Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексікаграфія, яе прадмет і задачы. Тыпы слоўнікаў.

Читайте также:
  1. АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

Лексікаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. У задачу лексікаграфіі ўваходзіць вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова.

У слоўніках фіксуюцца словы, пададзеныя ў пэўным (часцей алфавітным) парадку; да слоў даюцца тлумачэнні, рознабаковая характарыстыка або пераклад на іншыя мовы. Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную, стылістычную і сэнсавую характарыстыку слова; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні; этымалагічную даведку (для запазычаных слоў).

Слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя слоўнікі — гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Яны тлумачаць не словы, а паняцці абазначаныя словамі, апісваюць прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, пра дзеячаў навукі, культуры, змяшчаюць звесткі пра асобныя гарады і краіны, іх прыродныя багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнае слова ў эмцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў.

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя.

Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў.

Г а л і н о в ы я — з адной якой-небудзь галіны. Агульнымі энцыклапедычнымі слоўнікамі з'яўляюцца «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969— 1975) і «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭ БССР) у 5-ці тамах (1978—1981).

Л і н г в і с т ы ч н ы я слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне, даюць іх характарыстыку. Яны бываюць адпамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

Двухмоўнымі і шматмоўнымі з'яўляюцца п е р а кладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай або некалькіх іншых моў. Да сучасных перакладных слоўнікаў у беларускай лексікаграфіі адносяцца «Беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй К. К. Крапівы (М., 1962),

 

Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі, у якіх найбольш поўна адлюстроўваецца лексіка мовы якога-небудзь канкрэтнага гістарычнага перыяду. У іх тлумачыцца значэнне слова, даецца яго напісанне, указваецца месца націску, адлюстроўваюцца граматычныя і стылістычныя асаблівасці, у многіх слоўнікавых артыкулах пасля знакаў прыводзяцца тэрміналагічныя і фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых — даведкі пра паходжанне слова.

«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1978—1984) з'яўляецца найбольш поўным сучасным даведнікам такога тыпу.

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з'яўляюцца д ы я л е к т н ы я (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак: «Дыялектны слоўнік» Ф. Япкоўскага (вып. 1, 1959; вып. 2, 1960; вып. 3, 1970), «Дыялектны слоўнік» Г. Юрчанкі (1966), «Дыялектны слоўнік» П. Сцяцко (1970),

Г і с т а р ы ч н ы я слоўнікі адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох. Старажытнабеларуская лексіка (XV— XVIII ст.) апісваецца ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы»; праца па яго ўкладанні вядзецца з 1960 г.

Паходжанне слоў, змены іх значэнняў раскрываюцца ў этымалагічных слоўніках. 3 1978 г. распачата выданне «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1, 1978; т. 2, 1980; т. 3, 1985), які ахоплівае спрадвечна беларускую лексіку, а таксама дыялектныя, запазычаныя, экспрэсіўныя словы.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 672 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)