Хроніка Яна Чарнкоўскага” звязвала падзеі 1382 года з Полацкам – крэпасцю на Белай Русі), у XVI cтагоддзі – да беларускага Падзвіння і Падняпроўя,у той час, калі заходняя частка сучаснай тэрыторыі Беларусі доўгі час мела назву Чорнай Русі. Пазней назва “Чорная Русь” паступова знікла, а назва “Белая Русь” пашырылася на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі. У перыяд фарміравання беларускага этнасу праяўляліся асноўныя асаблівасці гаспадарчага і грамадскага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Узнікла самабытная беларуская архітэктура (Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі, Мірскі замкі, Маламажэйкаўская і Сынкавіцкая цэрквы-крэпасці). Складалася этнічна самабытная іканапісная школа. Атрымалі распаўсюджванне беларускія песні-гімны (канты і псалмы), тэатр – школьны і лялечны (батлейка), драўляная скульптура і разьба па дрэву і г.д.

Асноўным вынікам сацыяльна-эканамічных, палітычных, этнічных працэсаў на Беларусі ў складзе ВКЛ (XIV – XVI стст.) з’явілася складванне самастойнай беларускай этнасацыяльнай супольнасці і яе асноўных этнічных прыкмет: мовы, культуры, самасвядомасці.

Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. назіраецца паступовае ўзмацненне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкае, якое з цягам часу становіцца моцнай еўрапейскай дзяржавай, федэрацыяй славянскіх і балцкіх народаў.


 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 156 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ| Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)