Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Падрыхтоўка да публічнага выступлення

 

Характэрнай асаблівасцю публічных выступленняў з’яўляецца тое, што яны аб’ядноўваюць рысы пісьмовай і вуснай формы маўлення. З аднаго боку, гэта папярэдне падрыхтаваная навуковая або дзелавая папера, з другога — прызначаны для вуснага паведамлення тэкст.

Як дакумент, паведамленне ўтрымлівае значны аб’ём інфармацыі для абазначанай аўдыторыі, паднімае новыя праблемы, што патрабуюць вырашэння і маюць характар вострай публічнай або навуковай злабадзённасці. У той жа час, як жанр публічнага выступлення, паведамленне будуецца на эмацыянальным перакананні, шырокім выкарыстанні ўсіх тэхнічных сродкаў вуснай формы маўлення (жэсты, міміка, паўзы, інтанацыя), непасрэдным кантаце і ўстанаўленні зносін з людзьмі.

Дакладчык павінен аб’яднаць у адно цэлае тры найважнейшыя складаемыя публічнага выступлення: падрыхтоўка тэксту, папярэдняя работа над агучваннем тэксту, выступленне перад аўдыторыяй.

На першым этапе патрэбна вызначыць тэму, мэту, прадмет і задачы выступлення нават у тым выпадку, калі іх вызначылі самі арганізатары. Зыходзячы з гэтага, пачынаецца адбор навейшай інфармацыі, фактаў, прыкладаў з розных крыніц: тэарэтычных і перыядычных выданняў (прафесійных часопісаў, манаграфій, слоўнікаў, кніг, газет і інш.), а таксама размовы з людзьмі. Гэта дазваляе вызначыць уласнае бачанне праблемы, яе прыхільнікаў і апанентаў і сфармуляваць асноўныя пункты плана выступлення.

Пры напісанні першага варыянту не варта спыняцца на дэталях і да беззаганнасці адточваць кожны сказ. Галоўнае — скласці аснову выступлення і не адступаць ад мэты і плана, які б аб’яднаў уступ, асноўную частку і вывады дакладнай сістэмаю выкладу матэрыялу.

Пачатак павінен дакладна і пераканаўча адлюстроўваць прычыну і мэту выступлення, раскрываць сутнасць канкрэтнага пытання, змяшчаць доказы. Першапачатковая задача дакладчыка на гэтым эта-
пе — прыцягнуць і ўтрымаць увагу аўдыторыі, таму паведамленне павінна быць кароткім і адпавядаць сутнасці пытання. Ва ўступе варта інтанацыйна выдзяляць важныя моманты і выражаць свае адносіны да прадмета выступлення.

У асноўнай частцы выкладаецца сутнасць праблемы, прыводзяцца доказы, тлумачэнні, меркаванні. Пры гэтым неабходна падбіраць пераканаўчыя факты, цытаты, але ілюстрацыйны матэрыял не павінен падмяняць змест паведамлення.

У заключнай частцы тэксту неабходна падвесці вынікі, якія павінны адпавядаць выступленню і не выпадаць з агульнага стылю выкладу.

На другім этапе работа з тэкстам зводзіцца да «прымервання» вусных узаемаадносін з канкрэтнай аўдыторыяй. Па-першае, варта некалькі разоў прачытаць тэкст уголас перад уяўнай публікай і перад сваімі блізкімі калегамі, якія ўспрымуць тэкст па-сяброўску, але крытычна. Не будзе лішнім праслухаць сваё выступленне ў запісе. Пры гэтым ва ўсіх сітуацыях трэба рабіць запісы заўваг і крытычных ацэнак, што дазваляе паступова «адшліфаваць» тэкст, «ужыцца» ў вобраз аж да асэнсавання ролі жэстаў, мімікі, паўз, інтанацыі, дадатковай інфармацыі, практычных і жыццёвых сітуацый і інш.

Лагічным завяршэннем другога этапу з’яўляецца падрыхтоўка тэксту паведамлення і вуснага яго варыянту, прызначанага для агучвання аўдыторыі. Ён будзе адрознівацца ад поўнага тэксту тым, што тут будуць зафіксаваны толькі найважнейшыя крокі прамоўцы ў вусным выказванні. Тэзісы і запісы трэба падрыхтаваць такім чынам, каб пры неабходнасці іх можна было хутка выкарыстаць. Найбольш важныя факты і цытаты неабходна фіксаваць.

Прамоўца павінен не чытаць тэкст у прысутнасці аўдыторыі, а размаўляць з аўдыторыяй. Для чаго ў тэксце варта рабіць папраўкі на вусную форму маўлення, а гэта:

- доўгія і складаныя сказы замяняць на кароткія, простыя (або падзяліць іх);

- увесці ўстаўныя канструкцыі тыпу можна сказаць, як кажуць; звароты, заклікі, якія актывізуюць увагу слухачоў (калегі, таварышы, Як вы ведаеце... і інш.);

- не абцяжарваць тэкст незразумелай тэрміналогіяй, выдзеліць інфармацыю, прызначаную для абавязковага агучвання;

- акцэнтаваць час ад часу ўвагу слухачоў на асноўным прадмеце размовы;

- для наладжвання кантакту з аўдыторыяй перабудаваць тэкст такім чынам, каб у ім былі пытанні, якія фармуляваць можа і сам прамоўца: Што адрознівае дадзеную праблему ад папярэдняй? Сапраўды тое, што...; Ці правільна гэта? Не, няправільна; Як Вы думаеце...; Чаго не хапае ў прапанаванай аўтарам канцэпцыі? і інш.

Трэці этап пачынаецца з агучвання тэксту перад аўдыторыяй. Ён з’яўляецца абагульненнем усёй папярэдняй работы, ад якой залежыць публічны поспех прамоўцы, азначае пачатак новага асэнсавання праблемы, звязанага з пастаяннай рэакцыяй слухачоў, а таксама з яе пастаяннай рэакцыяй і ўдасканаленнем выказанай пазіцыі. Вось чаму выступленне — не маналог, а напружаны і складаны дыялог. Прамоўца кожны раз больш дасканала прагназуе сітуацыю, што прымушае слухачоў (і гледачоў!) поўнасцю даверыцца логіцы яго выступлення і засяродзіць увагу толькі на прапанаваным матэрыяле, прыкладах і фактах.

Гласарый

Дыкцыя (ад лац. dictio — «вымаўленне») — гэта вымаўленне гукаў.

Дыяпазон — аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвалам паміж даступнымі яму самым нізкім і самым высокім гукамі.

Інтанацыя (ад лац. intonare — «гучна вымаўляць») — важны сэнсаваадрознівальны сродак маўлення.

Палётнасць (пасыл) гуку — здольнаспь голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць.

Тэмбр — афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны.

Тэмп (ад лац. tempus — «час») — гэта хуткасць маўлення, той час, за які вымаўляецца тэкст.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 890 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)