Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці

Читайте также:
  1. Взаимодействие вербальных и невербальных средств коммуникации
  2. Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю

 

Працэс узаемаадносін не вычэрпваецца вусным паведамленнем, важную ролю пры гэтым адыгрываюць невербальныя сродкі інфармавання.

Усмешка павінна не толькі адпавядаць сітуацыі, але і вызначаць яе. Нават малазначнай усмешкі дастаткова, каб змякчыць непрыемную сітуацыю або зняць нярвовасць партнёра. Але яна павінна быць не пастаяннай маскай, а адпавядаць сітуацыі і прыроднаму настрою.

Важнае значэнне для ўстанаўлення кантакту і ўтрымання ўвагі аўдыторыі разам з усмешкай мае зрокавы кантакт. Варта глядзець слухачам непасрэдна ў вочы, бо гэта выклікае давер, і выкарыстоўваць клішэ тыпу Вы зразумелі...; Вы пазначылі, што...;Як Вы ведаеце...

Погляд — гэта важны кампанент размовы. Уменне «вытрымаць погляд» — адзнака моцнай, рашучай асобы. Сустракаючыся, людзі глядзяць адзін аднаму ў вочы, што з’яўляецца «выпрабаваннем на давер». Шчырасць у гэтым поглядзе азначае добразычлівае стаўленне, але калі партнёр затрымае яго на вачах суразмоўцы, то робіць гэта з мэтай прыніжэння чалавека. Калі ж суразмоўца затрымае погляд, суправаджаючы яго кіўком галавы, гэта азначае згоду і давер, а калі адводзіць вочы ў паўзе — ён не ўсё яшчэ сказаў і просіць не перабіваць.

Сімвалічнай пры размове з’яўляецца таксама пастава, якая залежыць ад тыпу гутаркі — інтымная, асабістая, сацыяльная ці афіцыйная. Адлегласць паміж суразмоўцамі служыць таксама рэгулятарам і вызначае сацыяльны статус, пол. У славян, напрыклад, адлегласць падчас дзелавой гутаркі меншая, чым у амерыканцаў, англічан ці аўстралійцаў, дзе сацыяльная дыстанцыя набліжаецца да асабістай.

У. I. Даль характарызуе паставу як стройнасць, велічнасць, прыстойнасць і прыгажосць усіх рухаў цела. Добрая пастава характарызуецца наступнымі прыметамі:

1) пазваночнік трохі прагнуты ў паяснічнай частцы цела, плечы распраўлены, шыя прамая, рукі свабодна апушчаны;

2) ногі самкнуты ці трохі расстаўлены, калені прамыя, ступні злёгку развернуты ў бакі.

Важнымі кампанентамі дзелавой гутаркі з’яўляюцца жэсты, якія выражаюць эмоцыі. Аднак частата жэстыкуляцый залежыць ад культуры чалавека. Дасведчаныя лектары раяць:

- жэсты павінны быць міжавольнымі і выкарыстоўвацца толькі пры неабходнасці;

- жэстыкуляцыя павінна быць рознай;

- жэсты павінны адпавядаць свайму прызначэнню і не адставаць ад слова.

Такім чынам, каб не было непаразуменняў падчас узаемаадносін, патрэбна спалучаць невербальныя і вербальныя сродкі.

Ва ўсім павінна быць адчуванне меры, якое ў кожны канкрэтны момант падказвае, што можна, а чаго не варта гаварыць ці рабіць. Гутарка ідзе пра тактоўнасць, г. зн. ўменне знайсці правільную лінію паводзін з кожным чалавекам незалежна ад яе душэўнага стану.

Міміка і жэсты — гэта, як правіла, інтуітыўна выражаная думка. Вось чаму важным з’яўляецца пранікненне ў тэму, што і становіцца падставай для пэўных жэстаў, мімікі, паўз і інтанацыі.

Выразныя фізічныя дзеянні рук, ног, галавы, тулава ўтвараюць жэсты, якія з’яўляюцца дадатковым інфармацыйным сродкам у працэсе камунікацыі. Назіраючы ў жыцці за людзьмі (дарослымі ці дзецьмі), лёгка пераканацца ў тым, што ўсе яны ў час гутаркі карыстаюцца жэстамі і мімікай— выразнымі рухамі мышцаў твару, як адной з форм праяўлення пачуццяў. Жэсты і міміка ажыўляюць вусную мову, робяць яе больш выразнай і зразумелай.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 1298 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)