Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Бягучы кантрольны тэст. 1. Адзначце тэрмін, які з’яўляецца сінонімам да слова білінгвізм:

Читайте также:
  1. Бягучы кантрольны тэст
  2. Бягучы кантрольны тэст
  3. Бягучы кантрольны тэст

 

1. Адзначце тэрмін, які з’яўляецца сінонімам да слова білінгвізм:

а) інтэрферэнцыя;

б) адстрат;

в) суперстрат;

г) дзвюхмоўе;

д) шматмоўе.

 

2. Адзначце аспекты вывучэння білінгвізму:

а) псіхалагічны;

б) літаратуразнаўчы;

в) сацыяльны;

г) сацыялінгвістычны;

д) педагагічны.

3. Які з аспектаў даследавання білінгвізму звязаны з праблемай размеркавання камунікатыўных функцый паміж мовамі:

а) псіхалагічны;

б) сацыякультурны;

в) літаратуразнаўчы;

г) сацыялінгвістычны;

д) педагагічны.

4. Адзначце, што такое інтэрферэнцыя:

а) узаемадзеянне і ўзаемаўплыў моў;

б) паглынанне адной мовы іншаю;

в) знікненне адной мовы;

г) перанос нормаў адной мовы ў другую;

д) узнікненне новай мовы.

 

5. Адзначце віды інтэрферэнцыі:

а) фанетычная;

б) арфаэпічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) пунктуацыйная.

 

6. Адзначце правільнае: «Няправільная пастаноўка націску ў словах разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

 

7. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне слоў разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) Марфалагічная;

б) акцэнталагічная;

в) лексічная;

г) сінтаксічная;

д) фанетычная.

8. Адзначце правільнае: «Няправільнае спалучэнне слоў у словазлучэннях разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) лексічная;

д) сінтаксічная.

 

9. Адзначце правільнае: «Няправільнае вымаўленне слоў разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

 

10. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне граматычных форм разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

 

11. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне сродкаў пры ўтварэнні новых слоў разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) сінтаксічная;

в) марфалагічная;

г) словаўтваральная;

д) лексічная.

 

12. Адзначце прыклады акцэнталагічнай інтэрферэнцыі:

а) спінá;

б) металýргія;

в) алфáвіт;

г) камéньчык;

д) гéнэзіс.

 

13. Адзначце прыклады марфалагічнай інтэрферэнцыі:

а) шырокая стэп;

б) Валіна кніга;

в) Пеціны сшыткі;

г) чытаючы хлопчык;

д) прыгожы кенгуру.

 

 

14. Адзначце прыклады словаўтваральнай інтэрферэнцыі:

а) хітрун;

б) хітрэц;

в) наглядальнік;

г) выкладчык;

д) збіральнік.

 

15. Адзначце прыклады лексічнай інтэрферэнцыі:

а) воздух;

б) васкрасенне;

в) сенцы;

г) жолуд;

д) фартук.

16. Адзначце прыклады сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

а) чатыры вялікія дамы;

б) паслаць за вадой;

в) вялікае дзякуй;

г) захварэць на тыф;

д) ажаніцца з Валяй.

 

17. Адзначце радкі, у якіх словазлучэнні правільна перакладзены на беларускую мову:

а) благодарить сестру — дзякаваць сястру;

б) думать о будущем — думаць пра будучыню;

в) писать по адресу — пісаць па адрасе;

г) видеть своими глазами — бачыць на свае вочы;

д) скучал по родным — сумаваў па родных.

 

18. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:

а) дзякаваць настаўнікам;

б) дараваць сябра;

в) кпіць з суседа;

г) хворы ангінай;

д) спазніцца з-за аварыі.

 

19. Адзначце сказы, якія апавядаюць нормам літаратурнай мовы.

а) Надарыўся момант паздзекавацца над хлопцам.

б) Я не хацела пакрыўдзіць, выбачайце мне.

в) Верка паспешліва падзякавала каваля Рыгора, развіталася з усімі і выскачыла з хаты.

г) На пясчаным узгорку раслі тры стромкія сасны.

д) Маці вельмі сумавала аб сыне, які так і не вярнуўся.

 

20. Адзначце сказы, у якіх парушаны нормы літаратурнай мовы:

а) Чацвёрка быкой цягнулі арбу.

б) Трое астатніх з цікавасцю разглядала незнаёмых ім людзей.

в) Было ў бацькі два сыны.

г) З таго часу прайшлі якіх са дзве гадізны.

д) Бацька з сынам зайшлі ў двор.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 505 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)