Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную 1 страница



 

1. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага развіцця Беларусі. Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі. Историческая наука делится на специальные отрасли: экономическую историю, историю культуры, военную историю, историческую географию и т.д.

История, как и все науки, базируется на определенных методах (способах) изучения прошлого. Совокупность таких методов составляет методологию науки. Методология изменялась по мере развития исторической науки. В 18 веке, когда история выделилась в самостоятельную отрасль научного знания, она выполняла морально-этические функции – давала нравоучительные примеры из прошлого. В 19 в история должна была обосновывать принятие тех или иных политических решений и формировать национально-государственную идентичность. В этот же период К. Маркс и Ф. Энгельс создали новую теорию исторического процесса – исторический материализм, суть которого в признании зависимости общественного сознания от производственных отношений, понимаемых, прежде всего, как отношения собственности. Исторический материализм является основой формационного подхода к изучению истории. В 20в разные авторы независимо друг от друга создала теории исторического процесса, объединенные под общим названием цивилизационного подхода.

Формационный подход рассматривает исторический процесс как линейную последовательную смену ступеней социально-экономического развития (формаций):

Первобытной, рабовладельческой, феодальной, капиталистической, посткапиталистической(социализм и коммунизм). Недостатками этой теории являются: европоцентризм, приоритет экономических факторов над социокультурными, абсолютизация классовой борьбы как двигателя исторического прогресса, социальный утопизм. Цивилизационный подход основан на приоритете культурологического фактора над экономическим. Цивилизационный подход объясняет исторический процесс через понятия уникальности, многовариантности, альтернативности социально-культурных явлений и процессов. Этот подход позволяет изучать различные формы и проявления культуры. В настоящее время используется также цивилизационно-формационный метод изучения истории, который сочетает положительные стороны двух подходов.В рамках цивилизационного подхода выделяют 3 основных типа развития общества: традиционное(аграрно-ремесленное), индустриальное, постиндустриальное(информационное).



Аграрная цивилизация – это доиндустриальная ступень исторического развития общества, для которой характерно господство сельского натурального хозяйства, сословной иерархии, традиционных обычаев и ценностей, решающая роль церкви. Индустриальная цивилизация – это стадия развития общества, для которой характерны завершенная индустриализация, преобладание индустриального сектора над аграрным, массовое производство товаров и услуг. Постиндустриальная (информационная) цивилизация – историческая фаза развития цивилизации, в которой главными продуктами производства и основными факторами общественного развития выступают научно-технические и др. виды информации и знания.

Период – отрезок времени,в котором происходили исторически события.

Важное значение дается критериям – оценки(адзнакам), на основе которых делается(робицца) периодизация. Одни историки руководствуются социально-экономичными критериями, другие ищут их в сфере (галине) политики или в сфере духовной жизни или культуры.

Существуют периодизации всемирная и локальная, которая соотносится с всемирной, как единое с всеобщим.Значными падзеями у гисторыяграфии Беларуси стали книги белорусских гисторыкау В.Ю. Ластоускага «Кароткая гисторыя беларуси»(1910) и Игнатоускага «каротки нарыс гисторыи беларуси»(1919).В 40- 80гг 20в у гисторыяграфии увогуле и гисторыи Беларуси у прыватнасци панавала фармацыйная канцэпцыя гисторыи, у якой фармацыя азначала пэуную стадыю у развицци грамадства и спосабау вытворчасци: першабытнаабшчынны,рабауладальницки, феадальны, капиталистычны, сацыялистычны.Сення у шэрагу курсау гист Бел выкарыстоуваецца храналагична-тэрытарыяльная перыядызацыя па стагоддзях. Падзеи выкладаюцца паслядоуна у храналагичнымпарадку з уликам таго, дзе Яны адбывалися – на тэррыторыи Бел ци на усим абшары дзяржау, у складзе яких тады Бел знаходзилася.

 

 

2. 100 - 35 тыс. гадоў назад – першыя спробы пранікнення чалавека на тэр. Беларусі. Сведчанне – крамянёвыя вырабы архаічнага тыпу каля вёсак Бердыж Чачэрскага, Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў. У гэты час Еўропу засялялі людзі даволі прымітыўнага тыпу – неандэртальцы. Аднак яны ўжо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховы-жытлы. Менавіта неандэртальцы і рабілі спробы асвоіць непрыветныя абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці. На працягу 40 – 35 тыс. гадоў да н.э. неандэртальцы былі выцеснены людзьмі сучаснага тыпу – краманьёнцамі.

Несумненныя сведчанні сталага засялення першабытным чалавекам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 – 24 тысячагоддзі назад, калі тут з'явіліся краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак на Гомельшчыне: Юравічы Калінкавіцкага раёна (каля 26 тыс. г. назад), Бердыж каля вескі Падлужжа Чачэрскага р-на (23 - 24 тыс. г. назад) Асноўным заняткам было загоннае паляванне, асабліва на мамантаў. Тагачасныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы і зброю драўляныя дзіды, да якіх часам мацаваліся крамянёвыя наканечнікі, крамянёвыя скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, нажы, праколкі. Некаторыя вырабы, асабліва іголкі, былі касцяныя. Пераважна з косці вырабляліся ўпрыгажэнні для цела і вопраткі. У перыяд позняга палеаліту ўзнікае і мастацкая творчасцьз біўняў маманта выразалі фігуркі людзей і птушак, наразнымі ўзорамі арнаментавалі касцяныя вырабы, з зубоў і ракавінак майстравалі пацеркі. Мастацтва ў старажытнасці было непарыўна звязана з рэлігіяй. У плямён паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі. Лук быў першым механічным прыстасаваннем, вынайдзеным чалавекам. Яго памочнікам стаў сабака – першая, прыручаная ў 9 тысячагоддзі да н.э., жывёла. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўтварылася 8 – 7 тысячагоддзяў таму ў эпоху мезаліту. На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы 5 – 4 тысячагоддзі да н. Э. Асноўнымі заняткамі насельніцтва было рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва. Крэмнездабываючыя шахты на Беларусі вядомыя каля насёлка Краснасельскі Ваўкавыскага р-на на ўзбярэжжах р.Рось. Большасць мясцовых гарняцкіх выпрацовак (а іх археолагамі выяўлены многія сотні) уяўляюць сабой вертыкальныя калодзежы глыбінёй у сярэднім да 2 – 3 м. У 3-м тысячагоддзі да н.э. у размераным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай Фінскай затокі прасочваюцца групы фіна-ўгорскага насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, якіх лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў. Аб гэтым сведчаць:- асноўныя заняткі – паляванне і рыбалоўства;- старажытныя геаграфічныя назвы рэк і азёр. На поўдні раней з'явілася вытворчая гаспадарка. Першыя насельнікі Беларусі не маглі жыць паасобку. Яны вымерлі б ад голаду або былі б знішчаны драпежнікамі. Таму першабытныя людзі жылі групамі або калектывамі, якія вучоныя называюць праабшчынамі. Гэта невялікі і непастаянны гурток людзей, яі сумесна дабываў сабе ежу. Відаць, ён складаўся з 20 – 30 дарослых людзей. Узнікненне ранняй родавай абшчыны. Каля 40 тысяч гадоў таму назад адбыўся пераход ад праабшчыны да ранняй родавай абшчыны. У неаліце лічэнне роднасці па-ранейшаму вялося па мацярынскай лініі

 

3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў. Жалезны век. Аўтахтоннае насельніцтва і рассяленне славянскіх плямён.

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. (7 – 6 ст. да н.э.) У гэты час паяўляюцца вырабы з медзі і бронзы, якія трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек. Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну перад жанчынай у сацыяльна-гаспадарчым жыцці роду і племя. 3 Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку – бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы. Археолагі ў адносінах да новых плямён выкарыстоўваюць назвы «культуры шнуравой керамікі», ці «культуры баявых сякер», а плямёны называюць «шнуравікамі». Гісторыкі часцей ужываюць назву «індаеўрапейцы». У выніку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з'яўляецца сярэднедняпроўская, сталі плямёны паўночнабеларускай культуры. Жылі на берагах азёр і невялікіх рэк у збудаваннях з двухсхільным дахам. Прыбалтыйская (жуцаўская) займала Паўночны захад Беларусі і Паўднёвы ўсход Прыбалтыкі ў 1-я палове 2-га тысячагоддзя да н.э. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Жылі каля вадаёмаў у прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам, унутры адкрытыя агнішчы. Мацярынскі род на аснове кроўных сувязяў згуртаваў людзей у адно цэлае. Іх аб'яднанне складалася з усіх дачок, унучак і праўнучак адной маці-родапачынальніцы і іх мужоў, узятых з другіх родаў. У бронзавым і раннім жалезным вяках, калі ў выніку пераходу да жывёлагадоўча-земляробчай гаспадаркі праца мужчыны набыла большае значэнне, адбыліся змены і ў сямейна-шлюбных адносінах. Мацярынскі род саступае месца бацькоўскаму, а парная (не зусім устойлівая) сям’я канчаткова пераходзіць у аднашлюбную (манагамную) сям’ю.

 

4. Крывічы былі самым вялікім аб’яднаннем плямён, яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Першае датаванае ўпамінанне пра крывічоў змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Важнымі дрыгавіцкімі гарадамі з'яўляліся Тураў і Пінск. Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў. Найбольш значным горадам у землях радзімічаў быў Гомій (Гомель). Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 г. У выніку славянскай каланізацыі ў апошняй чвэрці I тысячагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі сфарміраваліся супольнасці, якія атрымалі назву крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і сталі тут асноўным насельніцтвам.У VII – VIII стст. у славян адбывалася разлажэнне родаплемяннога ладу. Летапіс паведамляе пра буйныя ўсходнеславянскія аб'яднанні плямён, якіх налічвалася каля 15. У большасці гэта былі так званыя «племянныя княжанні», якія, на думку старажытных летапісцаў і гісторыкаў, сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян. У сярэдзіне IX ст. ва Усходняй Еўропе з’явіліся варагі. Варагі з’явіліся ў Наўгародскай зямлі і сталі браць даніну з славян (наўгародскіх крывічоў і фіна-угорскіх плямён. Тады яны, і ў першую чаргу наўгародцы, у 862 г. «запрасілі» да сябе варажскага князя Рурыка. Гэты факт даў падставу для летапісцаў сцвярджаць, што менавіта ад «запрашэння» варагаў бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян. Большасць гісторыкаў прытрымліваецца таго погляду, што ў славян яшчэ да IX ст. існавалі ўсе сацыяльна-эканамічныя перадумовы для ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці. А з'яўленне варагаў рашаючага значэння ў гэтай справе не мела, яно толькі паскорыла яе.Сын Рурыка Ігар быў малалетні, калі памёр яго бацька. Сваяк Рурыка князь Алег пачаў падпарадкаванне ўсходнеславянскіх плямён, якія знаходзіліся за межамі Наўгародскай зямлі. У 882 г. Алег захапіў Кіеў, які, паводле летапісу, ён назваў «маці гарадам рускім». Алег і Ігар былі першымі кіеўскімі князямі, якія падпарадкавалі сваёй уладзе амаль усе племянныя княжанні ўсходніх славян.

5. Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Полац­кай і Тураўскай зямель у ХІ – пач. ХІІІ ст. Землі Верхняга Панямоння ў ХІІ – пач. ХІІІ ст., іх эканамічны і палітычны стан.першапачатковым насельніцтвам у Полацку былі крывічы. У іх існавала сваё старажытнае «княжанне», якое, відаць, узнікла ў VIII ст. Племянное княжанне крывічоў-палачан стала гістарычным ядром Полацкага княства, ці «зямлі» У Х – XI стст. Полацкае княства займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскім княствам, на поўдні – з Тураўскім княствам, на захадзе – з землямі лета-літоўскіх плямён. Полацк і яго воласць упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 862 г. Першым гістарычна вядомым князем у Полацку каля 980 г. быў Рагвалод. Яго выключнае незалежнае становішча сярод іншых князёў летапісец падкрэслівае словамі: «трымаў і валодаў і княжыў Полотьскую землю». Наўгародскаму князю Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за ўладу ў Кіеве, удалося захапіць Полацк. Наўгародскаму князю Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за ўладу ў Кіеве, удалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Праз некалькі гадоў яна зрабіла замах на жыццё Уладзіміра і была выслана з Кіева разам з сынам Ізяславам у сваю «вотчыну» – Полацкую зямлю, дзе ў 985 г. быў заснаваны горад Ізяслаўль(Заслаўе). У 984 г. Уладзімір зрабіў паспяховы паход супраць яцвягаў і прымусіў іх плаціць даніну.

Ізяслаў быў князем у Полацку да 1001 г., затым княжылі Брачыслаў (1003 – 1044 гг.), Усяслаў (1044 – 1101 гг.), шматлікія яго сыны і ўнукі. У 1021г. Брачыслаў захапіў Вялікі Ноўгарад, пасля чаго адбылася бітва на р. Судаміры з войскам Яраслава Мудрага. Пасля гэтай бітвы Яраслаў перадаў Брачыславу Віцебск і Усвяты. Пры князю Усяславу Брачыславічу (Чарадзею) Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і стала галоўным канкурэнтам Кіева. У 1060 г. ён прымаў удзел у паспяховым паходзе сыноў Яраслава – Ізяслава, Святаслава і Усевалада супраць качэўнікаў-торкаў. Але ў 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, а ў 1066 г. – захапіў Ноўгарад. У сакавіку 1067 г. паміж войскам Полацка і Кіева адбылася крывавая бітва на Нямізе,дзе ўпершыню ўпамінаецца Менск. Летам 1067 г. пад Оршай, пасля парушэння клятвы Яраславічамі пад-час перамоваў, Усяслаў Полацкі быў зняволены і змешчаны ў поруб у Кіеве, а затым ён у 1068 г. быў вызвалены паўстаўшым народам з турмы і абвешчаны вялікім князем кіеўскім. Праз 7 месяцаў Усяслаў вярнуўся ў Полацк, а яго крыўдзіцель – старэйшы сын Яраслава Мудрага – Ізяслаў – заняў прастол у Кіеве.

Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць тут стаў сын Ізяслава Кіеўскага – Мсціслаў, які хутка памёр. Кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч пасылае ў Полацк свайго другога сына – Святаполка. Замест таго каб змагацца за Полацк, Усяслаў у 1069 г. набірае войска з асяроддзя фінскага племені «водзь», якое жыло на беразе Фінскага заліва, і выступае супраць Ноўгарада. Хутка сабранае войска было разгромлена наўгародцамі на рацэ Гзень. Усяслаў трапіў у палон, але быў адпушчаны наўгародцамі «бога радзі», як сказана ў летапісе. Гісторыкі мяркуюць, што паміж Ноўгарадам і Усяславам была заключана дамова, згодна з якой полацкі князь браў абавязак не напа-даць больш на Ноўгарад, і гэта абяцанне ён выканаў.У 1071 г. Усяслаў Чарадзей знянацку з'явіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада. Адбываюцца зноў сутычкі Усяслава з паўднёварускімі князямі. Уладзімір Манамах разам са сваім бацькам хадзіў на Полацк вясной 1077 г., але пацярпеў няўдачу. Праз год паход быў паўтораны. На гэты раз саюзнікамі Манамаха сталі качэўнікі-полаўцы. Усяслаў не застаўся ў даўгу. Ён у 1078 г. напаў на Смаленск і спаліў яго. Тады Уладзімір Манамах яшчэ раз жорстка спустошыў Полацкую зямлю «ад Лукомля да Лагожска» і разрабаваў Друцк (цяпер гарадзішча ў Талачынскім раёне). А ў 1084 г. ён захапіў і разбурыў Менск. У апошнія гады свайго жыцця Усяслаў больш не нападаў на суседнія землі. Іншыя князі таксама не трывожылі яго.. У паўднёвай частцы Беларусі на аснове княжання дрыгавічоў утварылася Тураўскае княства. У леталісе пад 980 г. гаворыцца, што, калі Рагвалод прыйшоў з-за мора (відаць, са Скандынавіі) і быў у Полацку незалежным правіцелем, у гэты час Тур княжыў у Тураве. Прыёмны сын Уладзіміра – Святаполк, атрымаўшы Тураў, вырашыў дамагчыся поўнай незалежнасці ад Кіева, за што быў часова зняволены і пасаджаны ў турму. Пасля смерці Уладзіміра ён у 1015 г. здолеў заняць кіеўскі "прастол. У гонар гэтага Святаполк загадаў адчаканіць сярэбраныя манеты з надпісам «Святаполк на стале». Адначасова Святаполк заставаўся князем тураўскім. Яраслаў (пазней празваны Мудрым) знаходзіўся ў Ноўгарадзе. Ён выкарыстаў абурэнне людзей забойствам братоў і пачаў барацьбу са Святаполкам, якая працягвалася чатыры гады. У рашаючай бітве на рацэ Альце каля Пераяслаўля ў 1019 г. Святаполк быў канчаткова разбіты. 3 рэшткамі сваёй дружыны ён уцёк у Польшчу, дзе хутка памёр. Летапісец даў Святаполку мянушку «Акаянны». Пры Яраславе Мудрым Тураў падпарадкоўваўся Кіеву. Яраслаў у канцы свайго княжання раздаў землі сваім сынам. Тураўскае княства дасталося старэйшаму сыну Ізяславу. Згодна з пастановай Любецкага з’езда 1097 г. за Святаполкам Ізяславічам была прызнана тэрыторыя па абодва бакі Прыпяці з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, а таксама Кіеўская і Наўгародская землі.Аднак на развіццё Тураўскага княства вельмі адмоўна ўплывала адсутнасць сваёй правячай дынастыі. Прадстаўнікі розных княжацкіх родаў, якія займалі тураўскі прастол, не дбалі пра мясцовыя інтарэсы. У выніку такой палітыкі Тураўшчына нават губляла землі.

 

6. Усходнеславянскія землі ўступілі ў перыяд феадальнай раздробленасці пазней краін Заходняй Еўропы. Распаду Кіеўскай Русі ў значнай ступені паспрыяла рашэнне, якое было прынята на Любецкім (каля Кіева) з’ездзе князёў у 1097 г. З’езд абвясціў «кождо да держнть отчнну свою» (няхай кожны князь трымае зямлю свайго бацькі). Феадальная раздробленасць гэта працэс падзелу раннефеадальных дзяржаў на ўдзельныя княствы.Так, пасля смерцi Усяслава ў 1101 г.Полацкая дзяржава была падзелена на 6 удзельных княстваў: Полацкае, Менскае, Вiцебскае, Лагойскае, Ізяслаўскае і Друцкае.Найбольш моцным стаў Менскі ўдзел. Менскі князь Глеб Усяслававіч (? – 1119) праводзіў актыўную палітыку, накіраваную на ўзмацненне і пашырэнне тэрыторыі княства, імкнуўся аб’яднаць усе беларускія землі вакол Менска. Кіеўскія князі арганізавалі некалькі паходаў супраць князя Глеба. Апошні быў захоплены ў палон, кінуты ў кіеўскі поруб, дзе хутка памёр. Незалежную ад Кіева палітыку імкнуліся весці і іншыя нашчадкі Чарадзея. У 1127 г. быў здзейснены паход паўднёварускіх князёў на Полацкую зямлю. За «непаслушэнства» Кіеву ў 1129 г. некаторыя князі Полацкай зямлі былі высланы ў Візантыю. Незадаволеныя кіраваннем стаўленнікаў Кіева палачане ў 1132 г. узнялі паўстанне і на вечы пастанавілі вярнуць сваіх князёў з Візантыі. Але не ўсе высланыя князі вярнуліся ў свае ўдзелы. У барацьбу за незалежнасць ад Кіева ў ХІІ ст. уключылася і Тураўскае княства. У 1158 г. тураўскі князь Юрый Яраславіч адмовіўся падпарадкоўвацца Кіеву. Натхнёныя княжацкім прыкладам, жыхары Турава вытрымалі дзесяцітыднёвую аблогу вялікага варожага войска, якое складалася з кіеўскай, галіцкай, смаленскай і луцкай дружын. Вораг адышоў, і такім чынам была абаронена незалежнасць Турава і ўсяго княства. Аднак у другой палове ХІІ ― пачатку ХІІІ ст. Тураўская зямля таксама перажывала працэс феадальнага драблення. Спачатку яна была падзелена паміж сынамі Юрыя Яраславіча на Тураўскае, Пінскае і Дубровіцкае княствы, пазней выдзеліліся Клецк, Берасце, Драгічын. У выніку землі былога Тураўскага княства трапілі пад уплыў больш моцных галіцка-валынскіх князёў. Паглыбленне феадальнай раздробленасці суправаджалася міжусобнымі войнамі. Дробныя князі таксама прагнулі самастойнасці і са сваімі землямі і дружынамі выходзілі з-пад улады кіраўнікоў удзелаў. Фактычна ўсе краіны, якія сталі на шлях феадалізму, у сваім развіцці прайшлі тры стадыі: ад раннефеадальных дзяржаў праз перыяд феадальнай раздробленасці да стварэння цэнтралізаваных дзяржаў. Такім чынам, феадальная раздробленасць была заканамерным этапам эвалюцыі феадальных краін.Прычыны: 1) палітычную, якая была звязана з наяўнасцю ў раннефеадальным грамадстве васальнай залежнасці ― сістэмы своеасаблівых адносін паміж феадаламі. Князі ўступалі паміж сабой у васалітэт, калі адзін з іх пагаджаўся лічыцца «сынам» другога (пры раўнапраўных адносінах князі называлі адзін аднаго «братамі»). Баяры з’яўляліся васаламі таго князя, якому служылі і ад якога за службу атрымлівалі маёнткі. Пачынаючы з ХІ-ХІІ ст. з’явіліся асабістыя дружыны найбуйнейшых баяр з васалаў трэцяга ўзроўню. Узмацненне ўдзельных князёў прыводзіла да аслаблення цэнтральнай улады і садзейнічала распаду раннефеадальных дзяржаў; 2) эканамічную, якая была абумоўлена панаваннем натуральнай гаспадаркі, калі ўсе землі Беларусі мелі так званую эканамічную аўтаркію (незалежнасць): усё неабходнае для жыцця выраблялася і спажывалася ў межах адной гаспадаркі і не было жыццёвай неабходнасці для пашырэння эканамічных сувязяў паміж рэгіёнамі.Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя вынікі. На першым этапе падзел вялікіх княстваў на асобныя ўдзелы ствараў спрыяльныя ўмовы для росту гарадоў, развіцця рамёстваў і культуры, удасканалення натуральнай гаспадаркі. Зразумела, што пры існаваўшых у той час сродках камунікацыі кіраўніцтва невялікімі тэрыторыямі было больш эфектыўным. Аднак перманентнае вядзенне разбуральных міжусобных войнаў стала адмоўна адбівацца на гаспадарчым жыцці. Разбуралася сельская гаспадарка, заняпаў шлях «з варагаў у грэкі», які некалькі стагоддзяў прыносіў трывалыя прыбыткі ў скарб Полацкага княства і іншых беларускіх зямель. Да таго ж, раз’яднаныя ўдзелы не маглі аказаць належнага адпору знешнім захопнікам. Толькі напрыканцы ХІІ ― пачатку ХІІІ ст. пад пагрозай знешніх ворагаў на беларускіх землях сталі праяўляцца тэндэнцыі да палітычнай і эканамічнай кансалідацыі.

 

7. У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны IX ст. Афіцыйна хрысціянства было ўведзена ў канцы X ст., калі князь Уладзімір Святаславіч ахрысціўся сам і па яго загаду ў вадзе Дняпра грэчаскімі святарамі былі ахрышчаны кіяўляне (988 г.). Полацкая епархія была створана ў 992 г.. Першыя звесткі аб полацкіх епіскапах, у прыватнасці епіскапе Міне, адносяцца да 1105 г. У XII ст. каля Полацка ўзніклі першыя манастыры. Адзін – Барысаглебскі – быў пабудаваны на беразе невялікай ракі Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на берагах Палаты. заснаванні ў Тураве епархіі (1005 г.). Першым яе епіскапам называецца Фама. Першым з іх мог быць, згодна паданню, Лешчанскі манастыр, які заснаваў пад Пінскам сам кіеўскі князь Уладзімір. Адзін з манастыроў (жаночы) заснавала жонка князя Святаслава Ізяславіча Варвара (Варварынскі манастыр), у якім яна жыла разам з дзецьмі пасля смерці князя. А ў мужчынскім манастыры ў Тураве знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя. Хрысціянскія святы, набажэнствы, абрады, пасты, штодзённыя малітвы карэнным чынам змянілі традыцыйны быт людзей. Найбольш вядомай прадстаўніцай ранняга хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў беларускіх землях з’яўляецца Ефрасіння Полацкая (каля 1104 – каля 1167 гг.), прылічаная царквой да ліку святых. У канцы 20-х гадоў XII ст. яна заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. Манастыр святога Спаса хутка набыў шырокую вядомасць. Па просьбе Ефрасінні бацька адпусціў у манастыр яе малодшую сястру Градзіславу (у манастве Еўдакію) для навучання грамаце. Ефрасіння распачала не маючы нічога, акрамя хлеба і кніг, аднак неўзабаве ахвяраванні манастыру ўзраслі і гэта дало магчымасць пачаць будаўніцтва новай царквы святога Спаса. Работы ўзначаліў дойлід Іаан. Будаўніцтва прайшло ў сціслы тэрмін – усяго за 30 тыдняў. Царква з’яўляецца дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Асветніцтва спрыяла ўпрыгожванню храма унікальнымі фрэскавымі размалёўкамі. Пазней яна падаравала Спаскай царкве дарагі крыж, выкананы па асабістым заказе і эскізам Ефрасінні майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г Па ініцыятыве Ефрасінні каля 1150 г. непадалёку ад Полацка пачалося будаўніцтва царквы Багародзіцы, пры якой быў заснаваны мужчынскі манастыр. Для гэтай царквы Ефрасіння вырашыла набыць абраз Багародзіцы Адзігітрыі Эфескай, напісаны, як лічаць, евангелістам Лукой. Славутым хрысціянскім прапаведнікам XII ст. быў Кірыла Тураўскі. Каля 1158 г. Кірыла быў пастаўлены тураўскім епіскапам.Але найбольшую вядомасць Кірыла Тураўскі набыў у гісторыі як выдатны прамоўца. У сваіх казаннях, альбо “Словах”, Кірыла прапаведаваў, што толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біблейскія словы пра богападобнасць і свой вобраз Божы. Кірылы Тураўскага склалі залаты фонд старажытнан літаратуры.Сучаснікі ставілі іх побач з класічнымі ўзорамі антычнай прозы візантыйскага царкоўнага дзеяча IV ст. Іаана Златавуста, які лічыўся ідэалам хрысціянскага прапаведніка. Найбольш старажытным помнікам усходнеславянскай эпіграфікі і сфрагістыкі адначасова з’яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца X ст. У Ноўгарадзебыла знойдзена свінцовая «віслая» пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Выключным помнікам эпіграфікі XII ст. з’яўляецца надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай. У буйным горадзе на фоне шматлікіх драўляных збудаванняў рэзка вылучаліся будынкі мураванай архітэктуры. Гэта былі ў большасці пабудовы культавага характару – саборы і цэрквы. У 1037 г. у Кіеве пачалося будаўніцтва самага выдатнага помніка старажытнай усходнеславянскай архітэктуры – Сафійскага сабора. Дойлідамі Полацкай Сафіі таксама былі грэкі. У XII ст. у Полацку склалася свая архітэктурная школа дойлідства. Заснавальнікам гэтай школы з’яўляецца выдатны полацкі дойлід Іаан. Спаская царква ўяўляла сабой новы тып будынкаў. Круглы барабан яе купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упрыгожаны так званымі какошнікамі стрэльчатай формы. Тым самым Спаская царква стала першым будынкам ва Усходняй Еўропе, дзе з’явілася гэта важная для гісторыі архітэктуры дэталь – какошнікі. Свая архітэктурная школа ўзнікла і ў Гародні (Гродна). У XII ст. тут былі ўзведзены тры мураваныя храмы і княжацкі церам. Да нашых дзён захавалася Барысаглебская царква, якая, была пабудавана ў прадмесці Каложа, таму часцей яе называюць Каложскай царквой. Акрамя фрэсак, старажытны ўсходнеславянскі жывапіс быў прадстаўлены кніжнай мініяцюрай. У XII – XIII стст. многія рукапісныя кнігі былі добра ілюстраваныя. Пра адмысловае майстэрства ілюстравання кнігі сведчыць «Тураўскае евангелле» (XI ст.), а таксама мініяцюры і загаловачныя літары «Аршанскага евангелля» (XIII ст.). У апошнім змешчаны дзве міціяцюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацфея.

 

8. Прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. У пачатку ХІІІ ст. дзяржаваўтваральныя працэсы на землях Беларусі перамясціліся з Полацка на тэрыторыю Наваградскай зямлі. Аб’яднанне вакол яго самастойных удзельных княстваў паклала пачатак з’яўленню новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). 1) унутрыпалітычную: феадальная раздробленасць, якая панавала ў Полацкім княстве з пачатку ХІІ ст., і працяглыя міжусобныя войны паступова прывялі да негатыўных наступстваў у гаспадарчым і палітычным жыцці. У канцы ХІІ ст. на ўсходнеславянскіх землях рэзка зменшылася эканамічнае значэнне гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Гандаль паміж краінамі Балтыйскага і Міжземнага мораў стаў ажыццяўляцца вакол Еўропы, што атрымлівалася хутчэй і танней, чым з выкарыстаннем шляху «з варагаў у грэкі» з яго маруднай і складанай працэдурай волакаў. Разам з тым рост гарадоў, развіццё рамёстваў, удасканаленне сельскай гаспадаркі і паглыбленне грамадскага падзелу працы патрабавалі ўнутрыпалітычнай стабільнасці і тэрытарыяльнай кансалідацыі.У перыяд феадальнай раздробленасці паглыбілася сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства, абвастрыліся супярэчнасці як паміж саслоўямі, так і сярод феадалаў у барацьбе за панаванне. Усё гэта сведчыла пра неабходнасць усталявання моцнай улады, якая магла б заканадаўча абмежаваць разбуральныя працэсы, аб’яднаць усе сілы грамадства для ўмацавання дзяржавы;2) знешнепалітычную: разрозненыя і аслабленыя беларускія землі з пачатку ХІІІ ст. сталі аб’ектам нападу знешніх ворагаў, асабліва мангола-татараў і крыжакоў. Мангола-татары праследавалі эканамічную мэту – захоп багацця: палонных, золата, збожжа, футра і інш. Мангола-татары былі качэўнікамі і ніколі не жылі на падпарадкаваных тэрыторыях. Іншая справа была з крыжакамі-рыцарамі з Заходняй Еўропы, якія кіраваліся ў сваёй дзейнасці хрысціянскімі ідэямі прапаведніцтва. Іх афіцыйнай задачай была абвешчана абарона заснаванага на землях балтаў Каталіцкага касцёла і пашырэнне хрысціянства, але сапраўднай мэтай рыцараў была палітычная – захоп і падпарадкаванне новых зямель. Галоўнымі даходамі Ордэна была даніна з мясцовага насельніцтва, таму нямецкія рыцары імкнуліся замацавацца на захопленых тэрыторыях. Назва «Літва» ўпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. У «Аповесці мінулых часоў» пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну. Па меркаванню літоўскіх даследчыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага, летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі (Летувы). Беларускі гісторык М. I. Ермаловіч у сваёй манаграфіі «Старажытная Беларусь» (1990 г.) выказвае меркаванне, што Літва XII – XIII стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечнам, Наваградкам, Слонімам і Менскам. Але, здаецца, больш правільным будзе меркаванне аб тым, што летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель. Пад 1235 г. летапіс нагадвае «Літву Міндоўга». Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ: намеснікі і ваяводы прызначаліся толькі са згоды мясцовага насельніцтва;існавала мясцовая судовая сістэма;на пасады мясцовага кіравання магло быць прызначана толькі мясцовае баярства.


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 159 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>