Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Творчая заяука на правядзенне свята.

Арганізацыя работы дапаможных служб | Арганізацыя святочнага феерверку. | Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў. | ТЭХНАЛОГІЯ СТВАРЭННЯ ФЕЕРВЕРКА | КАШТАРЫС СВЯТА | СЦЭНІЧНАЯ ПАДЗЕЯ | Арганізацыя перадсвяточнай і святочнай атмасферы. | Драма, як род літаратуры. | Гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята. | Язычницкая аснова, хрысцiянскiя i свецкiя напластаваннi ў структуры Каляднай абраднасцi. |


Читайте также:
  1. Генэзіс свята.
  2. Гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята.
  3. Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара.
  4. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным и пластычным архітэктурна – дэкаратыўным вырашэнні свята.
  5. Прасторавае вырашэнне свята.
  6. Работа арганізацыйнага аддзела свята.
  7. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоука свята.

На пачатковым этапе падрыхтоўкі да свята перад яго ініцыятарамі паўстаюць арганізатарскія пытанні. Па першае стварэнне ініцыятыўнай групы з ліку творчых работнікаў і заказчыкаў, якія і будуць займацца распрацоўкай, арганізацыяй і правядзеннем свята.

Работа ініцыятыўнай групы, складаецца з абгрунтавання выбранай тэмы, творчай заяўкі на правядзенне свята і пастаноўкі агульных задач яе рэалізацыі.

Творчая заяўка на правядзенне свята раскрывае:

1)актуальнасть і сацыяльную значнасць адзначаемай падзеі;

2)мэту і задачу свята;

3)навізну (або пераемнасць) ў творчым адлюстраванні дзей;

4)праграму, або разгорнуты план, ці агульны сцэнарый свята;

5)агульны план, або пералік задач творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, забяспячэння свята.

На аснове творчай заяўкі члены ініцыятыўнай групы распрацоўваюць палаженне аб правядзенні свята.У палаженні вызначаюцца мэты і задачы свята, умовы правядзення, склад аргкамітэта з пералікам галоўных адказных асоб. У палаженне можна ўключыць комплекс заданняў, якія неабходна вырашыць вызначаным арганізацыям. Калі ў структуры свята ёсць конкурсы, то ў палаженні адлюстроўваюць крытэрыі ацэнак і склад журы. У журы неабходна ўключаць наібольш асвечаных спецыялістаў у тым жанры мастацтваў па якіх праводзіцца спаборніцтва. Члены аргкамітэта праводзяць арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя і фінансавыя пытанні зводзяць у агульны каштарыс, які зацвярджаецца яго заказчыкамі поўнасцю або з папраўкамі.

Распрацаванае палаженне аб правядзенні свята члены ініцыятыўнай групы падаюць на разгляд дзяржаўных органаў, устаноў, якія могуць вырашыць пытанні яго правядзення.

На паседжанні установы ці арганізацыі абмяркоўваюць прапановы ініцыятыўнай групы, уносяць папраўкі і дапаўненні (калі ёсць неабчоднасць) і зацвярджаюць палаженне аб правядзенні свята. Палаженне ў пісьмовым выглядзе даводзіцца да ведама ўсіх структур, якія прыцягваюцца да правядзення свята. Затым распачынаецца работа над рэалізацыяй увасаблення святочнага дзеяння.

Такім чынам, падрыхтоўка і правядзенне свята – гэта вельмі складаная праца. Таму арганізатарам святочнага дзедяння трэба імкнуцца да вырашэння пастаўленых задач.

 

2. Рэстаўрацыя, рэканструкція і трансфармацыя свята.

У фарміраванні рэжысёрскай задумы вызначаецца форма ўвасаблення. Для кожнага свята яна выбіраецца асобна. Рагледзім тры сучасныя формы існавання фальклору: рэстаўрація, рэканструкція і трансфармацыя. Кожная з форм - гэта мэтанакіраванае рэчышча, стварэнне абрадававай дзеі на аснове калектыўнай творчасці яго ўдзельнікаў.

Рэстаўрація – гэта аднаўленне, захаванне і адлюстраванне пэўнага пласта ў развіцці народнай абраднасці. Рэжысёр павінен вывучыць фальклорна-этнаграфічную культуру. Па першакрыніцах ён можа стварыць рэстаўрацыю твора. Разгледзім стадыяльныя пласты ў развіцці каляднай абраднасці. Язычніцкі пласт – жрацы хадзілі пад вокны і спявалі песні, жадалі дабра, а за гэта гаспадары адорвалі іх, бо яны рабілі святую боскую справу. Пазнеё пачалі ўжыванне у калядным абрадзе ў якасці сімвалаў урадлівасці жывёл. Каза, мядзведзь, жораў. Хрысціянскі пласт – хадзілі пад вокны, спявалі хрысціянскаія песні, чыталі хрысціянскія вершы. Гэта была хвала Езусу Хрыстосу. Адным з сімвалаў была Віфліемская зорка. Сацыяльны пласт – пад уплывам антысаціяльнага гнёту с’яўляюцца персанажы: афіцэр, барыня; пад уплывам атэізма з’яўляюццу поп, чорт, смерць; пад уздзеяннем кірмашоў з’яўляюцца купец, цыган. Пласт новаўтварэнняў форма старая, а фрагменты новыя.

Рэканструкцыя – гэта аднаўленне абрада ці свята па рэштках захаваўшіхся традыцый. Рэжысёр знаёміцца з асаблівасцямі мясцовай спецыфікі абрадаў і свят, мясцовымі выканаўцамі фальклору (калі яны ёсць), вывучае мясцовы рэпертуар і ўсю канву народна-паэтычнай традыціі (прыказкі, прымаўкі, лягенды, вершы, песні, паданні і г.д.). Гэтыя віді народнай творчасці рэжісёр перакладае на дзеянне, такім чынам аднаўляе абоад ці свята, рэканструрыруе яго.

Трансфармація – гэта прыстасаванне традыцыйных святочных дзей да сучаснага светаўспрыняцця. Дзея павінна быць традыцыйна-нацыянальная па форме і сучасная па зместу. Напрыклад: Мядзведзь, які існаваў на святах, танцаваў, тупаў; прыдаем сучасны змест, і мядзведзь ужо паказвае, чк студэнт-завочнік едзе дахаты з пустымі кішэнямі. Так мы захоўваем старадаўнюю форму і ўносім сучасны змест.

Такім чынам, рэжысёр павінен з вяліка адказнасцю падыйсці да гэтых аспектаў і вызначыць, якую форму ўвасаблення выбраць для свайго свята.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 252 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РЭКЛАМА СВЯТА| Билет 19

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)