Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Аснова слова і канчатак

Читайте также:
  1. II.2. Краткий словарь философских понятий по курсу философии и методологии научного знания
  2. V. УчеБНЫЙ СЛОВАРЬ ДИСЦИПЛИНЫ
  3. VI. Выберите подходящие по смыслу слова и вставьте в пропуски. Подчеркните их.
  4. VI. ГЛОССАРИЙ / УчеБНЫЙ СЛОВАРЬ ДИСЦИПЛИНЫ
  5. VII. УЧЕБНЫЙ СЛОВАРЬ дисциплины
  6. We wrote the words at the last lesson. Мы записали слова еще на прошлом уроке.
  7. А) Правове становище Закарпаття у складі Чехословаччини

Словы мовы падзяляюцца на нязменныя (заўтра, нельга, можа, як, ці, на) і зменныя, якія скланяюцца, спрагаюцца (гай, вялікі, трэці, той, будаваць). У зменных словах (назоўніках, прыметніках, лічэбніках, займенніках, дзеясловах) вылучаюцца дзве часткі — аснова і канчатак. У нязменных (прыслоўях, безасабова-прэдыкатыўных, мадальных і службовых словах) — канчатка няма.

Канчатак, або ф л е к с і я — зменная службовая марфема, якая ўтварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі яго з іншымі словамі ў сказе, напрыклад: шчасц-е, шчасц-я, шчасц-ю, шчасц-ем, (у) шчасц-і — канчаткі ўтвараюць формы склонаў назоўніка. Канчаткі выражаюць граматычныя значэнні роду (луг, рака, поле), ліку (лугі, рэкі, палі), склону (поле, поля, полю, полем, (у) полі), асобы (працую, працуеш, працуе). Звычайна канчаткі маюць некалькі граматычных значэнняў.

Канчаткі могуць складацца з аднаго, двух або трох гукаў. Аднак ёсць словы, у якіх канчаткі не маюць гукавога выражэння (матэрыяльна не выражаныя). Такія канчаткі называюцца н у л я в ы м і. Нулявы канчатак з'яўляецца, напрыклад, паказчыкам назоўнага склону (а для неадушаўлёных — і вінавальнага) адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-га скланення:

Аснова — частка слова без канчатка, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне. Асновы бываюць простыя і складаныя. Простыя асновы маюць адзін корань.

Простыя асновы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворная — гэта аснова, якая складаецца толькі з адной марфемы: парт-а, сін-і, няс-у. Вытворная — аснова, якая складаецца з некалькіх марфем: пра-дзед, дом-ік, уз-гор-ак, пры-гарад-н-ы. Невытворная аснова супадае з коранем, а ў вытворнай, апрача кораня, ёсць афіксы.

У марфемнай будове слова ў працэсе гістарычнага развіцця мовы могуць адбывацца розныя змены, да якіх адносяцца апрошчанне і перараскладанне.

Апрошчанне — змена ў будове слова, пры якой вытворная аснова становіцца невытворнай. Так, словы сведка, народ, добры, хітры, дар маюць у сучаснай беларускай мове невытворныя асновы, а ў старажытнасці іх асновы былі вытворныя і дзяліліся на марфемы: с-вед- к-а, на-род, хіт-р-ы, доб-р-ы, да-р.

Перараскладанне — гэта працэс, у выніку якога змяняецца падзел слова на марфемы і іх гукавы склад. Аснова слова застаецца вытворнай, дзеліцца на часткі, а гукавы склад марфем становіцца іншым.

У вытворнай аснове слова выдзяляюцца корань і наступныя афіксы: прыстаўка (прэфікс), суфікс, постфікс, інтэрфікс.

Корань — гэта абавязковая марфема, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных (аднакарэнных) слоў. Корань з'яўляецца агульным для ўсіх роднасных слоў і паказвае на іх сувязь з паняццем.

Карані бываюць свабодныя і звязаныя. С в а б о д н ы я — гэта такія карані, якія выступаюць у складзе як невытворнай, так і вытворнай асновы. Звязаны я — гэта карані, якія існуюць у складэе толькі вытворнай асновы ў спалучэнні з афіксамі і асобна ў мове не ўжываюцца.

А ф і к с ы — гэта службовыя марфемы, якія з'яўляюцца неабавязковымі для кожнага слова і выражаюць дадатковае значэнне — словаўтваральнае або формаўтваральнае. У адрозненне ад кораня афіксы бываюць толькі з в я з а н ы я: ужываюцца ў складзе вытворнай асновы.

Прыстаўка, або п р э ф і к с — афікс, які знаходзіцца ў аснове перад коранем: вы-ехаць, да-ехаць, за-ехаць.

С у ф і к с _— афікс, які ў аснове знаходзіцца пасля кораня: камен-н-ы, мар- ск-і, дуб-ок.

Постфікс — афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка (радзей — пасля суфікса). У беларускай мове постфіксамі з'яўляюцца -ся (-ца, -цца), -це, -сьці (-сь), -небудзь: мыю-ся, мыц-ца, мые-цца, чытай-це, хто-сьці, хто-сь, хто- небудзь; мыў-ся, мыючы-ся.

Інтэрфікс — афікс, які ўжываецца паміж дзвюма простымі асновамі ў складанай: ільн-о-валакно, горад-а-будаўніцтва, жыцц-я-піс, земл-я-робства, брон-е-паязды, пяц-і- складовы, тр-ох-разовы, дв-ух-гадовы.

Паводле ролі ў слове адрозніваюцца словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Словаўтваральн ы я афіксы ўтвараюць словы з новым значэннем: віш- ня — вішн-ёв-ы, брат — брат-аў, праўда — ня-праўда, несці — вы-несці, вечар — ад-вячор-ак, ціша — за-ціш- ак\ формаўтваральныя — служаць для ўтварэння форм слова без змены яго лексічнага значэння: высо- кі — выш-эйш-ы, най-выш-эйш-ы, чытаць — чыта-ў, чыта- л-а.

 

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 2854 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)