Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Словаўтваральны тып і яго віды. Прадуктыўныя і непрадуктыўныя словаўтваральныя тыпы. Транспазіцыйныя і нетранспазіцыйныя словаўтваральныя тыпы.

Читайте также:
  1. Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата

Словаўтваральны тып – асноўная адзінка класіфікацыі вытворных слоў; клас дэрыватаў, якія належаць да адной часціны мовы і характарызуюцца аднолькавымі словаўтваральнымі ўласцівасцямі: 1) вытворнасцю ад слоў адной часціны мовы; 2) агульным спосабам словаўтварэння; 3) тоесным словаўтваральным фармантам. Параўн.: словаўтваральныя тыпы адпрыметнікавых назоўнікаў са значэннем ‘назвы асобы, прадмета, рэчыва, для якіх характэрна прымета, названая ўтваральным словам’: бядняк, дабрак, халасцяк, кругляк, праснак, паражняк і адллічэбнікавыя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы па іх колькаснай прымеце: пяршак, трацяк, чацвяртак, пятак, шастак, сямак; аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем ‘прадметы, прызначаныя для дзеяння, названага ўтваральным словам’: ляжак, разак, чарпак. Як бачым, утварэнне вытворных дадзеных словаўтваральных тыпаў адбываецца пры дапамозе суфікса –ак- /-як-, аднак яны маюць рознае словаўтваральнае значэнне і ўтвораны ад слоў розных часцін мовы. Пры агульнай характарыстыцы таго ці іншага словаўтваральнага тыпу ўлічваюцца наступныя яго прыметы: прадуктыўнасць/ непрадуктыўнасць, транспазіцыйны ці нетранспазіцыйны від адносін паміж дэрыватам і ўтваральнай асновай, тып дэрывацыі (лексічная ці сінтаксічная), для лексічнай дэрывацыі бярэцца пад ўвагу мадыфікацыйны ці немадыфікацыйны характар словаўтваральнага значэння.

Прадуктыўныя словаўтваральныя тыпы папаўняюцца новымі дэрыватамі (напрыклад, прыметнікі з суфіксам – ск-/ -цк- ці з прэфіксам анты-). Непрадуктыўныя словаўтваральныя тыпы прадстаўлены закрытымі спісамі дэрыватаў, а г.зн. не папаўняюцца новымі словамі: напрыклад, зборныя назоўнікі з суфіксам – няк (дубняк, вішняк, лазняк), адпрыметнікавыя назоўнікі са значэннем назвы асобы з суфіксам – чак (весяльчак, смяльчак).

Для транспазіцыйных словаўтваральных тыпаў характэрна аднесенасць вытворнага слова і ўтваральнага да розных часцін мовы: ныць → ныцік, помніць → помнік, каласаваць → каласавік. Калі члены словаўтваральнай пары належаць да адной часціны мовы, то мае месца нетранспазіцыйны словаўтваральны тып: бяроза → беразняк, беларус → беларуска, званіць → перазвоньваць.

Сінтаксічная дэрывацыя ўстанаўліваецца ў межах транспазіцыйных тыпаў, калі вытворнае слова і ўтваральнае з’яўляюцца тоеснымі па лексічным значэнні: сіні →сінь, белы → бялець. Лексічная дэрывацыя характарызуе транспазіцыйныя і нетранспазіцыйныя словаўтваральныя тыпы ў тым выпадку, калі вытворная аснова па сваім значэнні больш складаная за ўтваральную аснову: спяваць → спявак, спявак → спявачка, чай → чайнік. Для мадыфікацыйных тыпаў лексічнай дэрывацыі характэрна такая сэнсавая суадноснасць паміж вытворным словам і ўтваральным, калі іх значэнні ўяўляюць сабой пэўную мадыфікацыю таго ці іншага паняцця: дом → домік, белы → беленькі, пісаць → перапісаць. Калі ж дэрыват (вытворнае слова) па сваім значэнні радыкальна адрозніваецца ад утваральнай асновы, то ўстанаўліваюцца немадыфікацыйныя тыпы лексічнай дэрывацыі: дом → па-дамашняму, тыгр → тыгралоў, перапісаць → перапісчык, сіні → сіняк.

 

У межах словаўтваральнага тыпу звычайна вылучаюцца некалькі словаўтваральных мадэлей, якія ўяўляюць сабой больш дробныя адзінкі словаўтваральнай класіфікацыі, якія выдзяляюцца з улікам дадатковых (марфаналагічных) прымет. Так словаўтваральны тып назоўнікаў са значэннем асобы, якая характарызуецца тымі ці іншымі адносінамі да прадмета, названага ўтваральнай асновай тыпу хакей → хакеіст, прадстаўлен: 1) мадэллю, дзе фармант далучаецца да ўтваральнай асновы без усякіх фармальных змен: аўтамабі ль → аўтамабі л іст; 2) мадэллю з марфаналагічным чаргаваннем канцавога зычнага ўтваральнай асновы: шпа г а → шпа ж ыст; 3) мадэллю з накладаннем фарманта на канец ўтваральнай асновы: рэгб і → рэгб і ст; 4) мадэллю з усячэннем утваральнай асновы: самб а → самбіст; 5) мадэллю з інтэрфіксацыяй алгебра → алгебр а іст.

Розныя словаўтваральныя тыпы з адным і тым жа словаўтваральным значэннем утвараюць словаўтваральную катэгорыю: аўтамабіліст, кулямётчык, гусляр, піяніст, фабрыкант, табуншчык.


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 580 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)