Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Носьбіт інфармацыі --- Любы матэрыяльны аб’ект, на якім размяшчаецца і захоўваецца інфармацыя.

Інфармацыйны працэс --- Працэс перадачы, захоўвання, пошуку і апрацоўкі інфармацыі.

Носьбіт інфармацыі --- Любы матэрыяльны аб’ект, на якім размяшчаецца і захоўваецца інфармацыя.

Устройствы камп’ютэра

Сукупнасць ўсіх устройстваў камп’ютэра называюць апаратным забяспячэннем. Склад гэтых устройстваў (канфігурацыя камп’ютэра) можа змяняцца ў залежнасці ад рашаемых задач.Базавая канфігурацыя змяшчае наступныя функыянальныя блокі:сістэмны блок, манітор, клавіятуру,мыш.

Сістэмны блок уяўляе сабой корпус з размешчанамі ўнутры яго сістэмнай платай, блокам сілкавання і іншымі устройствамі, якія называюць унутранымі:напрыклад, дыскаводамі для магнітных і аптычных дыскаў.Устройствы, што не уваходзяць у сістэмны блок, называюць знешнімі.

Асноўны кампанент сістэмнага блока --- сістэмная (або мацярынская плата). На ёй размяшчаюцца працэсар, устройствы памяці, набор мікрасхем, якія кіруюць работай устройстваў, раздымы для падключэння ўстройстваў.

Працэсар --- найважнейшае ўстройства камп’ютэра, яго мозг, прызначаны для вылічэнняў і выканання праграм.

Асноўныя характарыстыкі працэсара, якія забяспечваюць яго хуткадзеянне:тактавая частата, разраднасць, мадэль.

Тактавая частата --- гэта лік тактаў, якія працэсар выконвае за адну секунду.Розныя аперацыі могуць займаць адзін або некалькі тактаў.

Тактавая частата вымяраецца ў герцах (Гц). У сучасных працэсарах тактавая частата дасягае некалькі мільярдаў герц. Таму яе вымяраюць у вытворных адзінках:адзін мегагерц (1МГц) роўны мільёну герц, адзін гігагерц (ГГц) --- гэта мільярд герц.

Разраднасць працэсара --- колькасць двайковых лічбаў (бітаў), якія адначасова апрацоўвае працэр.Большасць сучасных працэсараў маюць разраднасць 32біт або 64 біт.

Прадукцыйнасць працэра можна павысіць за кошт адначасовага выканання некалькіх паслядоўнасцей аперацый (потокаў). Працэсары здольны адначасова апрацоўваць некалькі патокаў, з’яўляюцца многаядзернымі.

Яшчэ адно найважнейшае ўстройства камп’ютэра --- памяць. Для заховання інфармацыі выкарыстоўваюцца розныя віды памяці (запамянальныя ўстройствы).

Аператыўная памяць (або АЗУ --- аператыўнае запамінальнае ўстройства) прызначана для захоўвання даных і праграм падчас іх выканання. Абмен данымі паміж працэсарам і аператыўнай памяццю выконваецца за вельмі кароткія прамежкі часу. Інфармацыя ў аператыўную памяць трапляе пасля ўключэння камп’ютэра, а пры яго выключэнні не захоўваецца.

АЗУ ўяўляе сабой набор мікрасхем, якія собраны ў модулі (рыс 2.3).

Для ўсталявання модуляў на мацярынскай плаце ёсць адпаведныя раздымы.

Для пастаянага заховання інфармацыі нават пры выключаным камп’ютэры выкарыстоўваецца пастаяннае запамінальнае ўстройства (ПЗУ). Даныя і праграмы, захоўваюцца у РЗУ, забяспечваюць запуск камп’ютэра і работу з клавіатурай, маніторам і іншымі ўстройствамі.

 

Першапачаткова ПЗУ запісваліся аднаразова і былі даступны толькі для чытання. Удасканаленне тэхналогіі прывяло да з’яўлення перазапісваемай энерганезалежнай флэш-памяці, якая ў цяперашні час шырока выкарыстоўваецца не толькі ў ПЗУ, але і ў знейшых ўстройствах памяці.

Асноўным устройствам доўгатэрміновага захоўвання інфармацыі з’яўляецца накапляльнік на жорсткіх магнітных дысках (вінчэстар). Ён уяўляе сабой набор дыскаў з магнітным пакрыццём, якія верцецца. Каля іх паверхні размешчаны галоўкі для запісу --- чытання.

Для пераносу даных выкарыстоўваюць здымныя носьбіты: гнуткія магнітныя дыскі (дыскеты), аптычныя дыскі (CD І DVD), Флэш-памяць і інш.

Максімальны аб’ём інфармацыі, які можна запісаць на носьбіт, называюць яго ёмістасцю. За адзінку вымярэння аб’ёму інфармацыі прыняты байт. Ёмістасць носьбітаў вымяраюць у вытворных адзінках:

1 Кбайт (кілабайт) =1024 байт;

1 Мбайт (мегабайт) = 1024 Кбайт;

1 Гбайт (гігабайт)=1024 Мбайт;

1 Тбайт (тэрабайт)=1024 Гбайт.

Напрыклад, інфармайыйны аб’ём дыскеты памерам 3,5 цалі роўны 1,44 Мбайт, аб’ём DVD-дыска – 4,7 Гбайт, а аб’ём вінчэстар дасягае некалькі соцень гігабайт.

Неабходны аб’ём АЗУ залежыць ад рашаемых задач і выкарыстоўваемых праграм. Так, для працы офісных праграм у Windows XP патрэбна не менш за 512 Мбайт, а ў Windows Vista – больш за 1 Гбайт.

Пры рабоце камп’ютэры ўсе яго ўстройствы ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Яны абменьваюцца данымі адно з адным з дапамогай электрычных сігналаў. Для перадачы даных ад аднаго ўстройства да другога выкарыстоўваюцца групы праваднікоў на мацярынскай плаце – шыны. Знешнія ўстройствы камп’ютэра (напрыклад, клавіятура, мыш, прынтэр) падключаюцца праз спецыяльныя раздымы (парты) (рыс. 2.4).

Шырокае

 

 


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 483 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)