Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Імша па эпосе

Читайте также:
  1. ЧЕЛОВЕК, КОТОРЫЙ ГОВОРИЛ ОБ ЭПОСЕ

 

Сьмерць незаўважна існуе побач з намі. Яна ходзіць у людзкім натоўпе і выбірае сабе ахвяру. І чамусьць ахвярай становяцца найперш годныя і гожыя людзі.

Учора адбылося пахаваньне народнага паэта Рэспублікі Беларусь Рыгора Барадуліна. Ён зусім нядаўна адзначыў сваё сямідзесяцідзевяцігодзьдзе, але, нажаль, яго жыцьцю не было наканавана працягвацца далей. У Чырвоным касьцёле адбылося разьвітаньне з паэтам, некалькі тысяч беларусаў прыйшло ўшанаваць памяць Рыгора Іванавіча. Сярод тых, хто прйшоў разьвітацца з выбітным сыном бацькаўшчыны прысутнічалі і палітыкі, і дзеячы культуры, і простыя людзі розных пакаленьняў. З кожнай хвілінай колькасьць кветак перад труной усё павялічвалася і павялічвалася. А людзі ўсё несьль і несьлі гэты знак павагі.

У той момант, калі труну вынесьлі з касьцёла і Уладзімір Някляеў прамаўляў словы павагі да дзядзькі Рыгора, над натоўпам узьняўся бел-чырвона-белы сьцяг. Самотны, самаробны бел-чырвона-белы сьцяг, які

 

трымаў у руках сталы чалавек. І труна, зь якой таксама выглядае яшчэ адзін сьцяг. І ўсё. У гэты момант сьвядомасьць адпраўляецца на адзінаццаць гадоў раней. На яшчэ адно пахаваньне. Пахаваньне сябра Рыгора Барадуліна – Васіля Быкава.

Вось як пра гэта пісаў Валер Каліноўскі: “З Васілём Быкавым разьвіталіся дзясяткі тысяч грамадзянаў Беларусі, пісьменьніцкія дэлегацыі з Расеі, Украіны, Літвы, Польшчы, маладыя і старыя, вядомыя і звычайныя людзі, дэпутаты і прадстаўнікі апазыцыі.

Людзкая рака ішла за труной народнага пісьменьніка па праспэкце Францішка Скарыны ў Менску, спыняліся машыны, людзі несьлі безьліч кветак: руж, гвазьдзікоў, васількоў, безьліч вянкоў ад калегаў, сяброў, розных арганізацыяў, у тым ліку ад Рады БНР.

Гэта быў, бадай, адзіны выпадак, калі міліцыя не хапала людзей за бел-чырвона-белыя сьцягі, якіх былі дзясяткі. Аднак менавіта гэтыя сьцягі не дазволілі працаваць дзяржаўнай камісіі ў справе пахаваньня Васіля Быкава. Сын Быкава Сяргей накрыў цела бацькі вялікім нацыянальным сьцягам. Родныя ж, перш за ўсё жонка нябожчыка, адмовіліся ад прапанаванага дзяржаўнай камісіяй чырвона-зялёнага дзяржаўнага сьцяга”

Чаму ж зараз, на пахаваньні Барадуліна былі тысячы, а не дзясяткі тысяч людзей? Чаму над натоўпам лунаў толькі адзін сьцяг,а не дзясяткі? І Быкаў і Барадулін былі дзеячамі Беларускага нроднага фронту “Адраджэньня”, а пазьней сябрамі партыі БНФ. Абодва яны зьяўляліся выбітнымі літаратарамі і майстрамі слова. Чаму ж так па-рознаму адбыліся разьвітаньні зь імі?

Прыйшла новая эпоха, якая замяніла сабой наіна-рамантычныя дзевяностыя, калі людзі яшчэ зьбіраліся на мітынгі, каб выказаць меркаваньне, якое супраць рэчыла думкам улады. Няўжо мова, літаратура, нацыянальныя сымбалі дэвальвірваліся разам з нашай валютай?

Гукі дуды навейвалі сумныя думкі. Самотна лунаў над натоўпам сьцяг.

Такое адчуваньне, што гэта была імша не па чалавеку, а па эпосе, якая незваротна зыходзіць у небыцьцё.

 

 


Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 64 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Четверг. День битвы. 11:20, главный штаб, экстренный сбор ФД.| ДЕЙСТВИЕ I

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)