Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ступені параўнання прыметнікаў.

Читайте также:
  1. Завдання 3. Утворіть ступені порівняння прикметників та прислівників і перекладіть їх.
  2. Завдання 3. Утворіть ступені порівняння прикметників та прислівників і перекладіть їх.
  3. Зразки комплексів коригуючої гімнастики при сколіозах І-III ступенів, запропоновані О. М. Мятигою.
  4. Ступені точності зубчастих передач
  5. Учнів 1-Б класу Ольшанської ЗОШ І-ІІІ ступенів на 2015-2016 н.р.
  6. учнів 11 класу Ольшанської ЗОШ І-ІІІ ступенів на 2015-2016н.р.

 

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.

Форма вышэйшай ступені параўнання паказвае, што ў пэўным прадмеде якасці больш ці менш у параўнанні з іншым прадметам або аднаму прадмету ўласціва розная ступень якасці ў залежнасці ад часу і абставін: ласкавы — ласкавейшы, дарагі — даражэйшы.

П р о с т ы я формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца ад асновы якаснага прыметніка пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-) і адпаведных канчаткаў, пры гэтым могуць выпадаць суфіксы -к-, -ок- і чаргавацца канцавыя зычныя ўтваральных асноў: смелы — смялейшы, прыгожы — прыгажэйшы, блізкі — бліжэйшы, высокі — вышэйшы.

У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-, які далучаецца да суплетыўнай асновы: добры — лепшы, дрэнны — горшы, малы — меншы, вялікі — большы.

Заўвага. 1. Хоць прыметнікі малодшы, старшы і ўтвораны пры дапамозе суфікса -ш-, але яны ў афіцыйных назвах пасад і званняў (малодшы навуковы супрацоўнік, малодшы сяржант, старшы выкладчык, старшы лейтэнант) не маюць значэння вышэйшай ступені параўнання.

2. Нязменныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў з суфіксам -ей (-эй) — святлей, дужэй — лічацца адхіленнямі ад літаратурнай нормы. Іх ужыванне ў творах мастацкай літаратуры (часцей у паэзіі) абумоўлена рытмікай і рыфмай верша:

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней), куды больш (менш), яшчэ больш (менш): здольны — больш (болей) здольны, менш (меней) здольны, яшчэ больш (мснш) здольны.

Найвышэйшая ступень параўнання прыметніка паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найлепшая з нашых дарог — дарога дадому. (Панч.)

П р о с т ы я формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: прыгажэйшы — найпрыгажэйшы, выдатнейшы — найвыдатнейшы.

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы дарагі, самы радасны, самы ветлівы, найбольш дарагі, найбольш радасны, найбольш ветлівы, найменш зручны, найменш прыгодны.

Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і семантыкі. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў -уч- (-юч-), -ім-: бліскучы, квітнеючы, любімы, з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн-, -н- і інш.: махнаты, хваравіты, максімальны, гаваркі, дажджлівы, спрыяль- ны, марозны, слушны.

Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават-(-яват-): зеленаваты, стараваты, з суфіксамі -ав-(-ов-), нізавы, каляровы, пераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: сляпы, глухі, жывы, нямы, босы, называюць масці жывёл: буланы, пярэсты, рабы, абазначаюць колер прадмстаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: блакітны, бэзавы, васільковы, вішнёвы. Не могуць утвараць форм ступеней параўнання складаныя якасныя прыметнікі: светласіні, чарнавокі.

Адносныя прыметнікі, якія перайшлі ў якасныя, таксама не ўтвараюць ступеней параўнання (лісіная вёрт касць, вішнёвыя вочы).

Формы якаспых прыметнікаў, якія выражаюць значэнне высокай ці вельмі высокай меры якасці (высачэзны, шырачэзны, даўжэзны) ці яе непаўнаты (сіняваты, рыжаваты, смуглявы) без параўнання з якасцю іншых прадметаў, называюць формамі ацэнкі. Гэтыя формы прыметнікаў перадаюць адносіны асобы да выражанай прыметы.

Утвараюцца формы ацэнкі ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў і прыставак. Так, суфіксы -еньк- (-эньк-, -аньк-), -енечк -: новенькі, старэнькі, добранькі, міленькі, маленечкі, маладзенечкі і менш пашыраныя -ютк-, -юсеньк-, -юпасеньк-: бялюткі, бялюсенькі, малю- пасенькі надаюць прыметнікам памяншальна-ласкальнае значэнне, а суфіксы -эзн- (-ачэзн-), -эразн- -ізн-, -ізарн-, -енн — павелічальна-ўзмацняльнае — значэнне вельмі высокай якасці: высачэзны, шырачэзны, даўжэзны, вя- лізны, велізарны, здаравенны, страшэнны. Суфікс -ават- (-яват-) надае прыметнікам значэнне непаўнаты якасці: жаўтаваты, сіняваты.

Прыстаўка за- ўтварае формы ацэнкі са значэннем невялікага перавышэння ці змяншэння меры якасці і са значэннем вялікай меры якасці: зацесны 'цеснаваты' і зацесны 'вельмі цесны', завялікі, замалады, зашырокі. Прыстаўка звыш- надае прыметнікам значэнне перавышэння пэўнай якасці: звышчуллівы, звышпланавы, звышмагутны, а прыстаўкі архі- і ультра —значэнне гранічнай меры якасці: архірэакцыйны, ультрагукавы, ультракароткі.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 1873 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)