Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках

Читайте также:
  1. GB чехол на каску, MTP camo, складское хранение€ 3,90
  2. Kompliziert - складний
  3. V1: Управление запасами и складскими процессами с помощью логистики
  4. А) Складские затраты.
  5. Аксессуары для раскладушек
  6. Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к
  7. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках

На сучасным этапе актыўна ствараюцца і выкарыстоўваюцца краязнаўчыя бібліяграфічныя, фактаграфічныя і поўнатэкставыя БД. Яны належаць да найбольш перспектыўных элементаў інфармацыйных рэсурсаў сучаснага бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Чотка вызначыць відавую прыналежнасць той ці іншай БД не заўсёды магчыма, паколькі развіваецца тэндэнцыя да сінтэзу відаў прадстаўляемай інфармацыі.

БД краязнаўчага характару ствараюцца абласнымі, публічнымі і спецыяльнымі бібліятэкамі, а таксама іншымі арганізацыямі і ўстановамі. Наогул значная частка БД, якая ствараецца рознымі арганізацыямі і ўстановамі ў рэгіёне, можа быць выкарыстана ў мэтах краязнаўчай дзейнасці, таму абласным і публічным бібліятэкам пажадана мець звесткі аб БД з рэгіянальным аспектам зместу.

Пры падрыхтоўцы краязнаўчых БД важнымі з'яўляюцца: 1) семантыка, звязаная з вызначэннем склада, структуры і напаўнення БД і 2) прадастаўленне БД на машыначытальным носьбіце.

Бібліяграфічныя БД. Сусветная практыка паказвае, што тыповымі бібліяграфічнымі БД з'яўляюцца універсальныя БД аб рэгіёне/населеным пункце, а таксама шырока распаўсюджаны БД па актуальных тэмах рэгіянальнага развіцця ў мінулым і на сучасным этапе.

У беларускіх ЦБС і абласных бібліятэках ў 1993 – 1995 гг. пачалі стварацца бібліяграфічныя БД “Краязнаўчая літаратура”, якія з'яўляюцца падбазамі універсальных БД “Аналітыка”. Адлюстроўваюцца пераважна матэрыялы аб вобласці, раёне ці горадзе з перыядычных выданняў. З найбольшай паўнатой распісваецца мясцовы перыядычны друк. Гэтыя БД дазваляюць выпускаць друкаваныя універсальныя паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры, выкарыстоўваць матэрыял на дыскетах і інш. У БД забяспечаны пошук матэрыялаў па многіх прыметах (палях уводу). Зараз у абласных бібліятэках ахопліваюць каля 25 тысяч бібліяграфічных запісаў.

Увод бібліяграфічнай інфармацыі здзяйсняецца з дапамогай фармату каталагізацыі. Палі ўводу дазваляюць стварыць поўны бібліяграфічны запіс, праіндэксаваць кожны дакумент па шэрагу класіфікацыйных схем: па “Тыпавой схеме для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, ГАСНТІ, рубрыкатару Інформкультуры, схеме паказальніка “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках”; адлюстраваць ключавыя словы.

Праграмнае забеспячэнне ўключае некалькі слоўнікаў:

1) тэматычны рубрыкатар вядзецца на аснове “Тыпавой схеме для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

2) Імянны слоўнік (слоўнік персаналій), у якім звесткі аб кожнай асобе адлюстроўваюцца па магчымасці з максімальнай паўнатой; у т.л. прадстаўляюцца варыянты напісання прозвішчаў, псеўданімы, мянушкі. У імянным слоўніку апарат спасылак павінен забяспечваць выдачу бібліяграфічных запісаў па ўсіх варыянтах напісання імя (псеўданіму, крыптаніму, свецкаму ці духоўнаму імені, па розных варыянтах напісання прозвішча і інш.)

3) Геаграфічны слоўнік, у якім адлюстроўваюцца ўсе геаграфічныя аб’екты, у т л. тыя, якія не існуюць зараз і аб’екты, якія адносіліся да данай тэрыторыі ў мінулым. Неабходна пазначэнне варыянтаў назвы кожнага аб’екта, звестак аб зменах назвы і тыпу аб’екта. Неабходна пазначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльную прыналежнасць населенага пункта. Вельмі важна адлюстраваць усе ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (з улікам гістарычных змяненняў).

Вядзенне геаграфічных і імянных слоўнікаў як лінейнага пераліку імён і аб’ектаў, размешчаных у алфавітным парадку, з'яўляецца нездавальняючым для краязнаўчых БД. Пры любым запыце, напрыклад, па варыянту напісання імя, па гістарычнай назве і т.п. павінен выдавацца станоўчы адказ без дадатковых умоў.

4)Слоўнік прадметных рубрык. Гэты слоўнік дапаўняе тэматычны рубрыкатар і не паўтарае яго найменняў. Прадметныя рубрыкі фармулюцца з дапамогай даведачных выданняў – энцыклапедый і слоўнікаў (у т.л. АПП ББК).

5) Спіс перыядычных выданняў, які служыць асновай для фарміравання поля БД “Крыніцы інфармацыі” і інш.

БД прававой інфармацыі (заканадаўства края). У сувязі з фарміраваннем на базе публічных бібліятэк Беларусі цэнтраў прававой інфармацыі, асобныя БД сучасных прававых дакументаў не вядуцца. БД НЦПІ забяспечваюць адлюстраванне тэкстаў прававых дакументаў розных узроўняў улады, у т.л. рэгіянальнай і пошук па прыметах рэгіянальнай прыналежнасці.

Магчыма стварэнне ведамствамі, рэгіянальнымі ВНУ і бібліятэкамі БД афіцыйных гістарычных дакументаў, напрыклад, “Край у заканадаўстве ВКЛ” і т.п.

У суседніх краінах атрымалі распаўсюджанне бібліяграфічныя БД: універсальныя, “Край у цэнтральным і мясцовым друку”, “Перыёдыка края”, “Кнігі края”, “Заканадаўства края” і многія інш.

Фактаграфічныя БД ствараюцца па актуальнай тэматыцы, адлюстроўваюць старанна сабраныя звесткі, якіх не хапае ў наяўных даведачных выданнях. Як правіла, збор звестак вядзецца па многіх крыніцах і патрабуе шмат часу і апрацоўкі. Да ліку распаўсюджаных фактаграфічных БД можна аднесці: “Установы і арганізацыі края”, “Дзеячы края”, “Навучальныя установы края”, “Хроніка края” (“Летапіс края”), “Край ў лічбах і фактах”, “Помнікі і памятныя мясціны края” і інш. Асноўнымі элементамі інфармацыйнага паведамлення ў іх з'яўляюцца фармалізаваныя фактаграфічныя даныя: звесткі біяграфічнага характару, апісанні падзей, даты і інш. Дадаткова указваюцца крыніцы звестак, г.зн. бібліяграфічныя звесткі.

Поўнатэкставыя БД ствараюцца ў мэтах захавання найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў і забеспячэння даступнасці да іх. (Многа такіх дакументаў знаходзіцца не толькі ў бібліятэках, а ў музеях, архівах, прыватных зборах. Рассеянасць дакументаў, іх дрэнны стан і адзінкавасць экземпляраў вельмі актуалізуюць пытанне алічбоўкі). Падчас генерацыі паўнатэкставых БД паралельна ствараюцца графічныя БД, якія адлюстроўваюць тэксты і бібліяграфічныя БД, якія спрыяюць удасканаленню пошукавых магчымасцей поўнатэкставых БД.

Бібліяграфічная і графічная БД звязаны паміж сабою спецыяльнай пошукавай праграмай, якая ў адказ на запыт хутка фарміруе графічны вобраз дакумента, напрыклад, артыкула з газеты, выразаючы яго з газетнай паласы, ці па жаданні карыстальніка, прадстаўляючы газетную паласу цалкам.

Многія БД сумяшчаюць бібліяграфічную, фактаграфічную і поўнатэкставую інфармацыю і даныя ў пэўных суадносінах. Такія БД уключаюць тэкставую інфармацыю, фатаграфіі, аўдыёматэрыялы і інш.

Да ліку буйнейшых належаць БД Гомельскай АУНБ “Спадчына Гомельшчыны” (уведзена ў 1998 г.) і Мінскай АУНБ “Памяць Міншчыны”. У сеткавым рэжыме даступнымі з'яўляюцца БД Магілёўскай АУНБ “Мой край – Магілёўшчына” (www. Mlib.basnet.by/kraу/) і Віцебскай АУНБ “Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць (http: // lib. vitebsk.net/”.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 263 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к | Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання| Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)