Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Абрадах на вольным паветры

Читайте также:
  1. Методика обучения вольным упражнениям
  2. На пятую степень восшел ты, покаявшийся; покаянием пять чувств очистил, и произвольным томлением и мучением ты избежал невольного.
  3. Народныя традыцыі творчай арганізацыі абрадаў на вольным паветры
  4. ОБУЧЕНИЕ ВОЛЬНЫМ УПРАЖНЕНИЯМ

 

Адным са старэйшых у Беларусі харэаграфічных жан­раў, які захаваў у шэрагу выпадкаў сувязь з калян­дар­на-земляробчай і сямейна-бытавой абраднасцю, з традыцыямі першабытнага сінкрэтызму, з’яўляецца ка­рагод, дзе арганічна зліты харэаграфія, гульнявое дзеянне і песня. Беларускія карагоды падзяляюцца на тры групы: карагодныя песні, гульнявыя карагоды і карагодныя танцы.

У карагодных песнях пры арганічным сплаве тэксту, мелодыі і харэаграфічнага дзеяння пераважнае значэн­не мае мелодыя. Для іх харэаграфічнай структуры характэрны нескладаны прасторавы малюнак (кола, прамая лінія, змейка, вароты, калона пар, васьмёрка) і самае простае харэаграфічнае дзеянне (просты, веліч­ны, урачысты крок). Рухі рытмічна ўзгадняюцца з напевам, але не з сінхроннай дакладнасцю, а ў самых агульных рысах. Адсутнічае прамое адлюстраванне ў харэаграфіі тэксту песень.

Да гульнявых карагодаў адносяцца тыя, у якіх дасяг­ну­та найбольш поўнае адзінства паэзіі, музыкі і харэа­гра­фіі, змест раскрываецца сукупнасцю іх выяўленчых сродкаў. Для паэтычнай і музычнай пабудовы гэтых карагодаў характэрны дыялагічнае выкладанне сюжэ­та, апавядальны тон, больш хуткі тэмп і выразны рытм напеву. Нярэдкая з’ява – рытмічная кантрастнасць час­так ці мелодыяй напеву і прыпеву паводле прынцыпу “павольна – хутка”, тыповага для музычнай структуры беларускіх карагодаў. Напевы вызначаюцца індыві­дуаль­най выразнасцю, чаргаваннем мінору і мажору. У параўнанні з карагоднымі песнямі больш разнастай­ны малюнак руху карагода на плоскасці, узбагачаны рухам танцораў двума процілеглымі радамі, паўкруга­вы­мі і кругавымі кампазіцыямі з вылучэннем у цэнтр салістаў (“Падушачка”, “Яшчар”). Разнастайныя рухі і становішчы рук, узмацненне ролі элемента драматыч­на­га мастацтва, пантамімы, мімікі дапамагаюць больш выразна раскрыць сюжэт песні. У шэрагу выпадкаў ства­раюцца цэласныя музычна-паэтычна-харэаграфіч­на-гульнявыя адзінкі. Рухі звязаны з тэкстам і сваім вобразным сэнсам: яны часта ілюструюць тое, пра што расказвае фабула песні.

“Пры ясна выражанай тэндэнцыі замацавання гуль­ня­вых карагодаў пераважна за зімовым часам назі­раец­ца і тэндэнцыя адлучэння іх ад пэўнага сезона і пераход у разрад выконваемых у любы час. У сучас­най практыцы гэтыя дзве тэндэнцыі існуюць паралель­на і выяўляюць імкненне дзвюх узроставых груп – ста­рэй­шай і маладзёжнай: калі першая з яе прыхільнасцю да традыцый лічыць за лепшае не адыходзіць ад устаяў­шыхся “дарослых” нормаў і правіл, то моладзь абыходзіцца з гэтымі правіламі больш вольна, вы­кары­стоўваючы карагоды-гульні як адну з формаў пра­вядзення вольнага часу” [104, с. 474–475].

У карагодных танцах вядучая роля належыць харэа­гра­фічнаму пачатку, танец выступае ў іх як незалежны і развіты арганізм, здольны ствараць паўнацэнны мас­тац­кі вобраз уласнымі сродкамі. Сувязь харэаграфіч­на­га дзеяння з тэкстам і напевам значна меншая.

 


Дата добавления: 2015-07-08; просмотров: 213 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Класіфікацыя абрадаў | Каляндарна-аграрнага цыкла | Рэлігійныя абрады | Сямейна-бытавая абраднасць беларусаў | Грамадскія і дзяржаўныя абрады | Рэжысёрскі аналіз народнага абраду | Рэжысёрскае бачанне абрадавай дзеі | Работа рэжысёра з мастаком над мастацка-дэкаратыўным вырашэннем абраду | Вырашэннем абрадава-рытуальных дзей | Работа рэжысёра над словам і мовай у абрадзе |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Народныя традыцыі творчай арганізацыі абрадаў на вольным паветры| Абраду каляндарнага цыкла

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)