Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі

Читайте также:
  1. З гісторыі беларускай лексікаграфіі
  2. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
  3. Лексікаграфія, яе прадмет і задачы. Тыпы слоўнікаў.
  4. Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
  5. Як крыніца па гісторыі Беларусі.

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos — слоўнікавы і grapho — пішу) — раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з’яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэнняў слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Пры вырашэнні гэтых задач лексікаграфія абапіраецца на дасягненні лексікалогіі і фразеалогіі, арфаграфіі і арфаэпіі, марфалогіі і сінтаксісу.

А. Франс назваў слоўнікі сусветам, размешчаным па алфавіце. Слоўнікі — паказчык развіцця пэўнай нацыі: чым больш слоў яны змяшчаюць, тым больш складаныя і разнастайныя думкі можа перадаваць носьбіт мовы. Слоўнікі — гэта і грунтоўны даведачны дапаможнік, які кадыфікуе нормы пэўнай мовы.

Слоўнік — гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слова даюцца тыя ці іншыя тлумачэнні або пераклад на іншую мову.

Слова разам з усёй сістэмай яго значэнняў, граматычных і стылістычных памет, з неабходнымі прыкладамі (кантэкстам) утварае слоўнікавы артыкул, будова якога залежыць ад тыпу слоўніка. Звычайна ў поўны слоўнікавы артыкул уваходзіць загаловачнае, або рэестравае слова (слова, якое тлумачыцца), над якім ставіцца націск, граматычная характарыстыка (часціна мовы, канчаткі розных форм слоў, родавая прыналежнасць, спражэнне і інш.), тлумачэнне слова, прыклады ўжывання з мастацкай літаратуры, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, паходжанне слова. У слоўніках могуць давацца і стылістычныя характарыстыкі слова. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме: назоўнік — у назоўным склоне адзіночнага ліку; прыметнік, дзеепрыметнік — у назоўным слоне адзіночнага ліку мужчынскага роду; дзеяслоў — у неазначальнай форме [2, с. 50].

Тэрмін «слоўнік» прыйшоў на змену больш старажытным тэрмінам «лексікон» (ХІІІ ст.), «азбукоўнік» (ХVІ ст.), «алфавіт» (ХVІ—ХVІІ стст.). У даслоўнікавы перыяд працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі — тлумачэнні асобных «цяжкіх» слоў старажытнага тэксту, якія выносіліся на палі рукапісу. Францыск Скарына ў перакладзенай ім «Бібліі» і «Малой падарожнай кніжыцы» тлумачыў незразумелыя словы адпаведнымі словамі старажытнай беларускай мовы. Усяго ён растлумачыў каля 200 слоў.

Самыя раннія слоўнікі ўсходніх славян — гэта «Лексисъ» Л. Зізанія і «Лексіконъ» П. Бярынды. Першым двухмоўным слоўнікам быў «Лексісъ» Л. Зізанія, выдадзены ў 1596 г. У ім царкоўнаславянскія словы (каля 2000) тлумачыліся адпаведнымі сінонімамі тагачаснай беларускай мовы. Дасягненнем старажытнай беларускай лексікаграфіі стаў «Лексиконъ славено-роский» П. Бярынды (1627), выдадзены ў Кіеве. Рэестравая частка слоўніка ахоплівае ў першым выданні больш за 4000 царкоўнаславянскіх слоў, якія тлумачацца адным ці некалькімі сінонімамі беларускай і ўкраінскай моў. У 1653 г. гэты слоўнік перавыдадзены ў Куцейне пад Оршай і змяшчаў ужо каля 7000 слоў.

Перакладныя слоўнікі ствараліся ў ХІХ і ў пачатку ХХ ст., але яны засталіся неапублікаванымі. У рукапісах захаваліся «Словарь белорусского наречия» П. Шпілеўскага (1845), «Собрание белорусских слов по алфавиту» І. Насовіча (1850), «Опыт словаря белорусского наречия» Я. Раманава (1876), «Кароткі беларуска-рускі слоўнік»
А. Сержпутоўскага і некаторыя іншыя.

У гэты перыяд ствараліся і першыя тлумачальныя слоўнікі. Сярод іх вызначаецца праца І. Насовіча «Словарь белорусского наречия» (1870). У слоўніку тлумачыцца больш за 30 тыс. слоў. Ён адлюстроўвае беларускую народную лексіку 50-60-х гг. ХІХ ст. Крыніцы слоўніка — уласныя запісы аўтара з жывой мовы, зробленыя ў Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях, фальклорныя творы, перыядычны друк, апублікаваныя падборкі слоў.

Пасля 1917 г. выданне двухмоўных слоўнікаў стала неабходным. Першым паслярэвалюцыйным слоўнікам быў «Руска-беларускі слоўнік» Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх (1918). У 1919 г. выйшаў другі слоўнік М. Гарэцкага — «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік». Гэтыя працы былі першай спробай апісання лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У 1924 г. у Коўне быў надрукаваны «Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» В. Ластоўскага, цікавы тым, што сумяшчае перакладны і тлумачальны слоўнікі.

У 20-я гг. ХХ ст. пачалі стварацца нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. Адным з першых такіх слоўнікаў быў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» М. Байкова і М. Гарэцкага (1924). У 1925 г. выйшаў «Беларуска-расійскі слоўнік» М. Байкова і С. Некрашэвіча. Вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы 20—30-х гг. ХХ ст. адыграў «Расійска-беларускі слоўнік» С. Некарашэвіча і М. Байкова [2, с. 58—59].

Вялася значная праца па стварэннi беларускай навуковай тэрмiналогii. У 1921 г. была зацверджана Беларуская навукова-тэр­мiналагiчная камiсiя, у задачы якой уваходзiла стварэнне беларускай нацыянальнай тэрмiналогii на аснове слоў жывой народнай мовы. У перыяд з 1921 па 1930 г. былi надрукаваны 24 выпускi «Беларускай навуковай тэрмiналогii», выдадзены некаторыя тэрмiналагiчныя слоўнiкi.

У 1925 г. пры Iнстытуце беларускай культуры была створана камiсiя для ўкладання слоўнiка жывой белару­скай мовы. Камiсiя планавала выданне cepыi абласных слоўнiкаў, аднак былi надрукаваны два: «Вiцебскi краёвы слоўнiк» M. I. Каспяровiча (1927) i «Краёвы слоўнiк Чэрвеньшчыны» М. Шатэрнiка (1929). «Краёвы слоўнiк усходняй Магiлёушчыны» I. K. Бялькевiча, праца над якiм была распачата ў 20-ягг. i вялася на працягу 35 гадоў, выйшаў з друку
ў 1970 г. ужо пасля смерцi аўтара (яго падрыхтавалi да выдання супрацоўнiкi Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа АН БССР).
У 30-50-я гг. беларуская лексiкаграфiя фактычна не развiвалася; сiстэматычная слоўнiкавая праца ўзнаўляецца i актывiзуецца ў канцы 50-х гг. Цэнтрамi яе сталi Iнстытут мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Рэспублiкi Беларусь, кафедры беларускай i рускай моў ВНУ Беларусi. Лексiкаграфiчнай працай заняты як калектывы навуковых супрацоўнiкаў гэтых устаноў, так i асобныя вучоныя-моваведы. Сучасныя слоўнiкi беларускай мовы — вынік плённага развiцця беларускай лексiкаграфii ў гэты перыяд.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 232 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)