Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў

Перыядызацыя гісторыі Беларусі | Крыніцы і гістарыяграфія | Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі | Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі | Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека | Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага | Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ | Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу | Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад |


Читайте также:
  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
  3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
  4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
  5. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА МЯ­ЖЫ ХХ І ХХІ СТСТ.
  6. Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.
  7. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.

Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі – пшаніца, проса, ячмень, жыта, бабы, рэпа і г.д. Развіццё земляробства ішло ад падсечна – агнявога да ворыўнага.

Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыярхальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Сялянскія сем’і сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, якія вытапліваліся па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва на беларускіх землях было арганізавана ў абшчыны, якія называліся “верв”, “грамада”. Сельскія абшчыны валодалі ворнай зямлёй і складаліся з усіх сем’яў адной або некалькіх вёсак. У іх спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.

На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і феадалы-землеўладальнікі. Уладальнікам усіх зямель лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну прадуктамі (збожжам, мёдам, футрам і інш.). Збор даніны называўся палюддзем. У гэты час узнікаюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным і памесным. Землеўладальнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне.

З цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася. Увесь вывучаемы перыяд феадалы імкнуліся да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаленню свабоднага сялянства садзейнічалі княжацкія даніны, войны, неўраджайныя гады. Такім чынам, збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі станавіліся ўласнасцю феадала, дзяржавы або царквы.

Пісьмовыя крыніцы XI – XII стст. называюць розныя катэгорыі феадальна залежных сялян. Гэта радовічы, халопы, ізгоі, чэлядзь і інш. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы.

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла эканамічныя прадумовы для аддзялення рамяства і гандлю. Месцамі канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Яны ўзнікалі на берагах рэк, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і г. д. Часцей за ўсё ўзнікалі яны з феадальнага замка, які з’яўляўся цэнтрам адміністрацыйнага і гаспадарчага жыцця. Другая група была заснавана па волі князёў – гэта Гродна, Заслаўе, Мінск і інш. Яны з’яўляліся ваенна-адміністрацыйнымі, або пагранічнымі крэпасцямі.

Горад складаўся з “дзядзінца” – ўмацаванага сценамі і валамі цэнтра горада і “пасада” – паселішча рамеснікаў і гандляроў. Важным гарадскім месцам быў рынак – “торг”.

Першым старажытным беларускім горадам па праву лічыцца Полацк. У знакамітым летапісе “Аповесць мінулых гадоў” ён згадваецца пад 862 годам.

У ХІ – ХІІІ стст. гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбыўся ў ХІІ – ХІІІ стст.

Вядучая роля ў ім належала кавальству, бо яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі ганчарства і апрацоўка драўніны, якія забяспечвалі штодзённы попыт насельніцтва. Да апрацоўкі дрэва блізкімі былі вырабы з косці. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры, з якой шылі абутак і інш. Даволі распаўсюджаным у беларускіх гарадах было і ювелірнае рамяство. Ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.).

Паміж гарадамі вёўся даволі актыўны гандаль. Купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі. Вядомыя сувязі нашых гарадоў з Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, германскімі гарадамі, аб чым сведчаць шматлікія скарбы, у якіх знаходзіліся манеты гэтых краін і іншыя археалагічныя знаходкі (пацеркі, пярсцёнкі, рэшткі шклянога посуду і інш). Праз беларускія землі праходзіў вялікі водны шлях “з вараг у грэкі”. З замежных краін на нашы землі дастаўлялі віно, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожанні. З беларускіх гарадоў вывозілі футра, воск, мёд і інш.

Трэба дадаць, што, апрача сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю, насельніцтва беларускіх зямель (як сельскае, так і гарадское) займалася промысламі. Самымі распаўсюджанымі з іх былі паляванне і рыбалоўства. Як правіла, пасяленні, у тым ліку і гарады, размяшчаліся сярод лясоў і па берегах рэк, дзе вадзілася шмат звяроў і рыбы. Пры раскопках археолагі знаходзяць шмат касцей рыб і такіх жывёл, як лось, алень, дзік, зубр і інш. Насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад і інш. Шкарлупіны лясных арэхаў часта сустракаюцца ў археалагічных помніках.

Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Яно давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны прадукт – воск.

Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткацтва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Паўсюдна пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны.

Такім чынам, раннефеадальны перыяд развіцця беларускіх зямель
(Х – ХІІІ стст.) характарызаваўся ўтварэннем феадальнай зямельнай уласнасці і з’яўленнем залежных сялян, аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццём гандлю, промыслаў і ростам гарадоў.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 104 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў| Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)