Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Жыццё і творчы шлях Міколы Гусоўскага

Читайте также:
  1. Жыццё і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл

 

Мікола Гусоўскі — родам з эпохі Адраджэння. Дакладных звестак пра год і месяц нараджэння Міколы Гусоўскага не захавалася. Пра першы перыяд яго жыцця, зьвязаны з родным краем, звычайна мяркуюць па змесце паэмы “Песня пра зубра”, у якой яскрава і маляўніча расказваецца пра ўражанні дзяцінства і юнацтва, пра сумесныя з бацькам заняткі. Лічыцца, што нарадзіўся Гусоўскі недзе каля 1480 г. у сям’і паляўнічага з дружыны вялікага князя. Магчыма, у Наднямонні ці Прыдняпроўі або Налібоцкай пушчы (апошняе, дарэчы, дазваляе растлумачыць паходжанне і прозьвішча паэта – ад рэчкі Уса або паселішча Налібоцкая Уса). Як і бацька, Мікола меў самае непаспрэднае дачыненне да паляўнічай справы. Як сведчыць ён сам у паэме, добра быў напрактыкаваны ў звярыных ловах, паляванні на розных дзікіх жывёл, ведаў іх звычкі.

Школа паляўнічага жыцця была не адзінай. Пачатковую адукацыю, ды і не толькі пачатковую, Мікола набываў дома, на радзіме, на роднай мове. Пасля вучыўся ў Польшчы, Італіі. Дасканала авалодаў лацінскай мовай, у тыя часы вельмі пашыранай у Заходняй Еўропе. На гэтай мове не толькі пісаў свае паэтычныя творы, але і вёў справы на дыпламатычнай службе ў складзе польска- літоўскай місіі пры Ватыкане.

 

На гэту службу трапіў дзякуючы вядомаму ў тыя часы палітыку і рэлігійнаму дзеячу Эразму Вітэліусу, які зрабіў Міколу сваім дарадцам, браў яго з сабой, калі выязджаў у краіны Еўропы, у тым ліку і ў Італію, з рознымі пасольскімі даручэннямі. Але ў хуткім часе, у 1522 г., Эразм Вітэліус памёр, і Гусоўскі застаўся без апекі і падтрымкі.

 

Жыццё ў апошні перыяд складваецца для яго вельмі неспрыяльна. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы, хвароба. Памёр Гусоўскі ў Польшчы пасля 1533 г.

 

За сваё жыццё Мікола Гусоўскі стварыў вялікія творы. Такія як паэма, напісаная на чыстай лацінскай мове “Песня пра зубра”,дзе яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця. А Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Міколы Гусоўскага ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння багаццяў радзімы.

У Кракаве паэт піша паэму «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» пра перамогу над туркамі і паэму “Жыццё і подзвігі св.Гіяцынта”, прысвечаную кракаўскаму ваяводу Хрыстафору з Шыдлоўца.

 

Жыццё Гусоўскага — легенда. Легенда, таму што і сёння мы захапляемся не толькі славутай «Песняй пра зубра», што расцяганая на цытаты, але і іншымі яго творамі, прасякнутымі гуманістычнымі ідэаламі.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 2960 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Александра Витальевна Соколова Просто мы научились жить. 7 страница| За семьдесят два года

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)