Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення

Читайте также:
  1. Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
  2. Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
  3. Некаторыя моўныя асаблівасці тэкстаў канфесіянальнага стылю
  4. Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
  5. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
  6. Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

 

Са старажытных часоў чалавек вядзе перапіску з іншымі людзьмі. Гліняныя таблічкі, берасцяныя граматы, лісты на пергаменце — усё роўна на чым, але чалавек стараўся выказаць свае думкі і спадзяванні з дапамогай ліста. Напэўна ўжо тады існавалі дзелавыя лісты, з дапамогай якіх чалавек ажыццяўляў абмен інфармацыяй, рабіў прапановы і вёў перагаворы. Прыступаючы да складання афіцыйных лістоў, мы ніколі не задумваемся аб тым, што гэтая практыка ўзыходзіць яшчэ да часоў старажытнасці.

Моўныя формулы, віды, разнавіднасці афіцыйнай карэспандэнцыі, фармуляры, спосабы афармлення і працы з ёй выпрацоўваліся стагоддзямі. Шматлікія віды лістоў маюць тысячагадовую гісторыю. Дзелавая перапіска — неад’емны сродак сувязі. Сувязі прадпрыемстваў і ўстаноў са знешнімі арганізацыямі, бо менавіта лісты злучаюць арганізацыю-аўтара з іншымі ўстановамі.

Службовы ліст — гэта абагульненая назва розных па змесце дакументаў, аформленых у адпаведнасці з пэўнымі нормамі, якія перасылаюцца па пошце, па факсу або іншым спосабам. Без перабольшвання можна сказаць, што гэта адзін з самых распаўсюджаных відаў службовых дакументаў, таму, ад таго наколькі тэкст пісьма дакладны, пісьменны, карэктны, шмат у чым будзе залежаць поспех у вырашэнні пэўных пытанняў, а значыць і ўсяго прадпрыемства ў цэлым.

Яшчэ ў пачатку XVIII ст., у Расіі пачалі выдавацца зборнікі ўзораў дакументаў, якія называліся «письмовниками». Папярэднікамі «письмовников» былі «формулярники», вядомыя на Захадзе ўжо ў
VII ст., а ў Расіі — з першай трэці XVI ст. (у прыватнасці, «формулярники» маскоўскай мітрапалітчай кафедры) — апісанні рэквізітаў дакумента, размешчаных у вызначанай паслядоўнасці. Раннія «письмовники» ўтрымлівалі ўзоры пабудовы дакументаў па вызначанай схеме, шаблонныя наборы фраз і выразаў, якія з’яўляліся неад’емнай часткай фармулярнага этыкету і якія адлюстроўвалі афіцыйныя адносіны. Другі від ранніх «письмовников» — «титулярники», якія змяшчалі звесткі аб тым, як запісваць поўны царскі тытул. Сферу прыватных адносін і прыватнай перапіскі «письмовники» не рэгламентавалі. Для дзяржаўных дакументаў (актаў, загадаў і інш.) звычайна выкарыстоўвалі гербавую паперу са штучнымі клеймами і малюнкам дзяржаўнага герба. Некаторыя дакументы дазвалялася пісаць на простай паперы звычайнага фармату. Патрабаванні да почырку былі досыць высокія: ён павінен быў быць выразным, чыстым і прыгожым. Лісты адпраўлялі ў канвертах.

Справавыя лісты ўяўляюць сабой афіцыйную карэспандэнцыю і ўжываюцца для вырашэння шматлікіх аператыўных пытанняў. Справавы ліст — заўсёды афіцыйнае паведамленне. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў справавым лісце, мае пратакольны характар. Вось чаму лісты рэгіструюцца, і факт вуснага паведамленні не выключае патрэбы паштовага адпраўлення. Існуе некалькі класіфікацый справавых лістоў, у аснове якіх ляжаць розныя класіфікацыйныя прыметы.

Класіфікацыя справавых лістоў:

1) па функцыянальнай прымеце:

— лісты, якія патрабуюць ліста-адказу (ліст-пытанне; ліст-просьба; ліст-зварот; ліст-прапанова і інш.). Лісты-адказы павінны заўсёды утрымліваць індэкс таго ліста, які быў прычынай для перапіскі;

— лісты, якія не патрабуюць ліста-адказу (ліст-папярэджанне; ліст-запрашэнне і інш.);

2) паводле структуры:

- рэгламентаваныя (стандартныя) лісты, якія вырашаюць тыповыя пытанні рэгулярных эканоміка-прававых сітуацый і рэалізуюцца ў выглядзе стандартных сінтаксічных канструкцый;

- нерэгламентаваныя справавыя лісты, якія ўяўляюць сабой аўтарскі тэкст, рэалізуемы ў выглядзе фармальна-лагічнага апавядання або этыкетнага тэксту;

3) паводле тэматычнай прыкметы:

- справавая карэспандэнцыя (перапіска, якая афармляе эканамічныя, прававыя, фінансавыя і ўсе іншыя формы дзейнасці прадпрыемства);

- камерцыйная карэспандэнцыя (перапіска па пытаннях матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту);

4) па прыкмеце адрасата:

- звычайныя;

- цыркулярныя, якія накіроўваюцца з адной крыніцы некалькім адрасатам;

5) паводле кампазіцыйных асаблівасцей:

- аднааспектныя лісты, якія разглядаюць адну праблему, пытанне;

- шматаспектныя лісты, якія разглядаюць некалькі праблем. Шматаспектным лічыцца ліст, які змяшчае аднатыпныя і разнатыпныя аспекты — просьбы, паведамленні, прапановы.

Віды некамерцыйных справавых лістоў:

- ліст-просьба,у якім выкладаецца якая-небудзь просьба, пры гэтым у ёй падкрэсліваецца зацікаўленасць арганізацыі ў яе выкананні. Просьба можа выкладацца ад першай асобы адзіночнага ліку, ад першай асобы множнага лікі; ад трэцяй асобы адзіночнага ліку і ад трэцяй асобы множнага ліку (прашу, просім, просіць, просяць);

- суправаджальныліст складаецца пры адпраўленні адрасату дакументаў або матэрыяльных каштоўнасцяў. Такі ліст апраўдвае сябе ў тых выпадках, калі ўтрымлівае дадатковыя тлумачэнні да прыкладзенага дакумента;

- ліст-паведамленне, у якім падаецца якая-небудзь інфармацыя, не якая патрабуе адказу або пацвярджэння з боку арганізацыі ці асобы, якой высылаецца дадзены ліст;

- ліст-пацвярджэнне ўтрымлівае паведамленне аб атрыманні якіх-небудзь адпраўленняў або аб тым, што раней складзены дакумент застаецца ў сіле. Таксама можна пацвярджаць факт або дзеянне;

- ліст-напамінадпраўляецца ў тых выпадках, калі нельга атрымаць адказ па тэлефоне ці пры асабістай сустрэчы. Складаецца з двух элементаў: напамін аб выкананні нечага; меры, якія будуць прынятыя ў выпадку невыканання дамовы;

- ліст-запрашэннепішацца ў тым выпадку, калі арганізацыя жадае запрасіць іншую арганізацыю на якое-небудзь мерапрыемства. У такім лісце ўказваецца час, месца і дата правядзення мерапрыемства;

- ліст-падзяка, у якім выказваецца падзяка за выкананне чаго-небудзь;

- гарантыйны ліст складаецца з мэтай пацвярджэння вызначаных абавязацельстваў і адрасуецца арганізацыі ці канкрэтнай асобе.

Віды камерцыйных справавых лістоў:

а) ліст-запытанне і адказ на яго. Дадзеныя віды камерцыйнай карэспандэнцыі з’яўляюцца рэалізацыяй двухбаковай сувязі ў пісьмовай форме. Запытанне ўяўляе сабой зварот асобы, якая жадае заключыць пагадненне. У запытанні абавязкова паказваецца назва тавара (паслуг), умовы, на якіх пажадана атрымаць тавар, умовы плацяжу, колькасць і якасць тавара;

б) аферта і адказ на яе. Аферта (ад лац. оfferta — ахвяра) — прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку з дакладным пералікам усіх яе ўмоў. У гэтых лістах звычайна паказваецца, на якіх умовах павінен адбыцца абмен таварамі (паслугамі). У адказе паказваецца згода ці нязгода з прапанаванымі ўмовамі.

в) ліст-прэтэнзія (рэкламацыя), адказ на яго. Рэкламацыя ўтрымлівае прэтэнзіі да таго боку, які парушыў прынятыя на сябе па дамове абавязацельствы і патрабаванні пакрыцця страт. Яна можа быць прад’яўлена ў дачыненні якасці, колькасці тавараў, тэрмінаў пастаўкі і інш. Рэкламацыя ўтрымлівае:

1) падставы для прад’яўлення прэтэнзій;

2) доказы нанесенага ўрону;

3) пэўныя патрабаванні боку, які прад’яўляе прэтэнзію. Рэкламацыя прад’яўляецца ў пісьмовым выглядзе, з прыкладаннем усіх неабходных дакументаў. У адказе на рэкламацыю паведамляецца, што інфармацыя прынята да разгляду; яна разглядаецца поўнасцю, часткова альбо адхіляецца; грашовая выплата зроблены;

г) электронныя лісты. Электронная пошта — гэта асаблівы від камунікацый, які дазваляе пры жаданні мець зносіны ў дыялогавым рэжыме, у рэжыме тэлеканферэнцый і інш. Гэты від перапіскі мае як вялікія магчымасці, так і вялікія цяжкасці праз спецыфіку электроннай перапіскі. З аднаго боку, электронныя лісты амаль нічым не адрозніваюцца ад сваіх звычайных папярэднікаў — папяровых лістоў. У электронным лісце ёсць адрас адрасата і адрас адрасанта, у сістэмных паведамленнях змешчаны дата і час адпраўлення і атрымання паведамлення, тэкст ліста і подпіс таго, хто адпраўляе ліст, захоўваецца радок «Subject» або тэма паведамлення, ёсць магчымасць даслаць копію, таксама можна дадаць файлы, якія змяшчаюць пэўную інфармацыю.

Правілы афармлення і структура справавых лістоў. Звычайна службовы ліст складаецца з некалькіх тыповых структурных элементаў:

а) вобласць загалоўка. У гэтай частцы ліста злева размяшчаецца вуглавы штамп арганізацыі з указаннем назвы арганізацыі, яе паштовых і іншых рэквізітаў, а таксама рэгістрацыйны нумар і дата рэгістрацыі ліста як выходнага дакумента. Калі службовы ліст з’яўляецца лістом-адказам, то тут жа паказваецца, на які дакумент адказвае дадзены ліст. У правай частцы загалоўка размяшчаюцца рэквізіты адрасата. Ніжэй вуглавога штампа размяшчаецца загаловак да тэксту дакумента.

Моўная канструкцыя загалоўка можа мець выгляд:

- прыназоўнік аб + назоўнік у месным склоне (Аб пастаўцы аўтамабіляў);

- па пытанні аб + назоўнік месным склоне (Па пытанні аб пастаўцы запчастак) і інш.;

б) тэкст ліста. Асноўныя асаблівасці афармлення тэксту ліста заключаюцца ў наступным:

1) тэкст службовага ліста, як правіла, павінен закранаць адно пытанне або некалькіх пытанняў, калі яны ўзаемазвязаны і будуць разглядацца ў адным структурным падраздзяленні арганізацыі-адрасата;

2) тэкст ліста, як правіла, складаецца з дзвюх частак: у першай частцы выкладаецца прычына або абгрунтаванне складання ліста, прыводзяцца спасылкі на дакументы, якія з’яўляюцца падставай для падрыхтоўкі ліста; у другой частцы, якая пачынаецца з абзаца, змяшчаюцца вывады, прапановы, просьбы і інш.

Лісты друкуюцца на стандартных лістах або бланках фармату А4 або А5; пры афармленні ліста на дзвюх і больш старонках другая і наступныя старонкі нумаруюцца пасярэдзіне верхняга поля ліста арабскімі лічбамі. Калі ліст аформлены на бланку службовай асобы, то яго тэкст выкладаецца ад першай асобы адзіночнага ліку («прашу...», «накіроўваю...»). У астатніх выпадках змест ліста выкладаецца ад трэцяй асобы адзіночнага ліку. Калі да тэксту ліста прадугледжаны дадатак, то ён змяшчаецца ніжэй асноўнага тэксту, напрыклад Дадатак: на 10 с. у 1 экз. Калі дадаткаў некалькі, то даецца скарочаная назва кожнага дакумента дадатку з пазначэннем колькасці асобнікаў і лістоў;

в) вобласць подпісу. Тут называецца пасада і прозвішча асобы, якая падпісала ліст. Калі выканаўцам дакумента была іншая асоба, то прозвішча выканаўцы і яго тэлефон (або іншыя рэквізіты, калі гэта неабходна) паказваюцца ў ніжняй частцы ліста з левага боку.

 

Гласарый

Аўтабіяграфія — дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях (год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека), напісаныя ад першай асобы.

Вызначэнне — усякае, акрамя прысуду і пастановы, рашэнне, якое вынесена калегіяльным складам суда.

Даведка — дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў.

Дакладная запіска — дакумент, адрасаваны кіраўніку дадзенай ці вышэйшай установы, які ўтрымлівае дасканальны выклад якога-небудзь пытання з вывадамі і прапановамі складальніка.

Даручэнне (даверанасць) — дагавор, у адпаведнасці з якім адзін бок (даверыцель) даручае другому боку (давераннаму) здзяйсняць ад яго імя і за яго кошт пэўнае (азначанае) юрыдычнае дзеянне.

Загад — прававы дакумент, які выдаецца аднаасобна кіраўніком арганізацыі для вырашэння пэўных задач, якія стаяць перад дадзенай арганізацыяй.

Заява — гэта пісьмовая просьба адной асобы (ці групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю альбо да службовай асобы. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Касацыйная скарга — скарга на прысуд, які не набыў моцы.

Пратакол — дакумент, які сведчыць аб факце вытворчасці, змесце і выніках працэсуальных дзеянняў, складзены ва ўстаноўленай форме.

Прыватная скарга — скарга на вызначэнне суда першай інстанцыі і пастанову суддзі, якія не ўступілі ў сілу (не набылі моцы).

Распараджэнне — прававы акт, які выдаецца аднаасобна кіраўніком арганізацыі або яго намеснікам для вырашэння аператыўных пытанняў асноўнай дзейнасці.

Распіска — гэта дакумент з подпісам, які пацвярджае факт атрымання ад прыватнай асобы або установы чаго-небудзь у часовае карыстанне (рэчы, дакументы, грошы), а можа і на пастаяннае карыстанне.

Скарга — афіцыйная заява аб незаконным або няправільным дзеянні якой-небудзь асобы, установы, арганізацыі.

Хадайніцтва — афіцыйная просьба, скіраваная да органа, які вядзе судовы працэс.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 379 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)