Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя

Читайте также:
  1. Граматычны лад маўлення
  2. Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
  3. Некаторыя моўныя асаблівасці тэкстаў канфесіянальнага стылю
  4. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
  5. Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
  6. Сродкі, што фарміруюць мадальнасць, - тыпы маўлення (ад 1, 2, 3 асобы), лексічныя, сінтаксічныя сродкі, якія канцэнтруюцца вакол займенніка (як правіла я

 

Граматычныя нормы (марфалагічныя і сінтаксічныя) вызначаюць ужыванне формаў слоў (лесу, снегу, ветру, але: вучня, аленя, сшытка) і асаблівасці спалучэння слоў у словазлучэннях (двух чалавек, але: дзвюх жанчын; даруйце мне, хадзіла ў суніцы, а не даруйце мяне, хадзіла за суніцамі).

Марфалагічныя нормы— гістарычна прынятыя ў моўнай супольнасці варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з’яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак - а, ці канчатак - у (у прыватнасці канчатак - а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стал а, дуб а, алоўк а і інш., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак - у для абстрактных назоўнікаў тыпу розум у, характар у, ідэал у і інш., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.

Сінтаксічныя нормы — гэта нормы, якія рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з характэрных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і інш.), у той час як рускі адпаведнік благодарить — з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўнайце: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўнайце: няправільна Лесніком зваліла альху і інш.).

Нормы літаратурнай мовы грунтуюцца на заканамернасцях развіцця роднай мовы. Яны забяспечваюць яе адзінства і строга ахоўваюцца грамадствам. Нормы напісання (арфаграфічныя) узаконьваюцца ўрада-вымі пастановамі. Нормы літаратурнай мовы адзіныя і абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай. Адзінства іх робіць літара-турную мову даступнай і зразумелай для ўсяго народа [3, с. 74—76].

 

 

Гласарый

Арфаграфічныя нормы — выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

Арфаэпічныя нормы — захаванне патрабаванняў літаратурнага вымаўлення носьбітамі беларускай літаратурнай мовы.

Лексічныя нормы — правільны выбар слова і яго ўжыванне ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях.

Марфалагічныя нормы — гістарычна прынятыя ў моўнай супольнасці варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.

Сінтаксічныя нормы — гэта нормы, якія рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з характэрных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў.

 

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 253 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)