Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча.

Читайте также:
  1. X. Наука, образование, культура
  2. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.
  3. Адукацыя, навука і культура ў БССР
  4. Амратская культура (или Нагада 1) 3900 – 3600 гг.
  5. АРХЕОЛОГИЧЕСКОЕ ИЗУЧЕНИЕ ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКИХ ГОРОДОВ
  6. Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
  7. Взаимоотношение церковнославянского и греческого языков. Роль греческого языка византийской эпохи в формировании основного литературного языка Древней Руси

Усходнія славяне стварылі шматгранную культуру, якая ўключае вусную народную творчасць, пісьменства, архітэктуру, выяўленчае мастацтва, музыку. Старажытнейшым пластом усходнеславянскай культуры выступае вусная народная творчасць (фальклор). Да яе старадаўніх відаў належаць каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія. Беларуская каляндарна-абрадавая паэзія прызнана найбагацейшай сярод славянскіх народаў. Яна дзеліцца на зімовыя (святкаванне Каляды), веснавыя (свята гукання вясны), летнія (свята Купалля), восеньскія (памінальны абрад Дзяды) цыклы. Сямейна-абрадавая паэзія прадстаўляе рытуалы вакол асноўных момантаў жыцця чалавека – нараджэння, вяселля, смерці.

Да нас дайшлі разнастайныя помнікі пісьменнасці ўсходніх славян. Стварэнне славянскай азбукі звязваюць з імёнамі братоў – манахаў Кірыла і Мяфодзія. Родам браты з горада Салуні (сёння Салонікі, Грэцыя). Большасць вучоных лічаць іх балгарамі. У сярэдзіне ІХ ст. браты склалі славянскую азбуку – кірыліцу, назва якой паходзіць ад імя Кірыл. Яна налічвае 43 літары: 24 візантыйскага паходжання, 19 створана ўпершыню. 27 літар абазначалі і лічбы. Літарны склад кірыліцы адпавядаў гукавай сістэме старажытнаславянскай мовы. З ХІІ ст. кірыліца выцясняе глаголіцу. Першым датаваным узорам пісьменнасці Ўсходняй Еўропы з’яўляецца пячатка полацкага князя Ізяслава Ўладзіміравіча. На ёй напісана імя князя кірыліцай, але ў грэчаскім гучанні – «Ізяславос».

Каштоўным помнікам усходнеславянскага пісьменства служаць берасцяныя граматы – напісаныя на бяросце прыватныя лісты людзей. Археолагі знайшлі берасцяныя граматы ў Мсціслаўлі Магілёўскай вобласці і Віцебску, а таксама ў расійскіх гарадах Ноўгарадзе і Смаленску, якія, згодна тэксту, належылі палачанам. На фрагменце берасцяной граматы пачатку ХІІІ ст. з горада Мсціслаўля гаворыцца пра пшаніцу за 4,5 грыўні. Дарэчы за такія грошы можна было купіць 9 кабаноў ці 2 каровы. У Віцебскай берасцяной грамаце нейкі Сцяпан просіць Няжылу купіць яму жыта за 6 грыўняў.

З развіццём пісьменнасці цесна звязана ўзнікненне рукапісных кніг. Першай рукапіснай кнігай Беларусі з’ўляецца «Тураўскае евангелле» ХІ ст. Напісана яно на пергаменце. Упрыгожана рознакаляровымі застаўкамі. Вокладкай служылі две дошкі, абцянутыя скурай. Зачынялася кніга з дапамогай спражкі.

У ХІ ст. пачалі складвацца летапісы – гісторыка-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадам (летам) у храналагічнай паслядоўнасці. Першы ўсходнеславянскі летапіс «Аповесць мінулых часоў» напісаны манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам каля 1113. Ён паставіў сабе маштабную задачу паказаць, адкуль пайшла Руская зямля. Даў звесткі пра Рагвалода, Рагнеду, Ізяслава Уладзіміравіча, Усяслава Чарадзея, бітву на Нямізе. Ёсць звесткі пра існаванне Полацкага, Тураўскага, Навагрудскага летапісаў, якія не захаваліся да нашых дзён. Урыўкі з іх прысутнічаюць у іншых летапісных зводах. Расійскі гісторык Васіль Тацішчаў (1686–1750) карыстаўся Полацкім летапісам пры напісанні 5-томнай «Гісторыі Расійскай».

Кніжная культура дасягнула сваёй дасканаласці ў творчасці Ефрасінні Полацкай (каля 1104–23 мая 1167 г.). Яна займае пачэснае месца сярод першых асветнікаў Беларусі. У дзяцінстве насіла імя Прадслава. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Чарадзей, бацькам – яго малодшы сын Святаслаў-Георгій, маці – Софья, дачка Вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха. У 12 гадоў Прадслава адмовілася ад дынастычнага шлюбу. Пайшла ў манастыр пад імем Ефрасінні. Перакладала і перапісвала кнігі. У канцы 20-х гадоў ХІІ ст. заснавала жаночы Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Каля 1150 г. па яе ініцыятыве будуецца дойлідам Іаанам Спаская царква. Заснаваныя манастыры сталі асяродкам асветы. Пры іх працавалі вучыльні, дзе выкладалі чытанне, пісьмо, нотную грамату, верагодна, грэчаскую мову. Дзейнічалі бібліятэкі, а таксама майстэрні іконапісныя, ювелірныя, па перапісванню кніг – скрыпторыі. Майстру Лазару Богшу ў 1161 г. яна заказала Узвіжальны крыж, які выкарыстоўваўся ў дзень хрысціянскага свята “Узвіжанне крыжа”. Мужчынскаму манастыру Ефрасіння падаравала ікону Божай маці, прывезеную з Візантыі.

Напрыканцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва па святым месцам у Іерусалім, дзе і памёрла. У 1187 г. Іерусалім захапілі арабы. Кіеўскіе манахі, пакідаючы горад, забралі мошчы Ефрасінні. Змясцілі іх ў Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1910г. цела асветніцы вярнулася ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

Сваёй асветніцкай і літаратурнай дзейнасцю праславіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130–каля 1182 гг.). Ён паходзіў з багатай сям’і Турава. Атрымаў выдатную адукацыю. Затым пастрыгся ў манахі. Павагу сучаснікаў прынёс яму подзвіг «стоўпніцтва», калі Кірыл замураваўся ў манастырскай вежы (стаўпе) і пэўны час жыў ізалявана ад людзей. Каля 1159 г. выбраны тураўскім веча на пасаду епіскапа. Захавалася дзесьці 70 твораў Кірылы Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, пропаведзі, прытчы, каноны. Сваім словам заваяваў такі высокі аўтарытэт, што яго называлі Златавустам.

З распаўсюджаннем хрысціянства архітектура(дойлідства) узбагацілася каменнымі будынкамі па візантыйскаму ўзору. Спачатку для работы запрашалі грэчаскіх майстроў. Паступова сфарміраваліся мясцовыя архітектурныя школы ў Полацку і Гродна. Візітоўкай полацкай школы дойлідаў стаў Сафійскі сабор у Полацку першы мураваны (узведзеныў 50-я гг. ХІ ст. з каменняў і цэглы, замацаваных растворам) храм Беларусі. Пры яго будаўніцтве ўпершыню выкарысталі плінфу – абпаленую цэглу, шырыня і даўжыня якой значна пераўзыходзіла таўшчыню (каля 4 см.). У аснове Полацкага Сафійскага сабора быў крыжова-купальны храм грэкаў. Але яго венчалі купалы, якія ўваскрашалі стыль усходнеславянскага драўлянага дойлідства.

У канцы XV ст. на тэрыторыі Беларусі склаліся перадумовы дляразвіцця культуры Адраджэння. Адраджэнне (Рэнэсанс) у гістарычным значэнні – эпоха ў развіцці духоўнай культуры Еўропы ў пераходны перыяд ад сярэднявечча да новага часу (ХІV–XVІ стст.), якая характарызавалася ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальнай мовы, літаратуры і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам.

На Беларусі эпоха Рэнесанса мела свае адметнасці. Галоўнымчынам, гэта праяўлялася ў сутыкненні заходняй і ўсходняйкультурных традыцый, што выпрацавала адносную верацярпімасцьу краіне, а таксама ўзаемаўплыў беларускай, рускай, украінскай,польскай, літоўскай моваў.

Асноўнай ідэйнай плынню эпохі Адраджэння стаў гуманізм (чалавекалюбства), найбольш яскравымі прадстаўнікамі якога на Беларусі былі Ф. Скарына і М. Гусоўскі. Высокага развіцця ў тыячасы дасягнула літаратура на старабеларускай мове – афіцыйнаймове ВКЛ.

Выключнай з’явай з’яўляецца і тое, што пачынальнікамбеларускага, а разам з тым і ўсходнеславянскага кнігадрукаваннястаў палачанін Францыск Скарына (1490 – каля 1551 г.).

Эпоха Адраджэння прывяла да распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі шырокага грамадскага руху Рэфармацыі, які быў накіраваны супраць каталіцкай царквы. Асноўнымі накірункамі гэтага руху былі лютэранства, кальвінізм, антытрынітарызм. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі Адраджэння былі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, традыцыі якіх у эпоху Контррэфармацыі працягвалі К. Карповіч, С. Зізаній, П. Скарга.

У архітэктуры гэтага перыяду ўжываліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прынеслі на тэрыторыю Беларусі гатычны, раманскі стылі і стыль барока (з’явіўся на Беларусі з канца ХVI ст.).

У выяўленчым мастацтве найбольш важная роля належыларэлігійнаму мастацтву: іканапісі, фрэскам, скульптуры. З ХV ст.з’яўляюцца творы свецкага жывапісу ў жанры партрэта.

 

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. На якія перыяды падзяляецца старажытнае грамадства Беларусі?

2. Назавіце асаблівасці грамадска-палітычнага ладу Тураўскага княства.

3. Назавіце прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

4. Якую палітыку праводзіў вялікі князь Вітаўт?

5. Якое значэнне для культуры ўсходніх славян мела ўвядзенне хрысціянства?

6. Дайце характарыстыку культуры Адраджэння ў Беларусі.

Літаратура:

1. Алексеев, Л. В. Полоцкая земля в ІХ–ХІІІ вв.: Очерки истории Северной Белоруссии / Л. В. Алексеев. – М., 1966.

2. Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – Т. 2: Л–Я.

3. Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. А-К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Ю. У. Каласоўскі. – Мінск, 2009.

4. Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2005–2006.

5. Гістрыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.].– Т. 1: Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. – Мінск, 2000.

6. Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII – першая палова XVII ст.). – Магілёў, 2003.

7. Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Валікае Княства Літоўскае / М. Ермаловіч. – Мінск, 2003.

8. Загарульскі, Э. М. Заходняя Русь: ІХ–ХІІІ стст. / Э. М. Загарульскі. – Мінск, 1998.

9. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапед. даведнік. – Мінск, 2001.

10. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г: Тэкст. Даведнік. Каментарыі. – Мінск, 1989.

11. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1988.

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1993–2003.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 710 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”. | Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | Перыядызацыя айчыннай гісторыі. | Старажытнае грамадства Беларусі. | Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. | Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага.| Утварэнне Рэчы Паспалітай

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)