Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вызначэнне якасці і эфектыўнасці выкарыстання сістэматычнага

Читайте также:
  1. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
  2. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць

каталога (СК) і алфавітна-прадметнага паказальніка (АПП)

Тэма заняткаў "Якасць каталогаў і эфектыўнасць іх выкарыстання" З'яўляецца завяршаючай пры вывучэнні традыцыйных інфармацыйна-пошукавых сістэм (ІПС) курса "Каталагізацыя дакументаў". Удзельнікі гульні павінны ведаць структуру табліц ББК для масавых і дзіцячых бібліятэк, сярэдняе выданне ББК, скарочанае і поўнае (4-е) выданні УДК, валодаць методыкай арганізацыі, вядзення, рэдагавання, прапаганды і выкарыстання СК, вызначэння якасці СК І АПП.

1. Мэта, задача і ўмовы дзелавой гульні

Мэта заняткаў: замацаваць і паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў па ўдасканаленні працэса арганізацыі, прапаганды і вызначэння якасці СК у бібліятэках розных тыпаў, выпрацаваць у студэнтаў практычныя навыкі работы х СК і АПП.

Задача: змадэліраваць сітуацыю, характэрную для дзейнасці пэўнага тыпу бібліятэкі (вышэйшай навучальнай установы, масавай, дзіцячай, навукова-тэхнічнай) і паказаць магчымасці задавальнення запытаў карыстальнікаў інфармацыі з дапамогай СК і АПП.

Месца правядзення дзелавой гульні вызначаецца выкладчыкам у адпаведнасці са спецыялізацыяй групы, што дае магчымасць стварыць рэальныя ўмовы для задавальнення запытаў карыстальнікаў інфармацыі. Гэта дае магчымасць не толькі вывучаць і прааналізаваць СК канкрэтнай бібліятэкі, азнаёміцца з яго дакументацыйным забеспячэннем, але і вызначыць якасць каталога, вызначыць найбольш рацыянальныя метады яго арганізацыі і прапаганды сярод чытачоў. Неабходныя выпрацошкі рэкамендацый по ўдасканаленню арганізацыі і інфармаванні аб СК тлумачыцца сучасным станам каталогаў у бібліятэках у час ажыццяўлення пераходу ад традыцыйных ІПС да аўтаматызаваных, узрастаючымі запытамі карыстальнікаў інфармацыі па актуальных пытаннях грамадскага жыцця, дасягненнях навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва, разнапланавым адлюстраваннем гэтых праблем у сучасных нацыянальных і міжнародных класіфікацыйных сістэмах.

Перад правядзеннем дзелавой гульні студэнтам чытаюцца лекцыі "Сістэматычны каталог, яго арганізацыя, вядзенне, рэдагаванне", "Якасць каталогаў і эфектыўнасць іх выкарыстання", кожным студэнтам выконваецца самастойная работа "Арганізацыя СК" (афармляюцца раздзяляльнікі на адзін з раздзелаў каталога і для яго складання АПП).

 

ІІ. Склад удзельнікаў дзелавой гульні і размеркаванне роляў

У дзелавой гульні прымаюць удзел студэнты усіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый (ФІДК).

У час гульні студэнты выконваюць ролі чытачоў, бібліёграфаў-кансультан- таў у каталогаў, экспертаў. Аснову дзелавой гульні складае задавальненне запытаў карыстальнікаў інфармацыі інфармацыі па актуальных праблемах з дапамогай СК і АПП. КАнкрэтныя заданні падбіраюцца для выкарыстання на прыкладзе бібліятэкі з улікам спецыялізацыі групы. Пры падборы літаратуры па пэўнай тэме выяўляецца не толькі задавальненне запытаў карыстальнікаў інфармацыі, але і якасць СК І АПП.

Склад гульнёвых груп наступны:

- група чытачоў;

- група бібліёграфаў-кансультантаў;

- група экспертаў.

Колькасць студэнтаў у гульнёвых групах аднолькавая. Яна залежыць ад наяўнасці студэнтаў у групе і абумоўлена правіламі гульні.

Пры правядзенні дзелавой гульні яе ўдзельнікі кіруюцца інструктыўнымі і нарматыўнымі дакументамі, а таксама палажэннямі аб функцыянальных правах і абавязках адпаведнай катэгорыі работнікаў і чытачоў.

Дзелавая гульня праводзіцца пад кіраўніцтвам выкладчыка, які перад яе пачаткам размяркоўвае абавязкі паміж удзельнікамі, затым ў ходзе гульні ўдакладняюцца яе дэталі.

 

ІІІ. Рэгламент, этапы і методыка правядзенне дзелавой гульні

Працягласць дзелавой гульні складае 4 гадзіны (3 этапы) і прадугледжвае 2 дамашнія заданні.

У час падрыхтоўчага этапа студэнты слухаюць лекцыі па праблемах арганізацыі, вядзення, рэдагавання і вызначэння якасці СК, выконваюць дамашняе заданне, уключаюць стварэнне макетаў каталога па асобных галінах ведаў. Абавязкова вядзецца пэўная работа па правядзенні дзелавой гульні. На даным этапе кожны выкладчык у сваёй групе ў час правядзення практычных заняткаў ажыццяўляе непасрэднага кіраўніцтва правядзеннем дзелавой гульні: аналізуе выкананне дамашняга задання, вызначае ўзровень ведаў студэнтаў, знаёміць з мэтамі, задачамі і методыкай правядзення гульні. Выкладчык кіруе фарміраваннем гульнёвых груп і размеркаваннем роляў. Кожная студэнцкая група дзеліцца на падгрупы на 4-5 студэнтаў.

Пры гэтым кожная група знаёміцца з інструкцыяй для выканання пэўнай ролі: чытачоў, бібліёграфаў-кансультантаў у каталога або экспертаў.

У адпаведнасці са спецыялізацыяй групы, кіраўнік вызначае базу правядзення дзелавой гульні, раіцца з бібліятэчнымі работнікамі на месцах, удакладняючы заданне, улічваючы парады практыкаў. Студэнтам рэкамендуецца выконваюць другое дамашняе заданне.

 

 


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 133 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)