Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Паэзія пач. ХХ ст.

У пач. ХХ ст. паэзіі належала першынства сярод літаратурных родаў. Прычыны гэтага наступныя:

1) для неадукаванага у сваёй большасці чытача (селяніна), пазбаўленага магчымасці карыстацца духоўнымі здабыткамі цывілізаваных народаў, у вершаваным мастацкім творы ўвасаблялася сапраўдная культура. Верш у адрозненне ад празаічнай казкі, анекдота прывабліваў сваёй незвычайнасцю, урачыстасцю. У ім тагачасны чытач бачыў ўзор высокага мастацтва.

2) аўтарытэт паэзіі ўмацавала грамадзянская паэзія, якая вельмі хутка адгукалася на праблемы нацыянал-вызваленчага руху.

Сапраўды, “нашаніўская” паэзія стала актыўнай грамадзянскай сілай. Многія вершы Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа ўспрымаліся як рэвалюцыйныя пракламацыі Напр., вершы-пракламацыі “Хрэст на свабоду” (1905), “Вера беларуса” (1905) Цёткі адухаўлялі нацыянальна-рэвалюцыйны рух беларусаў у 1905 – 1906 гг.:

Цяпер, братцы, мы з граніту,

Душа наша з дынаміту,

Рука цьв е рда, грудзь акута:

Пара, братцы, праваць пута! ( “Вера беларуса” )

У паэзію прыйшло многа непрафесійных паэтаў, якія часта хавалі свае прозвішчы ці падпісваліся псеўданімамі (Мікіта Чышчавік, Юзя Шчупак (Сайкоўскі Язэп), Дзядзька Барадаты, Ландыш (Ганчарык Міхась), Паўлюк Жыбуля, Дзядзька Пранук (Умястоўскі Франц), Дзяніс Валынец і інш.). Як і ўся бел. літаратура пач. ХХ ст., тагачасная паэзія была “массавай”. Гэта была паэзія жальбы і скаргаў.

Як гляджу на свой край,

Дык аж сэрца баліць!

Пуста ніва – ўраджай,

Як тут жыць, як пражыць? Юзя Шчупак

У творах З. Бядулі, Паўлюка Жыбуля, Ландыша, Дзяніса Валынца змрочныя матывы цяжкага вясковага жыцця, няшчаснага лёсу селяніна мелі пэўнае грамадзянскае значэнне: прыцягнуць увагу людзей да невыносна прыніжанага становішча беларускага селяніна. Матыў цяжкой долі займаў цэнтральнае месца ў вершах Я. Коласа 1907—1909 гг. (“Мужыцкая ніва”, “Вёска”, “Роднае поле” і інш.).

Агульны стыль нашаніўскай паэзіі – лірыка-апавядальны. Для твораў характэрныя паралелізмы: стан прыроды – стан чалавечай душы. Часам у вершах сустракаецца набор штампаў, звыклых выразаў, якія перашкаджалі выяўленню індывідуальнага пачатку.

Нягледзячы на пэўную дэіндывідуалізацыю, якая выявілася ў нашаніўскай паэзіі, гэта быў надзвычай плённы перыяд у развіцці нац. паэзіі. З цягам часу ў паэзіі пач. ХХ ст. абазначыліся прыкметы новага беларускага рэнесансу, абуджэння нац. памяці ў бел. інтэлігенцыі. Філасофія жальбы, асуджанасці саступае месца аптымістычнай філасофіі адраджэння. Сярод творчай інтэлігенцыі ўсталявалася думка, што бел. культура, абапіраючыся на традыцыі мінулага, здолее пераадолець сваё часавае адставанне.

Найважнейшай тэмай у паэзіі стаў пратэст супраць сацыяльнай крыўды, абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці. Гэтая тэма вельмі часта адлюстроўвалася ў маляўнічых паэтычных карцінах прыроды. Амаль ва ўсіх паэтаў нашаніўскага перыяду вобраз вясны, вясновага абнаўлення, вобраз сонца быў сімвалам абуджэння свядомасці селяніна (вершы Цёткі, Купалы, А. Паўловіча, Старога Уласа і інш.).

Ах, браце, важны момант прыходзіць.

Важну ахвяру прыйдзецца даць;

На небе сонца шчасця усходзіць,

Толькі патрэна хмары прагнаць. “Добрыя весці” Цётка

Годзе млеці ў паняверцы!

– Гэй, да сонца! гэй, да зор! Купала

Арыентуючыся на паэзію Купалы, Коласа, іншыя паэты абіралі галоўным героем сваіх твораў селяніна, які заяўляе аб сваёй чалавечай годнасці. Блізкімі да героя вядомага верша Купалы “Мужык” (1905) з’яўляюцца персанажы, напр., Хведара Чарнышэвіча (верш “Песні каваля”, 1910), Цішкі Гартнага ў верш. цыкле “Песні гарбара” (1912):

Я рабочы – гарбар,

Рыцар працы цяжкой,

Я з жалезнай душой,

З сэрцам палкім, як жар.

Вершаваная творчасць пач. ХХ ст. была цесна звязана з вуснай народнай творчасцю, паэты шырока выкарыстоўвалі традыцыйныя фальклорныя формы (песні, калыханкі, калядкі, голас жалейкі). Гэта сведчыць пра глыбока народны характар нашаніўскай паэзіі.

У пач. ХХ ст. адбывалася ўзбагачэнне форм вобразнасці тагачаснай паэзіі. Г. зн., што больш змястоўнымі сталі метафары, эпітэты, параўнанні, больш багатай – алегорыя. Для “нашаніўскай” паэзіі была характэрна тэндэнцыя да аўтаномнасці лірычных форм. Г. зн., пераадольваліся апавядальныя традыцыі, уласцівыя паэзіі 19 ст.

Адным з самых распаўсюджаных жанраў “нашаніўскай” паэзіі быў лірычны верш. Лірычным творам Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Гаруна, (верш “Адбітак”), К. Буйло ўласціва глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет чалавека, цікавасць да індывідуальнага чалавечага лёсу.

У творчасці нашаніўскіх паэтаў прысутнічала і і нтымная лірыка. Часам яна перамяжоўвалася з нацыянальнай праблемай (творы Купалы), была цесна звязана з філасофскай лірыкай. Паэтаў хвалявалі тэмы жыцця і смерці (М. Багдановіч), чалавека і прыроды (А. Гарун). Творы інтымнай лірыкі мелі месца ў творчасці Янкі Журбы, Зм. Бядулі, Ц. Гартнага.

У пач. ХХ ст. была распаўсюджана і сацыяльна-палітычная лірыка (творы Купалы, А. Гаруна, Галь я ша Леўчыка). Паэты вырашалі праблемы нацыянальнай ідэнтыфікацыі (шукалі адказ на пытанне “Хто мы?”), абаранялі “беларушчыну” ад яе крыўдзіцеляў, ад рэнегатаў.

Этапнымі ў бел. паэзіі пач. ХХ ст. сталі зборнікі Цёткі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” (1906), Я. Купалы “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913), Я. Коласа “Песні жальбы” (1910), М. Багдановіча “Вянок” (1913), К. Буйло “Курганная кветка” (1914), А. Гаруна “Матчын дар” (1918).

У пачатку стагоддзя паспяхова развіваліся ліра-эпічныя жанры. Сярод вершаваных ліра-эпічных твораў значнае месца займалі апрацоўкі казак, легендаў, паданняў. Да фальклору звярталіся Купала ў “Бандароўне”, “Магіле льва”, Колас у “Сымон-музыке”. Фальклорна-рамантычная паэма займала дамінуючае месца ў паэзіі пач. ХХ ст., аднак развівалася і рэалістычная паэма.


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 193 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу пач. ХХ ст.| Шляхі развіцця беларускай мастацкай прозы пач. ХХ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)