Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Традиции разанова

Читайте также:
  1. VIII. Прозелитизм в раввинистической традиции
  2. Амазонки в античной традиции
  3. Глава девятая. Религия и блюстители традиции
  4. Ж) Когда сталкиваются две семейные традиции
  5. Западные традиции расстраивают и разрушают сформированные за долгие времена отношения в русской семье, делая ее не столь благоприятным условием развития и воспитания детей.
  6. Иудейская и христианская традиции.
  7. ЙОГА, Т.РИБО, ТРАДИЦИИ РУССКОГО РЕАЛИЗМА

Паэзія Алеся Разанава ўражвае сваёй неардынарнасцю, ускладненасцю форм, вобразнай асацыятыўнасцю, метафарычнасцю. Ён аўтар зборнікаў * Адраджэнне», «Назаўжды», «Каардынаты быцця», «Шлях — 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне». У творах паэта, якія патрабуюць не аднаго прачытання, — філасофская змястоўнасць, ускладненасць думкі, шматлікія сэнсы, нюансы і алюзіі:

 

Няўжо рэчаіснасць — толькі

дрэвы і небасхіл,

замкнсныя кругазваротам?..

I сцежкі людскія замкнёны,

і ларыванні таксама...

 

Паэзія А. Разанава вылучаецца гукавымі асацыяцыямі, разбурэннем многіх традыцыйных форм і канонаў, дзёрзкай эксперыментальнасцю, сінтэзам вершаў і прозы авангардысцкага кірунку. Ён увёў у беларускую літаратуру версэты, квантэмы, вершаказы, пункціры.

 

Версэты (утворана хутчэй за«ўсё ад слова версія) — вершы баладнага складу, блізкія па афарыстычных роздумах да прытчаў. У іх асабістае «я» паэта як бы праламляецца праз «каардынаты быцця і асобы». Аўтар аддае перавагу быційнаму, сутнаснаму. Сімволіка і ўмоўнасць у версэтах арганічна спалучаецца з канкрэтнымі рэаліямі, рытміка і рыфмоўка свабодная, раскаваная.

 

Квантэмы (утворана ад квант — элемент энергіі) — вершы-медытацыі, у аснове якіх «імпульс, квант паэтычнай энергіі». Тут і словы-вобразы, і інтанацыя рытму, і колер рытму. У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковаЙ сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, разбураны, існуюць паасобку.

 

Вершаказы — творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме. Гэта ўслухоўванне ў гукавы склад слова, адшукванне асацыяцый, праз якія вымалёўваюцца межы сэнсу. Гэта і гульня са словам, абыгрыванне яго гучання і паліфанічнасці, і сур'ёзнае пранікненне ў глыбіні мовы, зварот да гукасэнсу і моватворчасці. У вершаказах побач з голасам паэта чуецца голас дрэва, каменя, маланкі, бо кожны прадмет, кожная з'ява хоча агучыцца, расказаць пра сябе. Кожная літара і кожны гук для паэта вельмі значныя, бо з іх дапамогай ён спрабуе ўзнавіць працэс узаемадзеяння чалавека з прыродай. Спецыфічны спосаб рыфмоўкі ў вершаказах А. Разанаў называе дамінантай. «Гэта тое імя, тая назва, якія маюць рэч, прадмет, з'ява. I ўвесь вершаказ падпарадкоўваецца, слухаецца гэтага ключавога слова. Ш гэта збан, ці грыб, ці павуціна, ці гузік, ці дуга, ці дзіда» (гл. гутарку з Алесем Разанавым Г. ШаблінскаЙ: *Я — той, хто шлях і хто па ім ідзе...» («Літаратура і мастацтва», № 41 ад 13.10.1995 Г.).

 

Парожнія, жорны стаяць, алс калі ў іхняе жарало ўсыпаецца хоць бы жмсня эерня, яны ажываюць. яны разварушваюцца, яны «жораюць»

пачастунак, варожачы, што ўрэшцс з яго атрымаецца, — ці корж, ці аладка, ці піражок.

(*Жорны»)

 

Пункціры — мініяцюрныя формы верша. Яны складаюцца з 3—6 радкоў. Па прызнанні самога аўтара, гэта «назіранне, думка, вобраз, тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці, што пастукала ў тваю душу, што блізка падступілася». Сам вершаваны вобраз — гэта пункцір, маленькая кропка неабсяжнага жыцця:

 

Сцслсцца ў жыце

сцежка —

развага

жыцця пра жыццё.

 

Зборнік «Паляванне ў райскай даліне» (1995) заканчваецца раздзелам дасюль яшчэ не вядомага жанру — зномаў. Гэта назіранні-эсэ, у якіх прысутнічаюць, жывуць вобразы, інтанацыя, гукі, безумоўна, паэтычная філасофія. Думкі ў зномах не рассейваюцца, а згортваюцца амаль да афарызма.

 

Жыццс кожны раз падводаіць чалавска

да краю жыцця, нагадваючы, што яно не самамэта, што жыць, каб адпо толькі жыць, пельга. Чалавек «далейшы» за жыццб, і не можа ён

сцвердзіцца ў ім іпакш, як толькі пераадольваючы, псраўэыходзячы яго.Галоўны тон у паэзіі А. Разанава — гэта чуйнае, засяроджанае ў

Жыццс кожны раз падводаіць чалавска

да краю жыцця, нагадваючы, што яно не самамэта, што жыць, каб адпо толькі жыць, пельга. Чалавек «далейшы» за жыццб, і не можа ён

сцвердзіцца ў ім іпакш, як толькі пераадольваючы, псраўэыходзячы яго.

 

 

Галоўны тон у паэзіі А. Разанава — гэта чуйнае, засяроджанае ўслухоўванне ў «невядомага рытму струмень, невядомай галактыкі хвалю». Творы незвычайнага чалавека і зямныя, і касмічныя адначасова. У іх мноства зямных, прызначаных для чалавека, парад, рэкамендацый, формул-афарызмаў: «існуе знікаючы», «раскрыжаваныя ў целе, ке чуем сябе, не бачым» («Паэма выніку»); «час будаваць, вечнасць раструшчваць пабудаванае» («Паэма святла»); «і ўсё менш ува мне мяне і ўсё больш бязмежжа» («Бязмежжа»).

 

3 твораў А. Разанава паўстае сённяшні чалавек, які пакутуе ад нявырашанага пытання: «Кім я ёсць?» Ён шукае сваё імя і, не задаволены пошукамі, усклікае: «Я сам сабе не ведаю імёнаў... Я той, хто неназваны...» Паэт вучыць бачыць нябачнае, чуць нячутнае, заўважаць не толькі зямлю пад нагамі, але і далеч неба, кідаць погляд у іншыя вымярэнні, адчуваць усеабдымнасць, узаемную спалучанасць усяго існага:

I не хапае мне дня, каб усюды

паспець,

I не хапае начы, каб адусюль

вярнуцца,

I не хапае жыцця, каб жыць,

I, каб не жыць, не хапае смерці.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 773 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадзянскае абвінавачанне сталінізму гучыць у радках С. Грахоўскага («Споведзь»), П. Пруднікава («Познія ягады»), А. Звонака, В. Супруна.| ПОТРЕБИТЕЛЬНАЯ СТОИМОСТЬ И СТОИМОСТЬ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)