Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы | Акупацыйны рэжым, яго формы і метады | Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі | Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР | Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне | Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады | Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь | Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя |


Читайте также:
  1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  2. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі.
  3. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
  5. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
  6. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
  7. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

8 снежня 1991 года кіраўнікі Расійскай Федэрацыі Б. Ельцын, Украіны Л. Краўчук, Беларусі С. Шушкевіч абвясцілі на сустрэчы ў Белавежскай пушчы: “Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне”. Адначасова было падпісана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Беларусі 10 снежня 1991 года прыняў пастанову, якая скасавала Дагавор аб утварэнні СССР ад 30 снежня 1922 года, і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД.

Пагадненне аб стварэнні СНД было зацверджана таксама Вярхоўнымі Саветамі Расійскай Федэрацыі і Украіны. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін: усе краіны былога СССР, акрамя прыбалтыйскіх дзяржаў. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Рэспублікі Беларусь – Мінск. Менавіта супрацоўніцтва з краінамі СНД стала прыярытэтным кірункам ў знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь.

Пасля прызнання Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з Польшчай, Літвой і Латвіяй былі падпісаны дагаворы аб дзяржаўнай граніцы. У Беларусі няма тэрытарыяльных спрэчак з Расіяй і Украінай.

26 лютага 1992 года Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўнай удзельніцай хельсінскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. вызначыла асноўныя прынцыпы знешняй палітыкі сувярэннай дзяржавы. У 18-м артыкуле запісана: «Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгуліравання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права».

Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных узбраенняў. У 1992 годзе Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТО заставаліся нацэленымі на яе. Толькі ў чэрвені 1994 года афіцыйныя колы ЗША інфармавалі аб перанакіраванасці іх ракет. У 1996 годзе ядзерная зброя была поўнасцю выведзена за межы краіны. Рэспубліка Беларусь стала, такім чынам, нейтральнай бяз’ядзернай дзяржавай у цэнтры Еўропы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1996 года прапанаваў стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі.

Рэспубліка Беларусь развівала і развівае палітычныя і эканамічныя сувязі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у першую чаргу з Расіяй. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб Супольніцтве Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Ён забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы і інш.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі стала падпісанне 2 красавіка 1997 года ў Маскве Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Неад'емнай часткай дагавора стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця абедзвюх краін, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету.

8 снежня 1999 года ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларуска-расійская інтэграцыя ўзнялася на якасна новую ступень. На долю Расіі прыходзіцца каля паловы агульнага аб’ёму знешняга гандлю Беларусі.

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі ствараецца як добраахвотны і раўнапраўны саюз свабодных і суверэнных краін. Беларускі народ і кіраўніцтва беларускай дзяржавы робяць усё для таго, каб адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй былі добрасуседскімі і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на карысць беларускага і расійскага народаў паспяхова завяршылася.

Рэспубліка Беларусь развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва не толькі з краінамі СНД, але і з дзяржавамі далёкага замежжа. У яе знешняй палітыцы выразна вызначыліся ўсходні і заходні вектары. Важнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з’яўляюцца еўрапейскія краіны, у тым ліку Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія і інш. У 2002 годзе аб’ём гандлю з імі склаў каля 5 млрд. долараў.

Паспяхова развіваюцца палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Знешнегандлёвы тавараабарот паміж краінамі складае каля 1 млрд. долараў у год. Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка маюць аднолькавыя ці блізкія погляды на праблемы развіцця сусветнай цывілізацыі, падтрымліваюць адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях. Станоўчы вопыт назапашаны ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і такімі аўтарытэтнымі краінамі Азіі са значным вытворча-эканамічным патэнцыялам, як Індыя, Іран, В’етнам, краіны Персідскага заліва.

Рэспубліка Беларусь пачала распрацоўку залежаў нафты і яе здабычу ў Венесуэле. У гэтую лацінаамерыканскую краіну Беларусь пастаўляе прадукцыю свайго машынабудавання, хімічнай прамысловасці, бытавыя тавары, ажыццяўляе там жыллёвае будаўніцтва. Паміж Беларуссю і Венесуэлай пашыраюцца маштабы і набіраюць высокія тэмпы палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічаюць ўзаемныя візіты прэзідэнтаў абедзвюх краін.

Рэспубліка Беларусь прыцягвае ў сваю эканоміку капіталы і вопыт замежных інвестараў і міжнародных валютна-фінансавых арганізацый, стварае сумесныя прадпрыемствы, дазваляе замежным фірмам займацца на сваёй тэрыторыі бізнесам і прадпрыймальніцтвам.

Развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і замежных краін у галіне навукі, літаратуры і мастацтва. Гэта сумесныя распрацоўкі беларускімі і замежнымі вучонымі навукова-даследчых тэм, пераклад і выданне за мяжой твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гастролі майстроў беларускай сцэны і дэманстрацыя работ беларускіх мастакоў і скульптараў у іншых краінах і г. д.

Адным з кірункаў міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Падчас катастрофы ў атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыёактыўнага рэчыва, 70% якога выпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджанай аказалася трэцяя частка плошчы рэспублікі, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек. У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае водасховішча.

Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны дзеля пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама на дапамогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Айчынная і сусветная гісторыя: курс лекцый. У 2-х ч. / Пад рэд. В.Ф. Касовіча. – Мінск: БДПУ, 1995. ч. 1 – 151 с.; ч. 2 – 166 с.

2. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / П. Брыгадзін [і інш]; пад агульнай рэдакцыяй П. Брыгадзіна. – Мінск: Завігар, 1998. – 284 с.

3. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. – Минск: ГИУСТ БГУ, 2007. – 332 с.

4. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / Под ред. А.А. Ковалени, Н.С. Сташкевича. – Минск: Изд. центр БГУ, 2004. – 278 с.

5. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Акад. МУС РБ, 2003. – 319 с.

6. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: выбраныя лекцыі / складальнікі Н.М. Кавалёва, М.В. Стралец, Ю.І. Малыхіна; пад рэд. Н.М. Кавалёвай. – Брэст.: БДТУ. – 2007. – 127 с.

7. Гісторыя Беларусі: падручнік для студэнтаў ВНУ. У 2-х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007. – ч. 1. Ад старажытных часоў па люты 1917. – 397 с.; ч. 2. Люты 1917 – 2006. – 444 с.

8. Гісторыя Беларусі: курс лекцый. У 2-х ч. ч. 1 Са старажытных часоў да канца XVIII ст. / І.П. Крэнь (кіраўн.), І.І. Коўкель. С.В. Марозава [і інш.]. Мінск: РІВШ БДУ, 2000. – 655 с.; ч. 2. XIX – XX стагоддзі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі [і інш.]. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

9. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: дапаможнік / Пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мінск: РІВШ, 2005 – 332 с.

10. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый / Пад рэд В.І. Галубовіча, Ю.М. Бохана. – Мінск: Экаперспектыва, 2009. – 477 с.

11. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: дапаможнік для ВНУ /У.А. Сосна [і інш.]: пад рэд.Л.В. Лойкі. – Мінск: РІВШ, 2005. – 332 с.

12. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэбны дапаможнік. У дзвюх частках / Пад рэд А.А. Кавалені, В.Ф. Касовіча. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. – ч. 1 – 150 с.; ч. 2 – 211 с.

13. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: М. Касцюк [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва. – Т. 1. Старажытная Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХШ ст. / В. Вяргей [і інш.]. – 2007. – 350 с.

 

 

14. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: М. Касцюк [і інш.]. – Мінск.:

Современная школа; Экаперспектыва. – Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]. – 2008. – 685 с.

15. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: М. Касцюк [і інш.]. – Мінск.: Современная школа; Экаперспектыва. – Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХVII-ХVIII стст.) / Ю. Бохан [і інш]. – 2007. – 343 с.

16. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: М. Касцюк [і інш.]. – Мінск.: Современная школа; Экаперспектыва. – Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVIII-пачатак ХХ ст.) / М. Біч [і інш.]. – Мінск, 2007. – 518 с.

17. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Рэдкал. М. Касцюк [і інш.]. – Мінск.: Современная школа; Экаперспектыва. – Т. 5. – Беларусь у 1917-1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]. – Мінск. – 2007. – 615 с.

18. Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Ч. 2. Люты 1917 г. –2004 г. / Я.К. Новік [і інш.]; пад агульнай рэдакцыяй Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля, – Люты 1917 г. – 2004 г. / Я.К. Новік [і інш.]. – 2-е выданне, Мінск: Універсітэцкае, 2006. – 471 с.

19. История Беларуси: учебное пособие: в 2 ч. / Я.И. Трещенок [и др.]; под ред. Я.И. Трещенка. – Могилёв: МГУ, 2005. – ч. 1. – 174 с.; ч. 2. – 309 с.

20. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Минск: Аверсэв, 2008. – 621 с.

21. Котов, А.И. История Беларуси и мировые цивилизации / А.И. Котов –4-е изд. – Минск: Энцыклапедыкс, 2006. – 177 с.

22. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2–х ч. / Пад рэд. М.П. Касцюка. – Мінск: “Беларусь”, 1994-1995. – ч. 1 – 527 с.; ч. 2 – 560 с.

23. Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэбны дапаможнік / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка, – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 381 с.

24. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік / С.А. Парашкоў. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 442 с.

25. Саракавік, І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І.А. Саракавік. – Мінск: Современная школа, 2006. – 454 с.

26. Чигринов, П.Г. История Беларуси: учебное пособие / П.Г. Чигринов. – Минск: Кн. дом, 2004. – 670 с.

27. Шымуковіч, С.Ф. Гісторыя Беларусі / С.Ф. Шымуковіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 2005. – 365 с.

28. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.


* БАК – Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дзейнічаў у лістападзе 1917 – 1918 гг. Створаны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама прадстаўнікоў арміі і флоту. Уваходзілі Я.С. Канчар (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (нам. старшыні), З. Сабалеўскі і іншыя (усяго 70 чалавек).

[1] Беларускія секцыі РКП(б) – бальшавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў 1918-1919 гадах у Варонежы, Казані, Маскве, Невелі, Петраградзе і інш. як часткі мясцовых арганізацый РКП(б). У іх кіруючае ядро ўваходзілі А. Чарвякоў, З. Жылуновіч, А. Усціловіч, І. Лагун і інш.

[2] Белнацкам – Беларускі нацыянальны камісарыят, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Існаваў з лютага 1918 да сакавіка 1919. Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918. З сакавіка 1918 знаходзіўся ў Маскве. Узначальваў яго А.Р. Чарвякоў. Працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б).


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 137 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь| Геологическая периодизация.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)