Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 3 страница



 

 

17. У XI – XII стст. праваслаўная царква панавала ва ўсіх усходнеславянскіх землях. Пасля ўключэння тэрыторыі Старажытнай Русі ў розныя дзяржаўныя ўтварэнні пачаўся працэс падзелу Кіеўскай мітраполіі і прыстасавання асобных царкоўных арганізацый да патрэб пануючых колаў ВКЛ, Польшчы, Маскоўскай Русі і некаторых іншых дзяржаў.Пры Альгердзе ў 1355 г. у Наваградак канстанцінопальскім патрыярхам быў прызначаны мітрапаліт Раман, па сутнасці, незалежны ад мітрапаліта ў Маскве. ў 1415 г. пры Вітаўце ў Наваградку адбыўся царкоўны сабор, які прызнаў новым мітрапалітам Рыгора Цамблака і абвясціў незалежнасць праваслаўнай царквы ВКЛ ад кіеўскага мітрапаліта ў Маскве. Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі быў прыход з мясцовым храмам. У адрозненне ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і ва ўсім ВКЛ пачалося значна пазней і прайшло два этапы: сярэдзіна XIII ст. – 1385 г. (Крэўская унія) і канец XIV ст. – 1596 г. (Берасцейская унія). На першым этапе насадзіць каталіцызм у ВКЛ спрабавалі Лівонскі ордэн, Ватыкан, ІІольскае каралеўства. 17 лютага 1387 г. было заснавана Віленскае біскупства (епархія), якая ахапіла, акрамя Аўкштайціі, амаль усю тэрыторыю Беларусі. Толькі невялікая частка Паўднёва-Заходняй Беларусі ўвайшла ў Луцкае біскупства, заснаванае ў 1325 г. Пры Вітаўце ў 1417 г. пасля канчатковага далучэння Жмудскай (Жамойцкай) зямлі да ВКЛ узнікла Жмудскае біскупства. Рэфармацыя ў ВКЛ была састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але мела пры гэтым свае асаблівасці, і не столькі царкоўныя і дактрынальныя, колькі палітычныя і сацыяльныя. Значны ўплыў на Рэфармацыю ў ВКЛ зрабілі ідэалогія асноўных напрамкаў заходнееўрапейскага пратэстантызму, рэнесансава-гуманістычныя павевы, у пэўнай ступені – гусіцкі і анабаптысцкі рухі.Па сваіх знешніх арганізацыйных формах Рэфармацыя ў ВКЛ нагадвала аналагічныя рухі ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Большасць пратэстанцкіх абшчын (або збораў) у Беларусі складалі кальвінісцкія. Многія прыхільнікі Рэфармацыі схіліліся да кальвінізму, таму што ім даспадобы былі рэспубліканскія ІІрынцыпы яго арганізацыі. Першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ўзнікла каля 1553 г. у замку галоўнага апекуна Рэфармацыі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла (Чорнага) у Берасці. У гэты ж перыяд у ВКЛ узніклі некалькі арыянскіх, ці антытрынітарскіх збораў. Першая – асабліва крытычная, выступала супраць прыгнёту, нявольніцтва, дзяржаўнага насілля і войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў Другая – больш памяркоўная, – за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, маральнае і сапраўды хрысціянскае выхаванне і асветніцтва ўсяго насельніцтва прадстаўнікамСымон Будны і Васіль Цяпінскі. Контррэфармацыя ў ВКЛ найбольш выразна выявілася ў формах місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці (пераважна сярод заможнай шляхты і магнатаў), у пашырэнні функцый і ўладанняў каталіцкай царквы, стварэнні новых рэзідэнцый, касцёлаў, манаскіх ордэнаў, узрастанні яе ўплыву ў палітычным жыцці дзяржавы. Ва ўмовах ВКЛ Контррэфармацыя адмоўна адбілася не толькі на пратэстанцкім руху, але і праваслаўнай царкве, якая не здолела арганізаваць ёй моцнага супрацьдзеяння. Многія праваслаўныя князі і магнаты (Слуцкія, Астрожскія, Вішнявецкія, Сангушкі і інш.), а таксама магнаты-пратэстанты і заможная шляхта ў 70 – 90-х гг. XVI ст. перайшлі ў каталіцкую веру. Галоўным вынікам наступу каталіцызму на праваслаўе стала заключэнне ў 1596 г. Берасцейскай уніі. На хвалі Контррэфармацыі была заключана Берасцейская царкоўная унія (1596) і ўзнікла уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква. Па сутнасці, унія стала працягам незалежніцкай палітыкі, якую спрабавала праводзіць эліта ВКЛ пры дапамозе пратэстантызму ў часы Рэфармацыі. Ідэя аб’яднання каталіцкай і праваслаўнай хрысціянскіх канфесій узнікла адразу пасля афіцыйнага царкоўнага расколу 1054 г., але стала рэальнай для ВКЛ толькі ў канцы ХVІ ст. Прыхільнікі уніі былі не толькі ў лоне праваслаўнай, але і каталіцкай царквы. Кіраўніцтва праваслаўнай царквы праз унію спадзявалася вярнуць сабе некалі вядучае становішча ў ВКЛ (адным з арганізатараў уніі стаў епіскап Іпацій Пацей). Каталіцкія кіраўнікі праз аб’яднанне царквоў марылі дабіцца перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе. Падрыхтоўка уніі доўжылася з 1590 па 1596 г., і акт аб’яднання ўрачыста быў абвешчаны на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 г. У адпаведнасці з ім на тэрыторыі ВКЛ утваралася новая царква, якая ўзначальвалася кіеўскімі мітрапалітамі і мела наступныя адметныя рысы:прызнавала вяршэнства папы рымскага;захоўвала праваслаўную абраднасць, царкоўнаславянскую мову набажэнства (літургіі) і юліянскі каляндар;прызнавала каталіцкую дагматыку; праводзіла пропаведзі на мясцовай (старабеларускай) мове.Стаўка пры распаўсюджванні новай рэлігіі была зроблена на добраахвотнае далучэнне да яе, аднак пазбегнуць прымусу не ўдалося, што выклікала супраціўленне праваслаўных вернікаў. У канцы ХVІІІ ст. каля 75 % насельніцтва Беларусі былі уніятамі. Берасцейская царкоўная унія была ліквідавана Полацкім царкоўным саборам у 1839 г.



 

 

18.Уплыў ідэй Адраджэння на культуру Беларусі ў ХVІ ст. – першай палове ХVІІ ст. Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха ў развіцці духоўнай культуры Еўропы, якая аформілася на працягу ХІV – першай паловы ХVІІ ст. Тыпалагічнымі рысамі культуры Адраджэння былі: гуманізм – сцвярджэнне зямной каштоўнасці і гарманічнага развіцця чалавека: чалавека-майстра, чалавека-творцы, чалавека-філосафа;секулярызацыя культуры – вызваленне культуры ад дыктата царквы;станаўленне крытычнай думкі і інш.Фарміраванню новых поглядаў садзейнічалі агульнае эканамічнае развіццё, зараджэнне капіталістычных адносін, рост гарадоў, вялікія геаграфічныя адкрыцці і інш.На беларускіх землях эпоха Рэнесанса ахапіла ХVІ – першую палову ХVІІ ст. і мела свае асаблівасці:сацыяльнай апорай Адраджэння ў ВКЛ было шляхецкае саслоўе, а не гараджане, як у Заходняй Еўропе;па часе Адраджэнне ў ВКЛ супала з Рэфармацыяй і мела пэўную залежнасць ад сярэднявечных і рэлігійных традыцый;у гэты час узнікла беларускае кнігадрукаванне і адбылося станаўленне мясцовай школы кніжнай графікі;характарызавалася поліканфесійнасцю (суіснаваннем розных рэлігій –праваслаўя, каталіцтва, пратэстантызму, уніяцтва, ісламу, іўдаізму) і полілінгвізмам (шматмоўем, калі дзяржаўнай мовай была старабеларуская, царкоўнай – царкоўнаславянская, касцёльная і літаратурная – латынь, мовай шляхецкага саслоўя – польская), што прыўносіла адметныя рысы ў культуру адзначанага перыяду на землях ВКЛ.Пачынальнікам беларускага рэнесансавага асветніцтва быў Францыск Скарына (каля 1490 – 1551 г.) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Першая кніга «Біблія» была выдадзена ім у 1517 г. у Празе. У пачатку 20-х г. ХVІ ст. друкарня была наладжана ў Вільні, дзе, акрамя «Бібліі», Скарына надрукаваў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525). У яго творах і дзейнасці раскрываецца сэнс эпохі Рэнесанса: гэта быў сінтэз хрысціянскага гуманізму з антычнай мастацкай і філасофскай культурай. У выніку была створана якасна новая культура, якая значна паўплывала на станаўленне і развіццё нацыянальных культур еўрапейскіх народаў. Кнігадрукаванне на тэрыторыі Беларусі пашырылася ў 1550-я г. і было ўжо пастаянным. Друкарні з’явіліся ў Берасці, Нясвіжы, Заблудаве, Цяпіне. У 1562 г. у Нясвіжскай друкарні Сымонам Будным была выдадзена першая кніга на беларускай мове − «Катэхізіс». Вядомымі дзеячамі Адраджэння на землях Беларусі былі таксама Васіль Цяпінскі, Мікола Гусоўскі, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній і інш.Значную ролю ў развіцці беларускай культуры адыгрывалі праваслаўныя брацтвы, якія адкрывалі прыходскія школы, стваралі друкарні, выдавалі кнігі. Брацкія друкарні існавалі ў Вільні і Еўі. У іх выдавалася як рэлігійная літаратура, так і матэрыялы прававога характару, напрыклад, Статуты ВКЛ.Такім чынам, нягледзячы на тое, што Адраджэнне ў Беларусі пачалося прыкладна на 100 гадоў пазней, чым у Італіі, мастацкія шэдэўры, творы сацыяльнай і філасофскай думкі, створаныя выхадцамі з Беларусі, сталі важным укладам у залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры. Абарончы характар насіла архітэктура замкаў у Смалянах і Койданаве. У пачатку XVI ст. магнацкім родам Ільінічаў была пабудавана жамчужына беларускага каменнага дойлідства – Мірскі замак. 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі. Першым з іх быў езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж.М.Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і дынамічнасць кампазіцыі. Але найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці 3 другой паловы XVI ст. праяўлялі ў Беларусі езуіты. У хуткім часе ў Беларусі была створана цэлая сетка езуіцкіх школ – Полацк, Нясвіж, Орша, Бабруйск, Берасце, Менск, Пінск, Гародня, Слонім, Наваградак, Магілёў, Жодзішкі, Клімавічы, Барысаў, Мсціслаў, Чачэрск і іншыя гарады і мястэчкі. Пазней езуіцкія школы ў буйных цэнтрах, такіх, як Полацк, Гародня, Менск, перараслі ў калегіумы. У 1579 г. у Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія – першая ў беларуска-літоўскай дзяржаве вышэйшая навучальная ўстанова, дзе выкладалі знакамітыя вучоныя мужы з усёй Еўропы. (3 1779 г. універсітэт меў назву Акадэмія, з 1781 г. – Галоўная школа ВКЛ, з 1796г. – Галоўная Віленская школа.)

 

 

19. Казацка-сялянская вайна (1648–1651). Змагаючыся за незалежнасць Украіны, Б.Хмяльніцкі меў на мэце стварэнне ўласнай дзяржавы, у межы якой хацеў уключыць і паўднёвыя землі Беларусі — Падняпроўе і Палессе. Каб заручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва, на землях Беларусі распаўсюджваліся гетманскія універсалы, у якіх Хмяльніцкі заклікаў жыхароў уздымацца на барацьбу супраць «паноў і ляхаў». Б.Хмяльніцкі нават пасылаў на Палессе казацкія загоны, якія ўзначальвалі Галавацкі, Галота, Нябаба, Гаркуша і іншыя яго паплечнікі. Гэтыя атрады адыгралі ролю каталізатара ў пачатку народнага руху на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі.Звесткі пра перамогі Хмяльніцкага над каронным войскам у маі 1648 г. пад Корсунем і Жоўтымі Водамі спрыялі ўцягванню ва ўзброеную барацьбу сялян і гарадскіх нізоў Беларусі, асабліва на памежных з Украінай тэрыторыях. Казацка-сялянскія атрады авалодалі Гомелем, Лоевам, Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Пінскам, Кобрынам і некаторымі іншымі гарадамі. Па сваім характары вайна ў Беларусі мела яскрава выражаны антыфеадальны, антыкаталіцкі і антыуніяцкі характар. Дзейнасць казацка-сялянскіх атрадаў заключалася найперш у руйнаванні і рабаванні шляхецкіх маёнткаў, а таксама пераследаванні і фізічным вынішчэнні уніятаў і католікаў, якія вымушаны былі ратавацца ўцёкамі ўглыб краіны. Не пазбеглі казацкіх рэпрэсій і прадстаўнікі іудзейскага веравызнання.На ўтаймаванне паўстанцаў было накіравана спецыяльна сабранае войска ВКЛ на чале з гетманам Янушам Радзівілам, якое ў першай палове 1649 г. здолела ўзяць пад свой кантроль поўдзень Беларусі. Рашаючая бітва, у якой галоўныя сілы казакаў былі разбітыя, адбылася 6 ліпеня 1651 г. пад Лоевам. Армія ВКЛ, развіваючы поспех, 4 жніўня 1651 г. увайшла ў Кіеў. Паводле Белацаркоўскага пагаднення, падпісанага ў верасні 1651 г., Хмяльніцкі абавязваўся вывесці ўсе казацкія загоны з Беларусі. Гэта прывяло да спынення супраціўлення народных мас Беларусі, якія аказаліся пазбаўленымі арганізаванай ваеннай падтрымкі. Чатыры гады вайны адмоўным чынам адбіліся на эканоміцы і дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі. Найбольш пацярпелі паўднёвыя землі, дзе спачатку казацка-сялянскія атрады рабавалі і знішчалі феадальныя маёнткі разам з сем’ямі, а потым, помсцячы, войска Радзівіла спальвала разам з насельніцтвам вёскі і цэлыя гарады. У краіне абвастрыліся сацыяльнае становішча і канфесійная сітуацыя.І галоўнае, заклікаючы сялян да паўстання, Хмяльніцкі зусім не дбаў пра самастойнасць беларускага народа, які ў той час ажыццяўляў сваю дзяржаўнасць у складзе Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай. Украінскі гетман хацеў уключыць (інкарпараваць) паўднёвую Беларусь у склад сваёй казацкай дзяржавы. Каб захаваць сваю ўладу і забяспечыць спадчыннае панаванне дынастыі гетманаў Хмяльніцкіх, ён у 1654 г. заключыў з рускім царом пагадненне аб уваходжанні Украіны на правах аўтаноміі ў склад Маскоўскай дзяржавы (Пераяслаўская рада) і яшчэ здолеў адыграць адмоўную ролю ў гісторыі Беларусі. Казацка-сялянская вайна з’явілася прадвеснікам больш разбуральных ваенных дзеянняў, якія паклалі пачатак сапраўднаму «крываваму патопу» на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Адным з сялянскіх выступленняў у феадальную эпоху было паўстанне сялян Крычаўскага староства. На чале яго быў беларускі селянін Васіль Вашчыла. У першую чаргу жорсткі павіннасны ўціск і рабаўніцтва з боку арандатараў. кіраўнікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць павіннасны ўціск, аберагчы падданых ад вымаганняў з боку сквапных арандатараў, абмежаваць ліхвярства, якое давяло да галечы не адну гаспадарку. Аднак гэтыя захады былі відавочна накіраваны не супраць феадалаў-землеўласнікаў, а супраць залежных ад іх арандатараў. Прыгонныя нават уявіць сабе не маглі, каб выступіць супраць уладальніка Крычаўшчыны. 15 студзеня 1744 г. некалькі сотняў салдат з гарматамі і некалькі сотняў казацкай конніцы ўвайшлі ў Крычаў. Савет кіраўнікоў сялянскага руху вырашыў даць бой ворагу, пакуль да яго не падышла дапамога.Узброеныя сяляне на чале з Вашчылам 18 студзеня атакавалі горад. Княжацкія воіны-найміты, акрамя самай сучаснай на той час агнястрэльнай зброі, мелі добры вопыт вядзення баявых дзеянняў. Дапамагалі ім таксама гарадскія ўмацаванні. радзівілаўскае войска без відавочных страт адбіла атаку паўстанцаў і адкінула іх ад Крычава за Сож.на 26 студзеня планаваўся паўторны штурм Крычава.На золку радзівілаўскае войска ўсёй моцай абрушылася на сялян. Тыя нават не здолелі арганізаваць хоць якую абарону. Невялікія групы паўстанцаў з Вашчылам адыходзілі да лесу. Каля 200 чалавек загінулі на полі бою, 176 трапілі ў палон. Цераз дзесяць гадоў пасля Крычаўскага пачалося паўстанне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета. Прычынай яго быў зноў жа непасільны прыгнёт, які доўгі час трывалі прыгонныя маёнтка. Сяляне пры падыходзе харугваў да ўладання пакідалі свае хаты і накіроўваліся да мястэчка Славечна. Там, згуртаваўшыся, яны мелі намер даць бой няпрошаным гасцям. Так і адбылося. Сялянскі атрад перахапіў людзей Панятоўскага. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне.Сутычка не была доўгай

Прыкладна столькі ж параненых трапіла ў палон. Аднаго з палонных карнікі адразу пасадзілі на палю. Але разам з тым безвыніковымі сялянскія выступленні назваць нельга. Пасля іх становішча сялян на некаторы час паляп-шалася, ліквідаваліся найбольш агідныя праявы феадальнага прыгнёту. Такім чынам, паўстанне на Каменьшчыне пацярпела паражэнне. У ім, як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства, дакладна праявіліся тыповыя для феадальнай элохі раз'яднанасць сялянскага руху, яго непаслядоўнасць.

 

 

20. Ва ўмовах нестабільнасці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Рэчы Паспалітай у 1653 г. Масква разарвала дыпламатычныя адносіны з Варшавай, і непазбежнасць вайны стала відавочнай. Яна пачалася ў маі 1654 г. і стала самай жудаснай па сваіх выніках вайной у гісторыі Беларусі. Дзеля дасягнення сваіх палітычных інтарэсаў маскоўскія ўлады традыцыйна разыгралі канфесійную карту — напярэдадні вайны ў Беларусь пасылаліся спецыяльныя царскія граматы, мэтай якіх была спроба пераканаць насельніцтва ў тым, што рускі цар пачынае барацьбу з мэтай абароны праваслаўя. ВКЛ не было падрыхтавана да вайны, агульная колькасць войска налічвала толькі 10–12 тыс. чалавек.

Дзякуючы перавазе сіл, а таксама актыўнай агітацыі, скіраванай да праваслаўнага насельніцтва, рускай арміі за адзін год удалося захапіць амаль увесь усход Беларусі.

Рускія ваяводы атрымалі загад бязлітасна знішчаць гарады, якія аказвалі супраціўленне. Яскравым прыкладам можа служыць абарона Мсціслава, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Трубяцкая разня» (1654). Сітуацыя ўскладнялася тым, што ў вайну супраць Рэчы Паспалітай уступіла і Швецыя. У такіх умовах, каб выратаваць краіну, вялікі гетман ВКЛ

Януш Радзівіл стаў ініцыятарам заключэння дагавору са Швецыяй.

Ён абавязваўся выгнаць маскоўскае войска за межы Беларусі. Таксама дэкларавалася свабода веравызнання. Гэтае пагадненне, якое аўтаматычна скасоўвала Люблінскую унію, вядома ў гісторыі як Кейданскі дагавор (1655).У 1656 г. Рэч Паспалітая і Маскоўская дзяржава падпісалі двухгадовае перамір’е, і рускія войскі на акупаваных беларускіх тэрыторыях паказалі свой сапраўдны твар захопнікаў моцнай хвалі партызанскага руху і гарадскіх паўстанняў супраць акупантаў у 1660 г., пасля падпісання міра са Швецыяй, далучыліся і войскі ВКЛ і Кароны. Такім чынам, рух народнага супраціўлення аб’яднаў прадстаўнікоў розных станаў і канфесій. Вызваленчая барацьба набыла характар усенароднай. Працяглая вайна скончылася на пачатку 1667 г. заключэннем Андрусаўскага міра. Згодна з яго ўмовамі, да Маскоўскай дзяржавы адыходзілі Смаленская і Северская землі, а таксама Левабярэжная Украіна. Па сваіх наступствах гэта была самая стратная вайна для беларускага народа за ўсю яго гісторыю. На тэрыторыі ж Беларусі наступіў глыбокі эканамічны крызіс. Звыш за 60 % ворыўнай зямлі ляжала ў пустках, не хапала ні рабочых рук, ні цяглавай жывёлы для яе апрацоўкі.пасля войнаў сярэдзіны – другой паловы ХVІІ ст. яна з’яўлялася не толькі апаратам, механізм якога быў накіраваны на эксплуатацыю насельніцтва. У тыя часы дзяржава выступіла ў першую чаргу са стваральнымі функцыямі, імкнучыся не толькі атрымаць як мага больш прыбыткаў у скарб, але і забяспечыць.) стабільнае развіццё гаспадаркі і абавязкова даць магчымасць для жыцця і аднаўлення гаспадаркі селяніна — асноўнай вытворчай сілы феадальнай эпохі. Да пачатку ХVІІІ ст. эканамічны крызіс быў пераадолены і гаспадарка Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню.

 

21. Беларуская культура ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах. Як адзначалася вышэй, пасля войнаў другой паловы ХVІІ ст. змянілася канфесійная сітуацыя на землях Беларусі — ад талерантнасці да рэлігійнай нецярпімасці, што не магло не паўплываць на агульны стан культуры. Больш за тое, пасля пераводу ў 1696 г. усяго справаводства на польскую мову распачалася адкрытая паланізацыя і акаталічванне, у першую чаргу шляхты. Манаполію на адукацыю захапіў касцёл, што вылілася ў клерыкалізацыю культуры. Актыўна развіваюцца ў гэты час таксама мемуарыстыка, вершаванне, публіцыстыка, нараджаецца камедыйна-сатырычная плынь. Сімяон Полацкі. Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ен выйшаў у 1679 г.., а цераз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». ", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион". Пасля сябе Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну. Казімір Лышчынскі «А6 неіснаванні Бога». У 1757 г. Каніскім была заснавана Магілёўская духоўная семінарыя. Выдатным творам прыкладной і тэарэтычнай навукі ВКЛ стала манументальная праца Казіміра Семяновіча (каля 1600 – пасля 1651) «Вялікае мастацтва артылерыі» (Амстэрдам, 1650 г.). Ілля Капіевіч «Краткое и полезное руковедение во аріфметику» 1699 г. у Амстэрдаме. У другой палове XVIII ст. значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыгрывала медыцынская школа ў Гародні. 3 70-х гадоў яе кіраўніком быў французскі вучоны Ж. Э. Жылібер. Яго дбаннем быў створаны пры школе прыродазнаўчы, анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. 3-пад яго пяра выйшлі два тамы навуковай фундаментальнай працы «Літоўская флора». Пашыралася кнігадрукаванне. Калі ў Беларусі ў першай палове XVIII ст. налічвалася 2 друкарні, то ў другой – іх было ўжо 11. У 1776 г. выходзіць у свет першая на беларускай зямлі газета – «Газета Гродзенска» (на польскай мове). Яго заснавальнікам у Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні, які ў канцы XVI ст. пабудаваў у Нясвіжы першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у гэтым стылі. У XVII – XVIII стст. эстэтычныя прынцыпы барока паступова пранікаюць у розныя віды выяўленчага мастацтва. Фрэскі, насценныя размалёўкі цэркваў, іканапіс пакрыху адыходзяць ад кананічных застылых вобразаў да больш рэалістычных. У свецкім жывапісе вядучае месца ў гэты час займае партрэт: парадны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Агінскіх і інш.) прыгонныя тэатры: Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі – Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы Еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі Міхала Клеафаса – аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай». У XVII – XVIII стст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва. Невялікія драматычныя творы, так званыя інтэрмедыі, ставіліся амаль ва ўсіх сярэдніх школах і калегіумах. аркестры пры прыгонных і школьных тэатрах усё часцей выконвалі творы як заходнееўрапейскіх, так і мясцовых кампазітараў – Міхала Казіміра Агінскага, Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Але для сялянства першаснай была іншая навука – навука працы. Шляхта лічыла асвету шкоднай для прасталюдзінаў. школах вучыліся толькі хлопчыкі. Дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі і музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ўхіл. У 1773 ствараецца Адукацыйная камісія, якая праводзіць велізарную работу па распаўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Наваградак, Пінск, Халопенічы, Беразвечы, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровіцы і іншыя). Яны з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Вынікі рэформы адукацыі 70-80 гг XVIII ст: Даступнасць; Свецкі характар;Выкладанне на польскай мове замест латыні; Увага на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей Статут Адукацыйнай камісіі патрабаваў ад настаўнікаў: Галасы мінулага. «Наогул настаўнікі старацца павінны, каб вучні больш рабілі поспехаў разважаннямі, чым завучваннем прадметаў на памяць».

 

 

22. У эканамічных рэформах, якія праводзіліся ў Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ ст. з мэтай умацавання каралеўскай улады і стабілізацыі жыцця, не былі зацікаўлены, з аднаго боку, кансерватыўныя сілы ўнутры самой краіны. Магнаты не клапаціліся пра моц сваёй краіны, а, абапіраючыся на сваю кліентэлу, выкарыстоўвалі перыяды бескаралеўя для ўласнага ўзвышэння і ўзбагачэння. Яны выступалі супраць абмежавання «залатых шляхецкіх вольнасцей», за захаванне шляхецкай дэмакратыі, якая да сярэдзіны ХVІІІ ст. ператварылася па сутнасці ў шляхецкую анархію. У выніку непрацаздольным аказаўся вышэйшы дзяржаўны орган Рэчы Паспалітай ― вальны сойм: за сто гадоў (з сярэдзіны ХVІІ да сярэзіны ХVІІІ ст.) з 55 яго пасяджэнняў 48 былі сарваны па прычыне ўжывання права «liberum veto».З другога боку, суседнія дзяржавы ― Расія, Прусія і Аўстрыя ― ужо з сярэдзіны ХVІІІ ст. вялі перамовы аб магчымасці падзелу Рэчы Паспалітай. Як падставу для ўмяшальніцтва яны выкарысталі канфесійнае пытанне, заявіўшы аб неабходнасці абароны правоў некатолікаў (дысідэнтаў). Сапраўды, праваслаўныя і пратэстанты цярпелі ў Рэчы Паспалітай непрыкрыты ўціск з боку ўладаў: у 1668 г. была прынята пастанова, згодна з якой асобы, якія перайшлі з каталіцтва ў праваслаўе ці уніяцтва, павінны былі карацца выгнаннем, а з 1732 г. пратэстанты і праваслаўныя былі пазбаўлены права выбірацца на соймы і займаць некаторыя дзяржаўныя пасады. Такая сітуацыя не задавальняла дысідэнтаў, якія ў барацьбе за свае правы разлічвалі на дапамогу праваслаўнай Расіі і пратэстанцкай Прусіі. Першы падзел Рэчы Паспалітай. У 1765 г. Кацярына ІІ узняла пытанне аб ураўнанні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі, аднак сойм 1766 г. адмовіўся задаволіць гэтае патрабаванне. Незадаволеныя дысідэнты ў 1767 г. стварылі дзве канфедэрацыі: праваслаўную ў Слуцку пад апякунствам Расіі і пратэстанцкую ў Торуні пад патранатам Прусіі. На дапамогу канфедэратам Расія адправіла 40-тысячнае войска. Ва ўмовах прысутнасці ў Варшаве расійскага войска сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнанні ў правах дысідэнтаў з католікамі, а таксама пакінуў некранутымі падставовыя прынцыпы старога палітычнага ладу (выбарнасць караля, liberum veto, права стварэння канфедэрацый і інш.). Праціўнікі прынятых соймам пастановаў у 1768 г. стварылі Барскую канфедэрацыю (ад назвы г. Бар ва Украіне), якая выступала за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы. Да Барскай канфедэрацыі хутка далучылася значная колькасць беларускай і літоўскай шляхты, а таксама мяшчан і сялянства. Па сутнасці, у краіне пачалася грамадзянская вайна. У рашаючай бітве пад в. Сталавічы (каля Баранавіч) 12 верасня 1771 г. прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пацярпелі паражэнне ад рускай арміі пад камандаваннем А. Суворава. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу манархамі Расіі, Аўстрыі і Прусіі была падпісана тайная канвенцыя аб падзеле часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай, паводле якой Расія анексіравала беларускія землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра – 92 тыс. кв. км з насельніцтвам 1 млн. 300 тыс. чалавек. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад пратэктаратам Кацярыны ІІ вясной 1792 г. была ўтворана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая сваім Актам скасавала ўсе пастановы Вялікага сойма. Упэўненасці канфедэратам надало 100-тысячнае расійскае войска і пераход на іх бок Станіслава Аўгуста. Карыстаючыся момантам, на пачатку 1793 г. свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай увяла Прусія. Завяршэннем гэтых падзей стаў другі падзел Рэчы Паспалітай, дамова аб якім была падпісана 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу. Згодна з ёй, да Расіі адыходзілі беларускія землі па лініі Друя – Пінск.У складаных умовах у 1793 г. праходзіў «нямы» Гарадзенскі сойм. Прыхільнікі Таргавіцкай канфедэрацыі пры дапамозе расійскага войска, якое абкружыла гарадзенскі каралеўскі палац – месца правядзення сойма, дамагліся недапушчэння на сойм патрыятычных сіл, адмены Канстытуцыі 3 мая і зацвердзілі акт другога падзелу краіны. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. У Пецярбургу 24 кастрычніка 1795 г. была падпісана канвенцыя аб апошнім падзеле Рэчы Паспалітай, у выніку якога некалі моцная дзяржава перастала існаваць. Усе беларускія землі, акрамя Беласточчыны, былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі. 25 лістапада 1795 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў у Гародні акт адмовы ад трона. Пачаўся новы этап змагання за беларускую ідэнтычнасць, за права беларускага народа на дзяржаўную незалежнасць.

 

23.Падзеі 1772 г. выразна паказалі, што захаваць цэласнасць і незалежнасць краіны можна толькі ў выпадку правядзення радыкальных эканамічных і палітычных рэформ. З 1773 г. усе соймы пачалі праходзіць у рэжыме канфедэрацый, што дазваляла пазбягаць liberum veto і прымаць рашэнні простай большасцю галасоў. Пастановай сойма 1775 г. была створана Пастаянная рада – агульны для ВКЛ і Кароны орган выканаўчай улады, у які ўваходзілі 18 дэпутатаў сойма і 18 сенатараў. Гэтая Рада знаходзілася пад кантролем невялікай групы магнатаў і моцным уплывам рускага пасла, а таму не дамагалася забеспячэння сапраўдных інтарэсаў Рэчы Паспалітай. У выніку яна атрымала назву «рада здрады» і ў 1789 г. была ліквідавана рашэннем Чатырохгадовага сойма (1788 – 1792).На гэтым сойме, які пазней быў названы таксама «Вялікім», было прынята шмат пастаноў, мэтай якіх было забеспячэнне незалежнасці Рэчы Паспалітай. Сярод найбольш важных рашэнняў – павелічэнне колькасці войска да 100 тыс. чалавек, стварэнне Ваеннай камісіі, пашырэнне правоў мяшчан, дазвол шляхце займацца рамяством і гандлем, вяртанне магдэбургскага права гарадам, якія былі пазбаўлены яго ў 1776 г., і інш. Кульмінацыйнай падзеяй Чатырохгадовага сойма стала прыняцце 3 мая 1791 г. Канстытуцыі («Урадавай Уставы») Рэчы Паспалітай. Гэта быў другі ў свеце (пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г.) і першы ў Еўропе дакумент, прысвечаны арганізацыі дзяржаўнай улады ў краіне і рэгуляванню правоў яе грамадзян. Па Канстытуцыі Рэч Паспалітая абвяшчалася прававой дзяржавай з вяршэнствам закона і падзелам улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Да найбольш важных зменаў адносіліся:дмена выбарнасці каралёў і ўстанаўленне спадчыннасці трона;адмена «залатых шляхецкіх вольнасцей»;змяненне структуры і характару дзейнасці судовых органаў і абвяшчэнне прынцыпу ажыццяўлення правасуддзя толькі судом.Такім чынам, Канстытуцыя 3 мая захоўвала феадальна-прыгонніцкі лад, але адначасова стварала больш выгадныя ўмовы для развіцця мануфактурнай вытворчасці і гандлю, надзяляла больш шырокімі правамі гарадскіх жыхароў. Менш за ўсё зменаў яна ўносіла ў прававое становішча сялян, дэкларатыўна адзначыўшы толькі недапушчальнасць самавольства паноў у адносінах да залежнага сельскага насельніцтва. Разам з тым відавочна, што Канстытуцыя мела прагрэсіўны характар, ператварала дзяржаўныя органы ўлады ў здольныя да рашучых дзеянняў. Але, па сутнасці, гэта была Канстытуцыя польскага народа і польскай дзяржавы, паколькі яна ліквідавала федэратыўны падзел на Карону і Княства, адмяніла паасобныя органы дзяржаўнай улады ВКЛ і Кароны, абвесціла каталіцызм дзяржаўнай рэлігіяй, а Рэч Паспалітую ― унітарнай дзяржавай польскага народа. Усё гэта непазбежна вяло да паланізацыі беларускага народа.Але ў поўнай меры Канстытуцыю не ўдалося ажыццявіць. Рэакцыйныя кансерватыўныя колы магнатаў і шляхты звярнуліся да Кацярыны ІІ з просьбай аб дапамозе ў барацьбе супраць Канстытуцыі. Адказам на другі падзел Рэчы Паспалітай і апошняй спробай выратавання краіны з’явілася нацыянальна-вызваленчае паўстанне, якое ўзначаліў ураджэнец Беларусі і герой вайны паўночнаамерыканскіх калоній за незалежнасць (1775–1783) Тадэвуш Касцюшка. Акт паўстання быў абвешчаны на галоўнай плошчы г. Кракава 24 сакавіка 1794 г. Мэтамі паўстання былі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., вяртанне Канстытуцыі 3 мая і працяг рэформ, а дэвізам ― «Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць». У красавіку да паўстанцаў (інсургентаў) далучылася патрыятычная беларуска-літоўская шляхта. Паўстаннем на землях ВКЛ кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі, вядомы сваімі радыкальнымі поглядамі, прыхільнік Французскай рэвалюцыі і праціўнік прыгону. Удзельнікаў паўстання ў ВКЛ не задавальняла Канстытуцыя 3 мая, паколькі яна ліквідавала дзяржаўнасць ВКЛ. Таму яны пачалі праводзіць палітыку з пэўнымі элементамі незалежнасці ВКЛ ад Кароны, палітыку так званага «ліцвінскага сепаратызму», а саміх інсургентаў сталі называць «віленскімі якабінцамі». У выніку створаная Найвышэйшая Літоўская Рада ― выканаўчы орган паўстання ў ВКЛ ― выступала з больш радыкальнымі дэмакратычнымі патрабаваннямі ў параўнанні з кіраўнікамі паўстання ў Польшчы. Напачатку паўстанцы мелі поспех, яны ўзялі ўладу ў Вільні, Гародні, Берасці, Наваградку, Слоніме, Лідзе, Пінску, Ваўкавыску і іншых гарадах. Да паўстання далучылася значная частка шляхты на чале з Міхалам Клеафасам Агінскім, які напісаў «Марш паўстанцаў 1794 года». Актыўна дапамагалі інсургентам і ўзброеныя косамі сяляне (касінеры), якія спадзяваліся на адмену прыгоннага права. Гэтаму садзейнічаў выдадзены Т.Касцюшкам 7 мая 1794 г. «Паланецкі універсал», у якім сяляне абвяшчаліся асабіста свабоднымі і ім гарантавалася апека ўрада, але разам з тым зямля заставалася ва ўласнасці шляхты. Т. Касцюшку палохала рэвалюцыйная праграма Я. Ясінскага. Ён абвінаваціў правадыра «віленскіх якабінцаў» у дзеяннях, накіраваных супраць «уніі братніх народаў», і 4 чэрвеня 1794 г. адхіліў ад кіраўніцтва паўстаннем. У той жа час расійскія ўлады абяцалі амністыю сялянам-паўстанцам і раздачу ім зямель шляхціцаў, якія прымалі ўдзел у паўстанні. Да таго ж, на падаўленне паўстання Кацярына ІІ паслала войска пад кіраўніцтвам А. Суворава. У рашаючай бітве пад Мацяёвіцамі 10 кастрычніка 1794 г. армія інсургентаў была разбіта, а паранены Т. Касцюшка трапіў у палон.


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 138 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>