Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Наддзвінне.

Наддзвінне найменш захавала старадаўнія і традыцыйныя формы адзення. З прычыны геаграфічных і сацыяльна-эканамічных фактараў тут у сярэдзіне XX ст. распаўсюдзіўся касцюм накшталт гарадскога, а ў вырабе тканін - ручная набойка. Менавіта набойка істотна паўплывала на вобразна-пластычны і арнаментальна-каларыстычны лад касцюма. У строях наглядаецца ўлюбёнасць у блакітны колер і дробнаклятчасты ўзор у паясным адзенні. Асноўным з'яўляўся комплекс з прышыўным ліфам, у асобных раёнах - сарафан. Абавязковым кампанентам жаночага гарнітура быў фартух.

Дубровенскі строй мае даўні (са спадніцай, ільняным фартухом і куртай - безрукаўка з сукна, пацягненага белым каленкорам) і больш позні (са спадніцай, прышыўным ліфам і поясам) комплексы. Чырвона-бардовы колер вышывак часта дапаўняецца блакітным і жоўтым. Лепельскі строй характарызуецца спалучэннямі белага, блакітнага, вохрыста-жоўтага і чорнага колераў у аднатонных ці пярэстатканых спадніцах, лагічнай кампазіцыяй дэкору і яснай архітэктонікай.

Дубровенскі строй Дубровенскі строй Дубровенскі строй Лепельскі строй Лепельскі строй

 


Дата добавления: 2015-07-08; просмотров: 226 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Заходняе Палессе. | Усходняе Палессе. | Прыдняпроўе. | Цэнтральная Беларусь. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Панямонне.| Макроструктура древесины

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)