Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Праграмна-інфармацыйны блок

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

БЕЛАРУСКАЯ МОВА
(ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Вучэбна-метадычны комплекс

Баранавічы

БарДУ


 

УДК

ББК

Б

 

 

Складальнікі:

 

Н. А. Радзіваноўская, М. А. Санкевіч,

Д. С. Томчык, В. М. Шавель, М. В. Швед

 

Рэцэнзенты:

 

А. А. Кавалеўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка;

Т. А. Паўлоўская, магістр педагагічных навук

 

Б Беларуская мова: (Прафесійная лексіка): вучэб.-метад. комплекс / склад.: Н. А. Радзіваноўская [і інш.]. ― Баранавічы: БарДУ, 2011. — 274 с. — ISBN 978-985-498-212-0.

 

УДК

ББК

 

Ó Складальнікі. Радзіваноўская Н. А., Санкевіч М. А.,

Томчык Д. С., Шавель В. М., Швед М. В., 2011

Ó Оформление. ЦДО УО БарГУ, 2011

ISBN 978-985-498-212-0 Ó УО БарГУ, 2011


СПІС СКАРАЧЭННЯЎ І АБРЭВІЯТУР

АН Акадэмія навук лац. лацінскі
арт. артыкул м. мужчынскі род
АТ акцыянернае таварыства М. Т. М. Танк
Б. Я. Брыль мед. медыцынскі
БДУ Беларускі дзяржаўны універсітэт Мн. Мінск
БелЭн Беларуская энцыклапедыя мн. л. (мн.) множны лік
в. вёска муз. музычны
ВАК Вышэйшая атэстацыйная камісія н. ніякі род
ВКЛ Вялікае княства Літоўскае н. э. новая эра
ВНУ вышэйшая навучальная ўстанова наз. назоўнік
вобл. вобласць НАН Нацыянальная Акадэмія навук
вул. вуліца незак. незакончанае трыванне
выд. выданне ООН Организация объединенных наций
г. год пад рэд. пад рэдакцыяй
г. зн. гэта значыць параўн. параўнайце
г. Мінск горад Мінск пач. пачатак
г. д. гэтак далей пер. пераклад
г.н. год нараджэння перан. пераноснае значэнне
гг. гад прым. прыметнік
ГК Гражданский кодекс разм. размоўнае
гл. глядзі р-н(а) раён(а)
гр. грамадзянін с. старонка
грэч. грэчаскі см сантыметр
д. дом спец. спецыяльнае
ДАСТ Дзяржаўны стандарт ст. стагоддзе
ж. жаночы род стст. стагоддзі
ЖК Жыллёвы кодэкс т.п. таму падобнае
зак. закончанае трыванне ТСБЛМ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы
і інш. і іншыя у 2 т. у 2 тамах
і пад. і падобнае урадж. ураджэнец
каго-н. каго-небудзь франц. французскі
кніжн. кніжнае энцыкл. энцыклапедыя

УВОДЗІНЫ

Асноўная мэта дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» — дапамагчы студэнтам далучыцца да багацця нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове прафесійнай сферы, перакладаць, рэферыраваць прафесійна арыентаваныя навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковым паведамленням публічным прамовам і інш.

Вучэбна-метадычны комплекс адпавядае патрабаванням тыпавой праграмы «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», зацверджанай Міністэрствам адукацы Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 г.

ВМК змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі, практычныя, тэставыя заданні па ўсіх раздзелах дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Вялікая ўвага ў змесце вучэбна-метадычнага комплекса надаецца асвятленню спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі.

Мэта выдання — садзейнічаць падрыхтоўцы спецыялістаў, якія на дастатковым узроўні могуць наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы. Таму ў выданні змешчаны разнастайныя віды заданняў, практыкаванняў, выкананне якіх дазволіць замацаваць тэарэтычныя веды. Практыкаванні грунтуюцца на тэкстах адпаведнай прафесійнай накіраванасці. У розных тыпах заданняў пранаваны для аналізу асаблівасці навуковага, афіцыйна-справавога стыляў мовы: сістэмныя функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі, марфалагічныя, сінтаксічныя, кампазіцыйна-структурныя асаблівасці.

Для больш эфектыўнага замацавання некаторых тэм прапанаваны тэксты на рускай мове для перакладу, што дазволіць студэнтам супаставіць асаблівасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у беларускай і рускай мовах.

Практычныя заданні для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей пазначаны сімвалам ◊, для студэнтаў правазнаўчых спецыяльнасцей пазначаны сімвалам ▲, для студэнтаў інжынерных спецыяльнасцей пазначаны сімвалам ■, для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей пазначаны знакам ●.

Заданні, пазначаныя сімвалам *, рэкамендуюцца для выканання студэнтамі ўсіх спецыяльнасцей.


ПРАГРАМНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ БЛОК


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 145 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)