Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія

Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі | Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы | Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян | Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі | Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст. | Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай | Перамога контррэфармацыі |


Читайте также:
  1. арады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
  2. ельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
  3. Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі
  4. нутраная і знешняя палітыка ВКЛ у 15 – першай палове 16 стст.
  5. нутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове 13 – 14 стст.
  6. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст.

Закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі ухіл у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікненне супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы – да цэнтралізацыі. Барацьба цэнтралісцкіх і федэралісцкіх пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрапалітычнае жыццё ВКЛ у ХІV–ХVІ стст. Вынікам гэтай барацьбы былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржавы. Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341), калі вялікім князем стаў яго любімы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд і Кейстут, зверглі Еўнута. І хаця на вялікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, што забяспечвала цэнтралізацыю дзяржавы і стабільнасць палітычнага жыцця. Другі палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазіцыі былі вельмі няўстойлівыя, і ў 1381 г. Кейстут захапіў вярхоўную ўладу. Наступіў новы, трэці палітычны крызіс. Праз год Кейстут быў забіты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі і зрабіў стаўку на знешнюю сілу – Польшчу. К канцу ХІV ст. складваюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы (гэтага патрабавала і знешняя небяспека – Тэўтонскі ордэн). У 1385 г. было падпісана пагадненне паміж ВКЛ і Польшчай – Крэўская унія. Ягайла стаў польскім каралём. Па сваіх умовах унія была інкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу і вяла да каталіцкай экспансіі на беларуска-літоўскіх землях. Незадаволеныя беларуска-літоўскія феадалы пачынаюць барацьбу супраць уніі. Яе ўзначалілі Андрэй Альгердавіч (Полацкі) – на першым этапе, Вітаўт, сын Кейстута – на другім. Барацьба завяршылася падпісаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам. Яна значна карэкціравала Крэўскую унію: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Юрыдычна палітычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпісаннем Гарадзельскай уніі 1413 г., але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432–1436), пад уплывам якой былі прыняты прывілеі польскага караля (1432) і вялікага князя (1434), якія пашыралі правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такім чынам, палітычная гісторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, а палітычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархіі (паны-рада, вальны сейм, абмежаванне вялікакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай, заставалася пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 125 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі| Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)