Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Бярэзінская водная сістэма.

Читайте также:
  1. Вводная часть
  2. ВВОДНАЯ ЧАСТЬ
  3. ВОДНАЯ ЭРОЗИЯ, ЕЕ ВИДЫ И МЕТОДЫ БОРЬБЫ
  4. Глава III. ПУТЕВОДНАЯ СТРЕЛКА
  5. Глава первая, почти целиком вводная
  6. КЛИЗМЫ. ГАЗООТВОДНАЯ ТРУБКА. КАЛОПРИЕМНИК

Праекты пабудовы бярэзінскага воднага шляху і пачатак будаўніцтва каналаў адлюстраваны ў запісцы памешчыка І.Х. Каладзеева ў Мінскі губернскі камітэт.

…23 февраля 1797 года последовало высочайшее утверждение постановления комиссии о возможно скорейшем начатии работ по проведению Березинского канала. … В 1801 году соединительный канал между озерами Плавио и Берешта, длиною 7 верст 13 саженей, был прорыт и, при посредстве четырех шлюзов, как и предполагалось при первоначальном проекте, сообщение между бассейном Березины и Двины было установлено. …Результатом…изысканий было прорытие целого ряда каналов (Сергучевского, Веребского, Лепельского-I, Лепельского-II и Чашницкого). Все работы были закончены в 1806 году…

Таким образом, вместо одного канала …образовалась целая система каналов и шлюзов, названная впоследствии “Березинскою системою”.

Дакументы і матерыялы па гісторыіБеларусі (1772 1903 гг.). Т. II, Мн., 1940. С. 239.

ВЕРСТА – мера длины, равная 500 саженям (1,0668 км).

САЖЕНЬ – мера длины, равная 2,1336 м. (1 сажень = 3 аршинам = 7 футам).

 

3. З запіскі Графа Агінскага, пададзеннай імператару Аляксандру I, аб арганізацыі кіравання Літвы (1811 г.):

Калі я буду мець шчасце ад таго, што запіска гэта будзе прачытана і мемарыял прыняты Вашай Імператарскай Вялікасцю, і калі буду дастаткова шчаслівым, каб быць выкліканым для напісання адпаведнага праекта арганізацыі Літвы, то я ахвотна выканаю гэта. Цяпер жа я абмяжоўваюся тлумачэннем правоў, якія можна было б надаць літоўцам, і нагадаю параўнальнае становішча ў гэтым выпадку жыхароў Літвы і жыхароў Варшаўскага княства і, урэшце, якія ёсць выгады ад гэтага для рускага урада.

1. Кожнаму даражэй за ўсё ўзнаўленне імя сваёй бацькаўшчыны, дзе ён упершыню ўбачыў свет жыцця, і няма неабходнасці даказваць натуральнасць гэтага пачуцця. <...>

2. Калі б кіраўніцтва Літвой было даручана аднаму начальнику, прызначанаму Вашай Імператарскай Вялікасцю з адпаведным тытулам, то справы ў гэтым краі значна спросціліся б, былі б не такімі клапатлівьімі і цяжкімі для. кожнага жыхара, як цяпер.

3.Начальнік такі, як я, разумею, павінен быць намеснікам імператара, мець свой двор, які ўпрыгожваў усю правінцыю, стаў бы месцазнаходжаннем урада. І гэта прынесла б значную карысць гораду, ажывіліла б узаемаадносіны паміж жыхарамі і ўзмацніла б грашовыя абароты.

4. Статут літоўскі заўсёды лічыўся шляхтай як найдасканалейшы кодэкс цывільных і крымінальных правоў. Таму, захоўваючы свабоды трэба было б, весці працэсы у судах паводле гэтага статута з пэўнымі мадыфікацыямі, якія практычна зрабілі неабходнымі, Ваша Імператарская Вялікасць, задаволіла б адно з самых гарачых пажаданняў шляхты. Тым самым ліцвінам было б надана не больш за тое, што зроблена для жыхароў Фінляндыі, якая ўтрымлівае законы, правы і формы сваей судовай працэдуры.

5. Надаючы ліцвінам статут, можна было б дазволіць мець сенат альбо безапеляцыйны трибунал, што б спыніла значную колькасць спраў у Пецярбурзе і зменшыла б заняткі сената ў сталіцы; з другога боку, гэта спросціла б цяжэбным бакам «падарожжы», клопаты і непазбежныя выдаткі.

6. У заключэнне трэба было б палкам ураўнаваць ліцвінаў у падатках і спосабах іх спагнання з іншымі губернямі імперыі.

Здаецца на першы погляд, што прывілеі, якія прапаную для ліцвінаў, не могуць ісці ані ў якое параўнанне з тымі прывабнымі надзеямі адраджэння Польшчы, якія маюць жыхары Варшаўскага княства, але наступныя супастаўленні змогуць растлумачыць гэтае пытанне.

Ліцвінам адным росчыркам пяра будзе вернута бацькаўшчына, тады як варшавяне маюць цяпер толькі надзею і павінны яе акупіць яшчэ цаной уласнай крыві. Ліцвіны, складаючы частку вялікага цэлага, ганарацца тым, што з'яўляюцца падданымі імператара Аляксандра, да якога яны шчыра прывыклі; абавязаны яму за праўдзівае дабрадзейства і ведаюць, што чатырохсоттысячная расійская армія заўсёды гатова іх абараніць ад усялякага непрыяцельскага нашэсця. Варшавяне, наадварот, з'яўляюцца падданымі манарха, які залежны ад волі Напалеона, і знаходзяцца пад цывільным кіраваннем саксонскага караля, а ў вайсковых адносінах — імператара французаў. Яны няпэўныя ў сваім лесе, маюць перакананасць толькі ў тым, што тэрыторыя іх краю будзе пастаянным тэатрам ваенных дзеянняў і што яны будуць авангардам шматлікай арміі, якая будзе складацца з розных народаў. І гэтая армія будзе ісці не для абароны іх краю, не дзеля таго, каб пашырыць межы Польшчы, але каб быць накіраванай толькі туды, куды накіруюць яе інтарэсы Напалеона і ягоныя славалюбныя намеры.

Каб пацвердзіць гэтыя супастаўленні, дастаткова заўважыць, што межы Літвы цяпер прыкрыты моцнай арміяй, якая гатова абараніць яе ў выпадку нападу ў часе вайны як непарушальную частку імперыі. Між тым як у часе апошняй кампаніі 1809 г. супраць Аўстрыі, французы і саксонцы, пакінуўшы Варшаўскае княства, аддалі абарону княства некалькім тысячам польскіх войск.

Калі б ліцвіны мелі толькі аднаго начальніка, які б быў намеснікам імператара і чалавекам, годным ягонага выбару, то яны цешыліся б усялякімі карысцямі прамога і адзінага кіравання, якое б было разлічана на захаванне шчасця і спакою людзей. Варшавяне ж, наадварот, ведаюць да гэтага часу толькі вайсковы дэспатызм і цывільную анархію..

История Беларуси в документах и материалах. Мн., 2000. С.133-13


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 171 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Тэхналагічная карта | Эпоха падзей і разчараванняў. | Беларусь у другой палове ХIХ ст. | Літаратура | Гістарыяграфія і крыніцы. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. | Вайна 1812 г. і Беларусь. | Урадавая палiтыка. | Культура Беларусі ў першай палове XIX cт. | Проект устава Белорусского вольного экономического общества |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭМА: СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.| Царква ў вайне 1812 г.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)