Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Бягучы кантрольны тэст. 1. Адзначце навуку, якая вывучае лексіку пэўнай мовы:

Читайте также:
  1. Бягучы кантрольны тэст
  2. Бягучы кантрольны тэст
  3. Бягучы кантрольны тэст

1. Адзначце навуку, якая вывучае лексіку пэўнай мовы:

а) фанетыка;

б) фанематыка;

в) лексікалогія;

г) лексікаграфія;

д) фразеалогія.

 

2. Адзначце, на якія віды падзяляецца лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання:

а) экспрэсіўная і стылістычна-нейтральная;

б) лексіка старабеларускага перыяду і лексіка сучаснай беларускай мовы;

в) спецыяльная і агульнаўжывальная;

г) неалагізмы і архаізмы;

д) спрадвечнабеларуская і запазычаная.

 

3. Адзначце формулу, якая адпавядае паняццю «архаізм»:

а) знікла паняцце — знікла слова;

б) знікла слова — паняцце засталося — узнікла новае слова.

 

4. Адзначце формулу, якая адпавядае паняццю «гістарызм»:

а) знікла паняцце — знікла слова;

б) знікла слова — паняцце засталося — узнікла новае слова.

 

5. Адзначце правільнае: «Словы, якія выкарыстоўваюцца вузкім колам людзей, аб’яднаных агульнасцю інтараэсаў, называюцца...»:

а) фразеалагізмы;

б) афарызмы;

в) перыфразы;

г) дыялектызмы;

д) жарганізмы.

 

6. Адзначце, на якія віды падзяляецца лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання:

а) неалагізмы і архаізмы;

б) агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання;

в) уласнабеларускую і пазычаную;

г) лексіку старабеларускага перыяду і лексіку сучаснай беларускай мовы;

д) экспрэсіўную і стылістычна-нейтральную.

 

7. Адзначце правільнае: «Неалагізмы — гэта...»:

а) словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць кардынальна розныя значэнні;

б) словы, якія маюць блізкія значэнні, але адрозніваюцца напісаннем;

в) словы, якія маюць аднолькавы корань, аднак маюць адрозныя значэнні;

г) словы, створаныя для абазначэння новых прадметаў ці выражэння новых паняццяў;

д) словы, якія служаць для абазначэння паняццяў якой-небудзь галіны навукі.

 

8. Адзначце правільнае: «Слова ці спалучэнне слоў, якое з’яўляецца дакладным абазначэннем паняцця якой-небудзь галіны навукі, называецца...»:

а) тэрмін;

б) афарызм;

в) прафесіяналізм;

г) дыялектызмы

д) аўтарскі новатвор.

 

9. Адзначце правільнае: «Словы, якія ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, называюцца...»:

а) фразеалагізмы;

б) афарызмы;

в) перыфразы;

г) дыялектызмы;

д) аўтарскія новатворы.

 

10. Адзначце віды ўстарэлых слоў:

а) фразеалагізмы;

б) слэнг;

в) архаізмы;

г) жарганізмы;

д) гістарызмы.

 

11. Адзначце характарыстыкі тэрмінаў:

а) сістэмнасць;

б) наяўнасць дэфініцыі;

в) ацэначнасць;

г) адсутнасць экспрэсіі;

д) складанне з двух кампанентаў.

 

12. Адзначце, што такое тэрміналагізацыя:

а) спосаб утварэння тэрмінаў, пры якім слова, што існавала ў літаратурнай мове, набывае тэрміналагічнае значэнне;

б) пераход тэрмінаў з адной тэрмінасістэмы ў другую;

в) страта тэрмінам свайго спецыяльнага значэння;

г) узнікненне новых тэрмінаў;

д) аб’яднанне двух тэрмінаў у адзін.

 

13. Адзначце, якія тэрміны не існуюць:

а) тэрміны-назоўнікі;

б) тэрміны-сказы;

в) тэрміны-словазлучэнні;

г) тэрміны-абрэвіятуры;

д) тэрміны-прыметнікі.

14. Адзначце спосабы ўтварэння тэрмінаў:

а) лексіка-семантычны;

б) марфалагічны;

в) фанетычны;

г) марфолага-сінтаксічны;

д) абрэвіяцыя.

 

15. Адзначце тэрміны, якія з’яўляюцца вузкаспецыяльнымі:

а) гідроліз;

б) мадальнасць;

в) прынцып;

г) праблема;

д) гіпербала.

 

16. Адзначце тэрміны, якія з’яўляюцца агульнанавуковымі:

а) сістэма;

б) аналіз;

в) дэвальвацыя;

г) біном;

д) гіпотэза.

17. Адзначце правільнае: «З’ява, пры якой тэрміны аднолькава пішуцца, але належаць розным галінам навукі, называецца...»:

а) міжтэрміналагічная мнагазначнасць;

б) міжтэрміналагічная сінанімія;

в) міжтэрміналагічная аманімія;

г) міжтэрміналагічная паранімія;

д) міжтэрміналагічная антанімія.

 

18. Адзначце тэрміны, якія ўтвораны шляхам словаскладання:

а) землекарыстанне;

б) вадакачка;

в) мова-пасрэдніца;

г) мова-пазычальніца;

д) фінансава-прававы.

19. Адзначце, што такое дэтэрміналагізацыя:

а) аб’яднанне двух тэрмінаў у адзін;

б) страта тэрмінам свайго спецыяльнага значэння;

в) пераход тэрмінаў з адной тэрмінасістэмы ў другую;

г) узнікненне новых тэрмінаў;

д) спосаб утварэння тэрмінаў, пры якім слова, што існавала ў літаратурнай мове, набывае тэрміналагічнае значэнне.

 

20. Адзначце тэрміны, якія з’яўляюцца амонімамі ў галіне матэматыкі і мовазнаўства:

а) функцыя;

б) задача;

в) корань;

г) суфікс;

д) парабала.

21. Адзначце тэрміны-прыметнікі:

а) семантычны;

б) паляўнічы;

в) дзяжурны;

г) геройскі;

д) аб’ектыўны.

 

22. Адзначце навуку, якая вывучае тэрміны:

а) тэрміназнаўства;

б) тэрміналогія;

в) тэрмінасістэма;

г) тэрмінаправа;

д) тэрмінатворчасць.

 

23. Адзначце, якога тыпу слоўнікі тлумачаць рэаліі і паняцці:

а) тлумачальны;

б) перакладны;

в) энцыклапедычны;

г) арфаграфічны;

д) гістарычны.

24. Вызначце слоўнікі, якія адносяцца да лінгвістычных:

а) «Марфемны слоўнік беларускай мовы»;

б) «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»;

в) «Беларуская энцыклапедыя»;

г) «Украінска-беларускі слоўнік»;

д) «Жывёльны свет Беларусі».

 

25. Вызначце слоўнікі, якія адносяцца да энцыклапедычных:

а) «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя»;

б) «Слоўнік іншамоўных слоў»;

в) «Слоўнік паронімаў беларускай мовы»;

г) «Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя»;

д) «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы».

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 766 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)