Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадзянскае абвінавачанне сталінізму гучыць у радках С. Грахоўскага («Споведзь»), П. Пруднікава («Познія ягады»), А. Звонака, В. Супруна.

Паэтычнае асэнсаванне Радзімы, бацькоўскага дому, вяртанне памяці ў незабыўныя гады дзяцінства — пашыраны матыў паэтычных твораў Р. Барадуліна, Г. Пашкова, С. Законнікава, А. Лойкі, В. Коўтун, В. Аколавай, М. Мятліцкага, Л. Тарасюк і іншых майстроў слова.

Мясціны дзяцінства — самыя непаўторныя і прыгожыя. Там кожнае дрэўца дыхае знаёмым водарам, у кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні, і трава там болып мяккая, і неба больш высокае, і сонца, здаецца, свеціць ярчэй. Апяваючы прыгажосць роднай зямлі, паэты паказваюць гарманічную блізкасць, адзінства чалавека з навакольным светам. Спасцігаючы мнагастайнасць гэтага адзінства, малады паэт А. Каско піша:

Я часцінка эямлі,

і таму мне балюча,

калі нішчацца дрэвы,

Высыхаюць крыніцы.

Гэты мой востры боль

Крыкам жаласным кані

Прылятае так часта

Да сяліб з сенажацей.

Многія радкі сучасных паэтаў гучаць як заклікі да гармоніі і адзінства чалавека з прыродай. У іх — і пратэст супраць бяздумнага рабавання прыродных рэсурсаў і боль чарнобыльскай явы (Я. Сіпакоў. «Одзіум», С. Законнікаў. «Чорная быль», М. Мятліцкі. «Палескі смутак»).

Любоў да роднай зямлі немагчыма без любові да матчынай мовы. Мова, на думку Я. Сіпакова, — той цудадзейны бальзам, што «пакрывае нястачу пахаў у моры травінак і красак», «колераў у вясновым квяцістым разліве, гукаў у моры лесу». Яна прыходзіць на дапамогу, калі «не радуюць песні мора крылатага птушак». Мова — гэта той «акіян вялікі, у які ўсе моры ўпадаюць». У паэзіі 80-х гг. чуецца не толькі замілаванне родным словам, але і грамадзянская страснасць, звернутая да нацыянальнага ўваскрэсення.

Сённяшнія паэты спрабуюць знайсці адказы на пытанні агульначалавечай вартасці і значнасці. Яны па-новаму раскрываюць таямніцы жыцця, яго трагізм і аптымізм, яго адхіленні ад агульнапрынятых норм і гуманістычную сутнасць. Паэты нагадваюць людзям, што сучаснасць — няспынны рух вечнасці, і ў гэтым вечным руху чалавек не можа знікнуць бясследна, павінен пакінуць пасля сябе след. У рэчышчы медытатыўнай (філасофскай) лірыкі сёння працуюць Р. Барадулін, П. Макаль, А. Пысін, А. Разанаў, С. Законнікаў, многія паэты маладзейшага ўзросту.

Сучасная беларуская паззія — невычэрпная крыніца духоўнага хараства. Яна вучыць высокай праўдзе і чалавечнасці, раскрывае ўнутраны свет чалавека, падымае душу народа над будзённа-павярхоўным і дробязным. Гісторыя існавання чалавецтва, сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне, пераломныя гістарычныя моманты, мірная праца, змаганне ў гады ліхалецця, сённяшні дзень, наш сучаснік — усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў паэтычных радках. На поўны голас гучыць сёння зварот паэтаў да сучаснікаў з просьбай не паддавацца звычцы, прагнуць вялікіх мэт, жыць у пульсе часу, верыць у перамогу мудрасці і духоўнасці, ажыццяўленне мары аб тым, што ў будучым «будзе горад светлы і прыгожы... Там будзе многа сонца і жыцця. Там будзе Мір» (В. Коўтун).

Сучасная беларуская паэзія прадстаўлена паэтамі ўсіх пакаленняў. Н. Гілевіч вобразна параўноўвае яе з «беларускім лесам, дзе вельмі хораша і зусім натуральна суседнічаюць усе пароды дрэў, што растуць адвеку на гэтай зямлі, што на берагах Дняпра і Сожа, Нёмана і Буга, Дзвіны і Віліі, Прыпяці і Пцічы...». На ніве паэзіі сёння плённа працуюць С. Грахоўскі, А. Лойка, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, Г. Бураўкін, Р. Барадулін, А. Русецкі, П. Прыходзька, С. Гаўрусёў, П. Макаль, А. Вярцінскі, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, С. Законнікаў, У. Някляеў, А. Разанаў, Ю. Свірка, Т. Бондар, В. Іпатава, Р. Баравікова, У. Карызна, М. Мятліцкі, А. Бадак і многія іншыя.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 523 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Жыцце даецца, кааб жыцце тварыць| Традиции разанова

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)