Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Утварэнне органаў Савецкай улады ў Заходняй Беларусі

Читайте также:
  1. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
  2. Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
  3. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
  4. Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
  5. Вызваленне Беларусі
  6. Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
  7. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.

 

Адначасова з правядзеннем перабудовы эканомікі краю на савецкі лад пачалася праца па стварэнні ў заходніх абласцях Беларускай ССР мясцовых органаў савецкай улады, якія прадугледжваліся Канстытуцыяй Беларускай ССР 1937 г. У першую чаргу неабходна было правесці новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. З гэтай мэтай 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей – Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. Некалькі пазней у гэты падзел былі ўнесены змены. Так, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 20 верасня 1944 г. абласны цэнтр з Беластока быў перанесены ў Гродна, а з Вілейкі ў Маладзечна. Затым у 1945 г. па загаду Сталіна і насуперак артыкулу 16 Канстытуцыі Беларускай ССР, без згоды Беларускай ССР, Беласток і 17 раёнаў Беластоцкай вобласці, а таксама тры раёны Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.

У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў ўтвораны 101 раён. Затым ў студзені – лютым 1940 г. быў завершаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел усёй тэрыторыі заходніх абласцей.

Для таго каб утварыць органы савецкай улады ў заходніх абласцях, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7 снежня 1939 г. зацвердзіў сваім указам саставы абласных выканаўчых камітэтаў, хаця па Канстытуцыі Беларускай ССР іх павінен быў выбіраць адпаведны абласны Савет. Абласныя выканаўчыя камітэты ў сваю чаргу ўтварылі выканаўчыя камітэты раённых і сельскіх Саветаў. Выканаўчыя камітэты абласных і раённых Саветаў дэпутатаў працоўных складаліся са старшыні выканкома, яго намеснікаў, сакратара і членаў выканкома.

Непасрэднае кіраўніцтва асобнымі галінамі гаспадарчай і культурна-асветніцкай дзейнасці ў абласцях і раёнах ажыццяўлялі аддзелы і ўпраўленні. Уся праца па ўтварэнні выканаўчых камітэтаў і іх адзелаў праводзілася пад кіраўніцтвам ЦК КПСС і ЦК КП Беларусі. На кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, партыйныя і савецкія работнікі, якія накіроўваліся з усходніх абласцей рэспублікі або з Расіі, бо мясцовым кадрам, у тым ліку былым членам КПЗБ і КСМЗБ, выказваўся палітычны недавер у сувязі з тым, што КПЗБ разам з польскай кампартыяй была ў сакавіку 1938 г. па рашэнні выканкома Камінтэрна распушчана і перастала існаваць, а іх кіраўнікі былі выкліканы ў Савецкі Саюз і рэпрэсіраваны органамі НКУС.

Згодна з артыкулам 2 пастановы Вярхоўнага Савета Саюза ССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў састаў Савецкага Саюза», Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб прызначэнні дня выбараў дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР ад заходніх абласцей Беларускай ССР на 24 сакавіка 1940 г. На гэты ж дзень былі прызначаны і выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад заходніх абласцей. Выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет Беларускай ССР прайшлі пры высокай актыўнасці насельніцтва. Усяго былі выбраны 22 дэпутаты ў Вярхоўны Савет СССР, з якіх 16 дэпутатаў былі выбраны ў Савет Саюза і шэсць у Савет Нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет Беларускай ССР былі выбраны 202 дэпутаты.

Арганізацыя савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі завяршылася правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы, якія адбыліся 15 снежня 1940 г. Усяго ў абласныя, раённыя, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных у заходніх абласцях было выбрана больш за 40 тыс. чалавек. Вялікая колькасць дэпутатаў мясцовых Саветаў, а таксама тое, што выбары праводзіліся праз год пасля ўз’яднання, а іх выканкомы былі ўтвораны партыйнымі органамі, якія фактычна кіравалі ўсімі справамі, сведчыць аб дэкаратыўна-прапагандысцкай ролі мясцовых Саветаў Беларускай ССР.

Гістарычнае значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР заключаецца ў тым, што ў Заходняй Беларусі была ліквідавана антынародная польская паліцэйска-бюракратычная сістэма наыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накіраваная на апалячванне беларусаў. У першыя месяцы пасля ўтварэння часовых органаў улады была праведзена работа па ліквідацыі беспрацоўя ва ўсіх гарадах Заходняй Беларусі; адчыняліся новыя прадпрыемствы, расшыраліся старыя, якія сталі працаваць у дзве-тры змены. Так, толькі ў Лідзе к снежню 1939 г. праз аддзел працы Часовага ўпраўлення атрымалі працу 4360 чалавек, апрача тых, хто самастойна ўладкаваўся на працу. Было значна пашырана медыцынскае абслугоўванне народа. Для насельніцтва адчыняліся новыя бясплатныя бальніцы, амбулаторыі, паліклінікі. Пачалося пашырэнне бясплатнай народнай адукацыі, адчыняліся новыя школы, тэхнікумы, ствараліся розныя курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і культуры. Толькі ў Пінскай вобласці да красавіка 1940 г. было адчынена 50 новых агульнаадукацыйных школ і дадаткова прынята ў школы 8000 дзяцей і падлеткаў, арганізавана 95 школ па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці, у якіх навучаліся 14 тыс. 365 чалавек. Беззямельныя сяляне атрымалі зямлю ў карыстанне. Усё гэта, нягледзячы на сталінска-берыеўскі тэрор і на русіфікацыю краю, спрыяла таму, што большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, якое кіравалася як сваімі асабістымі інтарэсамі, так і агульнанацыянальнымі, прыхільна ставілася да аб’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР, бо яно мела станоўчае значэнне для лёсу беларускага народа.

 


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 624 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ЮхоІ.А. | Уступленне Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь | Акупацыйны рэжым | Вызваленне Беларусі | Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд | Мясцовых органаў дзяржаўнай улады | Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у пасляваенны перыяд | У пасляваенны перыяд | Добры вечар. 1993.25 сакавіка. | Э.Б. Генкиной. М., 1949. С. 114. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Народны сход Заходняй Беларусі і яго заканадаўчыя акты| Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)