Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян

Гістарыяграфія 1 страница | Гістарыяграфія 2 страница | Гістарыяграфія 3 страница | Гістарыяграфія 4 страница | Гістарыяграфія 5 страница | Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі | Новыя органы i рэжым улады | Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада | Вайна 1812 г. i Беларусь | Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
  2. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  3. Антыпрыгонніцкі рух сялян
  4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  5. Змены ў рабочым і сялянскім руху
  6. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
  7. Сельская гаспадарка

Зямельная ўласнасць, землеўладанне i гаспадарка памешчыкаў. Умовы развіцця панскай гаспадаркі пры феадалізме ў многім вызначаліся пазямельнымі адносінамі. У канцы XVIII ст. у Беларусі панскае землеўладанне, якое склалася ў часы Вялікага княства Літоўскага, было непадзельна пануючае. У апошняй чвэрці гэтага ж стагоддзя, з улікам з колькасці акладных падатковых адзінак - дымоў4, феадалам, што валодалі прыгоннымі, належа­ла тут 74,9 % агульнай зямельнай плошчы. Пераважную большасць усіх зямель (63,1 %) складала ix уласная зямля5. Зямельная ўласнасць, рэалізаваная эканамічна ў выглядзе феадальнай рэнты, з'яўлялася асновай феадалізму6. Уласнасць на зямлю ў спалучэнні з пазаэканамічным прымусам забяспечвала феадалу магчымасць эксплуатацыі асабіста залежных ад яго сялян.

_____________

1 Sliwowska W. Polskie kolka studenckie w Moskwie i Petersburgu w czterdziestych Latach XIX w. S. 233-235.

2 Sidorowicz-Czerniewska K. Sprawa Emisarjucza Michała Wołłowicza z r. 1833. Grodno, 1934. S. 100.

3Агульную назву "палітыкаманіі" атрымалі ў той час меркаванні, што аднаўленне незалежиай Польшчы - галоўная ўмова вырашэння ўсіх праблем, падпарадкаванне сацыяльных пытанняў гэтай мэце, вера часткі грамадства ў тое, што ўзброенае паўстанне - вайна супраць Расіі - лепшы спосаб вырашэння ўсіх супярэчнасцей.

4Дым - падатковая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім, якая складалася з 3-5 двароў.

5 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. С.70,77.

6Маркс К. Капитал // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. Т.25.4.2. С.183,184.

101

Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў палітыку насаджэння рускага памеснага землеўладання ў краі. Былыя дзяржаўныя i духоўныя ўладанні, канфіскаваныя маёнткі мясцовых памешчыкаў, якія адмовіліся прысягнуць на вернасць новай уладзе, а таксама ўдзельнікаў паўстання 1794, 1830-1831 гг. i рэвалюцыйнага руху ў 30-40-я гг. XIX ст. раздаваліся расійскім вяльможам, ваенным i грамадзянскім чыноўнікам. У 1772-1801 гг. у пяці беларуска-літоўскіх губернях ім падаравалі 250,4 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ сялян. Так, графу Завадоўскаму дасталася Магілёўская эканомія (25 860 сялян), генерал-аншэфу князю Пацёмкіну - Крычаўскае староства (14 250 душ), генерал-фельдмар­шалу графу Румянцаву - Гомельскае староства (11 100 прыгонных), гене­рал-фельдмаршалу графу Чарнышову - Чачэрскае староства (5100 сялян)1.

Раздача дзяржаўных i канфіскаваных прыватных маёнткаў рускім тытулаваным дваранам з'яўлялася для царскага ўрада сродкам умацавання яго сацыяльнай апоры ў заходніх землях. Падараванне казённай зямлі свецкім феадалам пагаршала прававое i маёмаснае становішча сялян, якія пазбаўляліся магчымасці звяртацца са скаргамі на сваіх уладальнікаў у дзяржаўны суд i залежалі ад ix самавольства. Атрыманыя маёнткі можна было прадаць іншым асобам, у тым ліку мясцовым дваранам. На лаяльную шлях­ту Беларусі, што прысягнула на вернасць царызму, распаўсюджваліся манапольныя пазямельныя правы расійскага дваранства.

За ўдзел паланізаваных памешчыкаў у паўстанні 1830-1831 гг. на тэрыторыі пяці беларуска-літоўскіх губерняў было канфіскавана мноства ix маёнткаў з 64,7 тыс. душ сялян2. Найбольшая колькасць такіх маёнткаў (188 з 54,9 тыс. душ) знаходзілася ў Віленскай і Гродзенскай губернях. Частка ix (каля 25 тыс. душ) пазней была вернута ўладальнікам, што пакаяліся і скарыліся3.

Як слушна адзначыў П.Казлоўскі, падараванні i канфіскацыі адлюстроўвалі сутнасць царскай аграрнай палітыкі канца XVIII - першай паловы XIX ст. на беларускіх землях. Царызм падтрымліваў мясцовых прыгоннікаў, дапамагаў ім ва ўмацаванні феадальнай уласнасці i эксплуатацыі сялян4.

Да часу адмены прыгону ўдзельная вага панскай зямельнай уласнасці заставалася вельмі высокай. У 1859 г. у маёнтках сярэдне- i буйнапамесных уласнікаў (болын за 100 рэвізскіх душ прыгонных) пяці губерняў5 налічвалася 16 071,1 тыс. дзесяцін прыдатнай зямлі, або 66,8 % усёй яе гоюшчы6. Па адносных памерах панскай зямельнай уласнасці Беларусь да канца другой трэці XIX ст. займала першае месца ў Еўрапейскай Расіі7.

___________

1 Жукович П. О русском землевладении в Северо-Западном крае со времени присоединения его к России. СПб., 1895. С.8; Ён жа. Западная Россия в царствование императора Павла // Журнал Министерства народного просвещения. 1916. №8. С.214, 215, 219; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. Мн., 1966. СП.

2 Историческое обозрение 50-летней деятельности Министерства государственных имуществ. СПб., 1888. 4.2. Отд.2. С.80.

3 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965. С.55—56.

4 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. С.115.

5Віцебскай,Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай.

6 Военно-статистический сборник / Под. ред. Н.Н. Обручева. СПб., 1871. Bып.IV. "Россия". С. 188, 203.

7 Панютич В.П. Помещичье землевладение в Белоруссии во второй половине XIX в. // Проблемы аграрной истории (XIX - 30-е годы XX в.). Мн., 1978."Ч.II. С.70.

102

Сярод панскай зямельнай уласнасці значна пераважала буйная, латыфундыяльная феадальная ўласнасць (маёнткі, дзе было звыш 500 душ пры­гонных). У апошняй чвэрці ХVIII ст. на яе долю ва ўсходніх паветах припа­дала 74,6 % прыватнаўласніцкай зямлі, у заходніх і цэнтральных - у сярэднім 68,5 % 1. У далейшым у сувязі з драбленнем i канфіскацыяй часткі латыфундыяльных уладанняў царскімі ўладамі памеры буйнапамеснай зя­мельнай уласнасці прыкметна зменшыліся. У 1859 г. у пяці заходніх губернях яна склала 44,2 % панскай зямлі. Да латыфундыстаў належала толькі 4,4 % дваран, што валодалі сялянамі, 23,3 % сярэдняй шляхты (100 - 500 душ прыгонных) мелі 39 % зямлі, 72,3 % дробнай (менш за 100 душ) - 16,8 %2. Да канца разгледжанага перыяду ў Мінскай губерні самыя буйныя ўладанні на­лежалі князю П.Вітгенштэйну (каля 950 тыс. дзесяцін зямлі), князю А.Радзівілу (у фальварках 150,6 тыс. дзесяцін)3, у Магілёўскай губерні кня­зю Ф. Паскевічу (звыш 200 тыс.дзесяцін)4.

Паводле звестак В.Чапкс, у;40-50-я гг. XIX ст. у пяці заходніх губернях налічвалася 9 тыс. панскіх маенткаў. Больш чым 6700 з ix (73,2 %) былі дробныя (20-100 рэвізскіх душ сялян). Амаль ва ўсіх маёнтках вялася ўласная гаспадарка, існавала фальварковая ворная зямля5.

Рост таварнай прадукцыі ў панскай гаспадарцы, асабліва павелічэнне вытворчасці збожжа на продаж, патрабаваў пашырэння плошчы фальварковай ворнай зямлі. Яна павялічвалася не толькі за кошт асваення новых зямель, але i ў выніку захопу сялянскіх угоддзяў. У многіх маёнтках замест традыцыйна належачых сялянам 2/3 такой зямлі ім адводзілі ад 2/5 да 1/3, іншы раз i менш. Паводле даных інвентароў 800 маёнткаў, у 40-я гг. XIX ст. у Гродзенскай губерні панскія гаспадаркі з фальварковай ворнай зямлёй памерам звыш 1/3 усіх ворных зямель уладання склалі больш за 3/4 ix агульнага ліку, у Мінскай - 62 %, у Віцебскай - звыш паловы гаспадарак6. У апошнія гады перад адменай прыгону ўдзельная вага фальварковай вор­най зямлі хутка павялічвалася. У 1859 г. у маёнтках сярэдне- i буйнапамесных уласнікаў Магілёўскай губерні яна займала ўжо 65 % ворных угоддзяў, Віцебскай - 63, Мінскай 56 %7. Хуткае пашырэнне плошчы фальварковай ворнай зямлі абумовіла значнае ўзмацненне феадальнага прыгнёту сялянства, павелічэнне адпрацовачных павіннасцей.

Галоўнай прадукцыйнай сілай панскай гаспадаркі з'яўляліся прыгонныя сяляне. У пяці беларуска-літоўскіх губернях у 1795 г. (5-я рэвізія) яны складалі 84,8 % усяго сялянства, або 75,1 % народанасельніцтва, у 1858 г.

______________

1 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. С.70, 86.

2 Тройницкий А. Крепостное население в России по X народной переписи. С.45.

3 Акрамя таго, частка зямель А.Радзівіла знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян.

4 Приложения к трудам Редакционных комиссий для составления Положения о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости. СПб., 1860. T.V, VI; Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год. Мн., 1877. С.131; Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.118.

. 5ЧепкоВ.В. Сельской хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С. 13,14.

6Там жа. С.14-15.

7 Приложения к трудам Редакционных комиссий для составления Положения о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости. Т.VI.

 

(10-я рэвізія) - адпаведна 70,9 i 57,6 % 1.Змяншэнне ўдзельнай вагі прыгон­ных сялян тлумачыцца крызісам феадальна-прыгонніцкай сістэмы, абу-моўленымі ім частымі неўраджаямі, голадам у панскай вёсцы.

Асновай гаспадаркі памешчыкаў было ворнае земляробства. 3 другой паловы XVIII ст. пануючай сістэмай яго стала папарнае трохполле. 3 пашырэннем пасеваў бульбы ў многіх маёнтках яно замянялася чатырохполлем. 3 развіццём танкаруннай авечкагадоўлі, галоўным чынам на захадзе Беларусі ў некаторых панскіх гаспадарках з'явілася шматполле, з травасеяннем. Шырэй ужываліся новыя агратэхнічныя прыёмы (зяблевае ворыва, праполка, вапнаванне глебы), паляпшалася ўгнаенне палёў.

У абсалютнай большасці гаспадарак памешчыкаў апрацоўка зямлі i ўборка ўраджаю вяліся цяглавай сілай, прымітыўнымі прыладамі (саха, драўляная барана, серп, каса) i працай прыгонных сялян. Удасканаленыя прылады (плугі, жалезныя бароны), сеялкі, жняяркі, сенакасілкі сустракаліся рэдка. У 40 - 50-я гг. XIX ст. у панскіх фальварках шырокае распаўсюджанне атрымалі толькі машыны для абмалоту i апрацоўкі зерня - малацілкі, веялкі.

Разам з тым ужо ў канцы XVIII ст. у магнацкай сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі наёмная рабочая сіла склала 17,2 %, Усходняй Беларусі -7,4 % усёй рабочай сілы2. Скарыстанне машын i наёмнай працы ў панскай сельскай гаспадарцы сведчыць аб фарміраванні капіталістычнага укладу ў нетрах феадалізму, спробе перабудовы перадавых маёнткаў у буржуазным кірунку. Аднак у эпоху позняга феадалізму наёмная праца не ўяўляла яшчэ альтэрнатывы паншчыне, a толькі спадарожнічала ёй.

Вынікам панавання папарнага трохполля і ў цэлым слабай тэхнічнай узброенасці земляробства былі пераважна збожжавы характар паляводства, невысокая ураджайнасць.

У структуры панскіх пасеваў першае месца займала азімае жыта, якое з'яўлялася галоўнай харчовай i рыначнай культурай. Сярод яравых пераважалі авёс i ячмень. 3 тэхнічных культур сеялі лён, каноплі, з канца 20-х гг. XIX ст. на панскіх палях пачалі саджаць бульбу. Ураджайнасць збожжавых некалькі ўзрасла. Калі ў канцы XVIII ст. у панскіх гаспадарках усіх катэгорый яна склала ў сярэднім сам-3, то ў 30-40-я гг. XIX ст. - сам-3,5.3 Аднак абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы да канца 50-х гг. абумовіла паніжэнне ўраджайнасці ў сярэднім да сам-2,8. Скарацілася пасяўная плошча, знізіліся зборы збожжавых культур. Калі ў першым дзесяцігоддзі XIX ст. у панскіх маёнтках пяці губерняў высявалі збожжа прыкладна 4,3 млн чвэртак4, а збор ix дасягаў 16 млн чвэртак, то напярэдадні рэформы 1861 г.- адпаведна 3,2 i 9 млн чвэртак5. У 1858-1860 гг. у параўнанні з 1843 - 1847 гг. сярэднегадавыя пасевы бульбы ў панскіх фальварках Вілен-

_____________

1 Кабузан В.М. Изменения в размещении населения России в XVIII - первой половине XIX в. (по материалам ревизий). М., 1971. С.112—113,172—173.

2 Материалы научной сессии по теме "Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». Вильнюс; Мн., 1975. С.31.

3Тэта значыць, што агульны збор збожжавых перавышаў ix пасеў адпаведна ў 3 i 3,5 раза.

4Чвэрць - старажытнаруская мера сыпучых рэчываў, роўная 8 чацвярыкам. 1 чацвярык роўны 8 гарнцам, 1 гарнец - 3,28 літра.

5 Козловский П.Г., Мелешко. В.И., Панютич В.П. и др. Основные этапы развития сельскохозяйственного производства в Белоруссии во второй половине XVIII - начале XX в. // Проблемы аграрной истории. Ч.П. С.9-10.

104

скай і Гродзенскай губерняў зменшыліся з 241,2 тыс. да 157,7 тыс. чвэртак (на 34,6 %)1.

Земляробства ўсё больш падпарадкоўвалася попыту ўнутранага і знешняга рынкаў, набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. з магнацкіх ла-тыфундый заходніх і цэнтральных паветаў на ix паступала больш за 3/4 вытворчасці жыта. Самай таварнай галіной магнацкага прадпрымальніцтва было вінакурства - манаполія мясцовых дваран. Звыш 90 % атрыманай гарэлкі прадавалі наўнутраным рынку. 3 магнацкіх маёнткаў наўсходзе Беларускага рэгіёна вывозілі галоўным чынам лён, пяньку, а таксама лес i прадукты перапрацоўкі драўніны2. У 40-я гг. XIX ст. на землях буйных землеўласнікаў Беларусі на продаж адпраўлялі 70-80 % сабранага жыта i 45-55 % - ячменю, ауса, гароху, бульбы.

Другой па значнасці галіной панскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Разводзілі пераважна прадукцыйную жывёлу - кароў, свіней, авечак. Многія памешчыкі заводзілі пародзістую малочную i мясную жывёлу. Землеўладальнікі, што пачалі скарыстоўваць у фальварках наёмную працу, набывалі валоў i коней. 3 ростам суконнай вытворчасці ў 30-40-я гг. XIX ст. у заходніх паветах значнае развіццё атрымала гандлёвая панская мерыносавая авечкагадоўля. На рубяжы гэтых дзесяцігоддзяў у Гродзенскай губерні налічвалася 500-600 тыс. танкарунных авечак4. Распаўсюджвалася i таварная мяса-малочная жывёлагадоўля.

3 пашырэннем рыначных, таварна-грашовых адносін у Беларусі пасту-пова складвалася раённая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі (лён - у паўночных паветах, каноплі - ва ўсходніх, бульба - у заходніх i цэнтраль­ных, жывёлагадоўля - на захадзе i Палессі).

Узрастала вотчыннае прадпрымальніцтва. Поруч з вінакурнямі ў маёнтках ствараліся суконныя, палатняныя, шкляныя, гарбарныя, паташныя i іншыя мануфактуры, другія прадпрыемствы. 3 1796 па 1860 г. у Беларусі колькасць вотчынных мануфактур павялічылася з 51 да 70 (27,1 %), а ix вала­вая прадукцыя - з 353 тыс. да 757 тыс. руб. (у 2,1 раза). У канцы 20-х гг. XIX ст. з'явіліся першыя панскія фабрыкі. Да сялянскай рэформы 1861 г. колькасць ix узрасла з 2 да 18, а валавая прадукцыя - са 151 тыс. да 850 тыс. руб. (у 5,6 раза)5. На прамысловых прадпрыемствах скарыстоўвалася як паншчынная праца прыгонных, так i наёмная праца (сваіх cялян i пабочных асоб).

Дзяржаўныя маёнткі. Дзяржаўная зямельная ўласнасць у Беларусі ў гэты перыяд значна уступала панскай. У апошняй чвэрці XVIII ст. на яе долю прыпадала каля 18 % усяго зямельнага фонду. У фактычным жа ўладанні феадальнай дзяржавы знаходзілася толькі 7,5 % агульнай зямельнай плошчы6. Астатнія дзяржаўныя землі былі аддадзены ў арэнду, заклад, кіраванне свецкім i духоўным феадалам.

_______________

1 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.164.

2 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974. С.96, 98, 173; Мелешко В.И. Из истории аграрных отношений Восточной Белоруссии в период упадка Речи Посполитой // Acta Bałtico-Siawica. Białystok, 1967. Т. V. S. 75.

3 Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С.29.

4Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии.

С.200.

5БолбасМ.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). Мн., 1966. С.67, 71,84,86,97.

6Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой поло»ине XIX в. С.70, 77; Историческое обозрение 50-летней деятельности Министерства государственных имуществ. 4.II Отд.2. С.75-76, 80-82.

105

3 далучэннем тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі дзяржаўны зя­мельны фонд яшчэ больш зменшыўся. Як ужо адзначалася, царскі ўрад раздаваў казённыя землі разам з сялянамі расійскім саноўнікам. Пасля другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына II падаравала ў Мінскай, Слонімскай i Віленскай губернях былыя каралеўскія i старасцінскія маёнткі з 40,4 тыс. душ, Павел I у Літоўскай губерні - з 19,8 тыс. душ1. У 1810-1816 гг. расстройства дзяржаўных фінансаў прымусіла царызм пра-даць многія казённыя маёнткі ў прыватныя рукі2. Аднак у далейшым у казну перайшлі канфіскаваныя землі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. Дзяржаўны зямельны фонд у 30-я - пачатку 40-х гг. XIX ст. папоўніўся таксама за кошт секулярызацыі царкоўных і манастырскіх уладанняў. У выніку да часу рэформы дзяржаўных сялян (канец 60-х гг.) у пяці заходніх губернях казне належала столькі зямлі (4472 тыс. дзесяцін, або 18,7 %)3, колькі яна прыкладна мела ў апошняй чвэрці XVIII ст.

3 раздачай дзяржаўных зямель колькасць казённых сялян у Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. зменшылася прыкладна ў тры разы i склада 76,4 тыс. рэвізскіх душ, ці 5,5 % народанасельніцтва4. У далейшым з пашырэннем дзяржаўнай зямельнай уласнасці і натуральным прыростам насельніцтва колькасць ix тут узрасла. У 1866 г. яна дасягнула 266 тыс. душ мужчынскага полу, што складала 21,1 % сялянскага, або 15,5 % усяго насельніцтва5.

Амаль усе дзяржаўныя маёнткі здаваліся з публічных таргоў у доўгатэрміновую арэнду (на 24 гады i больш) чыноўнікам, дробнай шляхце. Фальварковая гаспадарка вялася працай казённых сялян. У пачатку XIX ст. частка дзяржаўных зямель была перададзена самім сялянам на правах грашовай арэнды. Пры гэтым фальваркі ліквідаваліся. Земляробства, жывёлагадоўля, уся гаспадарка дзяржаўных маёнткаў да 40-х гг. XIX ст. знаходзіліся на той жа ступені развіцця, што i ў панскіх фальварках.

Абеззямеленне i расслаенне сялянства. Сяляне атрымлівалі ў карыстанне ад феадала зямельны надзел, за які абавязаны былі адбываць паншчыну або плаціць грашовы аброк. 3 развіццём фальваркова-паншчыннай гаспадаркі ішоў працэс абеззямелення сялянства. У 90-я гг. XVIII ст. у За-ходняй i Цэнтральнай Беларусі налічвалася 17,8 тыс., або 7 % сялян (ага^ роднікаў i халупнікаў), якія не мелі палявога надзелу6. Абеззямеленне ся­лян найбольшых памераў дасягнула перад адменай прыгону. 3 сярэдзіны 40-х да пачатку 60-х гг. XIX ст. у Гродзенскай губерні плошча сялянскай надзельнай зямлі зменшылася з 760 тыс. да 602,6 тыс. дзесяцін, г.зн. на 20,7 %,

____________

1 Жукович П. О русском землевладении в Северо-Западном крае со времени присоединения его к России. С.9; Ён жа. Западная Россия в царствование императора Павла. С.218,219.

2 Сосно В А. Складывание сословия государственных крестьян в Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в. // Вопросы истории. Межведомственный сборник. Мн., 1981. Вып.8. С.62.

3 Военно-статистический сборник. Вып.IV. С.203.

4 Сосно В.А. Формирование сословия государственных крестьян в Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в.: Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мн., 1983. С.14.

5Памятная книжка Виленского генерал-губернаторства на 1868 год. СПб., 1868. С. 184 — 225.

6 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.4l.

106

у Віленскай - на 15 %1. У апошняй толькі за восем перадрэформенных гадоў каля 100 тыс. дзесяцін надзельнай зямлі было далучана да панскіх фальварковых угоддзяў2. Памешчыкі захоплівалі лепшыя надзельныя ўчасткі, каб у будучым прымусіць сялян адпрацоўваць за зямлю або ператварыць ix у пастаянных наёмных рабочых-парабкаў. У выніку напярэдадні рэформы 1861 г. у маёнтках сярэдне- i буйнапамесных уласнікаў пяці заходніх губерняў землі, што знаходзіліся ў сялянскім карыстанні, складалі толькі 26,6 % панскай зямлі3.

3 развіццём таварна-грашовых адносін, абеззямеленнем часткі сялянскіх двароў, пры розным забеспячэнні ix рабочай i прадукцыйнай жывёлай паглыблялася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. У другой палове 50-х гг. XIX ст. у маёнтках сярэдне- і буйнапамесных уласнікаў і дзяржаўных уладаннях Беларусі было звыш 100 тыс. беззямельных сялян-бабылёў абодвух полаў4. Апрача таго, тут налічвалася прыкладна столькі ж ма-лазямельных сялян-агароднікаў. Для большасці беззямельных i малазя-мельных асноўнай крыніцай існавання з'яўлялася наёмная праца. Паступова складвалася эканамічна ўстойлівая група гаспадарак, якая рэзка вылучалася з ix агульнай масы. Вылучалася праслойка заможнага сялянства, якое мела вялікія надзелы i значную колькасць жывёлы. Іншы раз заможныя ся-ляне ў якасці падрадчыкаў арандавалі ў феадальнай дзяржавы i ўладальнікаў маёнткаў зямлю i прамыслова-гандлёвыя прадпрыемствы (корч­мы, млыны, лаўкі i інш.), займаліся гандлем, дзе эксплуатавалася наёмная праца сялянскай беднаты. Маёмаснае расслаенне сялянства складала асно-ву для распаўсюджання найму. Да таго ж у 1830 г. у казённых маёнтках заходніх губерняў урад дазволіў аддаваць у работнікі да заможных гаспадароў беззямельных сялян-кутнікаў5. Пазней такое права атрымалі і заможныя панскія сяляне. На панскіх землях Віленскай губерні ў канцы 40-х гг. XIX ст. сялянскія гаспадаркі, што звярталіся да найму парабкаў, складалі 7-8 % ад ix агульнай колькасці, у Гродзенскай губерні ў канцы 50-х гг. - каля 10 %6. Наёмная праца, але ў меншых памерах, ужывалася таксама на панскіх фальварковых землях. Яшчэ шырэй наёмную рабочую сілу скарыстоўвалі на казённай вёсцы. У дзяржаўных маёнтках толькі першай губерні ў сярэдзіне 50-х гг. гадоў штогод працавала па найме 17-19 тыс. дзяржаўных сялян7. Гэта сведчыць аб працэсе сацыяльнага расслаення сялянства, хоць наёмная праца пераважна была прымусовая, па загаду памешчыкаў і ўлад. Сацыяльнае расслаенне сялянства Беларусі пачалося ў другой палове XVIII ст. i да

______________

1 Хилюта В.А. Землепользование и землевладение бывших помещичьих крестьян Гродненской губ. в середине XIX века (40-е - начало 70-х гг.): Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мн., 1982. С.16; История Литовской ССР. Вильнюс, 1978. С.208.

2Улащик Н.Н. Обезземеливание крестьян Литвы и Западной Белоруссии накануне отмены крепостного права // Революционная ситуация в России в 1859-1861 гг. М., 1960. С.55.

3 Военно-статистический сборник. Вып.IV. С.188,199.

4 Падлічана па: РДГА, ф,1290, воп.6, спр.19, арк.3-7, 9-10; Дружинин Н.М. Государственные крестьяне и реформа П.Д.Киселева. М., 1958. Т.2. С.182; Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1963. Вильнюс, 1965. С.568-569.

5ПСЗ. Собр. 2-е. Т.5. №4148.

6 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.332,336.

7 Корева А. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губ. СПб., 1861. С.498-499.

107

сярэдзіны XIX ст., яквынікае з прыведзеных даных, дасягнула значнай велічыні.

Рост паншчыны. Дзяржаўныя падаткі і павіннасці сялянства. 3 пашырэннем плошчы фальварковай ворнай зямліадбываўся перавод сялян з аброчныху паншчынныя. Да сярэдзіны XIX ст. у параўнанні з апошнім дзесяцігоддзем XVIII ст. удзельная вага паншчыннага сялянства ў панскіх маёнтках Беларусі павялічылася з 77 да 97 %1. Казённыя сяляне да 40-х гг. XIX ст. таксама адоывалі паншчыну. Гэта тармазіла разлажэнне феадальна-прыгонніцкіх і развіццё капіталістычных адносін як у фальварковай, так i ў сялянскай гаспадарцы, але не магло спыніць яго.

На працягу першай паловы XIX ст. памер паншчьшы, што прыпадала на сялянскую гаспадарку, узрос у сярэднім у 1,5 - 2 разы. У 30-40-я гг. у большасці маёнткаў найбольш пашырана была паншчына ў 6 дзён у тыдзень з ся­лянскай гаспадаркі. Павялічыліся нормы згонаў (гвалтаў), іншых работ. У многіх маёнтках існавала урочная сістэма паншчыннай працы. Нявыкананыя за дзень работы пераносіліся на другі тэрмін. Захоўваліся шматлікія павіннасці па абслугоўванні панскага двара i натуральны аброк ("даніна") - абавязак даваць землеўладальніку прадукты сваёй гаспадаркі: палатно, птушку, яйкі, мёд, а таксама грыбы, ягады i інш. Многія памешчыкі аддавалі сваіх прыгонных у наём падрадчыкам па кантрактах на будаўнічыя i дарожныя работы, адпраўлялі на нарыхтоўку i сплаў лесу2.

Апрача павіннасцей за карыстанне зямлёй сяляне неслі дзяржаўныя грашовыя i натуральныя павіннасці. Да першых належалі падушны падатак, земскі збор, якія ў 40-я гг. XIX ст. складалі 5-7 руб. з сялянскага двара. Заплаціць такую суму сялянскай беднаце часта было не пад сілу. Сяляне адбы-валі дарожную, кватэрную (пастойную) натуральныя павіннасці, абавязаны былі перавозіць ваенныя грузы. Новым для Беларусі відам цяжкай павіннасці стала рэкруцкая павіннасць, што забірала з сялянскіх сямей ма-ладых, здаровых работнікаў. Кожны рэкрут прыпадаў на 200 сялянскіх двароў. Забеспячэнне яго ляжала на абавязку сельскай грамады3.

Сялянская гаспадарка. У сялянскай гаспадарцы, як i ў панскай, панавала папарнае трохполле. Сяляне аралі зямлю сахой, рыхлілі яе галоўным чынам драўлянай бараной. Сеялі ўручную, збожжа i траву ўбіралі сярпом i касой, малацілі цэпам. Удасканаленыя прылады працы i машыны практычна адсутнічалі. Структура пасеваў збожжавых культур на сялянскіх палях амаль не адрознівалася ад фальварковай. Але ў сялян большую плошчу займалі тэхнічныя расліны - лён i каноплі. Сяляне паўночнай часткі Беларусі сеялі лён не толькі для сябе, але i на продаж. У другой палове гэтага перыяду пасля хлеба найбольш важным прадуктам сялянскага харчавання стала бульба.

Пры дрэнным угнаенні глебы i нярэдка горшай якасці сялянскай зямлі ў параўнанні з фальварковай яе ўраджайнасць была нізкая. Звычайна ўраджай на надзельных палях складаў сам-2-34. Пры такой ураджайнасці з зямель-

______________

1 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.35; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С. 117.

2Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.480-483.

3 Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С.136-138.

4 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс

Нормирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.66; Козловский П.Т., Мелешко В.М., Панютич В.Л. и др. Основные этапы развития сельскохозяйственного производства в Белоруссии во второй половине XVIII - начале XX в. С.7.

108

нага надзелу, які меўся ў большасці сялян (8-12 дзесяцін на двор ва ўсходніх, цэнтральных i 12-15 дзесяцін у заходніх наветах), у многіх выпадках немагчыма было пракарміць сялянскую сям'ю. Нізкі агратэхнічны ўзровень земляробства ва ўмовах панавання паншчыннай сістэмы выклікаў час­тая неўраджаі.

У цэлым павялічвалася пагалоўе сялянскай рабочай i прадукцыйнай жывёлы. Адначасова рост яго ў сялянскіх дварах запавольваўся тым, што феадалы захоплівалі грамадскія лугі. Немалыя страты былі ад эпізаотый, што паўтараліся даволі часта.

Сяляне, як i раней, займаліся рознымі промысламі (вырабам для сябе льняных i суконных тканін для адзення, аўчын, драўляных хатніх прадметаў, вазоў, саней, простых прылад працы). Прамысловыя заняткі яны звы-чайна спалучалі з сельскагаспадарчымі, з апрацоўкай зямельнага надзелу. У многіх панскіх i дзяржаўных маёнтках зімой, у вольны ад земляробчых ра­бот час, амаль усе сяляне з дазволу ўладальніка ішлі на лесараспрацоўкі. Шырокае распаўсюджанне атрымалі адыходныя промыслы - работы на будаўніцтве дарог, крэпасцей i асабліва сплаў лесу, возніцтва. У 40-я гг. XIX ст. толькі з Магілёўскай губерні адыходзілі на дарожна-будаўнічыя работы да 10 тыс. сялян. На пабудове Кіева-Брэсцкай шашы ў Гродзенскай губерні працавала каля 3 тыс. чалавек. У 30-я гг. у Беларусі на сплаве лесу было за­нята 50-60 тыс. чалавек, у 40-50-я гг. - да 150 тыс.1 Промыслы, асабліва адыходныя, садзейнічалі пранікненню таварных адносін у сялянскую гаспадарку. Яны з'яўляліся для асноўнай масы сялянства амаль адзінай крыніцай атрымання грашовых сродкаў для выплаты падаткаў і закупкі неабходных

______________

1 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.73; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губ. / Сост. П. Бобровский.СПб., 1863. 4.1. С.215.

109

тавараў. Аднак неземляробчай прамысловай дзейнасці сялян перашкаджала паншчынная сістэма з вельмі высокай нормай адпрацовачных павіннасцей.

Рэформа П.Кісялёва ў дзяржаўйых маёнтках. Крызіс феадальна-прыгонніцкіх формаў гаспадаркі, узмацненне сялянскага руху прымусілі ца-рызм правесці некаторыя змены ў сістэме феадальнай эксплуатацыі сялянства. У снежні 1839 г. пачалася перабудова адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання дзяржаўнай вёскай заходніх губерняў. Яна з'яўлялася састаўной часткай агульнарасійскай рэформы П.Кісялёва. Праводзілася люстрацыя, г.зн. падрабязнае апісанне маёнткаў i вызначэнне памераў сялянскага землекарыстання i павіннасцей. Уводзіўся падушны надзел, роўны 3 дзесяцінам ворнай зямлі i 1 дзесяціне сенажацей. На аснове маёмаснай няроўнасці на дзяржаўнай вёсцы сяляне былі падзелены на цяглых, напаўцяглых, агароднікаў i бабылёў. Цягламу двару паншчына вызначалася памерам у шэсць дзён на тыдзень, паўцягламу - тры дні. Агароднікі за карыстанне агародамі i пашамі павінны оылі выконваць розныя дваровыя рабо­ты, а ў выпадку неабходнасці прыцягвацца i на паншчыну. Бабылі працавалi ў маёнтку за натуральную ці грашовую плату.

Рэформа палепшыла становішча дзяржаўных сялян. У выніку праведзенай люстрацыі павіннасці казённых сялян Віцебскай i Магілёўскай губерняў зменшыліся на 62-65 %, Гродзенскай i Мінскай - на 30-35; зямельныя надзелы ў апошніх губернях павялічыліся на 32-36, у Магілёўскай - на 15 %. 3 1844 г. у дзяржаўных уладаннях Беларусі ліквідаваліся фальваркі, сяляне пераводзіліся з паншчыны на грашовы аброк. Памеры яго адпавя-далі даходу, які атрымлівала казна па інвентарах i арэндных кантрактах. Пазней былі адменены даніна i дадатковыя адпрацовачныя павіннасці. Перавод на аброк істотна змяніў эканамічны стан сялян: яны атрымалі боль­шую свабоду для гаспадарчай дзейнасці. Была спынена таксама здача дзяржаўных маёнткаў у арэнднае карыстанне1.

Інвентары панскіх маёнткаў. У1844 г. Мікалай I зацвердзіў Палажэнне, згодна з якім у гэтым жа годзе ва ўсіх заходніх губернях былі створаны губернскія дваранскія камітэты для складання абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў. Камітэты павінны былі перагледзець старыя інвентары ў маёнтках, а там, дзе яны адсутнічалі, - скласці новыя. Увядзенне ў дзеянне перагледжаных i складзеных ўпершыню інвентароў у Беларусі пачалося ў 1845 г. Павіннасці сялян у ix вызначаліся адпаведна колькасці i якасці надзельнай зямлі, але не маглі перавышаць 1/3 валавога даходу з пазямельных участкаў. Інвентары фіксавалі i велічыню надзелаў з мэтай некалькі аб-межаваць сялянскія павіннасці. Зямля, што знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Разам з тым для цяглага двара вызначаліся нормы надзелу ад 4,75 да 9 дзесяцін. Такая гаспадарка абавязана была адпрацаваць у тыдзень на паншчыне тры дні з канем (мужчынская паншчы­на) i адзін дзень без яго (жаночая паншчына). Фурманачная павіннасць выконвалася ў лік паншчынных дзён. Памешчыкам было забаронена самаволь-на вызначаць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян натуральнымі паборамі2.

Інвентарная рэформа выклікала незадавальненне памешчыкаў, якія ўвогуле выступілі супраць умяшання дзяржавы ва ўнутрыпамеснае размеркаванне ўгоддзяў i рэгламентацыю сялянскіх павіннасцей. Яны ўсяляк тар-

____________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.487-488.

2 Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.58—59; Псторыя Беларускай ССР. Т.1. С.488.

110

мазілі перагляд старых i ўвядзенне новых інвентароў. Уваходзячы ў інвен-тарныя камітэты, памешчыкі дабіліся па многіх маёнтках не толькі захавання ранейшых прыгонніцкіх павіннасцей, але часта i ix павелічэння. Увядзен-не абавязковых інвентароў ішло павольна. Царскі ўрад, баючыся абвастрыць адносіны з мясцовымі памешчыкамі, не асабліва падганяў ix. У панскіх уладаннях Заходняй i Цэнтральнай Беларусі абавязковыя інвентары былі складзены i ўведзены ў другой палове 40-х гг. XIX ст. Ва ўсходніх паветах яны былі ўведзены ў частцы маёнткаў. Тут інвентары некалькі разоў перагля-даліся i выпраўляліся. Перагляд i выпраўленне ix ва Усходняй Беларусі зацягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка адмены прыгону. У сувязі з гэтым неабходнасць ва ўвядзенні абавязковых інвентароў у маёнтках зусім адпала. У цэлым інвентарная рэформа, выкліканая крызісам прыгонніцкага ладу, засталася незавершанай i не аблегчыла становішча панскіх сялян. Вынікам яе было абвастрэнне класавай барацьбы на панскай вёсцы1.

Такім чынам, у Беларусі, як i ва ўсёй Расійскай імперыі, прыгонніцкая сістэма гаспадаркі, асновай якой з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю, да сярэдзіны XIX ст. прыйшла ў заняпад. Яна стала тормазам для далейшага развіцця прадукцыйных сіл, што ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. вяло да станаўлення капіталістычнага укладу ў нетрах феадалізму. У 40-50-я гг. XIX ст. феадальна-прыгонніцкі спосаб вытворчасці аказаўся ў стане глыбокага крызісу. Адначасова павялічвалася феадальная эксплуата­ция болыпай часткі сялянства, становішча яго пагаршалася. Вынікам гэтага былі масавыя сялянскія хваляванні.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 140 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадскі рух у 30-50-я гг.| Антыпрыгонніцкі рух сялян

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.026 сек.)