Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР | Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР | Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы | Акупацыйны рэжым, яго формы і метады | Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі | Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР | Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне | Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады |


Читайте также:
  1. Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь
  2. There stood the Miller(там стоял Мельник)with a lantern in one hand(с фонарем в одной руке)and a big stick in the other(и большой палкой в другой).
  3. А. ДРУГОЙ НАРОДНОСТИ?
  4. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  5. Агульная характарыстыка эміграцыйнага руху канца XIX- пачатку
  6. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
  7. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.

 

Стварэнне ў 1991 годзе суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, якая была б заснавана на прынцыпах падзелу улады. Згодна з Канстытуцыяй, прынятай 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўны Савет з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам улады. Прэзідэнт абвяшчаўся главой дзяржавы і прадстаўніком выканаўчай улады. Судовая ўлада была прадстаўлена судамі, у там ліку, Канстытуцыйным судом. Але функцыі розных галін улады былі не зусім дакладна вызначанымі. Больш таго, у Вярхоўным Савеце група дэлегатаў стала выказвацца за абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта. На гэтай падставе ўзнікла супрацьстаянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай.

Важную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы адыгралі рэпубліканскія рэферэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года. Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян па ўсіх чатырох пытаннях, вынесеных на агульнанароднае абмеркаванне: аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай; аб устанаўленні новых дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь; аб заахвочванні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года, якія даюць магчымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў выпадку парушэння Канстытуцыі.

Другі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На галасаванне былі вынесены два праекты абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя Прэзідэнтам і часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як главы дзяржавы. Дэпутацкі праект, наадварот, патрабаваў значнага абмежавання ўлады Прэзідэнта. У выніку рэферэндума насельніцтва падтрымала праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам. За яго прагаласавалі 70,4% удзельнікаў галасавання. На гэтым жа рэферэндуме ставіліся пытанні аб пераносе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад германскіх захопнікаў (88,2%); свободнай куплі – продажы зямлі (15,35%); адмене смяротнага пакарання (17,9%).

Наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў 2001 годзе, на іх атрымаў перамогу дзеючы Прэзідэнт А. Лукашэнка.

17 кастрычніка 2004 года адбыўся трэці па ліку з часу афармлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэспубліканскі рэферэндум па пытанням тэрміна заняцця пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адной асобай, згодна з якім А. Лукашэнка атрымаў магчымасць балаціравацца на трэці тэрмін. На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года, за яго кандыдатуру прагаласавала 83% выбаршчыкаў.

Згодна з новай рэдакцыяй замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які складваецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада.

Для сучаснай Беларусі характэрна існаванне шматпартыйнай сістэмы. На сённяшні дзень, па дадзеным Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, існуе 15 палітычных партый. Сярод іх вылучаюцца сацыял-дэмакратычныя, ліберальныя, камуністычная партыі і інш. У 2002 годзе быў заснаваны БРСМ, які аб’яднаў маладзёжны рух у Беларусі.

Новай з’явай грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь стала правядзенне Усебеларускіх народных сходаў. 19 – 20 кастрычніка 1996 года ў Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіць кіраўніцтва дзяржавы.

18 мая 2001 года ў Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь меў назву “За моцную, квітнеючую Беларусь”. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 годзе. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.

2 – 3 сакавіка 2006 года ў Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 129 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь| Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)